Лідзія Ярмошына

Лі́дыя Міха́йлаўна Ярмо́шына (нар.

29 студзеня 1953, Слуцак) — дзяржаўная дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, прызначаная 6 сьнежня 1996 году Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду кіраўніцы Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.

Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
Кіраўніца ЦВК РБ
6 сьнежня 1996 — 13 сьнежня 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Абрамовіч
Наступнік: Ігар Карпенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 29 студзеня 1953(1953-01-29) (71 год)
Слуцак, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Дзеці: сын
Адукацыя: юрыдычны факультэт Калінінградзкага ўнівэрсытэту (1975)
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Нарадзілася 29 студзеня 1953 году ў горадзе Слуцак Менскай вобласьці ў сям’і вайскоўца. Азначала ўласную сям'ю як расейскую. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (РСФСР, 1975). Працавала юрконсультам гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў Калінінграду і Бабруйску, памагатым пракурора Кастрычніцкага раёну Калінінграду. З 1988 году — юрконсульт, а затым загадчыца юрыдычным аддзелам Бабруйскага гарвыканкаму. Чалец (1992—1996), кіраўнік (з 1996 г.) Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. 21 сьнежня 2001 году ўказам прэзыдэнта №774 была прызначаная Кіраўніком Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. 7 красавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». Атрымала ордэн Пашаны ў 2014.

Двойчы разьведзеная. Мела сына Аляксея (1977—2017), які працаваў адвакатам.

Санкцыі

На падставе падазрэньняў ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Лідыі Ярмошынай быў забаронены ўезд у краіны ЭЗ (2004, 2010, 2020) й ЗША (2006) як асобе з чорнага сьпісу Эўразьвязу ды сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў. 13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгады дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць старшыні Цэнтравыбаркаму Лідыі Ярмошынай засталіся ў сіле.

Да санкцый супраць Ярмошынай у 2020 годзе далучыліся Вялікабрытанія, Канада, Швайцарыя. 20 лістапада 2020 году да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лідзія Ярмошына БіяграфіяЛідзія Ярмошына СанкцыіЛідзія Ярмошына КрыніцыЛідзія Ярмошына Вонкавыя спасылкіЛідзія ЯрмошынаАляксандар ЛукашэнкаБеларусьРэжым ЛукашэнкіСлуцакЦэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ДынькоГенадзь КарпенкаКаскадныя табліцы стыляўСтральба з лукаКарусь КаганецУсяслаў ЧарадзейГукАпавядальны сказЦанаІксвідэаРодЛітоўская кухаркаМаксім ЛужанінЗімаКінатэатарЭстоніяСлуцкі збройны чынТроп (літаратуразнаўства)Мікола ПапекаУрадМіністэрства фінансаў ЗШАСайгаУладзіслаў ГалубокГалоўная старонкаГалаўны мозагДзесяцідзённая вайнаВікіпэдыяПэнсіяЯн ЧыквінМагутны БожаISO 4217ПрыслоўеРадзівілыГайла (імя)Лексычнае значэньнеБанкСтрахаваньнеПарнаграфія ў сецівеРыдмонтКрысталь БойдГорадняУ краіне райскай птушкіХлопчык як пальчыкВасіль БыкаўПрацоўная дамоваСельская гаспадаркаЕсьманП’ер Агюст РэнуарЧэрвеньRSSІван ХавалкаБаркэмпСамасейВольга ГапееваБілінгвізмКастусь КаліноўскіПавал ДураўЗнак рашоткі (актаторп)Уладзімер ТарасевічАтрад (біялёгія)Дотык пісі рукоюВадзім БолбасТрстэнікЭквадор🡆 More