Асьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Краіна Беларусь
Мястэчка Асьвея
Каардынаты 56°00′49.40″ пн. ш. 28°06′46.20″ у. д. / 56.0137222° пн. ш. 28.1128333° у. д. / 56.0137222; 28.1128333 28°06′46.20″ у. д. / 56.0137222° пн. ш. 28.1128333° у. д. / 56.0137222; 28.1128333
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Асьвеі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне мястэчка, каля парку. У 1937 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Уваходзіў у палацава-паркавы ансамбль Гільзэнаў і Шадурскіх. Кляштарны комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса (шпіталя) і мура з брамай і званіцай. У наш час у кляштарным корпусе праводзяцца набажэнствы.

Гісторыя

Асьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў 
Кляштар. Н. Орда, 1875—1876 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Кляштар місіянэраў у Асьвеі заснаваў у першай палове XVIII ст. ваявода менскі Ян Аўгуст Гільзэн. Мураваны кляштарны корпус збудавалі ў 1759 годзе, касьцёл — у 1765 (1782) годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Асьвея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1836 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1937 годзе — зьнішчылі помнік, папярэдне яны разрабавалі частку касьцельнага начыньня, астатняе — спалілі. За савецкім часам у кляштарным корпусе разьмяшчалася лякарня.

Архітэктура

Асьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў 
Інтэр'ер касьцёла, 1913 г.

Касьцёл

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Роўнічны галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і завяршаўся фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Асноўны аб’ём перакрыжоўваўся трансэптам.

Скляпеньні нэфа аздабляліся росьпісамі. Стукавы алтар меў абраз Сьвятога Вінцэнта. Пад касьцёлам знаходзілася крыпта з пахаваньнямі фундатараў.

Кляштар

Кляштарны корпус — помнік архітэктуры барока. Гэта П-падобны ў пляне 1-павярховы мураваны будынак, накрыты 2-схільным дахам. Роўнічныя фасад падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Плян у сярэдняй частцы калідорны, у крылах галерэйны. Зьменены ў 1928—1929 гадох, пачатковы плян часткова захаваўся ў левым крыле, пад якім знаходзяцца сутарэньні. Калідор перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, сутарэньні — цыліндрычнымі скляпеньнямі, у астатніх памяшканьнях столь роўная.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

Асьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000224

Tags:

Асьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў ГісторыяАсьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў АрхітэктураАсьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў ГалерэяАсьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў КрыніцыАсьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў ЛітаратураАсьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў Вонкавыя спасылкіАсьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Місіянэраў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Якуб ПліхтаПальмакветныя1957ISSNТэхасУсман ДэмбэлеДрэздэнСянно1434Сьцяг БеларусіКаменяломнікакветныяРаманскі стыльПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)1647Жабінкаўскі раёнЯн Казімер ПашкевічПалесьсеРоварПарнаграфія ў БеларусіЛатвіяЛетуваРэспубліка Сэрбская КраінаМурманск1918Лязьбійская парнаграфіяБацьвіньнеЗьмітрок БядуляІркуцкая вобласьцьБізантыйская імпэрыяТарнопальская вобласьцьПінскі паветГеоргі НедзьведзьЯрыжкаАўгустынУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»НямеччынаАкіянУкраінская моваЛетувіская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМацей БутрымовічКамуністычная партыя Савецкага СаюзуСартаГаяо МіядзакіДабравесьцеЗаходнепалеская моваСакрамэнтСаўтгэмптан (футбольны клюб)Мерчыцкі сельсаветСпадарКрэменецкі раёнСакрамэнталія2008Хронікі НарнііВікісховішчаХлёдвіг ГогэнлёэПінскі замакУладзімер ПуцінЛунінецНауруЗямляПарма (футбольны клюб)Беларуская (тарашкевіца)Юры КрываручкаКанстанцкі саборПастава 69Біпалярны транзыстарСкладаньнеАб’яднаныя Арабскія ЭміратыПінскБеларусыНевельскі сельсаветШат🡆 More