Асьве́йскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дрысы.
Знаходзіцца ў Дрысенскім раёне Віцебскае вобласьці, за 40 км ад места Дрысы. Плошча паверхні возера 52,8 км² (другое паводле плошчы возера ў краіне). Даўжыня 11,4 км, найбольшая шырыня 7,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 7,5 м. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Плошча вадазбору 259 км².
Возера Асьвейскае
Асьвейскае | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы — узвышшы і грады вышынёй 10—30 мэтраў, у большасьці пакрытыя лесам. На захадзе ад возера прылягае Асьвейскае балота. Берагі нізкія, тарфяніста-пясковыя, парослыя хмызьняком. У разводзьдзе да 2 км² узьбярэжжа знаходзіцца пад вадой.
Дно возера глеістае, ля паўночна-ўсходняга берагу — глеіста-пясковае. У заходняй частцы возера знаходзіцца выспа, плошчай блізу 5 км², вышынёй да 30 мэтраў.
Да возера ўпадае 16 рачулак і мэліярацыйных каналаў, рака Выдранка. Выцякае рака Дзегцяроўка, празь якую Асьвейскае возера мае сьцёк у возера Лісна.
У Асьвейскім возеры знаходзіцца найбольшая выспа ў Беларусі — Манастыршчына, плошчай 5 км². Таксама на возеры ёсьць плавучая выспа з сплеценага гальля й водарасьцяў. На ёй расьце хмызьняк і невялічкія дрэўцы, гнезьдзяцца птушкі.
У возеры водзіцца лешч, шчупак, судак, карась, мянтуз, вугор. На берагах жыве андатра, бабёр; масавае гнездаваньне птушак, такіх як лебедзь-шыпун. Таксама возера — найбуйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэньня і пасьлягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) і лыскі (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі — месца сталай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у пэрыяд міграцыяў увясну і ўвосень.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Асьвейскае возера, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.