Аб’яднаная Грамадзянская Партыя: беларуская палітычная партыя

Аб’ядна́ная грамадзя́нская па́ртыя (АГП) — адна з найбуйнейшых партыяў Беларусі. Лідэрам партыі зьяўляецца Мікалай Казлоў (з 2018 году, да гэтага АГП кіравалі Васіль Палякоў, Анатоль Лябедзька і Станіслаў Багданкевіч). Вядомыя сябры партыі: Генадзь Карпенка, Віктар Ганчар, Юры Захаранка, Міхаіл Чыгір, Аляксандар Дабравольскі, Андрэй Клімаў, Уладзімер Кудзінаў, Аляксандар Сасноў, Павал Казлоўскі. Кіруючы орган — Нацыянальны камітэт.

Аб’яднаная Грамадзянская Партыя
па-беларуску: Аб’яднаная грамадзянская партыя
Лідэр партыі Мікалай Казлоў
Дата заснаваньня 1 кастрычніка 1995
Распушчаная 15 жніўня 2023 году
Штаб-кватэра Менск, вул. В. Харужай, 22, офіснае памяшканьне № 1701
Саюзьнікі і блёкі АДС
Ідэалёгія лібэралізм
Колькасьць 4000
Дэвіз «Свабода, уласнасьць, законнасьць»
Афіцыйны сайт www.ucpb.org

15 жніўня 2023 году Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Мэты

Садзейнічаньне стварэньню грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасьцяў і плюралізму па ўсіх напрамках разьвіцьця грамадзтва; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства, садзейнічаньне стварэньню ўмоваў для павышэньня ўзроўню жыцьця грамадзян шляхам рашучага рэфармаваньня эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў сусьветнае эканамічнае супольніцтва.

Пазыцыя партыі — лібэральна-кансэрватыўная, асноўныя каштоўнасьці — свабода, асабістая ўласнасьць, правы чалавека. Партыя не падтрымлівае і асуджае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Гісторыя

Створана 1 кастрычніка 1995 году злучэньнем дзьвюх партыяў — Аб’яднанай дэмакратычнай (АДПБ, створана ў 1990 годзе) і Грамадзянскай (створана ў 1994 годзе). 28 лістапада 1995 году партыя прайшла працэдуру рэгістрацыі. 19 жніўня 1996 году зацьверджаны сьцяг партыі: белае палатно, у цэнтры якога ў чырвоным авале намаляваны чырвоны конь. 30 ліпеня 1999 году партыя прайшла працэдуру перарэгістрацыі. У кастрычніку 2005 году лідэр партыі Анатоль Лябедзька прайграў выбары адзінага кандыдата ад апазыцыі ў прэзыдэнты Беларусі.

Старшыні партыі

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аб’яднаная Грамадзянская Партыя МэтыАб’яднаная Грамадзянская Партыя ГісторыяАб’яднаная Грамадзянская Партыя Старшыні партыіАб’яднаная Грамадзянская Партыя Глядзіце таксамаАб’яднаная Грамадзянская Партыя КрыніцыАб’яднаная Грамадзянская Партыя Вонкавыя спасылкіАб’яднаная Грамадзянская Партыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нафтан НаваполацакЧарнобыльская катастрофаАзатотПінскФранцыяКратаваАнтоні ТызэнгаўзПорнгабЯкуб КоласПраблема 2038 годуЛютыЖывёлагадоўляУладзімер ЧарткоўБеларускі клясычны правапісВілаUSS Nautilus (SSN-571)Ліцьвіны199119 красавікаТравеньскія падзеі ў Францыі 1968 годуМундГэнры Кэмпбэл-Бэнэрман2005ТумарКармэльСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Сяргей КаракінСмаленскі паветФінляндыяВоршаМастацкі творПрастытуцыяЛібэральная партыя (Бразылія, 2006)Ірына Ханунік-РамбальскаяРуская моваВікізьвесткіНорфалк (Вірджынія)ДгамападаПастава на каленяхНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Наваградзкае ваяводзтваДавідАлдыкаПаставыВысокі РынакЧытагонг16 красавікаГорадняУладзімер ПуцінЛеанід АнфімаўПунктуацыяІван ВіткоўскіРасейская моваЛерыцкі раён1589Апавядальны сказЭрыкКаса (інструмэнт)Парнафільм у ФранцыіВалянцін АкудовічЗборная Новай Зэляндыі па футболеКатунь🡆 More