скарачэньне

Скарачэньне ў прасторы «Вікіпэдыя» — гэта спэцыяльнае перанакіраваньне са скарочанае лёгка запамянальнае назвы да пэўнага артыкула праекта.

Скарачэньне:
ВП:СК

Плюс гэтых скарачэньняў у тым, што імі можна лёгка скарыстацца на любой старонцы ў Вікіпэдыі, ня гледзячы, як пішацца поўная назва таго ці гэтага артыкула. Звычайна, сваё скарачэньне (ці нават некалькі) маюць правілы і розныя пагадненьні ў Вікіпэдыі. Прыклады:

Як карыстацца скарачэньнямі?

Скарачэньне можна ўвесьці ў поле пошуку і адразу перайсьці да праекту. Напрыклад, калі ўвесьці туды ВП:Ф і націснуць Старонка, то вы хутка трапіце на Вікіпэдыя:Форум, дзе можаце абмеркаваць розныя пытаньні, якія тычацца Вікіпэдыі.

Спасылацца праз скарачэньні можна і ў URL. Напрыклад, адрас гэтае старонкі — http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Скарачэньне, і замяніць Вікіпэдыя:Скарачэньне на ВП:СК, то вы патрапіце сюды ж.

Скарачэньні прынята трымаць у выглядзе вялікіх літараў. Калі карыстацца полем пошуку, розьніцы няма — вп:ф і ВП:Ф перанакіруюць вас аднолькава. Калі праз URL, рэгістр літараў улічваецца.

    Памятайце! Выкарыстаньне скарачэньняў мусіць мець месца толькі ў праектах і парталах. Выкарыстаньне скарачэньняў у асноўнай прасторы (то бок, у назвах артыкулаў) канфліктуе з Пагадненьнямі па назвах артыкулаў, якія, хоць і не зьяўляюцца правілам, але маюць высокі аўтарытэт у ВікіСуполкі.

Чытэльнасьць

Скарачэньнямі часта карыстаюцца замест доўгіх спасылак, напрыклад, (не «я адказаў на [[Вікіпэдыя:Форум]]», а «я адказаў у [[ВП:Ф]]»). Некаторыя рэдактары нават могуць адказаць, пра што тая ці другая спасылка, зірнуўшы на яе. Іншыя ж апыняюцца «за бортам» дыскусіяў, якія складаюцца з гэткага жаргону. Таму, каб не выклікаць непаразуменьня ў недасьведчаных карыстальнікаў, рабіце скарачэньні спасылкамі, а ня простым тэкстам.

Спэцыяльны шаблён

Скарачэньні:
ВП:А
ВП:Б
ВП:В

Для пазначэньня скарачэньняў на старонцы ёсьць адпаведны шаблён {{скарачэньне}}. У парамэтрах — назвы скарачэньняў. Прыклад: {{скарачэньне|ВП:А|ВП:Б|ВП:В}}. У выніку будзе бачная калёнка справа з усімі скарачэньнямі.

Таксама ёсьць шаблён {{скарачэньне шаблёну}}, які мае падобнае прызначэньне.

Tags:

Вікіпэдыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПалітыкаЮнцьНаша НіваПародыяВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Беларуская мінуўшчына (часопіс)ВікікрыніцыКастусь КаліноўскіФранцыяПаўстаньне 1794 годуАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўМультыплікацыяПлошчаІўрытПалута Бадунова28 красавікаВілятСьпіс гарадоў БеларусіПраваслаўная царкваФашызмМесяц (каляндар)ВільгетЗямля пад белымі крыламіІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуЖыровічыВіктар ШніпУкраінаІван ЧыгрынаўТрыбуна працыУсяслаў ЧарадзейТонга.neЦэнтральная разьведвальная ўправаРэчыцаЖодзінАндрэй ДынькоКарлес ПудждэмонПітсбурскае пагадненьнеЛітаратарЗлучаныя Штаты АмэрыкіНу, пачакай!ЗлучнікДзед ТалашЛіцьвіныСьпіска капітулаАлесь АркушВольга КараткевічПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіДругая сусьветная вайнаМіжнародны стандартны кніжны нумарСакрат ЯновічАрхеалёгіяАлесь ЖаўрукЦягнікСяргей ГрахоўскіІсламская дзяржаваАлесь КажадубВойшаСтараўкраінская моваСяброўстваСэксВікіпэдыяПаронімыВіківэрсытэтЧорны замак АльшанскіУладзімер КонанАнатоль СысФабіян АбрантовічВалянцін Зуб🡆 More