Мікалай Статкевіч: беларускі палітык

Мікала́й (Міко́ла) Ві́ктаравіч Статке́віч (нарадзіўся 12 жніўня 1956 году; в.

Лядна, Слуцкі раён, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Адзін са стваральнікаў грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае аб’яднаньне вайскоўцаў». Кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу.

Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч: Біяграфія, Узнагароды, Крыніцы
Старшыня БСДП (НГ)
25 лістапада 2007 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 жніўня 1956(1956-08-12) (67 гадоў)
вёска Лядна, Слуцкі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Партыя: КПСС (1982—1991),
БСДГ (да 1996),
БСДП (НГ) (ад 1996)
Сужэнец: Марына Адамовіч[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У 1978 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню СПА. У 1978—1982 гадох служыў у войску ў Мурманскай вобласьці. Там стаў сябрам КПСС, зь якой выйшаў у 1991 годзе на знак пратэсту супраць спыненьня забурэньняў у Вільні. У 1982 годзе паступіў у ад’юнктуру Менскай вышэйшай інжынэрнай зэнітна-ракетнай вучэльні. У 1993 годзе яго звольнілі зь беларускага войска за месяц да абароны доктарскай дысэртацыі за выступленьне супраць Дамовы аб калектыўнай бясьпецы з Армэніяй і Таджыкістанам, дзе ішла вайна. У выніку розгаласу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў дамову з агаворкай не пасылаць беларускіх жаўнераў у месцы ваенных дзеяньняў.

У 1995 годзе абраны старшынём БСДГ замест Алега Трусава. Пасьля аб’яднаньня з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Народнай згоды і стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) стаў старшынём БСДП (НГ).

З 2003 году — лідэр «Эўрапейскай кааліцыі». 31 траўня 2005 году разам з Паўлам Севярынцам быў асуджаны да трох гадоў прымусовай працы за арганізацыю пратэстаў апазыцыі супраць фальшаваньня вынікаў кастрычніцкіх выбараў у Палату прадстаўнікоў 2004 году. У 2006 годзе міжнародная арганізацыя «Amnesty International» прызнала Мікалая Статкевіча вязьнем сумленьня. У ліпені 2007 году вызвалены па амністыі.

У 2009 годзе кангрэс «Эўрапейскай кааліцыі» вылучыў Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты. У 2010 годзе зарэгістраваны кандыдатам на выбарах прэзыдэнта Беларусі. 26 траўня 2011 году асуджаны да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 22 жніўня 2015 году Мікалай Статкевіч быў памілаваны і выпушчаны на волю.

14 сьнежня 2021 году Гомельскі абласны суд на выязным паседжаньні ў сьледчым ізалятары вырак Статкевіча да 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму за ладжаньне масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Разам зь ім выраклі яшчэ 5 чалавек. Паводле 4-х артыкулаў Крымінальнага кодэксу блогера Сяргея Ціханоўскага — да 18 гадоў зняволеньня, праграміста Зьмітра Папова за мадэрацыю сацсетак і апэратара Арцёма Сакава — да 16 гадоў узмоцненага рэжыму. Журналіста Беларускай службы Радыё «Свабода» Ігара Лосіка і блогера Ўладзімера Цыгановіча — да 15 гадоў узмоцненага рэжыму паводле 2-х артыкулаў КК Беларусі. Таксама з 6 абвінавачаных пастанавілі спагнаць 3,5 млн рублёў (1,4 млн даляраў). Вырак вынес судзьдзя Мікалай Доля.

Узнагароды

  • Тры мэдалі Ўзброеных Сілаў СССР.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мікалай Статкевіч БіяграфіяМікалай Статкевіч УзнагародыМікалай Статкевіч КрыніцыМікалай Статкевіч Вонкавыя спасылкіМікалай СтаткевічБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)БеларусьЛяднаТэхнічныя навукі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НаркотыкМарфэмная будова словаПалесьсеЮрась БарысевічЭнэргіяЮрась СьвіркаБеларусьОпсаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАкторы парнафільмаўNokia 6233ЛінкарГарбатаВэб-дызайнРасеяБабёрПісьменнасьцьБеларуска-літоўскія летапісыАрсень СкапецАборАлесь АркушЗлучаныя Штаты АмэрыкіТутэйшыя (літаб’яднаньне)КойданаўНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)КанадаТып (біялёгія)Украінскі правапіс 1928 годуВадзім СаранчукоўЗлучнікІтальянская моваДрама (аповесьць)РоварУкраінскае ПалесьсеГайла (імя)БДСМШвайцарыяКарлес ПудждэмонЖаночая рыфмаКастрычніцкі пераварот16 красавікаВадзім БолбасДругая сусьветная вайна28 красавікаМіраслаў ЛазоўскіІнтэрнэтЭнцыкляпэдыяПабуджальны сказАляксандар МарозНацыяналізацыяЭўфрасіньня ПолацкаяБеларуская літаратураГомасэксуальнасьцьАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьМоладава (Берасьцейская вобласьць)Расейска-ўкраінская вайнаМіхась ПазьнякоўСуд Маскоўскага раёну (Менск)Каліфарнійскі тэхналягічны інстытутЯнка СіпакоўМіхаіл ГуцарыеўЛяхавіцкі замакКірыл КоктышВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь🡆 More