Асьвея: мястэчка ў Беларусі

Асьве́я — мястэчка ў Беларусі, на паўднёвым беразе Асьвейскага возера.

Уваходзіць у склад Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1200 чалавек. Знаходзіцца за 40 км ад Дрысы, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзьвінск (лінія Полацак — Дзьвінск).

Асьвея
лац. Aśvieja
Руіны палаца Шадурскіх
Руіны палаца Шадурскіх
Асьвея: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Асьвея: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Асьвея Сьцяг Асьвея
Першыя згадкі: 1503
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дрысенскі
Сельсавет: Асьвейскі
Насельніцтва: 1200 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211450
СААТА: 2210854904
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 56°0′58″ пн. ш. 28°6′30″ у. д. / 56.01611° пн. ш. 28.10833° у. д. / 56.01611; 28.10833 28°6′30″ у. д. / 56.01611° пн. ш. 28.10833° у. д. / 56.01611; 28.10833
Асьвея на мапе Беларусі ±
Асьвея
Асьвея
Асьвея
Асьвея
Асьвея
Асьвея
Асьвея: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Асьвея — даўняе места гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны палаца Гільзэнаў і Шадурскіх і шпіталь місіянэраў, помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Асьвея ўтварыўся ад слова зьвей — 'зьвеяны пясок, не замацаваны расьліннасьцю' (пераважна на беразе возера, ракі).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Асьвею (Асьвей) зьмяшчаецца ў дамове паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III і датуецца 1503 годам. Неўзабаве ў 1505 годзе Аляксандар перадаў паселішча ваяводу полацкаму Станіславу Глябовічу, пазьней яно перайшло ў валоданьне роду Кішкаў.

У XVI стагодзьдзі Асьвея — цэнтар воласьці Полацкага ваяводзтва. У 1606 годзе ваявода віцебскі Станіслаў Кішка прадаў маёнтак канцлеру Льву Сапегу.

Двойчы ў 1616 і 1633 гадох Асьвея пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У 1695 годзе паселішча атрымала статус места. У XVII—XVIII стагодзьдзях праз Асьвею праходзіў гандлёвы шлях з Маскоўскай дзяржавы ў Інфлянты, Жамойць, Прусію, двойчы на год (2 траўня і 28 чэрвеня) тут праводзіліся кірмашы.

У 1749 годзе Асьвея перайшла ў валоданьне ваяводы менскага Яна Аўгуста Гільзэна, аўтара «Кронікі інфлянцкай», вядомага дабрачынца каталіцкага будаваньня на Полаччыне. У 1759 годзе пры мясцовым кляштары міласэрных сясьцёр пачаў працаваць шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Асьвея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1782 годзе на беразе Асьвейскага возера Я. Гільзэн збудаваў сядзібу. Увесну 1847 году ў мястэчку і ваколіцах адбыліся выступленьні сялянаў супраць прыгону. У 2-й палове ХІХ стагодзьдзя ў Асьвеі было 406 дамоў. На 1905 год у мястэчку дзейнічала народная вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Асьвею занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Асьвея абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Асьвею вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. У 1959 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу (з 1962 году ў складзе Верхнядзьвінскага раёну). У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году Асьвея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 2007 годзе Асьвея атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1839 год — 566 чал. (297 муж. і 269 жан.), у тым ліку шляхты 15 муж. і 16 жан., духоўнага стану каталіцкага 9 муж. і 8 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., равінаў 12 муж. і ? жан., купцоў-хрысьціянаў 9 муж. і 12 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 65 муж. і 58 жан., мяшчанаў-юдэяў 350 муж. і 341 жан., сялянаў зямянскіх 515 муж. і 519 жан., аднадворцаў 15 муж. і 12 жан., адстаўных салдатаў 13 муж. і 9 жан., дваровых людзей 118 муж. і 72 жан.; 1886 год — 2223 чал., у тым ліку 754 хрысьціяніны і 1469 юдэяў; 1897 год — 2830 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 3,7 тыс. чал.; 1969 год — 3,8 тыс. чал.; 1991 год — 1,9 тыс. чал.; 1995 год — 2 тыс. чал.; 1998 год — 1,9 тыс. чал.; 1999 год — 1,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,4 тыс. чал.; 2009 год — 1325 чал. (перапіс); 2016 год — 1206 чал.; 2017 год — 1211 чал.; 2018 год — 1200 чал.

Інфраструктура

У Асьвеі працуюць сярэдняя школа, спэцыяльная школа-інтэрнат, лякарня, дом культуры, бібліятэка, шэраг крамаў, сталоўка, аптэка.

Забудова

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Асьвеі да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Себеская. Паводле старых плянаў, у мястэчку існавалі вуліцы Вялікасельская, Ручаёвая, Рыская і Школьная.

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Асьвея: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Праект сынагогі, да 1915 г.

Інфраструктура

Асьвея — зона адпачынку дзяржаўнага значэньня.

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

  • Генрых Гароднік (нар. 1911) — пісьменьнік
  • Іван Якроўскі (1844—1902) — інжынэр-тэхноляг, дасьледнік у галіне фізыкі, хіміі, мэтэаралёгіі, паветраплаваньня
  • Яўген Ясьвін (нар. 1935) — мастак

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Асьвея НазваАсьвея ГісторыяАсьвея НасельніцтваАсьвея ЗабудоваАсьвея ЭканомікаАсьвея Турыстычная інфармацыяАсьвея ГалерэяАсьвея АсобыАсьвея КрыніцыАсьвея ЛітаратураАсьвея Вонкавыя спасылкіАсьвеяАсьвейскае возераБеларусьВіцебская вобласьцьДзьвінскДрысаДрысенскі раёнМястэчкаПолацак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛяндвароваАлесь ПісьмянкоўІван ЧыгрынаўКойданаўГрудзіУладзіслаў ГарбацкіГадзьЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіАндрэй КурэйчыкСэкс па тэлефонеЛірыкаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуДотык пісі рукоюПолымя (часопіс)КамаіЗлучнікРоксі ПантэрАкторы парнафільмаўАляксандар МарозПрыпяцьСьпіс праектаў ВікімэдыіБраўзэрСтаніслаў ВалодзькаНіл ГілевічЯгмінМіхаіл ГуцарыеўХарэйGoogleРоднае слова (часопіс)Сьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваУладзіслаў Чарняўскі1891ГомельБеларуская моваПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняЎМаёнтакПісьменнасьцьЛука ДончычСьпіс гарадоў БеларусіБеларуская літаратураФрыдрых ШылерНаркотыкДыплёмВалошкаНестар МахноСказСтанкевіцаЛекі-адпаведнікіПавал ДураўАніта ДаркЯнка БрыльРужанецЭнэргіяМужчына зьверху15 красавікаБерасьцеТураўУкраінскае ПалесьсеПадаграЧорны замак АльшанскіКыргыстанПарнаграфія для жанчынГісторыя беларускай мовыУзвышша (часопіс)Ражава (Беларусь)Гуда (імя)Блакітная сойка🡆 More