Міністэрства Па Падатках І Зборах Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства па пада́тках і збо́рах Рэспу́блікі Белару́сь — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць падаткаабкладаньне.

Міністар па падатках і зборах прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 27 сьнежня 2014 году пасаду міністра займае Сяргей Налівайка.

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МПЗ Беларусі
Папярэднік Дзяржаўны падатковы камітэт
Дата ўтварэньня 24 верасьня 2001 (22 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Савецкая, д. 9
Міністар Сяргей Налівайка
Першы намесьнік Ігар Клепча
Намесьнікі Сьвятлана Шаўчэнка, Уладзімер Муквіч, Эла Сяліцкая
Бюджэт 225,3 мільярды рублёў (2010 год; 75,3 мільёны $)
Сайт nalog.gov.by

Будова

  • Апарат — 7 галоўных управаў, 5 управаў, аддзел.
  • Інспэкцыі вобласьцяў, гарадоў ды раёнаў.

Задачы

  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб падаткаабкладаньні, прадпрымальніцтве, рамёствах ды адпачынку за горадам, таксама за падачаю заяваў фізычнымі асобамі аб даходах ды маёмасьці;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб вытворчасьці, абароце ды рэкляме сьпіртовых ды тытунёвых вырабаў;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб гульнявым бізнэсе;
  • улік належных да выплаты й выплачаных сумаў падаткаў;
  • распрацоўка прапановаў аб перайманьні расейскага парадку вылічэньня й выплаты падаткаў, падатковага ўліку й нагляду;
  • валютны нагляд;
  • папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне парушэньняў заканадаўства аб падаткаабкладаньні;
  • удзел у распрацоўцы міжнародных дамоваў аб падаткаабкладаньні.

Паўнамоцтвы

  • атрыманьне ад падаткаплатніка зьвестак аб ягонай дзейнасьці ды маёмасьці;
  • бясплатнае атрыманьне ад установаў ды фізычных асобаў дакумэнтальных заключэньняў адмыслоўцаў;
  • атрыманьне доступу да ды перадача ўрадавым установам асабістых зьвестак;
  • спагнаньне нясплочаных падаткаў ды грошай ад збыту адабранай урадам маёмасьці;
  • выяўленьне маёмасьці падаткаплатнікаў і даўжнікоў;
  • спыненьне абслугоўваньня рахункаў падаткаплатнікаў;
  • прапанова аб забароне грамадзянам выезду з краіны;
  • вынясеньне прапановы аб спыненьні дзейнасьці ўстановаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў, таксама загаду аб тэрміновым выпраўленьні парушэньня ўмоваў ліцэнзіі;
  • зварот з позваю ў суд;
  • выклік падаткаплатнікаў ды ўладальнікаў зьвестак аб іх дзейнасьці;
  • праверка пасьведчаньняў ды асабісты дагляд падаткаплатнікаў;
  • праверка на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
  • патрабаваньне ды праверка ўліку маёмасьці падаткаплатніка, апячатваньне памяшканьняў ды месцаў захоўваньня ягоных дакумэнтаў і маёмасьці;
  • закуп тавараў ды замова паслугаў для праверкі выкананьня заканадаўства;
  • выкарыстаньне прыладаў гука- й відэазапісу, капіяваньня ды сканаваньня выяваў, фатаздымачоў пры зборы доказаў правапарушэньня;
  • спын гандлю падаткаплатнікаў на 2 сутак;
  • адбор у падаткаплатніка арыгіналаў дакумэнтаў;
  • адбор тавараў, што зьяўляюцца прадметамі або прыладамі правапарушэньня;
  • забесьпячэньне знаходжаньня сваіх супрацоўнікаў на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
  • крыптаграфічная абарона электронных дакумэнтаў лічбавым подпісам ды распаўсюд адчыненых ключоў праверкі тых подпісаў;
  • распрацоўка пастановаў аб паддаткаабкладаньні;
  • касаваньне неправамоцных рашэньняў ведамасных інспэкцыяў;
  • стварэньне, ператварэньне й касаваньне ведамасных ўстановаў;
  • кіраваньне ведамаснай маёмасьцю.

Мінуўшчына

19 сьнежня 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Падатковы кодэкс Беларусі, які абнародавалі 9—10 студзеня 2003 году ў газэце «Зьвязда». Па выніках 2015 году Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ўтварыла звыш 70 % даходнай часткі каштарысу Рэспублікі Беларусь. Пагатоў індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) забясьпечылі 2 % падатковых паступленьняў. У 2017 годзе спагнаньні ў выніку праверак прынесьлі каля 15 % падаткаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міністэрства Па Падатках І Зборах Рэспублікі Беларусь БудоваМіністэрства Па Падатках І Зборах Рэспублікі Беларусь ЗадачыМіністэрства Па Падатках І Зборах Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыМіністэрства Па Падатках І Зборах Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаМіністэрства Па Падатках І Зборах Рэспублікі Беларусь КрыніцыМіністэрства Па Падатках І Зборах Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіМіністэрства Па Падатках І Зборах Рэспублікі БеларусьПрэзыдэнт БеларусіСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСяргей Налівайка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КармэльМенскШальнікавыяВітарыну АнтунішІван ЧыгрынаўЭміль Гэгле СвэнсэнВялікая вайна 1409—1411 гадоўВалошкаЛюдміла РублеўскаяЛеанід АнфімаўТравень2005ВейшнорыяНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)МоршынNokia N72ЦытрусБеларуская ВікіпэдыяСьцяг Гвінэі-БісаўВагінальны сэксУладзімер ЧарткоўЮдэнратСмаленскі паветКлічаўскі раёнНорфалк (Вірджынія)Нью-Ёрк (штат)АборакФэмінізацыя беларускай мовыСудаСтаростваЧорны сьпіс ЭўразьвязуЦестаУУС Менскага аблвыканкамуМарат МаркаўУнівэрсальны каардынаваны часВушкі1877Сямейства (біялёгія)ЛітДадомаDarožnaja sietkaВэб-старонкаЦэнтральная СэрбіяВэб-дызайн19 красавікаРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыЭрыксанКампутарнае праграмаваньнеЭнейкаАнатоль СысБеластоцкая вобласьцьСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі20 красавікаМасачусэцкі тэхналягічны інстытутАндрэй Павук (актывіст)16 красавікаЦерская саамская моваМікола ПапекаДругая сусьветная вайнаНямецка-савецкая вайна🡆 More