Сьвятлана Ціханоўская: беларуская палітыкіня

Сьвятла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская (нар.

11 верасьня 1982, Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусі на выбарах 2020 г.; перакладніца.

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская: Жыцьцяпіс, Удзел у выбарах 2020 году, Офіс
Імя пры нараджэньні Сьвятлана Георгіеўна Піліпчук
Род дзейнасьці палітычная дзяячка, перакладчыца
Дата нараджэньня 11 верасьня 1982(1982-09-11) (41 год)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы
Прафэсія

хатняя гаспадыня, перакладніца

ангельскай мовы
Навуковая сфэра палітыка, апазыцыя і перакладніцкая дзейнасьць[d]
Гады дзейнасьці

  • да 2020 хатняя гаспадыня
  • з 2020 палітычная дзейнасьць
Вядомая як кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь
Муж Сяргей Ціханоўскі
Дзеці 2
Узнагароды
Сайт Старонка ў сеціве

Жыцьцяпіс

У 2000 г. скончыла сярэднюю школу № 2 г. Мікашэвічаў з залатым медалём. Пасля заканчэньня школы навучалася на філялягічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсітэту (г. Мазыр Гомельскай вобласьці), які скончыла па спэцыяльнасьці «Замежныя мовы (ангельская, нямецкая)». Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту жыла ў г. Гомлі; працавала перакладчыцай ангельскай мовы ў розных арганізацыях, у тым ліку ў дабрачыннай арганізацыі дапамогі пацярпелым у выніку Чарнобыльскай аварыі «Chernobyl Life Line» (Ірляндыя).

Жонка блогера і грамадзкага дзеяча Сяргея Ціханоўскага, выхоўвае дваіх дзяцей. Доўгі час жыла ў Менску. 11 жніўня 2020 году пасьля ціску ўладаў без адваката была вымушана зьехаць у Вільню, дзе і знаходзіцца па сёньняшні дзень.

6 сакавіка 2023 году ў Менскім гарадзкім судзе Сьвятлане Ціханоўскай завочна прызначылі 15 гадоў калёніі.

Удзел у выбарах 2020 году

Сьвятлана Ціханоўская: Жыцьцяпіс, Удзел у выбарах 2020 году, Офіс 
Сьвятлана Ціханоўская на мітынгу ў Віцебску 24 ліпеня 2020 г.

Рашэньне на ўдзел у выбарах было прынятае С. Ціханоўскай пасьля затрыманьня і арышту ейнага мужа. З пачатку збору подпісаў пачаліся пагрозы ў бок С. Ціханоўскай. 16 чэрвеня 2020 году С. Ціханоўская паведаміла, што сабрала неабходныя 100 000 подпісаў для ўдзелу ў выбарах. Тым часам муж сядзіць у строгім затворы ў Менску. С. Ціханоўскую зьдзівіла рашэньне ЦВК аб непрызнаньні больш за 100 000 подпісаў за Бабарыку й Цапкалу.

19 ліпеня 2020 году правяла ў Менску выбарчы сход.

Перадвыбарчая праграма

Сьвятлана Ціханоўская: Жыцьцяпіс, Удзел у выбарах 2020 году, Офіс 
Падчас свайго візыту ў Стакгольм 17-18 лістапада 2020 Сьвятлана Ціханоўская атрымала ў якасьці падарунку ад Беларусаў Швэцыі ляльку Піпі-Доўгайпанчохі — сымбаль моцнай дзяўчыны/жанчыны.

4 жніўня 2020 году газэта «Зьвязда» абнародавала яе перадвыбарчую праграму «Краіна для жыцьця. Краіна для нашых дзяцей» у якасьці кандыдаткі ў прэзыдэнткі. У праграме згадвалася: «Мая галоўная мэта — правесьці сапраўдныя сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў». Таксама зьмяшчаліся 4 заклікі:

  • «ня ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні, каб Ваш голас ня скралі, і пераканаць у гэтым сваіх сяброў, суседзяў і знаёмых»;
  • «стаць незалежнымі назіральнікамі на ўчастках»;
  • уступаць у ініцыятывы «Сумленныя людзі», «Права выбару», «Рух Праўда» і «Зубр», «каб зафіксаваць рэальны вынік галасаваньня»;
  • «не заставацца дома 9 чысла — інакш Вы прагаласуеце за цяперашнюю ўладу».

Ва ўводзінах «Захады для правядзеньня новых сумленных і свабодных выбараў» згадвалася: «Ужо сёньня зразумела, што выбары, якія адбудуцца 9 жніўня 2020 году, немагчыма прызнаць свабоднымі і сумленнымі». Тамсама зьмяшчалася 7 захадаў па заступленьні на пасаду прэзыдэнткі Беларусі:

  • «прызначу 6 новых незалежных сябраў Цэнтральнай выбарчай камісіі, у тым ліку старшыню, і выдам указ аб правядзеньні новых выбараў прэзыдэнта»,
  • у выбарчыя камісіі «будуць уключаныя прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых палітычных партыяў, розных грамадзкіх арганізацыяў, а таксама, у абавязковым парадку, прадстаўнікі кандыдатаў у прэзыдэнты;
  • на кожным участку будуць устаноўленыя празрыстыя вурны і камэры, якія будуць весьці відэаперадачу напрамую;
  • кожны бюлетэнь будзе дэманстравацца назіральнікам і толькі пасьля гэтага зьмяшчацца ў стос галасоў за кандыдата;
  • давераныя асобы кандыдатаў будуць мець права патрабаваць пераліку галасоў за любога кандыдата на любым участку;
  • датэрміновае галасаваньне будзе дапускацца ў выключных выпадках для тых, хто ня можа галасаваць у дзень выбараў па ўважлівай прычыне;
  • усім кандыдатам будуць дадзеныя роўныя магчымасьці для агітацыі, без злоўжываньня службовым становішчам».

Ва ўводзінах удакладнялася: «Новыя прэзыдэнцкія выбары будуць праведзеныя на працягу паўгоду. Я прызначу правядзеньне рэфэрэндуму з прапановай вярнуцца да першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 году, якая скарачае паўнамоцтвы прэзыдэнта, устанаўлівае абмежаваньне на колькасьць тэрмінаў знаходжаньня на пасадзе і забясьпечвае падзел улады. Рэфэрэндум будзе праводзіцца адначасова з выбарамі прэзыдэнта». Урэшце прапаноўваліся спадарожныя захады: «Справы ў дачыненьні да палітвязняў будуць спыненыя. Правядзём амністыю для тых, хто ўпершыню ўчыніў няцяжкія злачынствы, у тым ліку для дзяцей, асуджаных па артыкуле 328 (Крымінальнага кодэксу). Усе неправасудныя выракі і пастановы за пэрыяд выбарчай кампаніі будуць адмененыя зь вяртаннем выплачаных штрафаў і выплатай кампэнсацыяў пацярпелым. Для забесьпячэньня наглядных функцыяў на пераходны пэрыяд мною будуць прызначаныя новы генэральны пракурор і новы старшыня Вярхоўнага суду».

Уласна перадвыбарчая праграма налічвала 4 разьдзелы:

У 1-м разьдзеле зьмяшчалася абяцаньне: «здымем бар’еры для разьвіцьця малога і сярэдняга бізнэсу», каб «ствараць працоўныя месцы ў Беларусі». У 2-м разьдзеле прапаноўвалася «сыстэма, калі грошы за лячэньне, няхай гэта будзе зь дзяржаўнага бюджэту ці з добраахвотных страхавых укладаў, ішлі за хворага у мэдыцынскія ўстановы, як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя». Трэці разьдзел прадугледжваў, што «настаўнікаў у школах трэба вызваліць … ад забесьпячэньня падпіскі на газэты, прымусу дзяцей уступаць у БРСМ, наведваньня прапагандысцкіх мерапрыемстваў … збору грошай і рамонту кабінэтаў за свой кошт». Таксама апісваліся пераўтварэньні ў вышэйшай асьвеце: «Унівэрсітэты пяройдуць на самакіраваньне. Трэба адмяніць прымусовае разьмеркаваньне», а таксама закон, «па якім студэнтаў забіраюць у армію, ня даўшы скончыць адукацыю». У 4-м разьдзеле прапаноўвалася дасягнуць незалежнасьці "ад газавай або крэдытнай «іголкі», каб «стварыць партнэрства на роўных».

Офіс

У эміграцыі ў Офіс Сьвятланы Ціханоўскай уваходзілі:

  • Аляксандар Дабравольскі, дарадца і кіраўнік унутранай палітыкі
  • Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Сьвятланы Ціханоўскай
  • Анастасія Рагатко, кіраўніца аддзела камунікацый
  • Анастасія Касьцюгова, мэнэджар стратэгічнай камунікацыі
  • Яна Паляшчук, спецыяліст па міжнароднай камунікацыі
  • Аляксандра Логвінава, кіраўніца аддзела па зьнешніх сувязях
  • Аліна Герашчанка, каардынатарка валантэрскай праграмы
  • Франак Вячорка, дарадца і кіраўнік аддзела зьнешняй палітыкі
  • Дзяніс Кучынскі, старэйшы спэцыяліст па міжнародных адносінах
  • Аляксандр Шлык, спэцыяльны прадстаўнік па выбарах
  • Валер Кавалеўскі, кіраўнік Кабінэту, прадстаўнік па міжнародных справах
  • Таццяна Шчытцова, прадстаўніца па пытаньнях адукацыі і навукі
  • Алесь Аляхновіч, прадстаўнік па эканоміцы
  • Крысціна Рыхтэр, в. а. прадстаўніка па прававых пытаньнях
  • Анатоль Лябедзька, прадстаўнік па парлямэнцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе
  • Алана Гебрэмарыям, прадстаўніца па справах моладзі і студэнтаў.

15 лістапада 2022 году Аб’яднаны пераходны кабінэт Ціханоўскай пашырыў заяву «Статус Сьвятланы Ціханоўскай разглядаецца як прэзыдэнт-элект». У заяве адзначалася, што «паводле шматлікіх сьведчаньняў назіральнікаў, апытаньняў і электроннага галасаваньня Сьвятлана Ціханоўская перамагла на выбарах 2020 году». Тамсама згадвалася, што некаторыя «замежныя лідэры і палітыкі да яе зьвяртаюцца як да прэзыдэнт-электа». У якасьці часу вызначэньня статусу прыводзіўся довад, што Аляксандар Лукашэнка «не ўпаўнаважаны выбарнікамі падпісваць міжнародныя дамовы ад імя Беларусі, у прыватнасьці, закон аб дэнансацыі факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах», які той падпісаў 27 кастрычніка.

За 4 месяцы да таго, 14 ліпеня 2021 году анлайн-плятформа «Голас» абнародавала вынікі дасьледаваньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году з улікам «струнаў» разьмеркаваньня зьвестак 1545 пратаколаў, паводле якіх за Сьвятлану Ціханоўскую падалі 3 млн галасоў (56%). Тым часам, у 99-м артыкуле Канстытуцыі Беларусі 1994 году цьвердзілася: «Прэзыдэнт заступае на пасаду пасьля прынясеньня прысягі наступнага зьместу: „Заступаючы на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся служыць народу Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі“. Прысяга прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы на спэцыяльным паседжаньні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь не пазьней за 2 месяцы з дня выбраньня прэзыдэнта. З моманту прынясеньня прысягі нававыбраным прэзыдэнтам паўнамоцтвы папярэдняга прэзыдэнта спыняюцца». Той самы тэрмін «не пазьней за 2 месяцы з дня выбраньня прэзыдэнта» прыводзіўся ў 83-м артыкуле Канстытуцыі Беларусі са зьмяненьнямі 1996 і 2004 гадоў, таму заява пра статус была зробленая пазьней за тэрмін, вызначаны ў Канстытуцыі для заняцьця пасады прэзыдэнта, нават з улікам сьведчаньняў назіральнікаў, апытаньняў і электроннага галасаваньня.

У студзені 2023 году беларускае МУС абвясьціла структуры Сьвятланы Ціханоўскай экстрэмісцкім фармаваньнем. Удзельнікам экстрэмісцкіх фармаваньняў па беларускім заканадаўстве пагражае турэмнае зьняволеньне.

Асабістае жыцьцё

Мае сястру. На чацьвертым курсе пазнаёмілася зь Сяргеем Ціханоўскім. Пакахала яго й выйшла замуж праз адзін год. Разам пражылі 16 гадоў. Пасьля заканчэньня вучобы пераехала ў Гомель. Працавала не па сваёй спэцыяльнасьці: перакладчыкам, сакратаром. Пасьля народзінаў сына пераехалі з мужам у 2013 годзе ў Менск. Муж пастаянна працаваў у Расеі.

Цікавае

Узнагароды

  • Прэмія імя Андрэя Сахарава (2020)
  • Прэмія імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» (2020)
  • Прэмія імя Льва Копелева(de) за мір і правы чалавека (2021)
  • Прэмія імя Фрытца Цзокліча(pl) (2021)
  • Чалавек году паводле «Gazeta Wyborcza»(pl) (2021)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьвятлана Ціханоўская ЖыцьцяпісСьвятлана Ціханоўская Удзел у выбарах 2020 годуСьвятлана Ціханоўская ОфісСьвятлана Ціханоўская Асабістае жыцьцёСьвятлана Ціханоўская ЦікаваеСьвятлана Ціханоўская УзнагародыСьвятлана Ціханоўская КрыніцыСьвятлана Ціханоўская Вонкавыя спасылкіСьвятлана ЦіханоўскаяБеларусыБерасьцейская вобласьцьЛунінецкі раёнМікашэвічыПалітыкПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Макс ШчурІтальянская мова2008ПалітыкВіталь ВольскіНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Арцём АрашонакMelbetКарбоўцыПлоцевы актКарпацкая ЎкраінаНаваполацакСэрыя АКунілінгусЯн ЧэрскіЯн СерадаУкраінскі правапіс 1928 годуКамаіВіялянчэльСьпіс гарадоў БеларусіГалоўная старонкаГеалёгіяGoogleВікіслоўнікВэб-сайтЛука ДончычСафі ЭвансНайвышэйшая Літоўская РадаАнгельшчынаНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Максім БагдановічМіхась ПазьнякоўКанюшынаЮрась СьвіркаПалешукіМіндоўг (імя)Адвечным шляхамЗьміцер СанькоБазыліка Сьвятога ЭгідыяПубліцыстыкаПорнгабМіжнародны стандартны кніжны нумарПятро ДудоАлена МаслаВіктар МарціновічДотык пісі рукоюЯн ЦывінскіДзед Талаш1589Расейская моваБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеОда салаўюЗаходнеславянскія мовыБеларуска-літоўскія летапісыБудзьма беларусамі!Тып (біялёгія)Міхась ЧаротУкраінаВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЧэлесОйча нашВольга ЧамаданаваZuzana (зброя)ЯгмінПарнафільмРоварДротДругая сусьветная вайнаРэспубліка Сэрбская КраінаГісторыя Магілёва1996Зіновій ПрыгодзічПаўночна-Заходні край🡆 More