Асьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Гільзэнаў і Шадурскіх
Асьвейская сядзіба. Н. Орда, 1875—1876 гг.
Асьвейская сядзіба. Н. Орда, 1875—1876 гг.
Краіна Беларусь
Мястэчка Асьвея
Каардынаты 56°00′51″ пн. ш. 28°07′05″ у. д. / 56.01417° пн. ш. 28.11806° у. д. / 56.01417; 28.11806 28°07′05″ у. д. / 56.01417° пн. ш. 28.11806° у. д. / 56.01417; 28.11806
Архітэктурны стыль клясыцызм
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Гільзэнаў і Шадурскіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Гільзэнаў і Шадурскіх
Палацава-паркавы комплекс Гільзэнаў і Шадурскіх
Палацава-паркавы комплекс Гільзэнаў і Шадурскіх

Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Гі́льзэнаў і Шадурскіх — помнік архітэктуры другой паловы XVIII ст. у Асьвеі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне мястэчка, на паўднёвым беразе Асьвейскага возера. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з палаца, капліцы, парку з аранжарэямі, ставамі і брамамі. Палац зруйнавалі ў часы Першай сусьветнай вайны, засталіся руіны разам з аранжарэяй. Утвараў адзіны ансамбль з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы і кляштарам місіянэраў.

Гісторыя

У 1782 годзе ваявода менскі Ян Аўгуст Гільзэн, аўтар Кронікі інфлянцкай і вядомы каталіцкі фундатар, збудаваў у сваім маёнтку Асьвеі палацава-паркавы компелкс. З 1786 году сядзіба належала графам Шадурскім.

Палац зруйнавалі ў часы Першай сусьветнай вайны. Засталіся руіны разам з аранжарэяй.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. 2-павярховы палац улучаў пяць корпусаў з чатырма шырокімі галерэямі і меў арыгінальны плян:

  • галоўных уваходаў было 4, адпаведна порам году;
  • унутраных — 12, паводле ліку месяцаў;
  • пакояў і заляў — паводле ліку тыдняў у годзе;
  • вокнаў — паводле ліку дзён у годзе.

Манумэнтальнасьць архітэктуры узмацнялася буйным маштабам падзелаў і канструкцыяў. Рытм фасадаў складаўся чаргаваньнем высокіх аркавым і прастакутных праёмаў і здвоеных калёнаў тасканскага ордэру ў прасьценках. Плястыку сьценаў узбагачвалі антаблемэнты, руст, філёнгі.

У адным з крылаў два паверхі займаў зімовы сад.

Парк

Палац атачаўся паркавым масівам, які займаў 40 гектараў (у наш час — 15 га). Парк належыць да пэйзажнага тыпу пэрыяду рамантызму. Тут растуць мясцовыя пароды дрэваў: ясень, ліпа, дуб, клён, бяроза.

Галерэя

Гістарычныя здымкі і графіка

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Асьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000225

Tags:

Асьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх ГісторыяАсьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх АрхітэктураАсьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх ПаркАсьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх ГалерэяАсьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх КрыніцыАсьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх ЛітаратураАсьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх Вонкавыя спасылкіАсьвея Палацава-Паркавы Комплекс Шадурскіх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гісторыя БрагінаВідзы.gyYle.fk.kp1936MelbetЛос-Анджэлес.gi.paКамэдыяІзраільПагоняМужчына зьверхуЛяндвароваКастусь КаліноўскіБеларуская фанэтыкаІгнат Дамейка.dd.dzM35.gd.gb.egУкраіна7-Zip.md1983Ангельская моваРАУС.neАркадзь КуляшоўАральны сэкс.rsАпавядальны сказАравічыПолацкае княства1926Эстонская чыгунка.syBlack Sabbath562001.tv.axМарыюпальwzes51966.ilПервамай (грамада)МінэтБеларуская грэка-каталіцкая царкваГерб СССР.ieПавал СкарападзкіПрыметнікГенацыд украінцаўNetflix7Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР1993.gaГалоўная старонкаНокія (прадпрыемства)Хрыстос прызямліўся ў Гародні.gn44.gh.bb🡆 More