Уладзімер Макей: міністар замежных справаў Беларусі

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Маке́й (1958, Некрашэвічы, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь — 2022, Менск, Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзяяч і дыплямат.

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей: Біяграфія, Узнагароды, Сям’я
7-ы міністар замежных справаў Беларусі
20 жніўня 2012 — 26 лістапада 2022
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік: Сяргей Мартынаў
Наступнік: Сяргей Алейнік
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі
15 ліпеня 2008 — 20 жніўня 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Генадзь Нявыглас
Наступнік: Андрэй Кабякоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 жніўня 1958(1958-08-05)
Памёр: 26 лістапада 2022(2022-11-26) (64 гады)
Сужэнец: Вера Палякова
Дзеці: 2 сыны: Віталь і Арцём (нар. 2009)
Бацька: Уладзімер Макей (пам. 2014)
Маці: памерла ў 2006-м
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны

7-ы міністар замежных справаў Беларусі (2012—2022) і 6-ы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2008—2012). Палкоўнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 жніўня 1958 году ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Бацькоўскі дом месьціўся пры канцы Школьнай вуліцы. Бацька працаваў конюхам, а маці — ў бухгалтэрыі калгасу. У 8-й клясе заняў 1-е месца ў Гарадзенскай вобласьці на конкурсе з творам па-беларуску. У якасьці ўзнагароды атрымаў паездку ў дзіцячы летнік «Зубраня» на Нарачы. Пасьля 9-й клясы пайшоў вучыцца ў сярэднюю школу суседняй вёскі Лукі, дзе таксама быў круглым выдатнікам. Меў сястру Натальлю, якая зьехала жыць у Баранавічы.

У 1980 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1992—1993 гадах праходзіў навучаньне ў Дыпляматычнай акадэміі МЗС Аўстрыі. З 1980 да 1992 гады знаходзіўся на службе ва Ўзброеных сілах СССР.

У 1993—1995 гадах зьяўляўся трэцім сакратаром кіраваньня інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другім сакратаром аддзела аналізу і прагназаваньні, другім сакратаром сакратарыяту Міністэрства замежных справаў Беларусі. У 1995—1996 гадах працаваў намесьнікам начальніка Службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў.

З 1996 да 1999 гады — прадстаўнік Беларусі пры Радзе Эўропы, дараднік амбасады Беларусі ў Францускай Рэспубліцы, з 1999 да 2000 — начальнік кіраваньня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных справаў.

З сакавіка 2000 году займаў пасаду памагатага прэзыдэнта Беларусі.

15 ліпеня 2008 году прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта. У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім зьмяніў склад Савету бясьпекі. У яго ўведзеныя Ўладзімер Макей, генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў і міністар фінансаў Андрэй Харкавец. Са складу савету выведзеныя Віктар Шэйман, Генадзь Нявыглас, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут. У студзені 2009 году ачоліў Грамадзка-кансультацыйную раду пры Адміністрацыі прэзыдэнта.

20 жніўня 2012 году быў адстаўлены з пасады кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі ды прызначаны міністрам замежных справаў.

У студзені 2011 году пасля прэзыдэнцкіх выбараў і пратэстаў Макей быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу, але забарона была зьнятая праз год пасля прызначэньня Макея на пасаду міністра. У чэрвені 2022 году ён трапіў у чорны сьпіс Канады.

Валодаў нямецкай і ангельскай мовамі. Званьне — палкоўнік запасу.

Памёр 26 лістапада 2022 году.

Узнагароды

Сям’я

Ад першае жонкі меў сына Віталя (працаваў у дыпляматычнай місіі ў Аўстрыі).

З 2007 году быў у шлюбе з акторкай і тэлевядучай Верай Паляковай. Мелі сына Арцёма (нар. 2009). Ад першага шлюбу Вера Палякова мела сына Дзьмітрыя.

Ушанаваньне

29 лістапада 2022 году ў менскім Доме афіцэраў прайшло ўрачыстае разьвітаньне з Уладзімерам Макеем. Разам з удавой Верай Макей і абодвума сынамі ў ім узялі ўдзел сярод іншых А. Лукашэнка і старшыня ўраду Беларусі Раман Галоўчанка, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ігар Сергяенка і старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка, старшыня Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясьніковіч і генэральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін і міністар культуры Анатоль Маркевіч. Пахаваньне прызначылі на Ўсходніх могілках Менску.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уладзімер Макей БіяграфіяУладзімер Макей УзнагародыУладзімер Макей Сям’яУладзімер Макей УшанаваньнеУладзімер Макей КрыніцыУладзімер Макей Вонкавыя спасылкіУладзімер МакейБеларусьДыплямат

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МенскЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)ВойшаКрымДуданІван Луцкевіч20 сакавікаМіхал Францішак СапегаВялікі Бор (Хвойніцкі раён)Аляксей НавальныАнтон АстаповічВятрак (млын)Праская вяснаСямён ПалазовічЛеанід СініцынHromadske.TVФутболВасіль БыкаўПарнаграфія ў БеларусіБелсатГрамадзкае аб’яднаньнеВадзім СаранчукоўМіт РомніАліўкавы алейПершы Ўсебеларускі зьездУкраінцыЛічэбнікРэджайнаЛюблінская уніяПіт ПаўлаўЭнцыкляпэдыя8 сакавікаЧырвона-зялёны сьцягЯшчаркіЛацінская АмэрыкаШтучны інтэлектУсяслаў ЧарадзейФальваракКузьма ЧорныДотык пісі рукоюАльшанка (прыток Нёмана)Этнічная тэрыторыя беларусаўДуброўнаРАУСПрыродазнаўчыя навукіАбу Бэкір ШабановічМазырскі паветНэшвілРодныя гоні (1927)Людзі на балоце (раман)ФранцыяЧарнігаўЯўгенія ПфляўмбаўмБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубГабрэйская аўтаномная вобласьцьВайшнорыяМаксім ГарэцкіМіхась ФіліповічАнальны сэксСамалійска-этыёпская вайнаПрастытуцыя ў БеларусіМузэй прафэсійнае мастацкі мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыМіндоўгФёдар ДастаеўскіПагоня (песьня)ЎВісігерд (імя)🡆 More