Беларускі Дзяржаўны Мэдычны Ўнівэрсытэт

Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску ў галіне мэдыцыны, заснаваная ў 1930 годзе на аснове вылучанага са складу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту мэдычнага факультэту (створаны адначасна з БДУ ў 1921).

Навучаньне толькі дзённае. Асьпірантура з 1926 году, дактарантура з 1998-га. Мае навукова-дасьледніцкую лябараторыю(be), што ўлучае 10 праблемных: 1) біяхімічных мэтадаў дасьледаваньняў, 2) гема- і лімфасорбцыі, 3) дэрматалёгіі(be) ды вэнэралёгіі(en), 4) імунахімічных(be) і радыёізатопных мэтадаў дасьледаваньняў, 5) інфармацыйна-кампутарных тэхналёгіяў, 6) калягенозаў, 7) нутрылякарневых інфэкцыяў, 8) псыханэўрахірургіі, 9) псыхічных разладаў насельніцтва Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі, 10) экспэрымэнтальнай мэдыцыны, фармакалёгіі і таксікалёгіі(be). Бібліятэка налічвае звыш мільёну асобнікаў.

Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Беларускі Дзяржаўны Мэдычны Ўнівэрсытэт
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз па-лацінску: Arte et humanitate, labore et scientia
Дэвіз па-беларуску Мастацтвам і чалавечнасьцю, працай і веданьнем
Заснаваны 1930
Тып урадавы
Рэктар Сяргей Рубніковіч
Факультэтаў 8
Колькасьць пэрсаналу 888
Колькасьць студэнтаў 6513
Колькасьць асьпірантаў 68
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°51′41″ пн. ш. 27°29′7″ у. д. / 53.86139° пн. ш. 27.48528° у. д. / 53.86139; 27.48528 27°29′7″ у. д. / 53.86139° пн. ш. 27.48528° у. д. / 53.86139; 27.48528
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Беларускі мэдычны інстытут (да сакавіка 1947 г.), Менскі мэдычны інстытут (да 2001 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.bsmu.by
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

Гісторыя

2020–2021

Пад час пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў БДМУ адбыліся хваляваньні. 26 кастрычніка на заклік Сьвятланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях. 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 зь лячэбнага й 2 з пэдыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэньне грамадзкага парадку».

21 чэрвеня 2021 году рэктар Сяргей Рубніковіч быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, Рубніковіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі.

Факультэты

Унівэрсытэт мае 8 факультэтаў, у тым ліку замежных навучэнцаў ды прафарыентацыі й даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, 67 катэдраў, рыхтуе адмыслоўцаў па 40 спэцыяльнасьцях.

  • Вайскова-мэдычны. Заснаваны 4 жніўня 1995 году. Месьціцца на зав. Асаналіева, д. 5. Выпускае гігіеністаў, тэрапэўтаў, фэльчараў(en), хірургаў ды эпідэміёлягаў. Мае 4 катэдры: 1) вайскова-палявой тэрапіі(en), 2) вайскова-палявой хірургіі, 3) вайсковай эпідэміялёгіі ды вайсковай гігіены, 4) мэдычнага забесьпячэньня войскаў і экстрэмальнай мэдыцыны.
  • Лячэбны. Адчынены ў 1921 годзе. Знаходзіцца ў галоўным корпусе на пр. Дзяржынскага, д. 83. Рыхтуе акушэраў, анэстэзіёлягаў, анколягаў, гастраэнтэролягаў(be), гінэколягаў, кардыёлягаў, пульманолягаў, рэаніматолягаў, тэрапэўтаў, хірургаў і эндакрынолягаў. Мае 20 катэдраў: 1) агульнай хірургіі, 2) анкалёгіі, 3) анэстэзіялёгіі(be) й рэаніматалёгіі(en), 4) апэратыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, 5) грамадзкага здароўя і аховы здароўя, 6) гісталёгіі(be), эмбрыялёгіі ды цыталёгіі(be), 7) клінічнай фармакалёгіі, 8) мэдычнага рэабілітаваньня(en) й фізіятэрапіі(en), 9-11) нутраных хваробаў, 12) паліклінічнай тэрапіі, 13) прапэдэўтыкі(en) нутраных хваробаў, 14) псыхіятрыі з мэдычнай псыхалёгіяй, 15) траўматалёгіі й артапэдыі(be), 16) уралёгіі, 17) філязофіі й паліталёгіі, 18-19) хірургічных хваробаў, 20) эндакрыналёгіі(be).
  • Мэдыка-прафіляктычны (да 1991 г. — санітарна-гігіенічны). Заснаваны ў 1964 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае бактэрыёлягаў(be), валеолягаў, вірусолягаў, гігіеністаў і эпідэміёлягаў. Мае 9 катэдраў: 1) агульнай гігіены, 2) гігіены працы, 3) гігіены дзяцей і падлеткаў, 4) інфэкцыйных хваробаў, 5) мікрабіялёгіі, вірусалёгіі(be) ды імуналёгіі, 6) радыяцыйнай мэдыцыны й экалёгіі, 7) скураных і вэнэрычных хваробаў, 8) фтызіяпульманалёгіі, 9) эпідэміялёгіі.
  • Пэдыятрычны. Адчынены ў 1964 годзе. Знаходзіцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе дзіцячых акулістаў, алерголягаў(be), анэстэзіёлягаў, імунолягаў, нэўрапатолягаў(en), рэаніматолягаў, хірургаў і эндакрынолягаў, падлеткавых анкагематолягаў, гінэколягаў і кардыярэўматолягаў(en) ды пэдыятраў. Мае 13 катэдраў: 1) акушэрства і гінэкалёгіі, 2) вочных хваробаў, 3) дзіцячай хірургіі, 4) дзіцячых інфэкцыйных хваробаў, 5-6) дзіцячых хваробаў, 7) нармальнай анатоміі, 8) нармальнай фізыялёгіі, 9) нэрвовых і нэўрахірургічных хваробаў, 10) паталягічнай анатоміі, 11) прапэдэўтыкі дзіцячых хваробаў, 12) судовай мэдыцыны(en), 13) фізычнага выхаваньня(en) й спорту.
  • Стаматалягічны. Заснаваны ў 1960 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае артадонтаў, дзіцячых стаматолягаў, зубных артапэдаў, тэрапэўтаў і хірургаў, сківічна-тваравых хірургаў. Мае 14 катэдраў: 1) агульнай стаматалёгіі, 2) артадантыі(en), 3) артапэдычнай(be) стаматалёгіі, 4) марфалёгіі(en) чалавека, 5) паталягічнай фізыялёгіі, 6) прамянёвай дыягностыкі й прамянёвай тэрапіі(en), 7) сківічна-тваравай хірургіі, 8) стаматалёгіі дзіцячага ўзросту, 9-11) тэрапэўтычнай стаматалёгіі, 12) фармакалёгіі, 13) хваробаў вуха, горла(en) й носа, 14) хірургічнай стаматалёгіі.
  • Фармакалягічны. Адчынены 1 верасьня 2011 году. Знаходзіцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе лекаведаў(en). Мае 3 катэдры: 1) арганізацыі фармацыі, 2) замежных моваў, 3) мэдычнай і біялягічнай фізыкі.
Факультэт Год заснаваньня Разьмяшчэньне Спэцыяльнасьцяў Катэдраў
Вайскова-мэдычны 1995 зав. Асаналіева, д. 5 5 4
Лячэбны 1921 Галоўны корпус 11 20
Мэдыка-прафіляктычны 1964 Галоўны корпус 5 9
Пэдыятрычны 1964 Галоўны корпус 12 13
Стаматалягічны 1960 Галоўны корпус 6 14
Фармацэўтычны 2011 Галоўны корпус 1 3

Рэктары

  1. Міхаіл Кроль (1930—1932)
  2. Міхаіл Багдановіч (1932—1934)
  3. Кандрат Манахаў (1934—1937)
  4. Файвэль Шульц (1937—1941)
  5. Захар Магілёўчык (1941—1953)
  6. Іван Стальмашонак (1953—1961)
  7. Аляксандар Ключароў (1961—1986)
  8. Аляксей Кубарко (1986—1997)
  9. Павал Беспальчук (1997—2009)
  10. Анатоль Сікорскі (з 2009-га)

Крыніцы

Tags:

Беларускі Дзяржаўны Мэдычны Ўнівэрсытэт ГісторыяБеларускі Дзяржаўны Мэдычны Ўнівэрсытэт ФакультэтыБеларускі Дзяржаўны Мэдычны Ўнівэрсытэт РэктарыБеларускі Дзяржаўны Мэдычны Ўнівэрсытэт КрыніцыБеларускі Дзяржаўны Мэдычны Ўнівэрсытэтbe:Імунахіміяbe:Дэрматалогіяbe:Лабараторыяbe:Таксікалогіяen:VenereologyІзатопІнфармацыйныя тэхналёгііАсьпірантураБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтБібліятэкаБіяхіміяДасьледаваньнеЛімфаМэдыцынаНасельніцтва БеларусіПсыхічны разладЧарнобыльская катастрофаЭкспэрымэнт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СэксАнатоль ІвашчанкаВіетнамСавушкін прадуктЭразм ЦёлакПабуджальны сказВэб-дызайнМаркёрМарыя МартысевічВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Вагінальны сэксРоксі ПантэрСямейныя традыцыі славян (манэты)ФрыдрыхАльгерд БахарэвічМіхась ПазьнякоўСамасейВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняЖамойтыЗьміцер СаўкаАдзёрБеларуска-літоўскія летапісыСлавамір МрожакЛявон Вашко1874Этнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Паўночна-Заходні край25 красавікаМікола МаляўкаРадаўніцаКрумкачАлесь ПісьмянкоўЛіпеньБелсатНямецка-савецкая вайнаФрыдрых ШылерЧорны замак АльшанскіРасейцыСтаніслаў ВалодзькаЭнцыкляпэдыяАўстраліяСьвятлана АлексіевічЮры БеленькіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПорнасайтКові (рэжысэр)Сям’яОй у лузі червона калинаЮры ГумянюкЛеанід ДайнекаМенскБаранавічыВіктар ШніпДэйвід ЎудардДзейнікISO 3166-1Ігар БабкоўСельская гаспадаркаВэб-сэрвэрЗянон Пазьняк1951Акторы парнафільмаў29 красавіка27 красавікаВацлаў ЛастоўскіДаўмонт (імя)БуценьЯн ГляўбіцКірыл Стаселька🡆 More