Гара Сьвятая: гара

Сьвята́я (з 1958 году — Дзяржы́нская) — гара, найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша і Беларусі.

Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м.

Сьвятая
Камень на гары
Найвышэйшы пункт
Вышыня 345 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Койданаўскі раён
Кантынэнт Эўропа
Краіна Беларусь
Горная сыстэма Менскае ўзвышша
Узыходжаньне
Клясычны маршрут пешшу
Сьвятая на мапе Беларусі
Сьвятая
Сьвятая
Сьвятая

Знаходзіцца ля вёскі Скірмантава, за 20 км на поўнач ад Койданава і за 30 на паўднёвы захад ад Менску.

Агульныя зьвесткі

Гару складаюць марэны, пакрытыя суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня.

Ля падножжа гары пачынаюцца рэкі, што належаць да басэйнаў Нёмана і Дняпра. Гэта Пціч, Іслач, Сула, Вуса.

Паўднёва-заходнія схілы стромкасьцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам.

Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.

Гісторыя

Назва гары, відаць, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае капішча. Паводле мясцовага паданьня, разьмешчаная на гары вёска Скірмунтава атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.

У першай палове XX ст. па прыходзе савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэханізаванага двара саўгасу «Камсамолец». У часы сталінскіх рэпрэсіяў, якія праводзілі супрацоўнікі НКУС пад лёзунгамі барацьбы з шпіёнамі-здраднікамі і варожымі элемэнтамі, у пагранічнай зоне (за шэсьць кілямэтраў ад граніцы міжваеннай Польскай Рэспублікі) многіх жыхароў вёскі Скірмунтава выслалі на Салаўкі і ў Сыбір, ніхто зь іх не вярнуўся. У Другую сусьветную вайну 30 ліпеня 1943 году нацысцкія карнікі ўшчэнт спалілі вёску разам з 140 мірнымі жыхарамі.

У 1958 годзе бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» ў гонар савецкага партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору» — Фэлікса Дзяржынскага.

У канцы XX ст. на вяршыні гары паставілі памятны знак «Гара Дзяржынская. Вышэйшая кропка Беларусі. Вышыня 345 мэтраў над узроўнем мора». У пачатку XXI ст. тэрыторыю гары добраўпарадкавалі.

Крыніцы

Літаратура

  • Целеш Л. А была гара Святая… // «Народная Воля» №61—62, 24 красавіка 2008 г.
  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гара Сьвятая Агульныя зьвесткіГара Сьвятая ГісторыяГара Сьвятая КрыніцыГара Сьвятая ЛітаратураГара Сьвятая Вонкавыя спасылкіГара СьвятаяБеларусьГараМенскае ўзвышша

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

CERNМаскваСпакусьнікіКувэйтРагвалодКрайняя плоцьЛіцьвіныГісторыя БеларусіЛітваКветкаСтарабеларуская моваБеларусьМесны склонРасейская акупацыя БеларусіДзеяслоўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГоман (1916)Банкаўскі рахунакДзед ТалашІгнат ДамейкаАндрэ ШурлеБісэксуальная парнаграфіяЛітаратарКаліфорніяАўдзееўкаСяргей АстрэйкаЯвілКінэрКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Гервяты)ҐХаім СуцінЯкуб КоласСавушкін прадуктБелая (горад)Вера ГлаголеваРоварАдвечным шляхамСамасейБеларускім партызанам (верш)Кітайская моваБазыліка Сьвятога Пятра1503Міжнародны стандартны кніжны нумарРасеяЯгор МешчаракоўЛёзна250-яГомельская ратушаКандрат КрапіваБусел белыТэўда (імя)Рыбін тлушчВалошкаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіКрыжакіГерконтВікіпэдыяКлеапатраГерэльКніга Ёва1993Ніна МацяшБаранавіцкі ГАУСАдраджэньнеЦмокГарбатаГотарт🡆 More