Палітыка

Палі́тыка (ад грэцкага τα πολιτικά) — удзел у справах грамады.

Тэрмін звычайна прымяняецца ў адносінах да грамадзянскіх урадаў, але палітыка таксама вылучаецца ва ўсіх групах чалавечага ўзаемадзеяньня, то бок карпаратыўных, акадэмічных альбо рэлігійных інстытутах. Палітыка зьяўляецца сродкам да дасягненьня і ажыцьцяўленьня палажэньняў кіраваньня і арганізаванага кантролю над чалавечай супольнасьцю.

Палітыка
Эўрапейскі парлямэнт зьяўляецца заканадаўчым і прадстаўнічым палітычным ворганам Эўразьвязу.

Палітыка складаецца з «сацыяльных стасункаў, што ўключаюць у сябе ўладу або сілу». Яна характарызуецца пэўнымі правіламі палітычнае адзінкі (партыі), а таксама мэтадамі і тактыкай, што выкарыстоўваюцца пры фармуляваньні ды рэалізацыі палітпраграмы. У сучасных нацыянальных дзяржавах, людзі фармуюць палітычныя партыі, каб празь іх прадставіць свае ідэі на будаваньне і рэгуляваньня адносінаў паміж людзьмі і сацыяльнымі групамі. У партыях людзі пагаджаюцца на адну і тую ж пазыцыю паводле многіх пытаньняў, і згаджаюцца падтрымліваць адныя і тыя ж зьмены ў законы.

Разнастайнасьць мэтадаў, якія маюць месца ў палітыцы, уключаюць у сябе разьвіцьцё палітычных поглядаў сярод людзей, перамовы зь іншымі палітычнымі суб’ектамі, прасоўваньне і прыняцьцё законаў і ажыцьцяўленьне ціску на іншыя сілы, у тым ліку правядзеньне баявых дзеяньняў супраць праціўнікаў. Палітыка ажыцьцяўляецца па шырокім спэктры сацыяльных узроўняў, ад кланаў і плямёнаў традыцыйных грамадзтваў і сучасных органаў мясцовага самакіраваньня, прадпрыемстваў і ўстановаў да сувэрэнных дзяржаваў і міжнароднага ўзроўню. Вельмі часта слова палітыка асацыюецца з уладай. Палітычная сыстэма ўяўляе сабой структуру, якая вызначае прымальныя палітычныя мэтады ў дадзеным грамадзтве. Гісторыю палітычнай думкі можна прасачыць ад глыбокай старажытнасьці. То бок Плятон, Арыстотэль, Канфуцый ды шмат іншых старажытных філёзафаў разважалі і прасоўвалі розныя палітычныя мадэлі функцыяваньня грамадзтва і дзяржаўнасьці.

Палітычная навука ці паліталёгія — гэта збор студыяў, якія скіраваныя на вывучэньне палітычных паводзінаў, аналіз узяцьця ўлады, яе выкананьня. Сумежнымі прадметамі паліталёгіі ёсьць палітычная філязофія і публічная адміністрацыя. Палітфілязофія шукае ўнутраныя прычыны палітыкі і этыку публічных паводзінаў. Зь іншага боку, публічная адміністрацыя аналізуе практыку кіраваньня.

Палітычныя сыстэмы і ідэалёгіі

На сёняшні дзень у сьвеце вядома 20 палітычных і ідэалягічных сыстэмаў:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Грэцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Паўлінка (п’еса)Паўднёвы полюсC++Лука ДончычІгнат ДамейкаЛічэбнікФара Вітаўта (Горадня)Яўген ВалошынДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)ПубліцыстыкаТодар КляшторныВіленскі ўнівэрсытэтМікола ПракаповічВольныя матэрыялыОй у лузі червона калинаТураўНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Марына ВасілеўскаяЛацкая моваПарнаграфія ў ЧэхііПімен ПанчанкаСусьветнае павуціньнеТадзіяна КляшторнаяЯнка МаўрЧорная дзіркаМужчына зьверхуГрупавы сэксСьцяг ЛібііТутэйшыя (літаб’яднаньне)ФрыдрыхСымон БудныСолыМішэль ВайлдАндрэй ХадановічПэнтгаўс (часопіс)Ігнат КанчэўскіЮры СабалеўскіКастрычніцкі пераваротЛізаньне похвыЭразм Цёлак22 красавікаМаркёрБазыліка Сьвятога ЭгідыяАлесь ДуброўскіЛацінкаРасейская моваРужанецМаксім БагдановічHTMLАдлігаПастава 69Даўмонт (імя)Апэрацыйная сыстэмаЛюбарт (імя)БортніцтваВалеры ГапееўНіл ГілевічАляксандар МакедонскіХарвацкая моваРагнедаФранцішак БагушэвічГарадзенская вобласьцьЯблыкМенскФундацыя «Вікімэдыя»Родныя гоні (1927)ЛетуваМенская вобласьцьУкраінская моваНіна Мацяш🡆 More