Кансэрватызм: палітычная плыня

Кансэрватызм (па-француску: conservatisme, ад лац.

У палітыцы — кірунак, які адстойвае каштоўнасьць дзяржаўнага і грамадзкага парадку, непрыманьне радыкальных рэформаў і экстрэмізму. Галоўнай каштоўнасьцю ў кансэрватызме прымаецца захаваньне традыцый грамадзтва, ягоных інстытутаў, аднак пры гэтым не адвяргаецца разьвіцьцё грамадзтва, калі яно будзе паступовым, эвалюцыйным. Кансэрватызі дапушчае няроўнасьць як уласьцівасьць грамадзтва.

Кансэрватызм: палітычная плыня
Сьцяг кансэрватызму

У зьнешняй палітыцы кансэрватызм праяўляецца праз стаўку на ўмацаваньне бясьпекі, прымяненьне вайсковай сілы, падтрымку традыцыйных хаўрусьнікаў, у зьнешнеэканамічных адносінах — пратэкцыянізм. Для кансэрватызму характэрныя прыхільнасьць да існуючых і ўсталяваных сацыяльных сыстэмаў і нормаў, «скептычнае» ўспрыманьне ідэяў роўнасьці людзей, непрыманьне рэвалюцыяў і радыкальных рэформаў, адстойваньне эвалюцыйнага арганічнага, максымальна павольнага разьвіцьця. Ідэалягічна кансэрватызм супрацьстаіць як лібэралізму, гэтак і сацыялізму. Кансэрватызм варта адрозьніваць ад рэтраградзтва як ад імкненьня назад і варожасьці да новаўвядзеньняў, і ад традыцыяналізму. Сучасны кансэрватызм часам аказваецца нават больш гнуткім і рухомым, чым іншыя палітычныя плыні.

Упершыню тэрмін «кансэрватызм» ужыў у 1891 годзе францускі палітык і пісьменьнік Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, падчас Францускае рэвалюцыі. У заходняй палітыцы кансэрватызмам часьцяком называюць школу мысьленьня, распачатую Эдмундам Бэркам, Люі дэ Банальдам і падобнымі мысьлярамі. Акрамя Бэрка, вялікі ўнёсак у афармленьне кансэрватызму зрабілі францускі езуіт Жазэф дэ Мэстр і аўстрыйскі канцлер Клемэнт Мэтэрніх.

Меркаваньні кансэрватыўных партыяў у сьвеце вельмі розныя. Асноўнымі кансэрватыўнымі палітычнымі сіламі ў сваіх краінах лічацца лібэральна-дэмакратычная партыя Японіі, Рэспубліканская партыя ЗША, Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі, Лібэральная партыя Аўстраліі. Сьветапогляд і палітыка ўсіх гэтых партыяў моцна адрозьніваюцца адзін ад аднаго.

Вонкавыя спасылкі

Кансэрватызм: палітычная плыня  Кансэрватызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

ІдэалёгіяГрамадзтваЛацінская моваТрадыцыяФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СаратаўДзед ТалашІван ЧыгрынаўЛукашэнкіВялікае Княства Літоўскае1 траўняЗямляСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДругая сусьветная вайнаСэкс па тэлефонеМарыя МартысевічПаспалітае рушэньнеРымутЮрась ШамецькаАрхаізмРод (біялёгія)Васіль БыкаўРасейская акупацыя БеларусіРаіса БаравіковаЖыдыШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях2008Лявон ВашкоТэрарыстычны акт у менскім мэтроЭратычнае мастацтваЯкасныя прыметнікіСувязь (тэхніка)f0groНіна МацяшПанцеляймон ПанамарэнкаМіс СусьветУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь29 красавікаДругі падзел Рэчы ПаспалітайfvrneAndroidСтанаКаханьне без пранікненьняХарватыяКастрычнікКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Аляксандар ЧарвякоўСаньнікаваАндрэй ФедарэнкаВейшнорыяЧарнобыльская катастрофаЦьверПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуВершаваны памерРусьцейка24 красавікаПрыродаахоўная тэрыторыяМарыя АнтуанэтаЖамойтыЖалейка (зборнік)Адам Міцкевіч2020GMTМіхась БашлакоўМікола Гусоўскі1991АўкштотаБеларусыЛМілянКандрат Крапіва🡆 More