Кі́шкі (Kiški), Кішкі-Цеханоўскія — магнацкі род гербу «Дуброва», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Кішкі | |
Герб «Дуброва» | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Валодалі вялізнымі зямельнымі абшарамі на Падляшшы і Літве. Па згасаньні роду большая частка багацьця перайшла да неаднаразова пародненых зь ім Радзівілаў.
Заснавальнік роду — Пашка (Павал) Струміла, які ў пачатку XV стагодзьдзя быў адным з уладальнікаў Дмошына ў Вышагродзкай зямлі (Польскае Каралеўства). Ягоны сын Юшка (Юры) Струміла (? — 1485) напрыканцы валадараньня Вітаўта займаў пры ягоным двары пасаду пасьцельнічага; атрымаў ад вялікага князя для бацькі места Цеханавец, а для сябе Бранск на Падляшшы. Кар’ера Ю. Струмілы прывабіла ў Вялікае Княства Літоўскае ягоныя братоў Мацея (Мацька) і Пятра (Пятрашка Страміла, Цеха-ноўскі-Страміла, Страмілка), якія атрымалі ў спадчыну Цеханавец. Мацей зрабіўся пачынальнікам роду Цеханавецніх, ягоны брат Пётар, імаверна, першым насіў мянушку Кішка, якая зрабілася прозьвішчам роду.
Кішкі (род) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кішкі (род), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.