Бабёр: від баброў

Бабёр, бабёр рачны (па-лацінску: Castor fiber) — жывёліна атраду грызуноў, сямейства бабровых.

Паўвадзяная жывёліна, жыве на рэках, старыцах, некаторых азёрах і каналах з багатай узьбярэжнай расьліннасьцю. Жыве сем’ямі ў норах або «хатачках» вышынёй да 3 мэтраў і дыямэтрам у падставы да 12 мэтраў. Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100—200 мэтраў.

Бабёр
Бабёр: від баброў
Бабёр рачны эўрапейскі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадCastorimorpha
СямействаБабровыя (Castoridae) Hemprich, 1820
РодБабёр (Castor) Linnaeus, 1758
ВідБабёр звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Castor fiber
Linnaeus, 1758
Арэал
Бабёр: від баброў

Найбольш распаўсюджаны падвід — Бабёр рачны эўрапейскі. Даўжыня цела 66—92 сантымэтры, хваста — 22—34 сантымэтры, вага цела да 30 кіляграмаў. Афарбоўка сьветлая (каштанава-бурая, сьветла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя бабры характэрныя для басэйнаў Сожу й Нёмана. Пальцы задніх канечнасьцяў злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць (рэгенэруюць) усё жыцьцё, таму што ён сточвае іх аб цьвёрдыя пароды дрэваў. Палавая паўнавартасьць наступае на трэцім годзе жыцьця. Гон (шлюбны сэзон) — у студзені-лютым. Бабраняты (ад двух да пяці) зьяўляюцца ў красавіку-траўні. Сілкуецца травяністымі й дрэўнымі расьлінамі. На зіму робіць падводныя запасы корму.

Беларусь

Бабёр: від баброў 
Паваленае дрэва каля ракі Іслач

У мінулым зьяўляўся важкім аб’ектам паляваньня. Косткі бабра знойдзеныя пры раскопках гарадзішчаў VI—XII стагодзьдзяў. Вядомыя граматы XIV—XVI стагодзьдзяў, выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгодзьдзі з бабровымі гонамі (месцамі адлову баброў) каля Полацку, Маладэчна, Слуцку. У XVI стагодзьдзі статутамі ВКЛ былі вызначаныя меры па ахове баброў. У 18 стагодзьдзі бабёр яшчэ быў распаўсюджаны на Прыпяці, Піне, Бярэзіне, Ясельдзе, Сьвіслачы, да сярэдзіны XIX стагодзьдзя захаваўся толькі на Бярэзіне й паўднёвых прытоках Прыпяці, да пачатку XX стагодзьдзя амаль цалкам зьнік (засталіся невялікія селішчы на Бярэзіне, Сожы й Нёмане). У 1925 годзе ў мэтах захаваньня і павелічэньня беларускай папуляцыі бабра быў створаны Бярэзінскі запаведнік. У 1931—1932 гадах было ўлічана 54 бабровыя «хатачкі», у 1933 — 95, у 1947 — 147.

Выключаны з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. У Бабруйску ў 2006 годзе быў пастаўлены помнік бабру. У 2009 г. у Беларусі налічвалася 62,9 тыс. рачных баброў.

Сыстэматыка

Сямейства бабровыя (Castoridae)

  • вымерлыя роды: †Agnotocastor, †Neatocastor, †Anchitheriomys, †Propalaeocastor, †Oligotheriomys, †Palaeocastor, †Capacikala, †Pseudopalaeocastor, †Euhapsis, †Fossorcastor, †Priusaulax, †Eucastor, †Microdipoides, †Nothodipoides, †Monosaulax, †Prodipoides, †Dipoides, †Castoroides, †Procastoroides, †Trogontherium, †Boreofiber, †Euroxenomys, †Youngofiber, †Asiacastor, †Chalicomys, †Steneofiber, †Zamolxifiber, †Romanofiber, †Schreuderia, †Sinocastor, †Hystricops
  • род бабёр (Castor)
    • від бабёр звычайны (Castor fiber)
    • від бабёр канадзкі (Castor canadensis)
    • вымерлыя віды: †C. californicus, †C. neglectus, †C. praefiber

Крыніцы

Tags:

БабровыяВозераГрызуныЛацінская моваРакаСтарыца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Акторы парнафільмаўЧэрвеньВугорская моваМотарПрамысловасьцьІксвідэаІван ЧыгрынаўРыдлёўкаМольЯнка МаўрРаіса БаравіковаЭўропаMelbetЖыгімонт АўгустКадзіла сармацкаеISO 3166Дзеяслоў (часопіс)Усяслаў ЧарадзейПастава 69ЛітваТарпэда-БелАЗ ЖодзінАўстраліяІгнат ПрановічСусьветнае павуціньнеРужанецПятро ВасючэнкаСамасейАлесь КажадубТалачынВіленскае барокаЎКляштарУладзімер ТарасевічБінейкаУніфікаваная назва рэсурсуВязынка (Маладэчанскі раён)БярэзаньТацяна СапачРэспубліка КарэяЯлоўкаКаштоўная папера120-я зэнітна-ракетная брыгадаСпадчына (верш)БанкруцтваМіхась РудкоўскіАндрэй Павук (актывіст)АсенНіна МацяшСамілаМустафа Кемаль АтатуркТаварыства філярэтаўGoogle DriveЛямбардТрстэнікАндрусь ГорватКараман (імя)GoogleАнтонімыБарусія ДортмундСудаЦана16 красавікаЯзэп СажычПалітыкПростыя сказыАляксандар ЦішкевічУладзімер Аляксеевіч Арлоў2008Канстытуцыя БеларусіПоль СэзанБеларусьПесьня🡆 More