Беларусізацыя

Беларусіза́цыя — афіцыйная палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыцьцяўлялася за часам правядзеньня НЭПу, у пэрыяд з пачатку 1920-х па 1929 гады.

Яна ўлучала шырокі спэктар такіх найважнейшых для нацыі праблемаў, як праблемы дзяржаўнасьці, разьвіцьця нацыянальнай эканомікі, вылучэньня на кіроўную працу кадраў карэннай нацыянальнасьці, разьвіцьця нацыянальнай адукацыі, навукі і культуры, роднай мовы і іншае.

Пачатак беларусізацыі паклалі рашэньні IV (люты — сакавік 1921) і V (кастрычнік 1921) зьездаў КП(б)Б. У далейшым праблемы беларусізацыі неаднаразова абмяркоўваліся на зьездах і пленумах ЦК КП(б)Б, зьездах саветаў, пасяджэньнях цэнтральнага выканаўчага камітэту БССР. ІІ сэсія ЦВК БССР 15 ліпеня 1924 году прыняла пастанову «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай.

Гэта была вельмі важная перамога нацыянальна-арыентаванай плыні ЦК КП(б)Б. У той жа час беларусізацыя мусіла зрабіць беларускую культуру беларускай толькі па форме, а па зьмесьце — пралетарскай. Беларуская мова, найбольш зразумелая шырокім колам сялянаў, павінна была стаць дзейсным сродкам, каб прывесьці іх у сацыялізм.

Захады

  • Абвяшчэньне беларускай, расейскай, польскай і ідыш дзяржаўнымі мовамі БССР, пры гэтым перавага аддавалася мове тытульнай нацыі — беларускай.
    • Перавод навучаньня ў школах пераважна на беларускую мову (да 1928 былі пераведзеныя каля 80% школаў)
    • Укамплектаваньне беларусамі частак Чырвонай арміі, разьмешчаных у Беларусі, іх перавод на беларускую мову.
    • Перавод справаводзтва на беларускую мову.
    • Масавы выпуск газэтаў, часопісаў, падручнікаў, кніг на беларускай мове. Было ўтворанае выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрытая Беларуская дзяржаўная бібліятэка.
    • У 1922 г. ва ўсіх навучальных установах Беларускай ССР увялі беларускую мову ў якасьці абавязковага прадмета, якому ўдзялялася 6 гадзінаў на тыдзень.
  • Разьвіцьцё пачатковай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
    • Ліквідацыя непісьменнасьці дарослага насельніцтва.
    • Падрыхтоўка адмыслоўцаў, патрэбных для прамысловага разьвіцьця краіны і аднаўленьня народнай гаспадаркі — у краіне была створаная сетка прафэсійна-тэхнічных вучэльняў і тэхнікумаў зь беларускай мовай навучаньня.
    • Стварэньне адмысловых працоўных факультэтаў (працфакаў) для падрыхтоўкі працоўна-сялянскай моладзі да паступленьня ў ВНУ.
    • У 1921 адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1922 — сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках і вэтэрынарны інстытут у Віцебску.
  • Палітыка карэнізацыі — вылучэньне на адказную працу ў партыйныя і савецкія органы прадстаўнікоў карэннай нацыі, г.зн. беларусаў (да канца 1920-х дзель беларусаў у адміністрацыйных установах перавысіла 50%).
  • Арганізацыя навукова-дасьледчай дзейнасьці па ўсебаковым вывучэньні Беларусі.
  • Разьвіцьцё беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва.
  • Дасягненьне значных посьпехаў у беларускай літаратуры. У 1920-я выйшлі паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Якуба Коласа, а таксама другая частка ягонай трылёгіі «На ростанях»: аповесьць «У глыбі Палесься». Янка Купала стварыў шэраг твораў, найбольш вядомым зь якіх зьяўляецца паэма «Безназоўнае». У гэты самы час зьявіліся творы маладых беларускіх пісьменьнікаў М. Чарота, К. Крапівы, М. Лынькова, К. Чорнага і інш.
  • Зараджэньне беларускага кінэматографу. У 1926 годзе быў створаны першы беларускі мастацкі фільм Юрыя Тарыча «Лясная быль», у 1928 у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь».

Пурызм

Падчас беларусізацыі ў навуковых колах пераважалі рознага кшталту пурысты (Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік і іншыя), якія спрабавалі стварыць навуковую тэрміналёгію, як мага меней выкарыстоўваючы замежныя словы. Ніжэй пададзеныя некаторыя з гэткіх пурызмаў:

Слоўнікі
20-х гадоў Афіцыйныя сёньня Па-расейску
Чужаед Паразіт Паразит
Вызыск Эксплуатацыя Эксплуатация
Сусьветнік Касмапаліт Космополит
Уласнапіс Аўтограф Автограф
Здольнадзейнасьць Актуальнасць Актуальность
Намяненьне Алюзія Аллюзия
Бязыменьнік Ананім Аноним
Самаўладзьдзе Аўтакратыя Автократия
Самаўрад Аўтаномія Автономия
Першабыльцы Аўтахтоны Автохтоны
Управа Адміністрацыя Администрация
Учалавечваньне Антропамарфізм Антропоморфизм
Можнаўладзтва

Панства

Арыстакратыя Аристократия
Прыпадабленьне Асіміляцыя Ассимиляцыя
Мірлівасьць Пацыфізм Пацифизм

Шмат якія з гэтых словаў былі выкрасьленыя зь беларускае мовы падчас рэфомы 1933 году як штучныя й архаізмы.

Згортваньне

У другой палове 1920-х посьпехі ў ажыцьцяўленьні палітыкі беларусізацыі пачалі разглядацца як умацаваньне і пашырэньне беларускага нацыяналізму. Так, на ХІ зьезьдзе КП(б)Б (лістапад 1927) заяўлялася, што неабходна пашыраць беларусізацыю і той жа час весьці рашучую барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам, які ў мінулым быў прагрэсіўнай зьявай, але ўва ўмовах дыктатуры пралетарыяту набыў контррэвалюцыйны характар.

У траўні 1929 ЦК ВКП(б) накіраваў у БССР камісію, якая 27 чэрвеня 1929 году зрабіла крытычны даклад на адрас беларускай творчай інтэлігенцыі, таксама ў ім нэгатыўна ацэньвалася дзейнасьць кіраўнікоў рэспублікі. Даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК ВКП(б) і асабіста Ё. Сталіну.

Апагеем барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам стала сфабрыкаваная прысланым з Масквы старшынём ДПУ БССР Р. Рапапортам справа г. зв. «Саюза вызваленьня Беларусі». па якой увясну-ўлетку 1930 былі арыштаваныя больш за 110 дзеячаў навукі і культуры Беларусі, у 1931 многія зь іх былі асуджаныя ў выніку закрытых судовых працэсаў. З гэтага часу пачалася палітыка абмежаваньня мовы тытульнай нацыі Беларусі, працягам якой стала рэформа беларускага правапісу 1933 году, якая штучна наблізіла беларускую мову да расейскай.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Беларусізацыя ЗахадыБеларусізацыя ПурызмБеларусізацыя ЗгортваньнеБеларусізацыя Глядзіце таксамаБеларусізацыя КрыніцыБеларусізацыя ЛітаратураБеларусізацыяБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГодНЭП

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГрэцыяІзраільУладзімер ДубоўкаКордаваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Род (біялёгія)Дамініканская РэспублікаГомель1919Алесь АркушАрхангельскРэстаранАлесь РазанаўБісэксуальная парнаграфіяГішпанія1891ЛетуваМусульманскі каляндарПрыдатак (мовазнаўства)Армяне30 красавікаГабрэіВольнае аўтарскае праваЮрась Сьвірка27 красавікаЯнка КупалаПтушкіДрама (аповесьць)Іван АрашкевічПлоцевы актУкраінская лацінкаГрыбыФэеноорд РатэрдамПлошчаВоршаВостраў ПасхіМультыплікацыяЛявон ВашкоАс (імя)Станіслаў ВалодзькаЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)ІндыяНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАРасеяВінцук ВячоркаВікікрыніцыБакаляўрЛесьбійская эротыкаПалута БадуноваЗыгмунт ЛазінскіМэдыяВікіВэб-дызайнПарнаграфія ў ЯпонііЛітаратарВіды сувязі словаўЛёнданПаразытызм800ДзеяслоўНямецкая моваПалітыкаІгар ГрышчукКітайДраматургАзартная гульняКаханьне без пранікненьняЛюдзі на балоце (раман)HTMLП’ер Агюст РэнуарСоня садоваяGoogle🡆 More