Дрывяты: возера ў Беларусі

Дрывя́ты — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Друйкі.

Знаходзіцца каля паўднёвай ускраіны Браслава. Належыць да групы Браслаўскіх азёр. Плошча паверхні возера складае 36,1 км². Даўжыня 9,86 км, найбольшая шырыня 4,5 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12 м, сярэдняя складае 6,1 м. Даўжыня берагавой лініі 37,6 км.

Возера
Дрывяты
Панарама Дрывятаў
Панарама Дрывятаў
Возера Дрывяты
Краіна Беларусь
Плошча 36,1 км²
Плошча вадазбору 459 км²
Максымальная глыбіня 12 м
Сярэдняя глыбіня 6,1 м
Найбольшая даўжыня 9,86 км
Найбольшая шырыня 4,5 км
Даўжыня берагавой лініі 37,6 км
Вышыня над узроўнем мора 129 м
Аб’ём вады 223,5 млн м³
Каардынаты 55°37′0.66″ пн. ш. 27°1′13.91″ у. д. / 55.61685° пн. ш. 27.0205306° у. д. / 55.61685; 27.0205306 27°1′13.91″ у. д. / 55.61685° пн. ш. 27.0205306° у. д. / 55.61685; 27.0205306
Дрывяты на мапе Беларусі
Дрывяты
Дрывяты
Дрывяты
Дрывяты: Апісаньне, Выспы, Вада Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Апісаньне

Належыць да ліку неглыбокіх, але вялікіх па плошчы азёраў. Аб’ём вады ў возеры складае 223,5 млн м³, плошча вадазбору — 459 км². 20% плошчы вадазбору пад лесам і хмызьняком, 10% пад балотамі. На вадазборы знаходзіцца 37 азёраў, агульнай плошчай 30 км², злучаных паміж сабой рэкамі і ручаінамі.

Мае авальную катлавіну, выцягнутую з усходу на захад амаль на 10 км. Сярэдняя шырыня катлавіны складае 3,67 км. Усходняя частка вылучаецца значнай зрэзанасьцю. Ва ўсходняй частцы разьмяшчаюцца мелкаводныя лукі — Разета і Дукельская.

Катлавіна асымэтрычная. На поўначы схілы катлавіны вышынёй 30—37 мэтраў, круцізной каля 20—25°, маюць выгляд пясковых узгоркаў — камаў, пакрытых марэннымі суглінкамі, месцамі разараныя, На поўдні схілы нізкія, да 5 мэтраў вышынёй і месцамі забалочаныя. Схілы знаходзяцца пераважна пад лесам. На поўдні і паўднёвым усходзе знаходзяцца тры вялікія затокі. У паўночна-ўсходняй частцы возера пачатк бярэ рака Друйка.

Берагі на ўсёй сваёй даўжыні нізкія, у шматлікіх месцах забалочаныя. Забалочанасьць берагоў узьнікла ў першую чаргу праз штучнае паніжэньне ўзроўню вады ў возеры.

Мелкаводная зона спадзістая і дастаткова шырокая, складае 150—300 мэтраў. Глыбакаводная зона — узгорыстая: упадзіны глыбінёй 10—12 мэтраў чаргуюцца з падняцьцямі. Да глыбіні 3,5—5 мэтраў дно высланае пяскамі, глыбей — глеем і сапрапэлем. Агульная магутнасьць адкладаньняў дасягае 11 мэтраў. Найбольшую плошчу займаюць 6—8-мэтровыя глыбіні.

Выспы

Дрывяты: Апісаньне, Выспы, Вада 
Возера Дрывяты

На возеры знаходзяцца 6 выспаў агульнай плошчай 0,92 км².

На ўзровень вады ў возеры ў значнай ступені падзейнічалі паглыбленае рэчышча, а таксама будаваньне плаціны на Друйцы: у 1926 годзе ўзровень возера складаў 132 мэтры з агульнай плошчай возера 38,2 км². У той час на возеры былі 3 выспы. У 1958 годзе ўзровень вады ў возеры знаходзіўся на вышыні ў 129 мэтраў, плошча возера складала 32,6 км² і на возеры было ўжо 11 выспаў.

Вада

Вада ў возеры чыстая. Празрыстасьць вады сягае 3 мэтраў улетку і 4,5 мэтраў узімку. Каляровасьць вады пры гэтым не перавышае 25—30°. Дрывяты адносяцца да ліку сярэднемінэралізаваных вадаёмаў. Сярэдняя мінэралізацыя вады ў возеры складае 200 мг/л.

Возера мае значную плошчу люстра і аб’ём вады, таму яно адносіцца да ліку слабапрацёкавых. Узровень вады ў возеры, як і ва ўсіх Браслаўскіх азёрах, штучна зарэгуляваны плацінай Браслаўскай ГЭС, якая знаходзіцца на рацэ Друйцы каля вёскі Чэрнева.

Да глыбіні ў 7 мэтраў сярэднемесячная тэмпэратура вады ў чэрвені складае 17,2 °C, у ліпені — 18,8 °C, у жніўні — 17,8 °C. Узімку тэмпэратура вады ў паверхневых пластох складае 0,1—0,2 °C, у прыдонных пластох — 3—3,8 °C. Замярзае возера напрыканцы лістападу ці ў пачатку сьнежня. Звычайна лёд на возеры трымаецца да канца сакавіка, але часам — да сярэдзіны красавіка—пачатку траўня.

Флёра і фаўна

Дрывяты: Апісаньне, Выспы, Вада 
Лебедзь-шыпун на Дрывятах
Дрывяты: Апісаньне, Выспы, Вада 
Трысьце
Дрывяты: Апісаньне, Выспы, Вада 
Чарот
Дрывяты: Апісаньне, Выспы, Вада 
Судак

Шырыня паласы расьліннасьці ўздоўж берагоў складае ад 35 да 200 мэтраў. Тут растуць рэдкія для Беларусі віды расьлінаў: наяда гнуткая, наяда малая, гідрыла кальчаковая.

Водныя расьліны дасягаюць глыбіні 4 мэтраў. З надводных расьлінаў найбольш шырыцца трысьнёг. Ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх затоках, а таксама ўздоўж паўднёвых берагоў трысьнёгава-чаротавая паласа сягае шырыні ў 50—100 мэтраў. Трысьце і чарот пакрываюць каля 4% плошчы паверхні возера. Агульная плошча зарастаньня складае 10—12%. У возеры адзначаныя 169 відаў ніжэйшых водарасьцяў, сярод якіх пераважаць сіне-зялёныя. Агульная біямаса складае 4,8 г/м³.

Агульная біямаса зааплянктону складае 1—3 г/м³.

У возеры водзяцца каля 20 відаў рыбаў: ляшчы, судакі, акуні, платва, ліны, сялява, мянтуз, верхаводка, карасі, язі, шчупакі і іншыя віды. Таксама часам сустракаюцца вугры. Браслаўская азёрна-таварная гаспадарка вядзе прамысловае вылоўліваньне рыбы.

На Дрывятах адзначаецца гнездаваньне ахоўнай птушкі — лебедзя-шыпуна.

Прытокі

У возера ўпадаюць рэчкі Усьвіца, якая злучае Дрывяты з возерам Іказьню, Золвіца, Акунёўка, Рака, якая злучае возера Раку з Дрывятамі, а таксама 6 ручаёў.

Рэкрэацыя і антрапагенны фактар

Дрывяты: Апісаньне, Выспы, Вада 
Лета 2021 году на Дрывятах

Уваходзіць у зону адпачынку «Браслаў», на паўночным беразе разьмяшчаецца турыстычная база «Браслаўскія азёры», на паўднёва-ўсходнім — Ахрэмавецкі парк «Бяльмонт». На поўнач ад возера знаходзіцца санаторыя «Браслаў».

Возера выступае крыніцай вады для прамысловых і побытавых патрэбаў. Дзеля захаваньня возера, на Дрывятах забараняецца выкарыстаньне лодкавых матораў.

Дадатковыя зьвесткі

У Браславе на перашыйку паміж вёскай і возерам Навятамі знаходзіцца археялягічны помнік — гарадзішча. Каля паўднёва-ўсходняга берага, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Ахрэмаўцаў разьмяшчаецца курганны магільнік.

На возеры дзейнічае гідралягічны пост.

Крыніцы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
  • Якушко О. Ф. и др. Азёры Беларусі = Озёра Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1988. — 216 с.

Tags:

Дрывяты АпісаньнеДрывяты ВыспыДрывяты ВадаДрывяты Флёра і фаўнаДрывяты ПрытокіДрывяты Рэкрэацыя і антрапагенны фактарДрывяты Дадатковыя зьвесткіДрывяты КрыніцыДрывяты ЛітаратураДрывятыБеларусьБраслаўБраслаўскія азёрыДруйка (рака)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХірасімаСьцяг Ангельшчыны20 сакавікаМузэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыПалітычны вязеньВугорская рэвалюцыя 1956 годуМахлярстваСьпіс гарадоў Беларусі88 да н. э.ЛохЦэнтральная АзіяМадзі ЎотэрзMelbetВіківэрсытэтКаскадныя табліцы стыляўСямён ПалазовічВісігерд (імя)А̨Джордж Гэрбэрт Ўокер БушЛявон ЗаяцКамунізмПаўночны Воўк (гурт)ГалоснасьцьДзед ТалашВасьміканцовы крыжВасіль ЗахаркаПрадпрымальніцтваЮльян ДрэйзінІгар СергеенкаСтаралітва916ПскоўБелсатБеларуская моваЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)Рэя (міталёгія).neСакавікЭякуляцыяТаль (імя)ҐВольная Беларусь (газэта)МестаСакрат ЯновічЭўрыпідЯн Павал IIGoogleГрамадзкае аб’яднаньнеБеларуская Народная РэспублікаБерасьцейская вобласьцьДотык пісі рукоюБагародзіцаМенскNokia 3110 ClassicУзровень жыцьцяКунілінгусМэлятанінВацлаў ЛастоўскіЧасьціцаКантыгердШпакАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыТранятаДэмакратыяДоўгая дарога дадомуАнтон АстаповічЭўрапейскі ЗьвязЧорны сьпіс Эўразьвязу🡆 More