Ігар Лосік: беларускі блогер

І́гар Ло́сік (20 траўня 1992, Баранавічы) — беларускі блогер, адміністратар папулярных каналаў у твітэры і тэлеграм «Беларусь головного мозга», палітычны вязень.

Ігар Лосік
Род дзейнасьці блогер
Дата нараджэньня 20 траўня 1992 (31 год)
Месца нараджэньня Баранавічы, Берасьцейская вобласьць, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы БарДУ
Прафэсія блогер
Гады дзейнасьці з 2000
Вядомы як з 2012
Жонка Дар’я Лосік
Дзеці дачка
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Баранавічах, яго бацькі працуюць у «Белтэлекаме». Адвучыўся на настаўніка замежных моваў у Баранавіцкім дзяржаўным унівэрсытэце, але па спэцыяльнасьці не рабіў — яму выдалі свабодны дыплём, бо не змаглі разьмеркаваць па месцы жыхарства.

Папулярнасьць яго старонка ў твітэры набыла ў 2014 годзе, пасьля зьяўленьня расейскіх войскаў у Крыму і пачатку канфлікту на Данбасе.

25 чэрвеня 2020 году ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік зь сям’ёй, прайшоў вобшук, пасьля якога яго затрымалі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Адразу яго завезьлі ў Менскі ІЧУ, а потым у СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Праваабарончай супольнасьцю Ігар Лосік прызнаны палітвязьнем. 9 ліпеня 2020 году шэфства над палітвязьнем узяў Мануэль Сарацын, дэпутат Бундестагу. 15 сьнежня яму прад’явілі новае абвінавачваньне па п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». У знак пратэсту Ігар Лосік абвясьціў бестэрміновую галадоўку. Жонка Ігара, Дар’я Лосік у знак салідарнасьці з мужам таксама абвясьціла галадоўку, але празь некалькі дзён спыніла яе. Ігар Лосік працягваў галадаваньне яшчэ некалькі дзён.

14 сьнежня 2021 году Гомельскі абласны суд на выязным паседжаньні ў сьледчым ізалятары вырак Ігар Лосіка да 15 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму паводле 2-х артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) распальваньне сацыяльнай варожасьці (3-я частка 130-га артыкула), 2) ладжаньне масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293). Разам зь ім выраклі яшчэ 5 чалавек. Паводле 4-х артыкулаў Крымінальнага кодэксу блогера Сяргея Ціханоўскага — да 18 гадоў зняволеньня, праграміста Зьмітра Папова за мадэрацыю сацсетак і апэратара Арцёма Сакава — да 16 гадоў узмоцненага рэжыму. Блогера Ўладзімера Цыгановіча — да 15 гадоў узмоцненага рэжыму паводле аднолькавых 2-х артыкулаў КК Беларусі, а старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевіча — да 14 гадоў асаблівага рэжыму за ладжаньне масавых беспарадкаў. Таксама з 6 абвінавачаных пастанавілі спагнаць 3,5 млн рублёў (1,4 млн даляраў). Вырак вынес судзьдзя Мікалай Доля.

Сям’я

Бацькі Ігара Лосіка працуюць у «Белтэлекаме».

Блогер жанаты, з жонкай Дар’яй пазнаёміўся ў 2009 годзе — па ліставаньні ў «У Кантакце». Ажаніліся яшчэ студэнтамі, у іх расьце дачка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ігар Лосік ЖыцьцяпісІгар Лосік Сям’яІгар Лосік КрыніцыІгар Лосік Вонкавыя спасылкіІгар ЛосікБаранавічыПалітычны вязеньТвітэрТэлеграм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Размаўляем па-беларускуБурбалка даткомаў1877Санкт-Гален (футбольны клюб)ЖывёлыЮрась ШамецькаПарнаграфія ў БеларусіЭнэргіяЯпоніяПапаБаркэмпБеларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)КармэльДзяніс ШчарбіцкіЧытагонгСьмерць МаргераГрамадзкі набытак1200Другая сусьветная вайнаМенскі завод колавых цягачоўАльфонса Гарсія РоблесПесьня пра зубраАлагоасБікрам СамватЛеанід ДайнекаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАльтанкаГальяш ЛеўчыкМенскСССРВадзім СаранчукоўДнепрапятроўская вобласьцьМікола МятліцкіX (сацыяльная сетка)Уладзімер СьвятаславічMicrosoft WindowsЭтнічная тэрыторыя беларусаўУправа КДБ па Гомельскае вобласьціКрэўскі замакЧарнобыльская катастрофаLinuxЯнуш Скумін ТышкевічPanthera unciaГішпаніяУсяслаў ЧарадзейРыбакБеларускі нацыянальны камітэтКефлявік1874Арцём ДоўбікЖамойтыМужчына зьверхуПольшчаМінэтВалянцін АкудовічТацяна СапачВоршаНайробі (правінцыя)ШальнікавыяГазлайтынгЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2013—2014 гадоўСонечная электрастанцыяПунктуацыяАнтоні Тызэнгаўз🡆 More