Рэлігія Ў Беларусі

Рэлігія ў Беларусі пашыраецца 27 веравызнаньнямі.

Найбольш буйная рэлігійная арганізацыя, прадстаўленая на тэрыторыі краіны — Расейская праваслаўная царква, другой па велічыні зьяўляецца Рымска-каталіцкая царква. Драбнейшыя канфэсіі: пратэстанцкія дэнамінацыі, юдаізм, іслам, індуізм, Будызм, багаізм і некаторыя іншыя. У той самы час значная частка насельніцтва краіны — няверуючыя.









Рэлігія Ў Беларусі

Рэлігія ў Беларусі (2011)

     Праваслаўе (48.3%)

     Нявернікі (41.1%)

     Каталіцтва (7.1%)

     Іншыя (3.5%)

Колькасьць вернікаў

Падчас агульнакраёвага апытаньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў пачатку 2012 г. 92% апытаных назваліся хрысьціянамі, у тым ліку звыш 80% праваслаўнымі, звыш 10% каталікамі і каля 2% пратэстантамі.

У 2011 року паводле зьвестак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (ІАЦ) апытаньне насельніцтва краіны паказала, што 93,5% рэспандэнтаў аднесьлі сябе да той або іншай рэлігіі, зь іх:

  • 81% — праваслаўныя (каля 75% ад агульнай колькасьці насельніцтва);
  • 10,5% — каталікі (каля 9% ад агульнай колькасьці);
  • 2% — іншыя рэлігіі.

Зьвесткі справаздачы адзначылі двухразовае павелічэньне колькасьці рэлігійных людзей за рок адносна папярэдняй афіцыйнай спаваздачы і ўпершыню амаль супалі з вынікам альтэрнатыўнага апытаньня НІСЭПД у 2009 годзе.

Агульная колькасьць вернікаў у постсавецкі пэрыяд вырасла. У 1987 року яна складала ўсяго 15% насельніцтва. Паводле дадзеных Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі ў 1990 г. дзель вернікаў у насельніцтве дасягнула 30%. Па выніках праведзенага ў 1997 апытаньня 49,4% насельніцтва абралі варыянт «Так, я веру ў Бога». У 2007 року паводле зьвестак Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў РБ каля 50% грамадзянаў адносілі сябе да той або іншай рэлігіі, зь іх:

  • 80% — праваслаўныя (каля 40% ад агульнай колькасьці насельніцтва)
  • 14% — каталікі (каля 7% ад агульнай колькасьці)
  • 6% — іншыя рэлігіі.

У 2010 року паводле зьвестак Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў РБ 58,9% грамадзянаў аднесьлі сябе да тае або іншае рэлігіі, зь іх:

  • 82,5% — праваслаўныя (каля 48% ад агульнай колькасьці насельніцтва)
  • 12% — каталікі (каля 7% ад агульнай колькасьці)
  • 4% — іншыя рэлігіі.

Згодна з рэлігійным дасьледаваньнем цэнтра Pew Research Center апублікаваным 10 траўня 2017 року, 73% апытаных беларусаў лічаць сябе праваслаўнымі хрысьціянамі, 12% - каталікамі, 3% не вызнаюць ніякую рэлігію, 11% вызнаюць іншую рэлігію.

Альтэрнатыўныя ацэнкі

Падчас апытаньня НІСЭПД у верасьні 2002 г. 88,5% апытаных спавядалі хрысьціянства (у тым ліку паводле кірунку 67,4% — праваслаўнае, 13,1% — каталіцкае, 0,6% — пратэстанцкае), 4,9% — атэізм, 1% — нявер’е (агнастыцызм), па 0,1% — іслам і юдаізм.

Падчас апытаньня Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (Вільня, Летува) у сьнежні 2009 г. 1514 жыхароў Беларусі 92,6% назваліся хрысьціянамі, у тым ліку 78,5% праваслаўнымі, 13,1% каталікамі і каля 1% пратэстантамі. Дадзеныя супадалі са станам на 1994 год.

Рэлігійнасьць

Паводле дасьледаваньня цэнтру Gallup, 27% грамадзянаў Рэспублікі Беларусь прызналі, што рэлігія адыгрывае істотную ролю ў іхнім паўсядзённым жыцьці. Па гэтым паказьніку Беларусь уваходзіць у лік 11 найменш рэлігійных дзяржаваў сьвету.

Наведваньне храмаў

Паводле дасьледаваньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 г. 6% жыхароў краіны наведвалі храмы штотыдзень, 8,2% — штомесяц, 28% — на сьвяты, 24,6% — штогод, 20% — не наведвалі.

Заканадаўства

Паводле артыкулу 16 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 року са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі, прынятымі на рэспубликанскіх рэфэрэндумах 24 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004, «рэлігіі і веравызнаньні роўныя перад законам». Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2002 року № 137-З, «кожны мае права на свабоду выбару атэістычных або рэлігійных перакананьняў, а менавіта: самастойна вызначаць сваё стаўленьне да рэлігіі, адзінаасобна ці супольна зь іншымі вызнаваць любую рэлігію ці не спавядаць аніякай». Згодна з артыкулам 5 Закону Рэспублікі Беларусь «Пра свабоду сумленьня і рэлігійных арганізацыях» ніхто не абавязаны паведамляць пра сваё стаўленьне да рэлігіі і ня можа падвяргацца якому-кольвек прымусу пры вызначэньні свайго стаўленьня да рэлігіі, да вызнаньня той ці іншай рэлігіі, да ўдзелу або няўдзелу ў дзейнасьці рэлігійных арганізацыяў. З гэтай прычыны пытаньне пра веравызнаньне ня ўключанае як абавязковае пры дзяржаўным перапісе насельніцтва.

Колькасьць рэлігійных суполак

Рост колькасьці афіцыйна зарэгістраваных рэлігійных суполак у Беларусі
(з 1 студзеня 1988 па 1 студзеня 2023)
Канфэсія 1988 1991 1996 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020 2021 2022 2023
Праваслаўная царква 399 603 938 1315 1349 1399 1431 1473 1509 1545 1567 1594 1615 1643 1659 1670 1687 1698 1709 1714 1726 1733
Стараабрадчая царква 22 23 32 33 33 33 32 32 32 32 33 33 33 33 34 34 34 34 34 34 34 34
Рымска-каталіцкая царква 121 222 372 433 438 440 457 467 470 475 479 483 488 491 493 495 497 499 498 499 500 500
Каталікі лацінскага ўзору 1 1 1 1 1 1 1 2 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Грэка-каталіцкая царква 11 13 13 13 14 14 14 15 14 15 15 15 15 15 15 15 16 16 16 16
Рэфармацкая царква 1 2 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Лютэранская царква 5 22 25 27 27 27 27 27 27 27 27 27 27 27 27 26 25 25 25 25
Эвангельскія хрысьціяне-баптысты 171 108 192 257 265 267 268 269 272 275 286 287 287 288 289 280 281 281 281 281 281 282
Ёганская царква 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Новаапостальская царква 17 20 20 21 21 21 21 21 21 21 21 21 21 21 21 21 21 20 19 19
Прэсьбітэрыянская царква 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Хрысьціяне веры эвангельскай 39 119 311 482 488 493 494 500 501 505 512 517 520 522 524 521 521 524 524 524 526 525
Хрысьціяне поўнага Эвангельля 21 55 54 54 54 54 55 55 55 59 59 59 59 59 59 60 62 64 64 64
Хрысьціяне веры апостальскай 8 10 9 9 9 9 9 9 10 10 10 10 10 10 11 11 11 11 11 11
Царква Хрыстовая 6 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5
Мэсіянскія суполкі 2 2 1 2 2 2 2 2 2 2 2 2 2 3 3 3 3 3 3 3
Адвэнтысты сёмага дня 11 12 34 69 72 74 73 72 72 72 73 73 73 73 73 73 73 73 73 73 73 73
Сьведкі Яговы 11 26 26 26 26 26 26 27 27 27 27 27 27 27 27 27 27 27 27 27
Мармоны 3 3 4 4 4 4 4 4 4 4 4 4 4 4 4 4 4 4 4 4
Юдэйская рэлігія 1 3 10 27 28 29 29 29 30 35 36 42 38 38 39 38 38 39 38 36 36 36
Прагрэсіўны юдаізм 5 17 17 17 17 17 16 17 17 10 14 14 14 14 14 14 15 15 14 15
Мусульманская рэлігія 1 2 20 24 24 24 24 25 25 25 25 25 25 25 25 24 24 24 24 24 24 24
Бахаі 3 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5 5
Крышнаіты 6 5 5 6 6 6 6 6 6 6 6 6 6 6 6 6 6 6 6 6
Армянская апостальская царква 1 1 1 1 1 1 1 1 2 2 2 2 2 2 2 4 5 6 6
Омата 1 1
Будызм 1 1 1 1 1 1 1 1
Агулам 765 1092 2009 2829 2886 2953 3003 3062 3106 3162 3210 3251 3280 3314 3337 3337 3358 3375 3389 3395 3409 3417
Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных рэлігійных суполак у Беларусі
(па стане на 1 студзеня 2023 року)
Найменьне
канфэсіі
Берасьцейская
вобласьць
Віцебская
вобласьць
Гомельская
вобласьць
Гарадзенская
вобласьць
Магілёўская
вобласьць
Менская
вобласьць
м. Менск Агулам па рэспубліцы
Праваслаўная царква 390 301 243 216 142 388 53 1733
Стараабрадчая царква 18 2 1 7 4 2 34
Рымска-каталіцкая царква 66 94 21 176 24 98 21 500
Каталікі лацінскага ўзору 1 1
Грэка-каталіцкая царква 3 4 1 2 1 1 4 16
Рэфармацкая царква 1 1
Лютэранская царква 13 4 2 4 2 25
Эвангельскія хрысьціяне-баптысты 91 38 26 20 40 49 18 282
Новаапостальская царква 2 3 5 5 2 1 1 19
Прэсьбітэрыянская царква 1 1
Хрысьціяне веры эвангельскай 165 52 74 33 42 136 23 525
Хрысьціяне поўнага Эвангельля 7 7 16 8 4 12 10 64
Хрысьціяне веры апостальскай 8 3 11
Царква Хрыстовая 1 1 1 2 5
Мэсіянскія суполкі 1 2 3
Адвэнтысты сёмага дня 18 14 12 7 6 10 6 73
Сьведкі Яговы 3 5 7 5 3 3 1 27
Мармоны 1 1 2 4
Юдэйская рэлігія 5 5 7 1 13 2 3 36
Прагрэсіўны юдаізм 1 3 1 2 2 3 3 15
Мусульманская рэлігія 2 4 1 7 1 6 3 24
Бахаі 1 1 1 1 1 5
Крышнаіты 1 1 1 1 1 1 6
Армянская апостальская царква 2 2 2 6
Будызм 1 1
Агулам 765 566 424 490 298 713 161 3417

Канфэсіі

Хрысьціянства

Праваслаўе

Рэлігія Ў Беларусі 
Страчаная хрысьціянская рэліквія — крыж Эўфрасіньні Полацкай

Беларускія землі былі ахрышчаныя ў праваслаўе ў пэрыяд Кіеўскай Русі.

У 1596 годзе была абвешчаная Берасьцейская унія, што запачаткавала грэка-каталіцкую царкву, якая захавала парадак вядзеньня набажэнстваў, прыняўшы каталіцкую дагматыку. У 1791 року праваслаўныя складалі прыблізна 6,5% насельніцтва (да 250 тысячаў чалавек) Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітае. У 1839 годзе ўніяцкія парафіі былі перададзеныя ў падпарадкаваньне праваслаўнай царквы.

Цяпер праваслаўе зьяўляецца найбуйнейшай хрысьціянскай канфэсіяй у Беларусі, прадстаўленай Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхату, заснаваным у 1989 годзе. Экзархат складаецца з 11 япархіяў:

Дзейны экзарх — мітрапаліт Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Дзейнічаюць Жыровіцкая духоўная сэмінарыя, духоўная акадэмія, школа рэгентаў і званароў, вучэльня па падрыхтоўцы псальмапеўцаў.

Паводле некаторых зьвестак, у 2001 року дзеля вернікаў, якія адносяцца да Беларускае Праваслаўнае Царквы, складала 73% (або каля 37% ад агульнай колькасьці насельніцтва).

Каталіцтва

Рэлігія Ў Беларусі 
Сабор Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску — катэдральны сабор Менска-Магілёўскай архіяпархіі

Хоць існуюць пэўныя аргумэнты на карысьць магчымага распаўсюду хрысьціянства паводле лацінскага ўзору яшчэ ў X стагодзьдзі, пачатак актыўнага распаўсюджваньня каталіцтва ў Беларусі зьвязаны з канцом XIV стагодзьдзя. У гэты час вялікі князь літоўскі Ягайла ў абмен на атрыманьне польскай кароны пачаў перавод у каталіцтва найперш паганскай шляхты Жмудзі і Аўкштоты (цяперашняя Летува) з адначасным стварэньнем прывілеяў для каталікоў. Зь цягам часу большая частка шляхцічаў прыняла каталіцтва, а большасьць простага люду на тэрыторыі сучаснай Беларусі заставалася праваслаўнай.

Пасьля заключэньня Берасьцейскай уніі ў 1596 року, пашырэньня прывілеяў для каталікоў і зьяўленьня ў Рэчы Паспалітай езуітаў колькасьць навернутых у каталіцтва павялічылася. Значную ролю ў пераходзе вышэйшых саслоўяў (некаторыя зь іх да гэтай пары сталі вызнаваць кальвінізм і антытрынітарызм) у каталіцтва адыгралі арганізаваныя езуітамі школы, якія давалі якасную адукацыю. У пераводзе сялянства ў каталіцтва (пераважна ў Заходняй Беларусі) значную ролю адыграла закрыцьцё праваслаўных і адкрыцьцё каталіцкіх храмаў. У 1791 року каталікі складалі 38% насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага.

Цяпер каталіцкая царква — другая па велічыні рэлігійная грамада ў Беларусі. Каталікамі (паводле зьвестак самой каталіцкай царквы) зьяўляюцца каля 1,4 млн чал. (каля 15% насельніцтва), каталіцтва больш распаўсюджанае на захадзе краіны (найперш у Гарадзенскай вобласьці). У цяперашні час Беларусь падзеленая на 4 япархіі:

Архіяпіскап-мітрапаліт Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі — Тадэвуш Кандрусевіч.

Грэка-каталікі

У 1791 року грэка-каталікі складалі 39% насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле іншых зьвестак, грэка-каталікі ў XVIII стагодзьдзі складалі абсалютную большасьць (да 70%) насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя грэка-каталікі былі гвалтоўна далучаныя да праваслаўя (гл. Полацкі сабор 1839 року). Праваслаўнае насельніцтва пачала дамінаваць.

Сёньня парафіі БГКЦ аб’яднаныя ў 3 дэканаты (протапрасьвітараты): Цэнтральны (г. Менск і Менская вобл.), Заходні (Берасьцейская і Гарадзенская вобл.) і Ўсходні (Віцебская, Гомельская і Магілёўская вобл.). Царква падпарадкаваная наўпрост Рымскаму Апостальскаму пасаду. Апеку над вернікамі ў Беларусі ажыцьцяўляе Апостальскі візытатар «ad nutum Sanctae sedis» для грэка-каталікоў у Беларусі, якім цяпер зьяўляецца архімандрыт Сяргей Гаек. Паводле ацэнак, колькасьць грэка-каталікоў (уніятаў) — да 10 тысячаў чалавек.

Пратэстанцтва

Пратэстанты (найперш кальвіністы) зьявіліся ў Беларусі ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя і на пэўны час атрымалі значны распаўсюд сярод прадстаўнікоў заможнай шляхты — магнатаў (напрыклад, Мікалай Радзівіл «Руды», Мікалай Радзівіл «Чорны» прынялі кальвінізм, пэўны час кальвіністам быў Леў Сапега). Заняпад пратэстанцкага руху ў ВКЛ зьвязаны найперш з актыўнай дзейнасьцю езуітаў.

Афіцыйна зарэгістраваныя ў Беларусі пратэстанцкія арганізацыі:

Паводле крыніцаў, агульная колькасьць вернікаў усіх пратэстанцкіх дэнамінацыяў складае 515 024, адвэнтыстаў сёмага дня — 4828 чалавек, а колькасьць Сьведак Яговы — 5014 чалавек.

Стараверы

Пасьля царкоўнага расколу ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя частка старавераў з Масковіі перасялілася ў Вялікае Княства Літоўскае. Адным з цэнтраў стараверства была Ветка. У 1791 року стараверы складалі 4% насельніцтва ўсяго Вялікага Княства (то бок з улікам і тых тэрыторыяў, якія цяпер уваходзяць у склад Летувы, Латвіі і Расеі).

Армянская апостальская царква

Паводле зьвестак на 1 студзеня 2023 у Беларусі афіцыйна зарэгістравана шэсьць суполак Армянскай апостальскай царквы.

Юдаізм

    Асноўны артыкул: Юдаізм у Беларусі
Рэлігія Ў Беларусі 
Сынагога ў Слоніме. Сучасны выгляд

Юдаізм зьявіўся на беларускіх землях разам зь першымі жыдамі (канец XIV — пачатак XV стагодзьдзяў). Працяглы час беларускія землі были буйным цэнтрам канцэнтрацыі жыдоўскага насельніцтва. Паводле перапісу 1897 году на тэрыторыі Беларусі іх налічвалася болей за 700 000.

На сёньняшні дзень у Беларусі дзейнічаюць 6 сынагогаў: 2 у Менску, па адной у Бабруйску, Горадні, Пінску і Гомлі. Колькасьць юдэяў, паводле розных зьвестак, вагаецца ад 13 000 да 28 000 жыдоў і 19 сьвятароў.

Паводле зьвестак з жыдоўскіх суполак, да юдэяў сябе адносяць ад 30 да 40 тысячаў грамадзянаў Беларусі, аднак пераважная колькасьць жыдоў не зьяўляецца актыўнымі вернікамі. Колькасьць жыдоў паводле зьвестак перапісаў імкліва скарачаецца. Так, у 1979 року іх налічвалася 135 тысячаў, у 1989 року 112 тысячаў; асабліва хутка колькасьць жыдоў скарачаецца ў пэрыяд незалежнасьці дзяржавы: да 1999 іхні лік скараціўся ў 4 разы (да 28 тысячаў), а ў пэрыяд да 2009 — яшчэ больш як удвая — да 13 тысячаў. Тым ня меней, некаторыя крыніцы называюць значна большыя лічбы колькасьці асобаў юдэйскага веравызнаньня: 60 тысячаў.

Іслам

Іслам атрымаў пэўны распаўсюд зь мірным перасяленьнем татараў з Крыму пачынаючы з XIV стагодзьдзя. У XX — пачатку XXI стагодзьдзя на тэрыторыю Беларусі мігравалі прадстаўнікі шэрагу традыцыйна ісламскіх этнасаў Паволжа, Каўказу, Сярэдняй Азіі і некаторых іншых краінаў.

Паводле зьвестак на 1 студзеня 2023 у краіне зарэгістравана 24 мусульманскія суполкі і дзейнічаюць 8 мячэтаў у рэгіёне традыцыйнага расьсяленьня літоўскіх татараў: Відзы, Іўе, Клецак, Лоўчыцы, Маладэчна, Наваградак, Слонім, Сьмілавічы, Менск (будуецца).

Колькасьць этнасаў, якіх традыцыйна адносяць да мусульманаў, паводле зьвестак перапісу 2009 року складала каля 22 тысячаў чалавек. На 2014 рок колькасьць ацэньваецца каля 19 тысячаў

Індуізм

    Асноўны артыкул: Індуізм у Беларусі

Колькасьць прыхільнікаў індуізму (у пераважнай большасьці неаіндуізму) нешматлікая. Найболей распаўсюджаная такая галіна індуізму, як вайшнавізм, у прыватнасьці адзін з кірункаў крышнаіцкага бхакці — гаўдзія-вайшнавізм. Крышнаіты былі зарэгіставаныя ў 1992 року. На 1 студзеня 2012 року грамады Міжнароднага таварыства сьвядомасьці Крышны дзейнічаюць ва ўсіх абласных цэнтрах. У Менску дадаткова дзейнічае адзін крышнаіцкі ашрам.

Будызм

У Беларусі дзейнічае адна зарэгістраваная суполка Шэн Чэн Лінг традыцыі Бон, і некалькі незарэгістраваных будысцкіх суполак розных напрамкаў: Тхеравада, Гелуг, Кван Ум школы Дзэн Будызму, Карма-каг’ю (Лама Оле Нідал) і інш.

Бахаізм

Вера Бахаі зьяўляецца адной з наймаладзейшых рэлігіяў, афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі: яе першая грамада была зарэгістраваная ў 1992 року. Бахаісты маюць свае суполкі ў Берасьці, Віцебску, Гомлі, Магілёве і Менску. На сёньняшні дзень менская суполка налічвае блізу 120 чалавек, у тым ліку дзяцей.

Незарэгістраваныя

Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква

На 2004 год царква налічвала 12 прыходаў у Беларусі. На 2009 г. меліся прыходы ў беларускіх гарадах Вялейка (Менская вобласьць), Віцебск, Гомель, Горадня, Магілёў, Менск і Слуцак (Менская вобл.).

Раднавер’е

Пасьля прыняцьця хрысьціянства на тэрыторыі Беларусі паганства аказала пэўны ўплыў на хрысьціянскую абрадавасьць, што выявілася, у прыватнасьці, у захаваньні некаторых паганскіх сьвятаў (Дзяды, Радаўніца, Каляды, Купальле, провады Зімы й інш.). Ад канца 1980-х пачаў назірацца рост колькасьці людзей, што атаясамліваюць сябе з паганцамі. Невялікае разьвіцьцё атрымала раднавер’е, аднак рух практычна ніяк не арганізаваны і зьяўляецца шмат у чым стыхійным. Таксама вялікае распаўсюджваньне атрымала рух «Анастасія». На цяперашні дзень у Беларусі грамады раднавераў афіцыйна не зарэгістраваныя.

Саенталёгія

Рэспубліканскі цэнтар ”Дыянетыка” быў зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 5 кастрычніка 1995 року як Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне грамадзянаў. 9 жніўня 1999 року Міністэрства юстыцыі адмовіла грамадзкай арганізацыі РЦД у перарэгістрацыі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Духовное и культурное Возрождение XIV века и судьбы Восточной Европы // Православие и современный мир / Иоанн Мейендорф. — Минск: Лучи Софии, 1995.
  • Старостенко, В. В. Религия и свобода совести в Беларуси: очерки истории. — Могилев: УО «МГУ им А.Кулешова», 2011. — 272 с.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рэлігія Ў Беларусі Колькасьць вернікаўРэлігія Ў Беларусі РэлігійнасьцьРэлігія Ў Беларусі Наведваньне храмаўРэлігія Ў Беларусі ЗаканадаўстваРэлігія Ў Беларусі Колькасьць рэлігійных суполакРэлігія Ў Беларусі КанфэсііРэлігія Ў Беларусі Глядзіце таксамаРэлігія Ў Беларусі КрыніцыРэлігія Ў Беларусі ЛітаратураРэлігія Ў Беларусі Вонкавыя спасылкіРэлігія Ў БеларусіІндуізмІсламБагаізмБеларусьВеравызнаньнеПратэстанцтваРасейская праваслаўная царкваРымска-каталіцкая царкваРэлігіяЮдаізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

12 гадоў рабства (фільм)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіРаман СкірмунтЧорны сьпіс ЭўразьвязуДотык пісі рукоюДаўгаСадаводчае таварыстваДражна (Менская вобласьць)РыдлёўкаВадзім СаранчукоўСпадчына (верш)Рыгор КастусёўІгнат ПрановічЯўген КантылёўАфанасі ФіліповічРадСемівалокіСпакусьнікіАўкштотаПоль СэзанҐДзеяслоўМесны склонЯдзернае паліваТарпэда-БелАЗ ЖодзінАльшаны (Столінскі раён)ГрызуныГолуб (сузор’е)ЛёвэнІван ЧыгрынаўІнданэзіяПрыказкаБел-чырвона-белы сьцягВэб-сайтРасейская моваСяргей ДарожныВербавічыБеларуская моваАс (імя)БірылаЮрась ШамецькаНазоўнікАнтонімыУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціДзесяцідзённая вайнаАснабрукВалерыя КуставаТожабеларусЯсмантВольфганг Амадэй МоцартБеларускі клясычны правапісІталіяЧэрвеньМіністэрства фінансаў ЗШАСьцяг БанглядэшМакс ШчурДрама (аповесьць)17 красавікаЛявон ВольскіАтрад (біялёгія)ВікіХартыя’97Вершаваны памерПрамысловасьцьЛетувізацыяЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеТаксіЗлучаныя Штаты АмэрыкіВасіль ЦяпінскіМаёмасьцьМерула🡆 More