2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І Эўразьвязам

Міграцыйны крызіс на граніцы паміж Беларусьсю і Эўразьвязам — міграцыйны крызіс у Беларусі, які пачаўся ўвесну 2021 году і зьяўляецца часткай міграцыйнага крызісу ў Эўропе, справакаванага арганізаваным прыбыцьцём імігрантаў з Іраку, Аўганістану і іншых краін Блізкага Ўсходу, а таксама Афрыкі празь беларуска-летувіскую і беларуска-латвійскую граніцу.

2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І Эўразьвязам
Мапа асноўных напрамкаў нелегальнай міграцыі
2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І Эўразьвязам
Прыток мігрантаў у Летуву, справакаваны пагранічным крызісам
2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І Эўразьвязам
Пагранічныя знакі з плотам на летувіскім баку

У 2021 годзе беларускія ўлады перасталі спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваліся ў Эўразьвяз спачатку праз тэрыторыю Летувы, Латвіі, а пазьней таксама і Польшчы. Аляксандар Лукашэнка і міністар замежных справаў Уладзімер Макей прызналі, што падтрымка трансгранічнай перакідкі нелегальных мігрантаў зьяўляецца адказам на санкцыі супраць Беларусі, уведзеныя праз фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і рэпрэсіі ў дачыненьні да апазыцыі. Перакідка людзей праз граніцу ажыцьцяўляецца пры актыўнай дапамозе беларускіх пагранічных службаў. Адначасова беларускія ўлады ўвялі нязручнасьці для паездак грамадзян сваёй краіны як на граніцы з Шэнгенскай зонай, так і на беларуска-ўкраінскай граніцы.

Перадгісторыя

У 2015 годзе ў Эўропе пачаўся найцяжэйшы міграцыйны крызіс. Асноўны паток ішоў з Сырыі і Аўганістану, значную долю склалі выхадцы з Іраку і Лібіі. Прыкладна 25% прыбылі з афрыканскага кантыненту. Раней у краінах Блізкага Ўсходу і Афрыкі ўспыхнуў шэраг буйных ваенных канфліктаў, якія суправаджаліся цяжкай эканамічнай і дэмаграфічнай сытуацыямі. Некалькі мільёнаў чалавек вымушаныя былі бегчы за граніцу. Асноўны ўдар прынялі на сябе Заходняя, Цэнтральная і Паўночная Эўропа. Прыток бежанцаў у Прыбалтыку і Польшчу быў мінімальны.

Частку нелегальных мігрантаў стрымлівалі беларускія пагранічнікі, якія затрымлівалі парушальнікаў яшчэ на сваёй тэрыторыі. На абсталяваньне граніцы з ЭЗ Беларусь атрымлівала эўрапейскія гранты.

9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Паводле зьвестак ЦВК рэспублікі, перамогу на іх атрымаў дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка з вынікам 80,08% галасоў. Сьвятлана Ціханоўская, якая была ягоным асноўным канкурэнтам, набрала 10,09% галасоў. Апазыцыя абвясьціла вынікі сфальсыфікаванымі. У Менску й іншых гарадах краіны пачаліся масавыя акцыі пратэсту. Сьвятлана Ціханоўская пакінула Беларусь, знайшоўшы прытулак у суседняй Летуве. Краіны Эўрапейскага Зьвязу, у тым ліку Летува, Латвія і Польшча, падтрымалі беларускую апазыцыю, што пагоршыла іх адносіны з афіцыйным Менскам.

Хада падзеяў

Увесну 2021 году на фоне пагаршэньня адносін з Беларусьсю (санкцыі і да т. п.) Летува заявіла аб росьце колькасьці нелегальных мігрантаў, якія пачалі пранікаць у краіну празь беларуска-летувіскую граніцу. У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Найперш вялікія патокі мігрантаў накіраваліся ў Летуву, па стане на верасень 2021 — звыш 4,2 тысячы чалавек з краінаў Азіі і Афрыкі. Затым напружаньне на сваіх межах адчулі Латвія і Польшча.

Рэагуючы на крызіс, Летува і Польшча пачалі будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю. У Летуве ў лягерах для ўцекачоў мігранты неаднаразова ладзілі бунты і намагаліся зьбегчы. Улады Польшчы зь верасьня распачалі затрыманьні і дэпартацыі людзей, якія дапамагаюць мігрантам нелегальна перасякаць мяжу. Сярод іх як грамадзяне Польшчы, так і грамадзяне Беларусі, краінаў Азіі, у тым ліку некаторыя асобы, што маюць від на жыхарства ў краінах Эўразьвязу. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў упэўненасьць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Эўразьвязу быў распрацаваны Менскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой. 7 жніўня 2021 году пад ціскам Эўразьвязу і ЗША Ірак прыпыніў усе пасажырскія рэйсы ў Беларусь з-за наплыву нелегальных мігрантаў у краіны Эўразьвязу з боку Беларусі.

30 верасьня ПАРЭ катэгарычна асудзіла практыку вяртаньня мігрантаў «у трэцюю краіну, дзе ім ня можа быць гарантавана міжнародная абарона», і нагадала Латвіі, Летуве і Польшчы пра забарону на калектыўную высылку іншаземцаў. 6 лістапада, каб спыніць рост колькасьці мігрантаў, якія спрабуюць перасекчы мяжу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, пастановай МЗС Іраку былі закрыты Генэральнае консульства Беларусі ў Багдадзе і Ганаровае консульства ў Эрбілі. Прычынай закрыцьця дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі стала спрашчэньне візавых працэдур для грамадзянаў Іраку.

Да 8 лістапада ў Беларусі, недалёка ад граніцы з Польшчай, сабралася вялікая група мігрантаў. Раніцай тысячы людзей рушылі ў бок дзяржаўнай граніцы паблізу пункту пропуску «Брузгі». Не дайшоўшы 300 мэтраў да пераходу, сілавікі накіравалі калёну ў лес. Прэс-сакратар міністра-каардынатар спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын назваў гэта найбуйнейшай спробай сілавога ўварваньня ў Польшчу. Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што на граніцы нясуць службу больш за 12 тыс. жаўнераў, таксама быў павышаны стан баявой гатовасьці Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы. Каля тысячы мігрантаў ушчыльную наблізіліся да польскай граніцы, з-за дроту за імі сачылі ўзмоцненыя сілы польскай пагранічнай варты і Мінабароны. А 15-й гадзіне стала вядома пра першую спробу прарыву граніцы, якую спынілі польскія вайскоўцы. Мігранты штурмавалі польскую агароджу з дапамогай сякер, бярвеньняў, рыдлёвак і абцугоў.

Паводле Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі ад 8 лістапада, перад польскімі агароджамі на лініі граніцы знаходзілася больш за 2 тыс. уцекачоў. Паводле розных ацэнак польскага боку, іх колькасьць была ад 2 да 4 тысяч чалавек. Многія атрымалі візы ў беларускім дыпляматычным прадстаўніцтве ў Анкары, турэцкія авіякампаніі ўдзельнічаюць у перакіданьні мігрантаў у Беларусь. 8 кастрычніка Варшава заявіла, што трактуе паводзіны беларускага боку як «агрэсіўныя дзеяньні супраць Польшчы». Зьявіўся шэраг відэадоказаў, што беларускія памежнікі ня толькі не спыняюць мігрантаў, але і актыўна дапамагаюць ім нелегальна перасякаць польскую мяжу. Ад раніцы 9 лістапада польскі бок прыпыніў дзейнасьць пагранпераходу ў Кузьніцы. Летувіскі бок 9 лістапада паведаміў, што ўночы больш за 500 мігрантаў з групы на польскай граніцы былі перакінутыя на беларуска-летувіскую граніцу каля Гародні. У Летуве Кабінэт міністраў узгадніў ўвядзеньне ў памежных зь Беларусьсю раёнах рэжыму надзвычайнага становішча з 10 лістапада на 1 месяц. Неўзабаве пытаньне разгледзіць сэйм.

10 лістапада эўрадэпутат Радаслаў Сікорскі заявіў, што крызіс на мяжы ініцыяваны пры падтрымцы Масквы, а Лукашэнку трэба прызнаць тэрарыстам і выдаць Міжнароднаму трыбуналу. Шэраг іншых эўрапейскіх палітыкаў таксама выказалі ўпэўненасьць, што Пуцін з дапамогай Лукашэнкі расхіствае Эўропу, пачуліся заклікі да ЭЗ дзейнічаць актыўна, а не чакаць. 11 лістапада ў паветранай прасторы Беларусі пачалі патруляваць межы расейскія бамбавікі Ту-22М3. Яны належаць паветрана-касьмічным сілам Расеі. 11 лістапада Фэдэральная паліцыя Нямеччыны заявіла, што толькі за першыя дні лістапада ў краіну трапілі больш за тысячу мігрантаў, якія выкарысталі Беларусь як краіну транзыту.

У ноч на 17 лістапада 2021 году Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі разьмясьціў у транспартна-лягістычным цэнтры каля пункту пропуску «Брузгі» (Гарадзенскі раён) палову з 2000 ірацкіх курдаў, якія прыбылі да беларуска-польскай мяжы за 9 дзён. 18 лістапада ўсе ірацкія курды са стыхійнага лягеру на беларуска-польскай мяжы перамясьціліся ў транспартна-лягістычны цэнтар з прычыны пахаладаньня. Там Дзяржпамежкамітэт Беларусі забясьпечыў прыбылых іншаземцаў гарачай ежай, цёплай вопраткай і прадметамі гігіены.

Наступствы

Зь 2020-га па 2023 год урад Польшчы закрыў тры з шасьці пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы.

10 лістапада 2021 году ўрад Летувы ўвёў надзвычайнае становішча ў раёнах, прылеглых да беларуска-летувіскай мяжы. Пазьней НС пашырылі на ўсе землі Летувы. Увосень 2022 году прастору дзеяньня НС звузілі да памежных раёнаў. 2 траўня 2023 году Міністэрства ўнутраных справаў Летувы паведаміла пра спыненьне НС. Пры гэтым працягвала дзейнічаць экстрэмальнае становішча, што дазваляла вяртаць перасяленцаў у Беларусь.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І Эўразьвязам Перадгісторыя2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І Эўразьвязам Хада падзеяў2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І Эўразьвязам Наступствы2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І Эўразьвязам Крыніцы2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І Эўразьвязам Вонкавыя спасылкі2021 Міграцыйны Крызіс На Граніцы Паміж Беларусьсю І ЭўразьвязамІміграцыяІракАўганістанБеларуска-латвійская граніцаБеларуска-летувіская граніцаБлізкі Ўсход

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЎРасейская акупацыя Беларусі25 красавікаВіцебская вобласьцьДж (дыграф)Жанчына зьверхуNokia 2600ПрацаГалоўная старонкаБраніслаў ТарашкевічC++Другі падзел Рэчы ПаспалітайВадзім БолбасСтанаПаветранае суднаАндрэй ФедарэнкаАгоньБіскупВітаўт ЧаропкаНавум ГальпяровічПрыгоды Тома СоераВалошкаМіхаіл МураўёўwordpressПолацакУладзіслаўМіжнародны фанэтычны альфабэтВоршаВусаўЗінаіда БандарэнкаВольга КараткевічДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Нью-ЁркПапова ГараМаксім БагдановічПрыродаПятрусь БроўкаАлег ЛойкаХарэйАзіяЗямляМастурбацыя23 красавікаПарнафільм у ФранцыіПохва (неадназначнасьць)РымутАлесь СавіцкіМураўёўкіЮрась ШамецькаВысакосны годСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаПАлесь КлышкаШклоўСяржук Сокалаў-ВоюшТадэвуш КасьцюшкаУфаЗагляне сонца і ў наша аконцаКаханьне без пранікненьняЮры ГумянюкНарэйкаЗянон ПазьнякРагнедаАгнешка Рамашэўская-ГузыПлоцевы актHTTPSЛЛязьбійская парнаграфіяДзейнікEBay🡆 More