Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі: беларускі блогер, грамадзкі дзяяч

Сярге́й Леані́давіч Ціхано́ўскі (нар.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ціханоўскі.

18 жніўня 1978, Гомель, Беларуская ССР, СССР) — беларускі блогер, аўтар і вядоўца каналу «Краіна для жыцьця», грамадзкі дзяяч.

Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі: Жыцьцяпіс, Спроба ўдзелу ў выбарах, Пакараньне
Сяргей Ціханоўскі
Імя пры нараджэньні Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Род дзейнасьці грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 18 жніўня 1978 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг СССР СССР, БССР, Гомель
Грамадзянства Сьцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак палітыка, грамадзкая дзейнасьць, прадпрымальнік
Жонка Сьвятлана Ціханоўская
Дзеці 2
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 18 жніўня 1978 году ў Гомлі.

Скончыў філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны.

Прадпрымальнік, заснавальнік студыі «Компас Прадакшн», якая дзейнічае ў галіне відэаздымкаў. У асноўным дзейнічае ў Расеі й Украіне. Мае свой канал у Ют’юбе. Пастаянна караецца ўладаю за сваю дзейнасьць.

Спроба ўдзелу ў выбарах

7 траўня 2020 году на сваім Ют’юб-канале Ціханоўскі выпусьціў відэа, у якім распавёў пра свае намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі ў якасьці ўдзельніка. 6 траўня 2020 блогера затрымалі і зьняволілі ў г. Гомлі, але пазьней выпусьцілі. Некаторых сябраў ягонай каманды таксама затрымалі, але пазьней адпусьцілі. Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь адмовіла ў рэгістрацыі Сяргей Ціханоўскі па прычыне таго, што ягоны подпіс адсутнічаў у дакумэнтах. За гадзіну да заканчэньня падачы заяваў дакумэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падала ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская. Сяргей стаў кіраўніком ініцыятыўнай групы сваёй жонкі.

29 траўня 2020 году Сяргей Ціханоўскі заклікаў да байкоту выбараў: «На выбары, у якіх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка і якія будзе лічыць Ярмошына, я адназначна людзей клікаць ня буду. Таму што як у такіх выбарах можна выйграць? Мы — за сумленныя выбары і мірны пратэст. Людзі ня вераць у такія выбары, ведаюць, як ідзе падлік... А тыя патэнцыйныя кандыдаты, якія клічуць на выбары і кажуць, што там можна сумленна выйграць і сфальсіфікуюць толькі маленькі працэнт — яны або хлусы, або падлы». 29 траўня ў час пікету па зборы подпісаў Ціханоўскі быў затрыманы. Падчас таго, як ён хадзіў і размаўляў зь людзьмі, жанчына ззаду падышла да яго і пачала зь ім размову. Паводле вэрсіі ягоных прыхільнікаў, Сяргей не хацеў мець зносіны зь ёй і проста сыходзіў. На відэа зь месца падзеяў відаць, як ён яе адштурхвае ад сябе. Падчас пікету побач зь месцам збору подпісаў знаходзілася два міліцыянты. Жанчына паскардзілася міліцыянтам на тое, што Сяргей адмовіўся адказваць на яе пытаньні, з прычыны чаго міліцыя пачала затрымліваць Сяргея. У гэты момант людзі з натоўпу пачалі адштурхоўваць міліцыянтаў ад Сяргея, і адзін зь міліцыянтаў упаў на асфальт. Пасьля гэтага на плошчы зьявіліся супрацоўнікі АМАПу. Некаторыя з удзельнікаў пікету спрабавалі перашкодзіць праехаць мікрааўтобусу з затрыманымі, з прычыны чаго выламалі дзьверы. Па выніку гэтага пікету Ціханоўскі і яшчэ дзевяць чалавек былі затрыманыя. Была ўзбуджаная крымінальная справа па факце прычыненьня цялесных пашкоджаньняў рознай ступені цяжкасьці супрацоўнікам органаў унутраных справаў. На наступны дзень Сяргея і яшчэ семярых чалавек перавезьлі ў Менск. Ціханоўскі, а таксама ягоная жонка назвалі гэта правакацыяй. Пасьля гэтага на сайце change.org зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем вызваліць Сяргея. 29 чэрвеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Сяргея Ціханоўскага, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанэнтаў Лукашэнкі вязьнямі сумленьня.

Пакараньне

14 сьнежня 2021 году Гомельскі абласны суд на выязным паседжаньні ў сьледчым ізалятары вырак Ціханоўскага да 18 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) распальваньне сацыяльнай варожасьці (3-я частка 130-га артыкула) ў сваіх тэлеграм- і ютуб-каналах супраць праваахоўнікаў і чыноўнікаў, 2) перашкоду працы Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі (ч. 2 арт. 191), 3) ладжаньне масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293), 4) ладжаньне дзеяньняў у парушэньне грамадзкага парадку (ч. 1 арт. 342). Паводле гэтых самых 4-х артыкулаў суд вырак праграміста Зьмітра Папова за мадэрацыю сацсетак і апэратара Арцёма Сакава да 16 гадоў узмоцненага рэжыму. Яшчэ разам зь Ціханоўскім да зьняволеньня выраклі журналіста Беларускай службы Радыё «Свабода» Ігара Лосіка і блогера Ўладзімера Цыгановіча на 15 гадоў узмоцненага рэжыму за распальваньне сацыяльнай варожасьці і ладжаньне масавых беспарадкаў. Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевіча выраклі да 14 гадоў асаблівага рэжыму за ладжаньне масавых беспарадкаў. Таксама з 6 абвінавачаных пастанавілі спагнаць 3,5 млн рублёў (1,4 млн даляраў). Вырак вынес судзьдзя Мікалай Доля.

Супярэчлівасьць

31 сьнежня 2016 году Сяргей Ціханоўскі разьмясьціў у сацыяльных сетках «Фэйсбук» і «Ў кантакце» навагодняе віншаваньне з фатаздымкам расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. 4—7 сакавіка 2017 году наведаў акупаваны расейскім войскам Крым.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі ЖыцьцяпісСяргей Леанідавіч Ціханоўскі Спроба ўдзелу ў выбарахСяргей Леанідавіч Ціханоўскі ПакараньнеСяргей Леанідавіч Ціханоўскі СупярэчлівасьцьСяргей Леанідавіч Ціханоўскі КрыніцыСяргей Леанідавіч Ціханоўскі Вонкавыя спасылкіСяргей Леанідавіч ЦіханоўскіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБлогГомельСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КрумкачУ краіне райскай птушкіУкраінаФрыдрыхДжулія ТэйларВерасеньСельская гаспадаркаУладзімер ЛенінСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануЧарнобыльЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіРэжым ЛукашэнкіТураўДабрыняПарнаграфія ў ЗШАВольга БабковаАнатоль БутэвічІксвідэа1874Валянцін АкудовічНаркотыкРусіны (этнічная група)Сэксуальныя пазыцыіСтурчурканМаркёрВіктар ЖыбульЗафіраСафі ЭвансТэхналёгіяПятрусь БроўкаЛеанід ГалубовічСолыСавушкін прадуктСырвідХарэйКастусь КаліноўскіНямеччынаТрыбуна працыВасіль БыкаўБеларуская АЭСБудзьма беларусамі!Шпак1923БДСМАляксей БелыЯнка КупалаСельская гаспадарка БеларусіЯзэп ЛёсікМарат МаркаўГенадзь ПашкоўАляксандар ЛукашэнкаРажава (Беларусь)Аркадзь КуляшоўПольшчаМікола ПапекаВіктар КаліноўскіРоднае слова (часопіс)Мікола ЕрмаловічБеларусыЗлучаныя Штаты АмэрыкіБелавеская пушчаЭўропаМіжнародны жаночы дзеньTor BandМастаўтЛаскаценьРусіфікацыяБеларуская мова🡆 More