Яблык

Я́блык — садавіна, плод яблыні.

Адзін з самых пашыраных відаў садавіны. У цяперашні час найбольш распаўсюджанай зьяўляецца яблыня свойская і яе шматлікія сарты. Гэта адзін з найбольш шырока культывуемых пладоў дрэва, які найбольш шырока вядомым з многіх прадстаўнікоў роду Яблыня Сывэрса, якія выкарыстоўваюцца людзьмі. Яблыкі растуць на невялікіх ліставых дрэвах. Радзімай яблыні лічыцца Цэнтральная Азія, дзе й да нашага часу прарастае ейны дзікі продак, Яблыня Сывэрса. Яблыкі вырошчваюцца ў Азіі й Эўропы на працягу тысячаў гадоў, у Паўночную Амэрыку яны патрапілі разам з эўрапейскімі каляністамі. Яблыкі прысутнічаюць у міталёгіі й рэлігіях шматлікіх народаў, у тым ліку ў нарвэскай, грэцкай і хрысьціянскай традыцыях. У 2010 годзе быў расшыфраваны ген яблыка, што прыявла да новых разуменьняў барацьбы з хваробамі й сэлекцыі яблыкаў.

Яблык
Яблык
Тыповы яблык
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаДвухдольныя
АтрадРужакветныя
СямействаРужавыя
ПадсямействаЯблыкавыя або Сьпірэйныя
ТрыбаMaleae
РодЯблыня
ВідыЯблыня свойская
Бінамінальная намэнклятура
Malus domestica

Вядомыя больш за 7500 гатункаў яблыкаў. Розныя гатункі выгадоўваюцца для розных густаў і мэтаў, у тым ліку для ўжываньня ў ежу й вытворчасьці сыдру. Свойскія яблыкі, як правіла, размножваюцца прышчэпкамі, у той час як дзікія яблыкі добра растуць з насеньня. Дрэвы схільныя да ліку грыбковых, бактэрыяльных хваробаў і ўзьдзеяньня шкоднікаў.

У 2005 годзе ва ўсім сьвеце было вырашчана звыш 55 млн тон яблыкаў на агульную суму каля 10 мільярдаў даляраў. Кітай вырабіў каля 35% ад гэтай сумы, у той як ЗША зьяўляецца другім аводле колькасьці яблыкаў вытворцам, з больш чым 7,5% ад сусьветнай вытворчасьці. Іран займае трэцяе месца, месцы апасьля займаюць Турэччына, Расея, Італія й Індыя. Яблыкі часьцяком ядуць сырымі, але іх таксама выкарыстоўваюць у многіх харчовых прадуктах, як то дэсэрты й напоі. Яблыкі добрым чынам узьдзейнічаюць на арганізм чалавека, аднак часам могуць назірацца алергічныя рэакцыі на розныя бялкі ў яблыках.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АзіяГенГрэцыяМіталёгіяНарвэгіяПаўночная АмэрыкаРэлігіяСадавінаХрысьціянстваЦэнтральная АзіяЭўропаЯблыня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Google MapsВіківэрсытэтРасейская чыгунка27 сьнежняРычард IМастацтва (часопіс)25 чэрвеняТэрыторыяРод (біялёгія)ТэнісВытворнае словаМінялкКупальлеБлогksb6fПрыслоўеМажWilliam HillМы выйдзем шчыльнымі радаміГадзіньнікЗнак плюс-мінусЛязо ОкамаHTML1917Кіева-Пячэрская лаўраПрафэсарГомельская вобласьцьПіццаВалейболЛязьбійская парнаграфіяБеларусь4 чэрвеня476ВітаўтБеларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаўБаскетболАлесь СавіцкіКракадзілыОрдэн ПагоніТаўкачСямейства (біялёгія)Алег ЛатышонакАндрэй МукавозчыкТрытон (спадарожнік Нэптуна)ГніваньШтучны інтэлект2008Герб ЛепеляГірстолтg3zvnВяйнямёйнэнНямецкая хваляКапіталізм1981Васіль БыкаўКузьма ЧорныРайт (браты)Mozilla FirefoxНубіяІсламФэрнанда АлёнсаФутурызмХатынь1992Навінкі (газэта)Паўночная Амэрыка🡆 More