Уладзімер Зяленскі: украінскі кінэматаграфіст, палітычны дзеяч

Уладзі́мер Зяле́нскі (па-ўкраінску: Володимир Олександрович Зеленський; нар.

25 студзеня 1978, Крывы Рог) — украінскі шоўмэн, камэдыйны актор, рэжысэр, прадусар, сцэнарыст і палітычны дзеяч. Мастацкі кіраўнік і лідэр студыі «Квартал-95». Быў сябрам праўленьня і генэральным прадусарам тэлеканалу «Интер» (2010—2012). Шосты прэзыдэнт Украіны (з 2019 году).

Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі: Жыцьцяпіс, Палітычная дзейнасьць, Крыніцы
6-ы прэзыдэнт Украіны
20 траўня 2019 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Гройсман
Папярэднік: Пятро Парашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 студзеня 1978(1978-01-25) (46 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Алена Зяленская[d]
Дзеці: Кірыл Зяленскі[d] і Аляксандра Зяленская[d]
Бацька: Аляксандар Зяленскі[d]
Маці: Рыма Зяленская[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў горадзе Крывым Рогу. Бацька Ўладзімера — кандыдат тэхнічных навук і прафэсар інфарматыкі аднаго з ВНУ. Уладзімер зь дзяцінства хацеў стаць дыпляматам і ня думаў пра творчую кар’еру. У студэнцкія гады захапіўся КВЗ і заснаваў свой тэатар «Беспрытульнік».

КВЗ

Разам з Аляксандрам Пікалавым, Дзянісам Манжосавым і Юрыем Карпавым у далейшым заснаваў студыю «95-ы квартал», якая была адкрыта ў 1997 годзе. З 1998 па 2003 гады каманда «95-й квартал» пасьпяхова выступала ў Найвышэйшай лізе КВЗ і ў далейшым пераехала ў Маскву. Там каманды заняліся арганізатарскай дзейнасьцю, праводзілі сьвяты і карпаратыўныя вечары, працавалі над сцэнарыямі для тэлеперадачаў, канцэртаў і фільмаў. У 2003 годзе з-за канфлікту зь фірмай «АМиК» каманда разам зь Зяленскім сышла з КВЗ.

Палітычная дзейнасьць

Напрыканцы 2018 году ў інтэрвію ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону ён паведаміў аб намеры яго партыі «Слуга народу» ўдзельнічаць у будучых парлямэнцкіх выбарах, пры гэтым разважаючы аб магчымым удзеле ў папярэдніх гэтаму прэзыдэнцкіх выбарах. У той жа час ім была агучана пазыцыя па ключавых тэмах будучых выбараў: траншы МВФ, Тамас, дэкамунізацыі, вайна на Данбасе, моўнае пытаньне, стаўленьне да алігархаў, магчымае ўступленьне краіны ў Эўразьвяз і НАТА.

31 сьнежня 2018 году за некалькі хвілін да Новага году Зяленскі на тэлеканале «1+1» зьвярнуўся да ўкраінцаў, дзе заявіў, што будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны. Пры гэтым дзеля такой падзеі на больш позьні час было перасунута традыцыйнае віншаваньне прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі (пазьнейшыя заявы Зяленскага аб тэхнічнай памылцы аспрэчваліся прэс-службай «1+1», дзе заявілі, што гэта сьвядомы крок каналу).

У студзені 2019 году журналісты праграмы «Схемы» знайшлі ва ўкраінскага коміка Ўладзімера Зяленскага кінабізнэс у Расеі. Гэта тры фірмы, якія займаюцца вытворчасьцю кіно і тэлевізійных праграм: «Вайсбэрг пікчэрз», «Плятынумфільм» і «Грын Філмс». Заснавальнік усіх трох кампаніяў — зарэгістраваная на Кіпры Green Family Ltd. Яна ж — сузаснавальнікам ТАА «Квартал 95», канчатковым бэнэфіцыярам якога пазначаны Ўладзімер Зяленскі і яго партнэры.

21 студзеня 2019 году партыя «Слуга народу» вылучыла Зяленскага кандыдатам у прэзыдэнты. У інтэрвію «Ўкраінскай праўдзе», што выйшла ў той самы дзень, Зяленскі заявіў, што ў выпадку перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах ён будзе дамаўляцца аб спыненьні агню на Данбасе . Як адзначае выданьне: «Каманда Зяленскага вядзе нестандартную прэзыдэнцкую кампанію, якая нагадвае не палітычны працэс, а шоў агульнанацыянальнага маштабу. Іх ідэя заключаецца ў тым, каб асьвятляць выбарчую гонку ледзь не ў жывым этэры ў сацсетках і ў фармаце відэаблёгу, які пачне выходзіць ужо ў лютым».

Напрыканцы студзеня 2019 году Зяленскі ўпершыню выйшаў на першае месца ў некаторых перадвыбарных апытанках. Паводле зьвестак апытаньня трох сацыялягічных кампаніяў (Цэнтар сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў «Соцыс», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Цэнтар Разумкова), ва Ўладзімера Зяленскага было 23% галасоў выбаршчыкаў, у Парашэнкі — 16,4%, у Цімашэнкі — 15,7%. Паводле зьвестак апытаньня групы «Рэйтынг», у Зяленскага было 21,9% галасоў рэспандэнтаў, у Цімашэнка — 19,2%, у Парашэнкі — 14,8% . У апытаньні фонду «Украінская палітыка», праведзенага сумесна з дасьледчай групы Інстытуту маркетынгу, у Зяленскага было 18,5%, у Цімашэнкі — 17,1%, у Парашэнкі — 16,9%.

Напачатку лютага рэйтынг Зяленскага вырас да 26,9% у апытаньні Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі і да 28% у апытаньні Greenberg Quinlan Rosner Reseach, а ў сярэдзіне сакавіка палітык стаў абсалютным лідэрам прэзыдэнцкай гонкі, набраўшы 34% галасоў у апытаньні «Перадавых прававых ініцыятыў».

18 сакавіка 2019 году кандыдат Зяленскі абвясьціў, што ў яго каманду ўвойдуць былы міністар фінансаў Украіны Аляксандар Данілюк, экс-міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Айварас Абромавічус, народны дэпутат Сяргей Лешчанка і саўладальнік «Новай Пошты» Вячаслаў Клімаў.

Зяленскі абяцаў, што будзе займаць прэзыдэнцкі пост толькі адзін тэрмін і плянуе правесьці рэфэрэндумы, каб пазбавіць недатыкальнасьці парлямэнтарыяў, судзьдзяў і самога прэзыдэнта.

Прэзыдэнцкія выбары 2019 году

31 сакавіка, у дзень галасаваньня, паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, які супольна праводзілі Фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Ўкраінскі цэнтар эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, лідэрам першага туру галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны стаў Зяленскі з 30,4%. Дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка з падтрымкай 17,8% апытаных заняў 2-е месца, а лідэрка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка з 14,2% галасоў на 3-м месцы. Інагурацыя адбылася 20 траўня, пасьля яе Зяленскі зьвярнуўся да дэпутатаў і народа Ўкраны і між іншым заявіў пра намер распусьціць Вярхоўную Раду.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уладзімер Зяленскі ЖыцьцяпісУладзімер Зяленскі Палітычная дзейнасьцьУладзімер Зяленскі КрыніцыУладзімер Зяленскі Вонкавыя спасылкіУладзімер ЗяленскіКрывы Рог (горад)УкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГранатамётСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТравеньСалігорскТаварыства беларускай школыБеласток — ГорадняБеларусь1589Альгерд БахарэвічАлег ЖданPHPТрыбадызмСалатная цыкорыяПаставыМарыянскі жолабЭўропаМіндоўгАляксей БелыДнестарВадзім БолбасЗьміцер БартосікАс (імя)ПрастытуцыяПагоняMemento moriСьцяг КанадыСловаСяляваСьвятлана АлексіевічРыгор КастусёўАнатоль СербантовічБіялёгія.bbГеральдыкаПрыродаАдам МіцкевічМікола ПапекаСямейства (біялёгія)МенскКастрычнікЯва (імя)Вольная Беларусь (рух)Парнаграфія ў ЗШАХацкель ДунецАксана БязьлепкінаТэракт у «Крокус Сіці Холе»Янка КупалаЛанеўскія-ВоўкФранцыск СкарынаАляксей БацюкоўІсьляндзкі коньРаскіданае гняздо (п’еса)ФэрамоныАляксей ДудараўГарадзенская вобласьцьУрліхGoogleЖвірЖанчына зьверхуКарупцыяГердаМіжнародны стандартны кніжны нумарЛексычнае значэньнеКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Алег СалтукВільняISO 4217🡆 More