Аравічы

Араві́чы — былая вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Прыпяці.

Былі цэнтрам Аравіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіліся за 40 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Даўляды — Хвойнікі; на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.

Аравічы
трансьліт. Aravičy
Дата заснаваньня: перад 1526 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Аравіцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254848091
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°35′59″ пн. ш. 29°51′34″ у. д. / 51.59972° пн. ш. 29.85944° у. д. / 51.59972; 29.85944 29°51′34″ у. д. / 51.59972° пн. ш. 29.85944° у. д. / 51.59972; 29.85944
Аравічы на мапе Беларусі ±
Аравічы
Аравічы
Аравічы
Аравічы
Аравічы
Аравічы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Аравічы 
Комплекс Киева-Пячэрскай лаўры сёньня. Здымак Ядвігі Вэрэсковай.

Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў памятным запісе 1526 году ігумена Сьвята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве Макарыя — «купилъ есми у Марка [папраўдзе: Макара] Орменина Киевского две службе, у-въ Оревицкой волости Лысковщину а Погоны». Названыя Аравічы і ў пацьвярджальнай грамаце манастыру караля Жыгімонта Старога, датаванай 30 сьнежня 1543 году: «Били намъ чоломъ игуменъ Филаретъ зо всими чернцы манастыря святого Михаила Золотоверхого, у Киеве, и поведили передъ нами, ижъ которыи две службе людей, на Припяти, у Воревичохъ, на имя Лысковщину и Погонную купилъ игуменъ святого Михаила небожчикъ Макарей...».

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Аравічы з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай.

Карона Каралеўства Польскага

Аравічы 
Герб Адравонж роду Храптовічаў япіскапа Мялеція.
Аравічы 
Мялеці Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII ст.

4 чэрвеня 1570 году каралём Жыгімонтам Аўгустам выдадзена чарговая пацьвярджальная грамата манастыру на Лыскоўшчыну і Пагонную, у якой зноў згаданыя Аравічы, але воласьць названая слушна, хоць і ў скарочаным выглядзе: «…ижъ две службы людей на Припяти у въ Оревичахъ… у волости Сороцкой игуменъ святого Михаила Золотоверхого, небожчикъ Макарей, купилъ…». Надалей, урэшце, крыніцы паведамілі і пра тое, хто валодаў самымі Аравічамі. У падатковым рэестры Кіеўскай зямлі, складзеным у 1581 годзе каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, Аравічы і яшчэ 15 сёл паказаныя прыналежнымі Кіева-Пячэрскаму манастыру ў асобе яго архімандрыта, япіскапа ўладзімерскага Мялеція Храптовіча. Уласнасьцю Пячэрскага манастыра сяло Аравічы (Orewicze) названа таксама ў вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці, калі на пасаду яго архімандрыта ў 1593 годзе заступаў Нікіфар Тур.

Ад мяжы сяла Аравічы пачыналіся ўгодзьдзі сяла Краснасельле пана Мікалая Харлінскага і сяла Лыскоўцаў Кіеўскага Сьвята-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра ў асобе яго ігумена Іосіфа Міроўскага, што засьведчана ў дамове ад 20 сьнежня 1603 году.

Аравічы 
Антымінс 1627 году для царквы ў Аравічах.

25 сакавіка 1627 году праваслаўны мітрапаліт кіеўскі і галіцкі Іоў Барэцкі асьвяціў антымінс на зьдзяйсьненьне боскай літургіі ў царкве Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы ў сяле Аравічах.

Аравічы 
Партрэт Пятра Магілы. XVII ст.
Аравічы 
Япіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі. XVII-XVIII ст.

Згодна з тарыфам падымнага падатку 1628 года, з 7 дымоў сяла Аравічы архімандрыта Пятра Магілы і капітулы Кіева-Пячэрскага манастыра скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 2 агароднікаў па 24 грошы, з адной убогай халупы яшчэ 20 грошаў. 10 траўня 1682 году, кароль Ян Сабескі, зважаючы на страту Кіева ў войнах з Расеяй, дзеля чаго добры Кіева-Пячэрскага манастыра пазбавіліся гаспадароў, падараваў іх адміністратару Кіеўскай мітраполіі япіскапу львоўскаму і галіцкаму Іосіфу Шумлянскаму. Надалей яны пазначаліся, як прыналежныя манастыру, хіба намінальна. У пераліку сёлаў епіскапа, складзеным у ліпені т. г., названыя і Аравічы (Агревичи), але зь неверагодна вялікай колькасьцю двароў — ажно 64. У 1683 годзе, калі добрамі Кіеўскай мітраполіі і Пячэрскай архімандрыі кіраваў чашнік падольскі Самуіл Шумлянскі, брат япіскапа, з 8 дымоў у Аравічах Пячэрскага манастыра выплачваліся 2 злотыя. Згаданыя Аравічы ў рэестры рэвізіі 1686 году палескіх вёсак Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыі пры прыняцьці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкага.

Аравічы 
Леў Кішка, мітрапаліт кіеўскі. Невядомы мастак. XIX ст.
Аравічы 
Партрэт япіскапа Атанаса Шаптыцкага. XVIII ст.

16 сакавіка 1706 году епіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі за 6 300 злотых перадаў у трохгадовую арэнду братавай удаве Аляксандры Шумлянскай Беласароцкі ключ, у складзе якога і сяло Аравічы. 28 днём лістапада 1714 году датаваны кантракт, падпісаны ў Даўлядах паміж мітрапалітам кіеўскім Львом Кішкам і пісарам земскім мазырскім Тэафілам Лянкевічам-Іпагорскім на трохгадовую арэнду Беласароцкага ключа (у тым ліку сяла Аравічы) за 510 бітых талераў. 2 жніўня 1717 году мітрапаліт Леў Кішка аддаў Беласароцкі ключ з Аравічамі ў арэнду на тры гады харунжаму кіеўскаму Казімеру Стэцкаму за сымбалічныя 170 злотых. 12 сакавіка 1728 году пазначаны запіс у кнізе Оўруцкага гродзкага суда аб уводзе ў валоданьне Беласароцкім ключом наміната і адміністратара Кіеўскай мітраполіі япіскапа Атанаса Шаптыцкага.

Аравічы 
Сьвята-Мікалаеўская царкава ў Аравічах. 1743 г.
Аравічы 
Зьвестка пра ўніяцкага пароха і колькасьць верных на 1743 г..
Аравічы 
Партрэт архіяпіскапа Флярыяна Грэбніцкага. 1890 г.
Аравічы 
Ясон Смагаржэўскі, мітрапаліт кіеўскі. 1890 г.

На 1734 год Аравічы ў складзе Беласароцкага ключа, як і раней, належалі Кіеўскай мітраполіі. Паводле «Апісаньня цэркваў горада Рэчыцы і Рэчыцкага павету, падпарадкаваных Чарнігаўскай духоўнай кансысторыі» 1796 году, Раства-Багародзіцкай царкве ў Аравічах у 1737 годзе выдадзены фундуш мітрапалітам кіеўскім. Але ў Генэральнай візыце Брагінскага дэканату, на 1743 год уніяцкая царква ў Аравічах, зь невядомай прычыны, названая іншым тытулам – Сьвятога Мікалая; тагачасны прыход, які ўзначальваў сьвятар Гэліяш (Ільля) Кміта, налічваў 98 двароў, дапушчаных да споведзі plus minus 250 душ.

Згодна зь земскай кнігай Кіеўскага ваяводзтва, 23 студзеня 1747 году ў валоданьне маёнткамі Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыіі, у тым ліку Беласароцкім ключом з Аравічамі, уведзены новы адміністратар архіепіскап Фларыян Грэбніцкі. Паводле зьвестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Аравічы былі сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (зь ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі. У 1754 годзе з 27 двароў (×6 — прыкладна 162 жыхары) вёскі Аравічы выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замка) 4 злотыя і 5 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 16 зл. і 22 гр.

У 1777 годзе ў Аравічах на сродкі прыхаджанаў узьведзены новы драўляны будынак царквы Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы. 14-21 кастрычніка 1780 году возны генэрал ваяводзтва Кіеўскага «i innych» Базыль Валынец увёў у валоданьне маёнткамі, у тым ліку Аравічамі ў складзе Беласароцкага ключа, новага кіеўскага мітрапаліта і адміністратара Кіева-Пячэрскай архімандрыі Ясона Смагаржэўскага. У канцы дакумэнту возны, ня ўмеючы пісаць, добрасумленна «znak krzyża świętego położył».

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Аравічы 
Партрэт Тэадосія Растоцкага. 1891 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Аравічы апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што сяло Аравічы было ўласнасьцю Кіеўскай мітраполіі ў асобе яе галавы Тэадосія Растоцкага. У мэтрычнай кнізе 1795 году Раства-Багародзіцкай прыходзкай царквы ў Аравічах маюцца зьвесткі пра нараджэньне і хрост 18 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак, 7 шлюбаў, пахаваньне 11 мужчын і 5 жанчын. Сьвятаром на той час быў Антоній Кміта, дзячком Аверкій Кміта.

Аравічы 
Аравічы на ваенна-тапаграфічнай мапе Ф. Ф. Шубэрта. 1850 г.

Згодна з энцыкляпэдыяй «Гарады і вёскі Беларусі», у 1834 годзе ў Аравічах налічвалася 53 двары, сяло належала пану Горвату. На 1850 год — 66 двароў. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 236 жыхароў сяла Аравічы зьяўляліся прыхаджанамі царквы Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы.

У парэформавы пэрыяд сяло належала да Дзёрнавіцкай воласьці. У пачатку 1870 года ў Аравічах — 102 мужчынскія душы зь ліку сялян-уласьнікаў, прыпісаных да аднайменнага сельскага таварыства. У сьпісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павету) Менскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Сьвята-Багародзіцкай прыходзкай царквы названыя настаяцель а. Самуіл Лісоўскі, в. а. штатнага псаломшчыка Капітон Лісоўскі. Да прыходу, акрамя сяла Аравічы, належалі вёскі Краснасельле, Дронькі і Пагоннае. На 1879 год царкоўны прыход налічваў 497 душ мужчынскага і 599 душ жаночага полу верных сялянскага саслоўя. У 1886 годзе ў сяле 39 двароў, 334 жыхары.

Паводле перапісу 1897 году, у Аравічах было 87 двароў з 513 жыхарамі, дзейнічалі хлебазапасны магазын, карчма. На 1909 год у паселішчы налічвалася 115 двароў, 774 жыхары.

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аравічы ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Аравічы 
Аравічы на мапе гэнштабу РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Аравічы — цэнтар сельсавету ў Хвойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет узбуйнены праз далучэньне да яго тэрыторый скасаваных Дронькаўскага, Краснасельскага і Паганянскага сельсаветаў. З 26 ліпеня 1930 году, як быў скасаваны падзел на акругі, — у складзе Хвойніцкага раёну БССР. У тым жа годзе арганізаваныя калгасы «Камунар» і «Перамога сацыялізму», працавалі вятрак, кузьня, ваўначоска, пачатковая школа, хата-чытальня, аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі. З 20 лютага 1938 году ў складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Аравічах было 237 двароў з 711 жыхарамі. У красавіку-траўні 1943 году ў вёсцы разьмяшчаўся Пуцілаўскі партызанскі атрад і штаб злучэньня С. А. Каўпака. Непадалёку на рацэ Прыпяці была разгромлена нямецкая флатылія. У жніўні 1943 году акупанты спалілі ў Аравічах 79 двароў і загубілі 21 жыхара.. 81 вясковец загінуў на франтах.

З 8 студзеня 1954 году Аравічы — у межах Гомельскай вобласьці. Дзейнічала сярэдняя школа. Паводле перапісу 1959 году, у вёсцы было 923 жыхары. Цэнтар саўгасу «Аравічы».

8 студзеня 1987 году Аравіцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Стралічаўскага сельсавета. На момант скасаваньня сельсавет налічваў 7 населеных пунктаў: вёскі Аравічы, Дронькі, Краснасельле, Пагоннае, Хвашчоўка, пасёлкі Гнезьдзенка і Града.

Забудова

Плян Аравічаў складаецца з дугападобнай вуліцы, з шыротнай арыентацыяй, да яе цэнтру далучаецца кароткая простая вуліца. Забудова двухбаковая, дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Аравічы ГісторыяАравічы ЗабудоваАравічы ЗаўвагіАравічы КрыніцыАравічы ЛітаратураАравічыБеларусьВёскаГомельская вобласьцьДаўлядыПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнікПрыпяцьХвойнікіХвойніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЯгмінЖанчына зьверхуСанта-КляўсВейшнорыяТадзіяна КляшторнаяАлег СалтукУрадВалеры МаракоўБеларуская граматыка для школ (1918)ГорадняПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Пятрусь БроўкаАркадзь МаўзонЭротыкаНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііБагоўкаАляксандар ЛукашэнкаІнтэрстэларДзень ПерамогіЁсіф СталінЗьміцер БартосікБеларуская Народная РэспублікаФранцішак СкарынаКавалёўАладкіКазаньБесьпілётнік23 красавікаЗнакі прыпынкуСтарабеларуская моваМіндоўгВіетнамская ВікіпэдыяКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Станіслаў ШушкевічІван ЧыгрынаўЧовенІнструкцыя па трансьлітарацыіАдзёрГарбатаСяргей НавумчыкДэмакратыя.bbМэрСлоўнік Насовіча1769РэстаранРусіфікацыя БеларусіЛетувізацыяУнівэрсытэтБанкаўскі рахунакСэксуальныя пазыцыіПабуджальны сказАўстраліяАляксандар ШыдлоўскіВарэнікіАрмэніяЮрась БарысевічПокуць.ecПалітычная партыяВасіль БыкаўАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаДомінік СобаслаіПрымакі (п’еса)Гайла (імя)БуйвідЯнка Сіпакоў🡆 More