Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Зяле́нскі (укр.: Володимир Олександрович Зеленський, нар.

25 студзеня 1978, Крывы Рог) — шосты і дзейны Прэзідэнт Украіны з 20 мая 2019 года.

Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі
укр.: Володимир Олександрович Зеленський
Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі
Сцяг6-ы Прэзідэнт Украіны
з 20 мая 2019
Кіраўнік урада Уладзімір Гройсман,
Аляксей Ганчарук,
Дзяніс Шмыгаль
Папярэднік Пётр Аляксеевіч Парашэнка
Нараджэнне 25 студзеня 1978(1978-01-25) (46 гадоў)
Бацька Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі[d]
Маці Рыма Зяленская[d]
Жонка Алена Зяленская[d]
Дзеці Аляксандра (2005 г.)
Кірыл (2013 года)
Грамадзянства Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі Украіна
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера акцёрскае мастацтва[d], пародыя, show business[d] і палітыка
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Украіна
Род войскаў Узброеныя сілы Украіны
Званне Soldat (rank)[d]
Бітвы
Узнагароды
Сайт president.gov.ua (укр.)(руск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да ўступлення на пасаду вядомы як шоумен, акцёр, комік, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст. Быў саўладальнікам і мастацкім кіраўніком «Студыі Квартал-95» (2003—2019) і генеральным прадзюсарам тэлеканала «Інтэр» (2010—2012).

Біяграфія

Мае яўрэйскае паходжанне. Маці — Рыма Уладзіміраўна Зяленская — працавала інжынерам. Бацька — Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі — матэматык, праграміст, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Удзельнік КВЗ у камандах «Запарожжа — Крывы Рог — Транзіт», «Зборная Крывога Рога» і «95-ты квартал», у апошняй з іх Уладзімір Зяленскі быў капітанам, акцёрам і аўтарам большасці нумароў. У 2003 годзе, пасля выхаду з КВЗ, яго каманда пачала даваць канцэрты на тэлебачанні. Ужо як «Студыя Квартал-95» у 2005 годзе каманда стварае шоу «Вячэрні квартал», у якім Уладзімір Зяленскі становіцца аўтарам, рэжысёрам і вядучым акцёрам.

У 2010—2011 гадах працаваў генеральным прадзюсарам тэлеканала «Інтэр». На працягу сваёй кар’еры выступаў у шматлікіх тэлепраектах, найбольш знамянальна — у ролі акцёра («Вячэрні квартал»), вядучага («Кіеў вячэрні», «Ліга смеху») і суддзі («Рассмяшы коміка»).

Уладзімір Зяленскі ўдзельнічаў у вытворчасці больш за двух дзясяткаў кінафільмаў і тэлесерыялаў як акцёр (у прыватнасці «Каханне ў вялікім горадзе», «8 першых спатканняў», «Я, ты, ён, яна»), прадзюсар (напрыклад «Сваты», «Я буду побач», «Каханне ў вялікім горадзе 3»), сцэнарыст («Сваты»), а таксама быў акцёрам дубляжу («Хортан», «Падынгтан» і іншыя).

На канцэрце ў 2016 годзе ў Юрмале Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна нагадвае «актрысу з нямецкага кіно для дарослых», якая «гатова прыняць у любой колькасці, з любога боку». Гэта выказванне выклікала скандал, абвінавачанні ў абразе краіны.

На працягу 2015—2018 гадоў іграў у тэлесерыяле «Слуга народа» ролю Васіля Галабародзькі — настаўніка гісторыі, які абраны прэзідэнтам Украіны. Тэлесерыял абвінавачвалі ў палітычнай рэкламе, першыя серыі трэцяга сезона серыяла выйшлі непасрэдна перад выбарамі прэзідэнта Украіны, у якіх Уладзімір Зяленскі ўдзельнічаў як вылучэнец аднайменнай партыі.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2019 года, пераможца першага тура (31 сакавіка). Як заўважыў кіраўнік Фонду «Украінская палітыка» Косць Бандарэнка:

Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі 

…людзі, якія галасавалі за яго, галасавалі хутчэй за яго сцэнічны вобраз, не столькі за канкрэтнага чалавека, колькі супраць усіх астатніх палітыкаў.

Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі 

Яго сапернік у другім туры выбараў, дзейны тады Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, заявіў 19 красавіка ў часе дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі», што Уладзімір Зяленскі прымярае вобраз героя з серыяла «Слуга народа», аднак насамрэч прадстаўляе інтарэсы збеглага алігарха Ігара Каламойскага.

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Уладзімір Зяленскі ўпэўнена перамог, атрымаўшы 73,22 % галасоў.

На чале дзяржавы

З 20 мая 2019 года Прэзідэнт Украіны. У часе цырымоніі інаўгурацыі, якая прайшла ў Кіеве, Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго першай задачай на пасадзе Прэзідэнта Украіны стане спыненне агню на Данбасе. Ён таксама абвясціў пра роспуск парламента, пра зняцце недатыкальнасці з дэпутатаў, пра крымінальную адказнасць за незаконнае ўзбагачэнне, змены ў Выбарчым Кодэксе, пра зняцце з пасад генпракурора, міністра абароны і іншых урадоўцаў сілавога блока.

21 мая распусціў украінскі парламент і прызначыў пазачарговыя выбары ў Раду на 21 ліпеня. На парламенцкіх выбарах партыя Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» атрымала пераканаўчую перамогу і паводле партыйных спісаў, і па мажарытарных акругах.

Неўзабаве тэлефонная размова Уладзіміра Зяленскага і Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стала прычынай «украінскага крызісу» ў Злучаных Штатах Амерыкі і выклікала няўдалую спробу імпічменту Дональда Трампа.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў ноч на 25 лютага 2022 года стварыў і сам узначаліў стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Заняў пазіцыю, накіраваную на абарону суверэнітэту. З вясны здзяйсняў паездкі па Украіне, у тым ліку наведваў прыфрантавую зону.

7 сакавіка 2022 года атрымаў Прэмію свабоды імя Рональда Рэйгана «за яго мужную барацьбу з тыраніяй і за яго нязломную пазіцыю па свабодзе і дэмакратыі». 26 ліпеня 2022 года прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан уручыў Уладзіміру Зяленскаму прэмію лідарства імя Чэрчыля «за неверагодную мужнасць, супраціўленне і годнасць перад тварам варварскага ўварвання Пуціна». 28 ліпеня 2022 года быў узнагароджаны найвышэйшай узнагародай Літвы — ордэнам Вітаўта Вялікага. 25 верасня 2022 года Уладзімір Зяленскі названы самым уплывовым яўрэем паводле версіі выдавецтва The Jerusalem Post.

19 кастрычніка Еўрапарламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму. 7 снежня Часопіс «Time» назваў чалавекам года Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскі дух. Па версіі часопіса Time, Уладзімір Зяленскі стаў самым уплывовым чалавекам у 2022 годзе, набраўшы 5 % галасоў (больш за 3,3 мільёна чытачоў). 12 чэрвеня 2022 года стаў лаўрэатам прэміі імя Барыса Нямцова, за смеласць.

Праводзіў сустрэчы з лідарамі іншых краін. З пачаткам вайны замежныя паездкі Уладзіміра Зяленскага спыніліся амаль на 10 месяцаў. У снежні 2022 года ён здзейсніў візіт у ЗША. У 2023 годзе ўпершыню быў з візітам у Лацінскай Амерыцы, 10 лістапада ён быў запрошаны на інаўгурацыю Прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея.

Зноскі

  • Czech National Authority Database Праверана 16 мая 2022.
  • Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  • Encyclopædia Britannica
  • а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • а б Czech National Authority Database Праверана 25 ліпеня 2023.
  • https://24tv.ua/volodimir_zelenskiy_yde_v_prezidenti_ukrayini_2019_reyting_biografiya_skandali_n1051052 Праверана 27 лютага 2022.
  • https://www.britannica.com/biography/Volodymyr-Zelensky
  • https://web.archive.org/web/20190604192513/https://mil.in.ua/v-ukrayini-zminyvsya-verhovnyj-golovnokomanduvach-zbrojnymy-sylamy/
  • Володимир Зеленський склав присягу Президента України (укр.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2019. Праверана 27 жніўня 2019.
  • Владимир Зеленский У меня еврейская кровь и я украинец!
  • nashaniva.by
  • Слуга народу – агітація Зеленського? Юрист назвав за і проти (укр.). Вибори президента 2019. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019. Праверана 25 мая 2019.
  • КВУ: «Слуга народу-3» є передвиборною агітацією Зеленського, за це треба заплатити (укр.). Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2019. Праверана 25 мая 2019.
  • Шевченко, Тарас. Чому серіал "Слуга народу" це агітація Зеленського. blogs.pravda.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2019. Праверана 25 мая 2019.
  • Партія "Слуга народу" висунула Володимира Зеленського кандидатом у президенти. 24 Канал. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 25 мая 2019.
  • svaboda.org
  • nashaniva.by
  • nashaniva.by
  • nashaniva.by
  • svaboda.org
  • CNN, Analysis by Stephen Collinson. Analysis: How Zelensky changed the West's response to Russia. CNN. Архівавана з першакрыніцы 21 березня 2022. Праверана 28 лютага 2022.
  • Володимир Зеленський став євреєм номер один за версією The Jerusalem Post (укр.). detector.media (25 верасня 2022). Праверана 25 верасня 2022.
  • time.com
  • Лютий, Кирило. Зеленський став найвпливовішою людиною 2022 року за версією журналу Time (укр.). OBOZREVATEL NEWS (20 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 21 травня 2022. Праверана 21 мая 2022.
  • Зеленський став лауреатом премії імені Бориса Нємцова – за сміливість (укр.). www.unian.ua. Архівавана з першакрыніцы 13 червня 2022. Праверана 15 чэрвеня 2022.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    197825 студзеняКрывы РогПрэзідэнт УкраіныУкраінская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сімвал1961 год у гісторыі музыкіПартыя свабоды (Нідэрланды)Жылы дом АблпланаУстаноўка (псіхалогія)ЭгідаЧарапёцкаеСалігорскЯн ЧачотПатрыятызмСяргей Васілевіч БесарабКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы)Гарады КыргызстанаНямецкая фізікаАндрэй Валер’евіч ХадановічБеларуская кухняМаксім БагдановічC++Том ТыкверПурпурны колерЗлучаныя Штаты АмерыкіПаўлінкаHTMLВыклічнікЯўген Іосіфавіч КаваленкаЭйфелева вежаПлошчы МінскаПаўднёвая Карэя1519Onliner.byКазахстанХто смяецца апошнім (п’еса)Арэшнікавая соняЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьЗубр у БеларусіВейшнорыяЛічэбнікБацвіннеВянок (зборнік)Мінская вобласцьПлошча Незалежнасці (Мінск)Карусь КаганецХаўленд (востраў)Змітрок БядуляIva SativaБабёр еўрапейскіАнілінгусСаюз беларускіх пісьменнікаўМанумент Перамогі (Мінск)БлогСям’яПомнік Якубу Коласу (Мінск)Сярэдняя ЛітваАлесь РазанаўІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіМіхаіл Сафарбекавіч ГуцарыеўІгар Міхайлавіч ПракаповічЗямля пад белымі крыламіПалац Незалежнасці (Мінск)ЛіцвіныПадарожжа з ЖыгамонтамУнутраны светПсалтыр ДавідавыСродкі вытворчасціСтары Двор (Пастаўскі раён)ЖодзінаКірыла ТураўскіМухамор чырвоныДом урада (Мінск)ХайкуБеларуская літаратура🡆 More