Іво́нка Сурві́ла (таксама Сурвілла, дзявочае прозьвішча — Шыманец, нар.
11 красавіка 1936 году, Стоўпцы) — дзяячка беларускай эміграцыі, жыве ў Канадзе, ад 1997 году ўзначальвае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі (яе папярэднікам быў Язэп Сажыч).
Івонка Сурвіла | |
Івонка Сурвіла, фота 2016 г. | |
Старшыня Рады БНР у выгнаньні | |
---|---|
з 1997 — па цяп. час | |
Папярэднік: | Язэп Сажыч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: | 11 красавіка 1936 (87 гадоў) Стоўпцы, Стаўпецкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка (Заходняя Беларусь), сёньня Стаўпецкі раён, Рэспубліка Беларусь |
Сужэнец: | Янка Сурвіла |
Дзеці: | Паўліна Сурвіла, Ганна Сурвіла |
Бацька: | Уладзімер Шыманец |
Маці: | Эвэліна Шыманец |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | Ордэн Пагоні (вялікі магістр ex officio) |
У 1944 годзе ўся сям’я эмігравала зь Беларусі ўва Ўсходнюю Прусію, затым у Данію і Францыю. Бацька Ўладзімер Шыманец быў міністрам фінансаў у Радзе БНР пад кіраўніцтвам Міколы Абрамчыка.
Івонка Сурвіла навучалася ў Парыжы, ў Вышэйшай мастацкай школе, скончыла моўнае аддзяленьне Сарбоны (1959). Акрамя роднае беларускае, валодае ангельскай‚ францускай‚ гішпанскай і дацкай мовамі‚ у мінулым таксама прафэсійна валодала нямецкай‚ лацінскай‚ нарвэскай і польскай мовамі.
У 1959 годзе пераехала ў Гішпанію, ажаніўшыся з Янкам Сурвілам. У 1959-1965 гадох працавала на Гішпанскім Нацыянальным Радыі ў Мадрыдзе, дзе разам з мужам рыхтавала перадачы на беларускай мове, што трансьляваліся на Беларусь.
Канчаткова пасялілася ў Канадзе з 1969 году. У 1969—1996 гадох працавала на розных пасадах у Бюро перакладаў пры Фэдэральным Урадзе Канады.
На працягу многіх гадоў Івонка Сурвіла была сярод лідараў беларускай грамады ў Канадзе. У 1974 годзе была абраная старшынёю Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў Канадзе. У 1984 годзе абіралася ў склад праўленьня Канадзкае Этнакультурнае Рады (Canadian Ethnocultural Council) – арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных групаў, што жывуць у Канадзе.
У 1989 годзе заснавала Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, які ўзначальвала да 1997 году. Фонд арганізаваў збор і перадачу ў Беларусь лекаў і мэдычнага абсталяваньня, а таксама лекаваньне й аздараўленьне дзяцей зь Беларусі ў Канадзе.
Ад 1997 году ўзначальвае Раду БНР.
Удзельнічала ў шматлікіх мастацкіх выставах.
Мае дачок Ганну й Паўліну.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Івонка Сурвіла, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.