Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт: вну ў Менску (Беларусь)

Белару́скі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т (БДУ) — вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі.

Знаходзіцца ў Менску.

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт: Гісторыя, Склад, Выбітныя выпускнікі
Заснаваны 18 красавіка 1921 (103 гады таму)
Тып грамадзкі
Рэктар Андрэй Кароль
Факультэтаў 20
Колькасьць пэрсаналу 7600
Колькасьць студэнтаў каля 25 000
Колькасьць асьпірантаў 1200
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Былыя назвы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя У. І. Леніна
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.bsu.by

Гісторыя

Заснаваны пастанаўленьнем Прэзыдыюму ЦВК БССР 18 красавіка 1921 году. Пачаў працаваць 30 кастрычніка. Першы рэктар — Уладзімер Пічэта. Арганізацыяй унівэрсытэту займалася камісія па стварэньні БДУ, у склад якой, сярод іншых, увайшоў нарком аховы здароўя БССР Сямён Камінскі. Першапачаткова ў склад унівэрсытэту ўваходзіла тры факультэты — рабочы, мэдычны ды факультэт грамадзкіх навук. У склад прафэсуры ўвайшлі Якуб Колас, Яўхім Карскі. Першы набор студэнтаў склаў 1390 чалавек. У 1922 годзе пачаў працаваць пэдагагічны факультэт. Выкладаць на ім пачалі супрацоўнікі факультэту грамадзкіх навук.

У 1930 годзе на базе мэдычнага факультэта арганізаваны Беларускі мэдычны ўнівэрсытэт.

28 жніўня 1931 году пэдагагічны факультэт БДУ рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут. Яму быў перададзены галоўны корпус БДУ. У 1930-я гады заснаваныя біялягічны, хімічны, фізыка-матэматычны, гістарычны, геаграфічны ды філялягічны факультэты. У гэты ж час навуковая праца значна прыгнечаная сталінскімі рэпрэсіямі. Арыштаваны першы і шэраг наступных рэктараў унівэрсытэту.

У 1941 годзе з-за пачатку вайны заняткі ва ўнівэрсытэце спыніліся. Адноўленыя толькі ў кастрычніку 1943 году на станцыі Сходня пад Масквой. Бібліятэчны фонд пад час вайны амаль цалкам згублены. Вывезеная толькі дзясятая частка кніг. З вызваленьнем Менску праца ўнівэрсытэту адноўленая. Пачынаецца адбудова і аднаўленьне страчанай матэрыяльна-тэхнічнай базы, паступова набываецца абсталяваньне.

У студзені 1949 году ў гонар 30-годзьдзя абвяшчэньня БССР БДУ было прысвоена імя Ўладзімера Леніна.

У 1957 годзе рэктарам БДУ прызначаны Акадэмік АН БССР Антон Мікіфаравіч Сеўчанка. У 1958 годзе ён разьдзяліў фізыка-матэматычны факультэт на два: фізычны ды мэханіка-матэматычны. Пабудаваны новы галоўны корпус БДУ. У 1967 годзе БДУ ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага знамені. У 1971 годзе заснаваны НДІ Прыкладных фізычных праблемаў пры БДУ. 1978 год: адчынены НДІ фізыка-хімічных праблемаў. 1986 год: адчынены навукова-дасьледчыцкі інстытут ядзерных праблемаў, дырэктарам якога стаў прафэсар Уладзімер Барышэўскі. 1 верасьня 1989 году быў адчынены філязофска-эканамічны факультэт. З 1996 па 2003 год рэктарам быў Аляксандар Казулін. Ад 21 кастрычніка 2008 году рэктарам унівэрсытэту зьяўляецца прафэсар Сяргей Уладзімеравіч Абламейка. 9 сакавіка 2015 г. гуманітарны факультэт быў перайменаваны ў факультэт сацыякультурных камунікацыяў.

Склад

Факультэты

Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт: Гісторыя, Склад, Выбітныя выпускнікі 
Будынак рэктарату

Упраўленьні

  • Галоўнае ўпраўленьне вучэбнай і навукова-мэтадычнай працы
  • Галоўнае ўпраўленьне навуковай працы

Філіялы

Працаўнікі

Творчыя калектывы

Выбітныя выпускнікі

  • Алесь Адамовіч — беларускі пісьменьнік, крытык, літаратуразнавец, грамадзкі дзяяч.
Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт: Гісторыя, Склад, Выбітныя выпускнікі 
В. Болбас.

Крытыка, абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях

Кіраўніцтва БДУ абвінавачвалася ў выключэньні студэнтаў за ўдзел у не санкцыянаванай аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі палітычную і грамадзкую актыўнасьць.

У 2009 годзе з БДУ была выключаная студэнтка Тацьцяна Шапуцька, удзельніца Маладога Фронту, пасьля ўдзелу ў форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняга партнэрства ў Брусэлі

У рамках міжнародных санкцый супраць беларускіх уладаў пасьля хвалі рэпрэсій супраць апазыцыі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году тагачасны рэктар БДУ Сяргей Абламейка быў уключаны ў Чорны сьпіс ЭЗ і яму быў забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу. У сваім рашэньні ЭЗ адзначыў, што Абламейка "нясе адказнасьць за выключэньне некалькіх студэнтаў з Унівэрсытэту за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 19 сьнежня 2010 г. і ў іншых мірных дэманстрацыях у 2011 г."

Паводле праваабарончых арганізацыяў, палітычна-матываваныя выключэньні з БДУ працягнуліся і пасьля зьняцьця Эўрапейскім Зьвязам санкцый з уладаў Беларусі ў 2014 годзе.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Факультэты:

Tags:

Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт ГісторыяБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт СкладБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Выбітныя выпускнікіБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Крытыка, абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіяхБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт КрыніцыБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Вонкавыя спасылкіБеларускі Дзяржаўны ЎнівэрсытэтБеларусьМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАнтонімыРадаўніцаMozilla FirefoxПаўночная АмэрыкаДраматург1874Простыя сказы29 красавікаРобэрт ФішэрНіл ГілевічГорадСацыяльная сеткаПольшчаІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуПарнафільм у ФранцыіВікіцытатнікПітсбурскае пагадненьне6 красавікаГімн Савецкага СаюзуЦэнтральная разьведвальная ўправаВостраў ПасхіАрцём АрашонакШаркоўшчынаАдвечным шляхамКамянец-ПадольскіФашызмРэпМастацкая літаратураАмонімВасіль Пятровіч ШаранговічЛеанід ДайнекаМікола ЕрмаловічМаладэчна.neГуда (імя)ГішпаніяБеларусізацыяБусел белыМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьНавукаГрыбыВілятУНІАНСьпіска капітулаКастусь КаліноўскіГомасэксуальнасьцьЯнка КупалаЯпоніяАндрусь ГорватЖандармэрыяСоня садоваяГісторыяАфарызмНямецкая моваОйча нашСтаніслаў ЯроцкіЧалавекВікіАнатоль СысБеларусьЮдаізмГедаТаварны знак16 красавікаДжынсавая рэвалюцыяКанстытуцыя ССРБ 1919 годуДзьвінскКрывічы🡆 More