Чалавек: прадстаўнік чалавецтва як адзінкі грамадзтва

Чалаве́к (па-лацінску: homo sapiens) — від сысуна, грамадзкая істота, адзіны існуючы прадстаўнік роду людзей, адносіцца да сямейства двухногіх прыматаў гамінідаў і вялікай сям’і малпаў.

Анатамічна сучасныя людзі паўсталі ў Афрыцы каля 200 тысячаў гадоў таму, дасягнуўшы поўнай паводніцкай сучаснасьці каля 50 тысячаў гадоў таму.

Чалавек
Чалавек: прадстаўнік чалавецтва як адзінкі грамадзтва
Чалавек: мужчына й жанчына
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадПрыматы
СямействаГамініды
РодЛюдзі
ВідЧалавек разумны
Бінамінальная намэнклятура
Homo sapiens

Людзі маюць высокаразьвіты галаўны мозаг, яны здольны да абстрактнага мысьленьня, валодаюць мовай, самааналізам і могуць вырашаць задачы й праблемы. Дзякуючы гэтым псыхічным магчымасьцям у спалучэньні з прамой хадой, што вызваляе рукі для кіраваньня аб’ектамі, людзі зрабілі выкарыстаньне інструмэнтаў значна большым, чым любыя іншыя віды, якія жывуць на Зямлі. Іншыя разумовыя працэсы чалавека больш высокага ўзроўню, як то самасьвядомасьць, рацыянальнасьць і мудрасьць, разглядаюцца як вызначальныя рысы таго, што складае «асобу».

Як і большасьць вышэйшых прыматаў, чалавек зьяўляецца сацыяльнай жывёлай. Чалавек адназначна мае вялікі вопыт па выкарыстаньні сыстэмаў сувязі для самавыяўленьня, абмену ідэямі й арганізацыі. Людзі ствараюць складаныя сацыяльныя структуры, якія складаюцца з мноства групаў, якія супрацоўнічаюць і канкуруюць, ад сям’і да народаў. Сацыяльныя ўзаемадзеяньні паміж людзьмі стварылі надзвычай шырокі спэктар каштоўнасьцяў, сацыяльных нормаў і рытуалаў, якія ў сукупнасьці ўтвараюць аснову чалавечага грамадзтва. Чалавек шырока распаўсюджаны на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды, зьяўляючыся такім чынам касмапалітычным відам, які дамінуе тэхналягічна, але ня колькасна на плянэце.

Людзей адрозьнівае таксама жаданьне зразумець, які ўплыў яны робяць на навакольнае асяродзьдзе, з мэтай тлумачэньня й маніпуляваньня зьявамі з дапамогай навукі, філязофіі, міталёгіі й рэлігіі. Гэтая натуральная цікаўнасьць прывяла да разьвіцьця палепшаных інструмэнтаў і навыкаў. Вывучэньнем чалавека займаецца навуковая дысцыпліна антрапалёгія.

Крыніцы

Tags:

АфрыкаГамінідыЛацінская моваЛюдзіПрыматыСысуны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дзіцячая парнаграфіяВалянцін АкудовічКрыж Эўфрасіньні ПолацкайАлесь ДуброўскіРаман Скірмунт1989Электронная поштаАскемен120-я зэнітна-ракетная брыгадаУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіВольфганг Амадэй МоцартСям’яУладзімер КараткевічСяргей ДавідовічУладзімер Арлоў (гісторык)Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў14 красавікаДжынсавая рэвалюцыяОрдэн япіскапа ПлятонаВілаАзначэньне (часьціна сказу)СудаСамасей1919Вушніца1951Рэформа беларускага правапісу 1933 годуБесьпілётнікТаксіАмонімЯкуб ЯсінскіКінэматографГенадзь БураўкінПольшчаСлуцкі збройны чынСябарIP-адрасБеларусыДзеяслоўІван ЧыгрынаўЯзэп СажычПорнгабВасіль ІгнаценкаКірыл РадзівонаўДзеяслоў (часопіс)Альшаны (Столінскі раён)РахункаводІван ХавалкаРадыё ВызваленьнеТацяна СапачАфтальмалёгіяДзейнікРадСтрачаны райТаварыства філярэтаўКанюшынаСтрахаваньнеЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаГедбудІван ШамякінЯн ЧыквінСонечная энэргіяСорга двухколернаеБанкаўскі рахунакРусіфікацыя БеларусіАнатоль СысНародная асьветаПарнаграфія ў Італіі🡆 More