Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі: беларускі блогер

Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі (нар.

18 жніўня 1978, Гомель) — беларускі прадпрымальнік, відэаблогер, аўтар YouTube-канала «Страна для жизни» (бел.: Краіна для жыцця), грамадскі і палітычны дзеяч, палітвязень.

Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі: беларускі блогер
Род дзейнасці бізнесмен, палітык, ютубер, прадпрымальнік, актывіст, тэлепрадзюсар, блогер
Дата нараджэння 18 жніўня 1978(1978-08-18) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Святлана Георгіеўна Ціханоўская
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 18 жніўня 1978 года ў Гомелі. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Прадпрымальнік, стваральнік студыі «Компас Прадакшн», якая дзейнічае ў галіне відэаздымкаў. У асноўным дзейнічае ў Расіі і Украіне.

Свой YouTube-канал стварыў 11 сакавіка 2019 года. У сваім блогу распавядае пра жыццё ў Беларусі.

6 мая 2020 года, за 2 дні да абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы міліцыяй ля горада Магілёва і змешчаны на 15 сутак арышту ў Гомелі паводле рашэння суда Савецкага раёна за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 20 снежня 2019 года. 7 мая ў інтэрнэце, на канале Сяргея Ціханоўскага на сэрвісе відэаматэрыялаў «Юцюб» (YouTube), быў размешчаны відэазапіс, у якім ён распавёў аб сваім намеры вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты.

Для вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты павінна быць зарэгістравана ініцыятыўная група. 15 мая, у апошні дзень прыёму дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (старшыня — Лідзія Ярмошына) разгледзела дакументы па вылучэнні яго кандыдатам у Прэзідэнты. Сяргей Ціханоўскі у гэты час адбываў арышт, і дакументы на рэгістрацыю прадаставіла паводле даверанасці яго жонка Святлана Ціханоўская. Камісія адмовіла ў рэгістрацыі па той прычыне, што ў дакументах не было яго подпісу.

Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі: беларускі блогер 
Беларускі баксёр Андрэй Судас і Сяргей Ціханоўскі на перадвыбарчым пікеце (Мінск, 24 мая 2020 года)

20 мая закончыўся тэрмін 15-суткавага арышту. Паколькі зарэгістравалі групу Святланы Ціханоўскай, Сяргей стаў кіраўніком гэтай групы.

29 траўня ў Гродне Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі спецназу ў часе перадвыбарчага пікету за вылучэнне ў прэзідэнты ягонай жонкі. Падзеі, якія папярэднічалі затрыманню — заявы дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі на адрас Ціханоўскага, спроба перашкодзіць і стварыць канфліктную сітуацыю на пікеце з боку некалькіх жанчын, умяшальніцтва і затрыманне Ціханоўскага супрацоўнікамі міліцыі, дэманстратыўнае падзенне на зямлю міліцыянера і наступная рэакцыя на інцыдэнт дзяржаўных СМІ, дазволілі беларускім праваабаронцам зрабіць выснову аб тым, што ў дачыненні да Ціханоўскага магла быць здзейсненая правакацыя і прызнаць яго палітычным зняволеным.

30 траўня стала вядома аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, удзел якім нібыта прымаў Сяргей Ціханоўскі і іншыя затрыманыя. Ціханоўскі і яшчэ сямёра затрыманых былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Затым адбыліся ператрусы ў офісе Ціханоўскага, доме яго маці, а таксама на лецішчы, дзе сілавікі нібыта знайшлі $900 тысяч. Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

29 чэрвеня міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала Сяргея Ціханоўскага, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанентаў Лукашэнкі вязнямі сумлення.

Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН разгледзела ў 2021 годзе скаргу, пададзеную адвакатамі, і прыйшла да высноў, што Сяргея Ціханоўскага затрымалі па сфабрыкаваным абвінавачанні. Яго арышт прызнаны пераследам палітычнага апанента. Праўнікі ААН запатрабавалі вызваліць Сяргея Ціханоўскага.

14 снежня 2021 г. Гомельскі абласны суд на выязным паседжанні ў следчым ізалятары прысудзіў Сяргея Ціханоўскага да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінаваўчыя прысуды таксама вынесены Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу.

У 2022 годзе «Amnesty International» заклікала спыніць жорсткае абыходжанне з Сяргеем Ціханоўскім і вызваліць яго.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

18 жніўня1978YouTubeБеларуская моваБеларусыБлогГомель

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аўтамагістраль УралПортАнастасія Леанідаўна ХаванскаяАльгердМянтузВікіУрад Беларускай Народнай РэспублікіМіхась ЧаротДагестанКорпус марской пяхоты ЗШАМастацкі стыльСтарыя ДарогіБаза даныхСпортЛюдзі на балоце (раман)ВенгрыяМанголіяВейшнорыяЗянон ПазнякЕгіпетКлайпедаБелсатЯн ПазнякАперацыя «Арго»ПотэрАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўНавуковы стыльГЗавеі, снежаньАляксей ДудараўСвятлана Іванаўна КалыванаваГрэцыяПаўстанне 1863—1864 гадоўЧыкагаРада БНРШэрлак ХолмсАхметаўАндрэй МакаёнакМузей старажытнабеларускай культурыУННВФрыдрых ЭнгельсЛапландыяГалоўная старонка69Алёна Іванаўна ШкрумБабінавічы (Лёзненскі раён)ІранФеадалізмКандрат КрапіваБарташы (Шчучынскі раён)Аўтамагістраль АмурУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіЯнка КупалаБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныПаўночная вайна (1700—1721)Брэсцкая крэпасцьТрасянкаАзёры БеларусіБеларуская энцыклапедыяБагданаўка (Лунінецкі раён)Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіГарады-героіЭнцыклапедыя39БукакэГарнішЛітваВенера (планета)Калумбійскае песаБарысаглебская царква (Гродна)Уладзімір СцяпанТрэцяя Устаўная граматаАлена Леанідаўна БогданГанаБерасцейская унія🡆 More