Украінская Народная Рэспубліка

Украі́нская Наро́дная Рэспу́бліка (УНР; па-ўкраінску: Українська Народна Республіка) — украінская дзяржава, якая існавала ў 1917—1920 гадох на тэрыторыі Цэнтральнае, Усходняе й Паўднёвае Ўкраіны са сталіцай у Кіеве.

Узьнікла на месцы паўднёва-заходніх губэрняў Расейскае імпэрыі, заселеных украінцамі. Да красавіка 1918 году ўзначальвалася Цэнтральнай Радай на чале зь Міхаілам Грушэўскім, пасьля сьнежня 1918 году — Дырэкторыяй. Абвешчаная 7 лістапада 1917 году, пасьля кастрычніцкага перавароту, як аўтаномная рэспубліка ў складзе Расейскае рэспублікі. 22 студзеня 1918 году, пасьля савецка-ўкраінскае вайны, абвешчаная незалежнай дзяржавай. Да сакавіка 1918 году карысталася міжнароднай падтрымкай Нямецкае імпэрыі. Пасьля паразы апошняй у Першае сусьветнае вайне апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Праводзіла ўнутраную палітыку, абапіраючыся на сацыялістычную папулісцкую ідэалёгію. 22 студзеня 1919 году аб’ядналася з Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікай. Ліквідаваная пасьля паразы ўкраінскай вызваленчай барацьбы 1917—1920 гадоў. У 1921 годзе тэрыторыя рэспублікі паводле вынікаў Рыскае мірнае дамовы 1921 году была анэксаваная паміж Польшчай з аднаго боку, і Савецкай Расеяй (дзейнічала ад імя БССР) і УССР з другога.

Украінская Народная Рэспубліка
укр. Українська Народна Республіка
Украінская Народная Рэспубліка
 
Украінская Народная Рэспубліка
1917—1920
Сьцяг Украінскай Народнай Рэспублікі Герб Украінскай Народнай Рэспублікі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Ще не вмерла Україна»
Месцазнаходжаньне Украінскай Народнай Рэспублікі

Межы Ўкраіны, якія былі заяўленыя дэлегацыяй УНР на Парыскай мірнай канфэрэнцыі

Афіцыйная мова украінская
Сталіца Кіеў
Форма кіраваньня
Старшыня УЦР
Старшыня Дырэкторыі УНР
Рэспубліка
Міхаіл Грушэўскі
Уладзімер Віньнічэнка
Сымон Пятлюра
Валюта карбованец, грыўна
Незалежнасьць
— абвешчаная
— страчаная
22 студзеня 1918
люты 1920

Гісторыя

УНР была абвешчаная III Унівэрсалам Цэнтральнай рады ад 20 лістапада [ст. ст. 7 лістапада] 1917 году як шырокая аўтаномія пры захаваньні фэдэратыўнай сувязі з Расеяй. Гэтаму папярэднічала абвяшчэньне нацыянальнай аўтаноміі Ўкраіны 26 чэрвеня [ст. ст. 13 чэрвеня] 1917 году й падпісаньне А. Ф. Керанскім пратаколу аб прызнаньні Генэральнага сакратарыяту Цэнтральнай рады.

24—25 (11—12) сьнежня 1917 году ў Харкаве Першы Ўсеўкраінскі зьезд саветаў працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў абвясьціў існавалую на той момант Украінскую Народную Рэспубліку рэспублікай саветаў працоўных, сялянскіх, салдацкіх і казачых дэпутатаў, якая пазьней (у тым ліку, каб ня блытаць з захаванай «несацыялістычнай» Украінскай Народнай Рэспублікай), у шэрагу дакумэнтаў таго часу называлася Украінскай Народнай Рэспублікай Саветаў, а таксама Савецкай Украінскай Народнай Рэспублікай, Украінскай Народнай Савецкай Рэспублікай і Украінскай Народнай Сацыялістычнай Рэспублікай (УНСР, па-ўкраінску: Українська Народная Соціалістична Республіка).

30 (17) сьнежня 1917 году ў Кіеве быў скліканы першы Ўсеўкраінскі зьезд Саветаў працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Рада УНР была абвешчаная зьездам па-за законам. Былі абраныя ЦВК Усеўкраінскага зьезду Саветаў і новы ўрад рэспублікі — Народны Сакратарыят УНР. Народны Сакратарыят УНР быў прызнаны 1 студзеня 1918 году (19 сьнежня 1917 году) Саветам Народных Камісараў Савецкай Расеі адзіным законным урадам Украінскай Народнай Рэспублікі.

Бальшавіцкі ўрад Расеі абвясьціў Цэнтральнай радзе ўльтыматум з патрабаваньнем сілай спыніць расейскіх казакоў і афіцэраў, якія рухаліся праз Украіну на Дон. У выпадку выкананьня патрабаваньняў ультыматуму Ўкраіна апынулася б уцягнутай у грамадзянскую вайну ў Расеі. У адказ на ўльтыматум Цэнтральная рада 25 (12) студзеня 1918 году сваім IV Унівэрсалам абвясьціла поўную незалежнасьць УНР ад Расеі. Бальшавікі распачалі няўдалую спробу захопу ўлады ў Кіеве 16 (29) студзеня—6 лютага (22 студзеня) 1918 году, а 8 лютага (26 студзеня) 1918 году бальшавіцкія часткі занялі Кіеў. Цэнтральная рада зьвярнулася да Цэнтральных дзяржаваў з просьбай накіраваць ва Ўкраіну свае войскі для абароны ад гэтай агрэсіі (дэлегацыя УНР прыняла ўдзел у Берасьцейскіх перамовах, дзе склала дамову з Цэнтральнымі дзяржавамі). Нямецкія войскі ў кароткі тэрмін выбілі бальшавіцкія часткі з тэрыторыі Ўкраіны, а затым ініцыявалі зьмену Цэнтральнай рады ўрадам Скарападаскага. 17—19 сакавіка 1918 году Украінская Народная Рэспубліка Саветаў аб’ядналася зь іншымі тэрытарыяльнымі фармаваньнямі бальшавікоў (Данецка-Крывароская Савецкая Рэспубліка, Адэская Савецкая Рэспубліка) ва Ўкраінскую Савецкую Рэспубліку ў складзе РФСР.

Пасьля падзеньня Гетманату пры Дырэкторыі (урад Сымона Пятлюры) УНР была адноўленая. У сакавіку 1919 году з буйных гарадоў Украіны пад кантролем УНР знаходзіліся толькі Жытомір і Віньніца.

УНР праіснавала да 1920 году. Вялікая частка тэрыторыі, на якую яна прэтэндавала, увайшла ў склад Украінскай ССР, тэрыторыя Заходняй Украіны (Усходняя Галіцыя, Валынь, Падляшша) адышла да Польскай рэспублікі, Кубанская вобласьць і Вобласьць Войска Данскога засталіся ў складзе Савецкай Расіі, паўночныя тэрыторыі адышлі БССР.

Дыпляматычныя высілкі й міжнароднае прызнаньне

Украінская Народная Рэспубліка 
Артыкул Нью-Ёрк Таймз у лютым 1918, які паказвае тэрыторыі Расейскай імпэрыі, на якія заявіла правы Ўкраінская Народная Рэспубліка

З выданьнем Цэнтральнай Радай Трэцяга Ўнівэрсалу 20 лістапада 1917 году ўкраінскія палітыкі пачалі спробы ўсталяваньня дыпляматычных адносінаў з замежнымі дзяржавамі. Першапачаткова найлепшыя пэрспэктывы для ўсталяваньня такіх адносінаў існавалі зь дзяржавамі Антанты й іх саюзьнікамі — у сувязі з агоніяй Усходняга фронту й абвяшчэньнем Украінай сваёй аўтаноміі, вайсковыя прадстаўнікі зь вядучых краінаў Антанты прыбылі ў Кіеў дзеля таго, каб высьветліць стаўленьне Цэнтральнай Рады да пытаньня працягу вайны й дзеля таго, каб паўплываць на гэтае стаўленьне на карысьць «Краінаў Пагадненьня» — увосень 1917 — узімку 1918 гг. у Кіеве знаходзіліся вайсковыя й дыпляматычныя прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Бэльгіі, Румыніі, Японіі. Усе яны дамагаліся прыхільнасьці Ўкраіны ў адносінах да Антанты, спрабавалі заручыцца ўдзелам Украіны ў працягу вайны на іх баку й у падтрыманьні належнай баяздольнасьці Паўднёва-заходняга й Румынскага франтоў, разьмешчаных непасрэдна на тэрыторыі Ўкраіны. Аднак, як успамінаў пра тыя дні Д. І. Дарашэнка: «Марныя былі ўсе высілкі генэральнага сакратара замежных справаў А. Я. Шульгіна зрабіць з Украіны ўдзельніка міжнародных зносінаў і выкарыстоўваць гэтую спрыяльную сытуацыю» — Украіна вырашыла скласьці сэпаратны мір з Цэнтральнымі Дзяржавамі. Пасьля яго заключэньня ўсе вышэйпаказаныя дыпляматычныя й вайсковыя прадстаўнікі краінаў Антанты пакінулі Ўкраіну.

У выніку падпісаньня Берасьцейскага міру УНР стала суб’ектам міжнародных зносінаў. УНР была дэ-факта прызнаная ўсімі Цэнтральнымі дзяржавамі, якія падпісалі Берасьцейскую мірную дамову — Нямецкай імпэрыяй, Аўстра-Вугоршчынай, Асманскай імпэрыяй і Баўгарскім царствам. Дэ-юрэ незалежнаю Ўкраіну прызналі дзьве краіны — Нямецкая імпэрыя й Аўстра-Вугоршчына. Адкрыцьцё амбасадаў і абмен амбасадарамі адбыўся ў сакавіку — красавіку 1918 году. Пасьля пераходу Румыніі на бок Цэнтральных дзяржаваў і заключэньня Бухарэсцкай мірнай дамовы паміж новымі «хаўрусьнікамі» — Украінай і Румыніяй — гэтак жа адбыўся абмен амбасадарамі. Аднак падзеі разьвіваліся імкліва й увосень 1918 году, прадбачачы ваенны крах Цэнтральных дзяржаваў, Румынія ізноў перайшла на бок Антанты. Таму ўкраінскі амбасадар у Бухарэсьце так і не прыступіў да сваіх абавязкаў.

У той жа пэрыяд — зіма — вясна 1918 году — УНР выслала консульскія й дыпляматычныя дэлегацыі, для ажыцьцяўленьня консульскай працы і для наладжваньня міждзяржаўных адносінаў, у шэраг самаабвешчаных на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі дзяржаваў і ў шэраг нэўтральных краінаў — у Грузію, Фінляндыю (якая 12 чэрвеня 1920 году прызнала незалежнасьць УНР дэ-юрэ, стаўшы такім чынам трэцяй краінай), Армэнію, ва Ўсевялікае Войска Донскае, Кубанскую Народную Рэспубліку, Румынію й Швайцарыю (праз Швайцарскую місію плянавалася наладзіць кантакты з краінамі Антанты й іх саюзьнікамі: Італіяй, Бэльгіяй, Гішпаніяй, Вялікабрытаніяй і Францыяй), Нідэрлянды, Данію, Швэцыю, Нарвэгію. Былі прынятыя законы стварэньня консульскіх службаў і пра мэты іх працы — у першай рэдакцыі ад 4 ліпеня 1918 году і ў другой — ад 6 лістапада 1918 году. Задачамі консульскай службы абвяшчаліся: падрыхтоўка асноваў для пашырэньня гандлёва-эканамічных зносінаў паміж Украінай і іншымі краінамі, матэрыяльная й юрыдычная дапамога грамадзянам Украіны, якія знаходзяцца за мяжой. Паводле закону ад 6 лістапада 1918 году плянавалася стварыць консульскія аддзелы ў шматлікіх гарадах былой Расейскай імпэрыі й шматлікіх краінах Эўропы, а таксама ў Турэччыне й у Пэрсіі. Усяго плянавалася адкрыць 54 штатных консульскіх установаў у 24 краінах, а таксама шэраг ганаровых консульстваў. У той жа час ва Ўкраіне адкрыліся консульствы Даніі, Гішпаніі, Нарвэгіі, Пэрсіі, Партугаліі, Швайцарыі, Швэцыі.

Калі ў лістападзе 1918 году Цэнтральныя Дзяржавы былі пераможаныя ў Першай сусьветнай вайне, факт падпісаньня сэпаратнага міру зь імі саслужыў дрэнную службу УНР. Перамоглая Антанта варожа ставілася да ўтварэньняў, якія заключылі сэпаратны мір і як выйшлі з вайны зь яе ворагамі. Разглядаючы ўлады УНР як сваіх супернікаў, Антанта адмовілася афіцыйна прызнаць існую дэ-факта УНР, ужо прызнаную дэ-юрэ краінамі былога Чацьвярнога зьвязу й некаторымі новаўтворанымі й нэўтральнымі Эўрапейскімі дзяржавамі.

Узімку 1918—1919 гг., пасьля падзеньня Аўстра-Вугорскай імпэрыі, украінскія дыпляматычныя дэлегацыі выехалі ў новаўтвораныя дзяржавы — Вугоршчыну і Чэхаславаччыну.

У красавіку 1920 году паміж Украінай і Польшчай (пасьля Берасьцейскай мірнай дамовы якая прызнала незалежнасьць Украіны дэ-факта) была складзеная Варшаўская дамова, паводле якой Польшча прызнала незалежнасьць Украіны дэ-юрэ.

Ватыкан, адмаўляючыся прызнаць незалежную Ўкраінскую дзяржаву дэ-юрэ (датуль, пакуль гэта ня зробіць хоць бы адна з «вялікіх дзяржаваў»), тым ня менш у красавіку 1920 году паслаў ва Ўкраіну апостальскага візытатара, што дазваляе казаць пра прызнаньне дэ-факта.

5 лютага 1921 году Аргентына прызнала УНР.

Адміністрацыйны падзел

Украінская Народная Рэспубліка 

Адміністрацыйны падзел быў устаноўлены законам «аб адміністрацыйнам падзеле УНР».

Храналёгія

  • 17 сакавіка 1917 году на паседжаньні рады Ўкраінскай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў створаная Цэнтральная рада, першапачаткова — каардынацыйны орган украінскіх правасацыялістычных партыяў.
  • чэрвень 1917 году — абвяшчэньне Цэнтральнай радай «аўтаномнай Украіны» (26 чэрвеня) і падпісаньне Керанскім А. Ф. пратаколу пра прызнаньне Генэральнага сакратарыяту Цэнтральнай рады.
  • 20 лістапада 1917 году Цэнтральная рада абвясьціла «Ўкраінскую народную рэспубліку» (УНР) у складзе Расеі.
  • сьнежань 1917 — бальшавіцкая фракцыя Цэнтральнай Рады пераехала ў Харкаў. На тэрыторыі Ўсходняй Украіны сталі фармавацца атрады Чырвонай Гвардыі й Чырвонага Казацтва бальшавікоў.
  • у сьнежні 1917 — лютым 1918 абвешчаныя некалькі савецкіх рэспублік у складзе РСФСР: Украінская Народная Рэспубліка Саветаў, Данецка-Крывароская Савецкая Рэспубліка, Адэская Савецкая Рэспубліка, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Таўрыды (пазьней Крымская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка).
  • 22—25 студзеня 1918 году (пасьля роспуску ў Петраградзе Ўстаноўчага збору й патрабаваньня бальшавікоў перашкаджаць руху казакоў і афіцэраў царскага войска з фронту на Дон), Цэнтральная рада абвясьціла аб незалежнасьці Ўкраіны ад Расеі (абвясьціла сувэрэнітэт УНР).
  • 29 студзеня — 4 лютага 1918 году працоўныя кіеўскага заводу «Арсэнал» пад кіраўніцтвам бальшавікоў і эсэраў распачалі няўдалую спробу захопу ўлады ў Кіеве (Студзеньскае паўстаньне ў Кіеве).
  • 8 лютага 1918 Кіеў быў узяты ўкраінскімі савецкімі войскамі сумесна з атрадамі Чырвонай гвардыі, якія прыбылі з Расеі. Цэнтральная рада пераехала ў Жытомір.
  • 9 лютага 1918 Цэнтральная рада УНР падпісала Брэст-Літоўскую дамову з Цэнтральнымі дзяржавамі. Паводле ўмоваў мірнай дамовы нямецкія й аўстра-вугорскія войскі акупавалі тэрыторыю Ўкраіны, Украіна ўзяла на сябе абавязаньне выплаціць Нямеччыне й Аўстра-Вугоршчыны велізарную кантрыбуцыю харчам, сыравінай, скатом за вайсковую падтрымку Цэнтральнай рады УНР. За змову зь нямецкімі й аўстра-вугорскімі імпэрыялістамі, вынікам чаго была акупацыя Ўкраіны, у народзе Цэнтральная рада атрымала мянушку «Цэнтральная зрада».
  • 1 сакавіка 1918 урад Цэнтральнай рады вярнуўся ў Кіеў разам зь нямецкімі й аўстра-вугорскімі войскамі.
  • 17—19 сакавіка 1918, з прычыны наступу акупацыйных войскаў, усе Савецкія рэспублікі ва Ўкраіне аб’ядналіся ў адну Ўкраінскую Савецкую Рэспубліку ў складзе РСФСР са сталіцай у Харкаве й з рэвалюцыйным урадам (Народным сакратарыятам).
  • 29 красавіка 1918 году Ўкраінская Народная Рэспубліка спыніла сваё існаваньне.
    Паводле ініцыятывы нямецкіх уладаў на «Зьезьдзе хлебаробаў» Цэнтральная рада, была распушчаная, Украінская народная рэспубліка ліквідаваная й абвешчаная Украінская Дзяржава — унітарная дзяржава з марыянэткавым урадам (гетманатам), на чале з гетманам Украіны, які быў расейскім генэралам Паўлам Скарападаскім. Да восені 1918 году тэрыторыя цэнтральнай, паўночнай, усходняй, паўднёвай Украіны была абхопленая сялянскімі паўстаньнямі супраць акупантаў і гетманцаў.
  • 14 сьнежня 1918 году, пасьля сыходу нямецкіх войскаў з акупаваных тэрыторыяў, паўсталыя войскі пад камандаваньнем Пятлюры занялі Кіеў, выбіўшы зь яго гетманцаў. Было абвешчана пра аднаўленьне Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. Наступны пэрыяд вядомы як кіраваньне Дырэкторыі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі.
  • 22 студзеня 1919 абвешчаны Акт Злукі — дамова пра аб’яднаньне Ўкраінскай Народнай Рэспублікі й Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі ў адзіную ўкраінскую дзяржаву.
  • студзень — красавік 1919 году: савецкія войскі Украінскага фронту, у склад якога ўвайшло Ўкраінскае савецкае войска, занялі Харкаў, Палтаву, Екацярынаслаў, а 5 лютага — Кіеў. Войска УНР адступіла на захад.
  • 10 сакавіка 1919 у Харкаве на 3-м Усеўкраінскім зьезьдзе саветаў як самастойная незалежная дзяржава была абвешчаная Ўкраінская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка.
  • У траўні 1919 пад кіраўніцтвам камдзіва Грыгор’ева Н. А., былога палкоўніка войска УНР, як рэакцыя на ўвод прадразьвёрсткі і тэрор «чрэзвычаек», ва Ўкраіне ўспыхнула найбуйнае антысавецкае паўстаньне частак Украінскага Чырвонага войска, сфармаванага пры садзейнічаньні Рэвалюцыйнай вайсковай рады галоўным чынам з украінскіх паўстанцкіх атрадаў, вядомае як «Грыгор’еўскае паўстаньне» ці «травеньскі ваенна-палітычны крызіс ва УССР», у выніку якога фармальна незалежная Украінская ССР змушаная была адмовіцца ад сваіх узброеных сілаў. Паўстаньне было задушанае пры ўдзеле расейскіх войскаў, а ў чэрвені 1919 году ўсе ўкраінскія савецкія дывізіі перафармаваныя ў звычайныя нумарныя стралковыя дывізіі адзінага Чырвонага войска.
  • Да восені 1919 году значнай часткай тэрыторыі Ўкраіны авалодалі войскі Ўзброеных сілаў Поўдня Расеі (25 чэрвеня імі быў узяты Харкаў, 30 жніўня — Кіеў).
  • У выніку контрнаступу Чырвонага войска, 12 сьнежня ў быў адбіты Харкаў, 16 сьнежня — Кіеў, 7 лютага 1920 году — Адэса.
  • 25 красавіка 1920 году лідэры УНР дамаўляюцца пра ваенны зьвяз з Польшчай, на ўмовах аднаўленьня незалежнай Украінскай Народнай Рэспублікі без Галіцыі, перададзенай у склад Польшчы на правах аўтаноміі, у сувязі з чым лідэры Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі анулёўваюць Акт Злукі.
  • У красавіку 1920 польскімі войскамі быў узяты Кіеў. Аднак ужо да жніўня наступ Войска Польскага быў спынены Чырвоным войскам, а затым уся Правабярэжная Ўкраіна была ўзятая Чырвоным войскам. Фактычна існаваньне УНР, адноўленай у сьнежні 1918 году, было спыненае, а яе лідэры апынуліся ў выгнаньні. Амаль уся тэрыторыя Ўкраіны ўвайшла ў склад УССР.

Урад у выгнаньні

З прычыны бальшавіцкай акупацыі ўрад УНР знаходзіўся спачатку часткова (канец 1919 году), а з канца 1920 году цалкам па-за межамі УНР, на тэрыторыі Польшчы ў Тарнаве (некаторыя ўстановы ў Чанстахове) пасьля дзяржаўныя ўстановы былі ў Варшаве, а таксама ў Парыжы й Празе.

Прававой асновай ураду УНР былі «Закон аб часовым вярхоўным Кіраваньні й парадак заканадаўства ва УНР» і «Закон аб Дзяржаўнай Народнай Радзе», зацьверджаныя 12 лістапада 1920 году Дырэкторыяй ва Ўкраіне. Гэтыя акты, грунтуючыся на законах Працоўнага кангрэсу Ўкраіны, перадалі Дзяржаўнай народнай радзе заканадаўчыя функцыі й кантроль над урадам УНР. Аднак да скліканьня гэтай Рады ейныя функцыі былі ўскладзеныя на Раду Народных Міністраў, а старшыня Дырэкторыі выконваў функцыі кіраўніка дзяржавы, зацьвярджаў законы, дамовы, прызначэньні, прадстаўніцтва перад замежнымі дзяржавамі. Кіраўніка Дырэкторыі, на выпадак немагчымасьці выконваць абавязкі, замяняла калегія, а ў выпадку немагчымасьці яе склікаць — старшыня Рады Народных Міністраў.

У выгнаньні дзяржаўны цэнтар існаваў без заканадаўчага органу, толькі кароткі тэрмін у 1921 годзе ў Тарнаве дзейнічала Рада Рэспублікі, прадстаўнічы орган УНР у складзе дэлегатаў партыяў, прафэсійных і культурных арганізацыяў. Толькі ў 1948 годзе створаная Ўкраінская народная рада, як парлямэнт у выгнаньні.

Падчас Другой сусьветнай вайны ўрад УНР ня дзейнічаў, але Андрэй Лівіцкі падпісваў дакумэнты як старшыня Дырэкторыі. Пасьля заканчэньня вайны рэфармаваны склад ураду, у які ўвайшлі дзеячы некаторых партыяў з Заходняй Украіны і арганізаванай грамадзкай супольнасьці з савецкай Украіны.

22 жніўня 1992 году прэзыдэнт УНР у выгнаньні Мікалай Плаўюк перадаў грамату Дзяржаўнага цэнтру УНР Прэзыдэнту Ўкраіны Леаніду Краўчуку. Гэта азначала, што ўкраінская незалежная дзяржава, абвешчаная 24 жніўня 1991 году, зьяўляецца правапераемніцай Украінскай Народнай Рэспублікі.

Сьпіс кіраўніцтва УНР у выгнаньні

Кіраўнікі Дырэкторыі УНР

  1. Сымон Пятлюра: 11.02.1919 — 25.05.1926 (з 12.11.1920 — аднаасобны носьбіт вярхоўнай улады)
  2. Андрэй Лівіцкі: 1926—1948
  3. Вячаслаў Пракаповіч: 1939—1940, в. а.

Прэзыдэнты УНР

  1. Андрэй Лівіцкі: 1948 — 17.01.1954
  2. Сьцяпан Вітвіцкі: 06.03.1954 — 1965 (у студзені — сакавіку 1954 в. а.)
  3. Мікалай Лівіцкі: 1965 — 08.12.1989
  4. Мікалай Плаўюк: 08.12.1989 — 22.08.1992

Віцэ-прэзыдэнты УНР

  1. Аляксандар Ўдавічэнка: 1954—1960
  2. Іван Баграны: 1961—1965 (у 1965—1967 в. а.)
  3. Мікалай Сьцепаненка: 1967—1984
  4. Юры Г. Бойка-Блахін: 1984—1988
  5. Мікалай Плаўюк: 1989—1989
  6. Яраслаў Рудніцкі: 1989—1992

Кіраўнікі ўраду УНР

  1. Вячаслаў Пракаповіч: 05.1920 — 10.1920
  2. Андрэй Лівіцкі: 10.1920 — 1921 (в. а.)
  3. Піліп Піліпчук: 1921—1922
  4. Андрэй Лівіцкі: 1922 — 25.05.1926
  5. Вячаслаў Пракаповіч: 1926—1939
  6. Аляксандар Шульгін: 1939—1940
  7. Вячаслаў Пракаповіч: 1940—1942
  8. няма дадзеных: 1942—1944
  9. Андрэй Якаўлеў: 1944—1945 (в. а.)
  10. Косьць Панькоўскі: 1945—1948
  11. Ісак Мазэпа: 1948—1952 (зь перапынкам у 1951 г.)
  12. Сьцяпан Баран: 1952—1953
  13. Сьцяпан Вітвіцкі: 1954—1954
  14. Сымон Сазонаў: 1954—1957
  15. Мікалай Лівіцкі: 1957—1965
  16. няма дадзеных: 1965—1967
  17. Атанас Фігаль: 1967—1969
  18. Сьпірыдон Доўгаль: 1969—1972
  19. Васіль Федарчук: 1972—1974
  20. Тэафіль Леонці: 1974—1980
  21. Яраслаў Рудніцкі: 1980—1989
  22. Іван М. Самойленка: 1989—1992

Кіраўнікі УНРады

  1. Барыс Іваніцкі: 1948—1952
  2. Іван Баграны: 1952—1954 (в. а.)
  3. Восіп Бойдунык: 1954—1955
  4. Яўген Гловінскі: 1955—1957 (в. а.)
  5. Іван Баграны: 1957 −1961
  6. Восіп Бойдунык: 1961—1965
  7. Сьпірыдон Доўгаль: 1966—1967 (в. а.)
  8. Якаў Макавецкі: 1967—1971
  9. Пётар Балееў: 1971—1972 (в. а.)
  10. Сьпірыдон Доўгаль: 1972—1975
  11. Іван Кедрын-Рудніцкі: 1976—1978 (в. а.)
  12. Уладзімер Бяляеў: 1979—1984
  13. Павал Лымарэнка: 1984—1989
  14. Міхаіл Васкабойнікаў: 1989—1992

Дзяржавы-пераемніцы

У кіно

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Украінская Народная Рэспубліка ГісторыяУкраінская Народная Рэспубліка Дыпляматычныя высілкі й міжнароднае прызнаньнеУкраінская Народная Рэспубліка Адміністрацыйны падзелУкраінская Народная Рэспубліка ХраналёгіяУкраінская Народная Рэспубліка Урад у выгнаньніУкраінская Народная Рэспубліка Дзяржавы-пераемніцыУкраінская Народная Рэспубліка У кіноУкраінская Народная Рэспубліка Глядзіце таксамаУкраінская Народная Рэспубліка ЗаўвагіУкраінская Народная Рэспубліка КрыніцыУкраінская Народная Рэспубліка Вонкавыя спасылкіУкраінская Народная РэспублікаАўтаноміяБССРДзяржаваДырэкторыя Ўкраінскай Народнай РэспублікіЗаходнеўкраінская Народная РэспублікаКастрычніцкі пераваротКіеўМіхайла ГрушэўскіНямецкая імпэрыяПершая сусьветная вайнаПольская Рэспубліка (1918—1939)Расейская рэспублікаРасейская імпэрыяРыская мірная дамова 1921 годуСавецка-ўкраінская вайнаСавецкая РасеяУССРУкраінаУкраінская моваУкраінцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВусякіПінгвіныСьпіс праектаў ВікімэдыіБібліяШыізм23 красавікаБаранавіцкі раёнАлесь РазанаўБушкаРэч ПаспалітаяКартагенРаманВікіпэдыяЛяндвароваJavaГеакэшынгСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняЖаночая эякуляцыяСьцяг ЛібііУсевалад ІгнатоўскіНаркотыкКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутЯўген ВалошынАнтарктыдаКастусь КаліноўскіСонцаАнатоль БутэвічСьвяты ЮрыАртур ВольскіМіхал Клеафас Агінскі.neВэб-дызайнЎАрцём АрашонакВалянцін АкудовічТравеньМіхаіл МураўёўГісторыя МенскуУладзімер ПуцінДрапежныя птушкіЮрась ШамецькаMelbetКатэхізіс Сымона БуднагаЕва ВежнавецРадаўніцаЯнка БрыльМакс ШчурПарнаграфія ў БеларусіМіхась РудкоўскіМаксім ТанкОда салаўюСувязь (тэхніка)Алесь ДуброўскіЮры БеленькіISO 3166-1Сельская гаспадаркаДрысьвяты (вёска)Фундацыя «Вікімэдыя»Максім ГарэцкіФрыдрых ШылерОйча нашРод (біялёгія)Гомельская вобласьцьРамантызмM (неадназначнасьць)ЛесВільняПарнаграфія ў сецівеГішпаніяБеларускі клясычны правапісСлуцакАдзёр🡆 More