Анато́ль Уладзі́меравіч Лябе́дзька (нар.
27 чэрвеня 1961 году) — беларускі палітычны дзяяч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з 2000 да 2018 году, вязень сумлення.
Анатоль Лябедзька | |
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі | |
---|---|
15 красавіка 2000 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Станіслаў Багданкевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 27 чэрвеня 1961 (62 гады) |
Партыя: | АГП |
Дзеці: | Арцём Лябедзька[d] |
Бацька: | Уладзімер Лябедзька |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 году ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Працаваў трактарыстам у калгасе. У 1985 годзе скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдінстытуту, у 1993 юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканьняў. Падчас выбарчай кампаніі 1994 году падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. Намерваўся атрымаць пост міністра замежных справаў, але з-за канфлікту пакінуў прэзыдэнцкую каманду. Уступіў у АГП, быў абраны намесьнікам старшыні гэтай партыі. 15 красавіка 2000 году абраны старшынём АГП.
Анатоль Лябедзька знаходзіўся шмат разоў пад арыштам за ўдзел у несанкцыянаваных пратэстах і маршах, у прыватнасьці, адзін з арыштаў Лябедзькі быў ажыцьцёўлены неўзабаве пасьля таго, як ён выступіў у Сэнаце ЗША і на сустрэчы АБСЭ ў кастрычніку 1999 году, заклікаючы да ўвядзеньня абодвума органамі санкцыяў супраць Лукашэнкі; некалькі разоў вінаваціўся ў паклёпе на прэзыдэнта; быў зьбіты поруч сваёй хаты людзьмі ў масках, якія, як ён сьцьвярджае, былі зьвязаныя з Лукашэнкам.
На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у кастрычніку 2005 году Лябедзька саступіў некалькі галасоў Аляксандру Мілінкевічу, які стаў (з наступнай падтрымкай Лябедзькі) адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ў Беларусі.
22 красавіка 2008 году на чарговым зьезьдзе АГП, Анатоль Лябедзька пераважнай большасьцю галасоў быў пераабраны старшынём партыі. У 2008 годзе балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
21 сакавіка 2010 году на 13 зьезьдзе АГП перавыбраны старшынём абсалютнай большасьцю галасоў.
З 2020 году зьяўляецца прадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы.
Пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку 2004 году, якія аб’ядналі з рэфэрэндумам па пытаньні дазволу Аляксандру Лукашэнку балятавацца на трэці тэрмін, Анатоль Лябедзька разам зь іншымі лідэрамі апазыцыі 18 і 19 кастрычніка вывеў каля трох тысячаў пратэстоўцах на вуліцы Менску, яны абвінавацілі ўладу ў фальсыфікацыі вынікаў выбараў, што было адзначана ў справаздачах назіральнікаў за выбарамі ад АБСЭ. На другі дзень пратэсту, 19 кастрычніка, Лябедзька быў арыштаваны разам з двума іншымі лідэрамі апазыцыі — Мікалаем Статкевічам і Паўлам Севярынцам, а таксама фатографам «Associated Press», які асьвятляў акцыю пратэсту. Падчас арышту Анатоль Лябедзька быў моцна зьбіты супрацоўнікамі міліцыі, пасьля чаго ён апынуўся ў лякарні з пашкоджаньнямі чэрапа, зламанымі рэбрамі і ўнутранымі пашкоджаньнямі.
У ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 быў скрадзены невядомымі са сваёй кватэры. Потым утрымліваўся ў СІЗА КДБ з абвінавачваньнямі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 11 студзеня 2011 году «Міжнародная амністыя» прызнала Лябедзьку вязьнем сумленьня. У красавіку 2011 году быў адпушчаны на волю.
14 траўня 2021 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску пачаліся судовыя пасяджэньні па справе студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ(be). Лябедзька, які прыйшоў да будынку падтрымаць палітвязьняў, быў затрыманы й арыштаваны на 30 содняў за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Паводле палітыка, умовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна былі дрэнныя: перапоўненыя камэры, перабоі з гарачаю вадою, недахоп сьвежага паветра, адсутнасьць пасьцельных прыладаў.
Фрагмэнт праграмы аб інтэграцыі Беларусі й Расеі, якія ў 2002 року падпісалі Анатоль Лябедзька і расейскі апазыцыянэр Барыс Нямцоў:
«Минчанину и москвичу, брестчанину и екатеринбуржцу выгодны тесная социальная, экономическая, культурная и информационная интеграция»; «Интеграция Беларуси и России — это наша региональная глобализация»; «Мы считаем, что сближение наших стран надо начинать с экономики, с полноценного культурного, образовательного и информационного обмена»; "Мы считаем, что Союзу Беларуси и России необходимо придать новое измерение; «Второй этап интеграции — это создание предпосылок для перехода в режим таможенного союза, когда наши государства будут иметь единую таможенную границу».
Жанаты, мае сына.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Анатоль Лябедзька, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.