Малако

Малако́ — сакрэт малочных залоз млекакормячых.

Яно з’яўляецца адзіным харчовым прадуктам, які забяспечвае малады арганізм усімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі. Для чалавека малако — гэта каштоўны прадукт харчавання.

Малако
Выява
Колер белы колер
Вугляродны след 1,3 kilogram of carbon dioxide equivalent per kilogram
Прадукуецца малочныя залозы
Натуральны прадукт выраблены з сысуны
Код WordLift data.thenextweb.com/tnw/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Малако
Шклянка малака

Утварэнне малака звычайна звязана з актам родаў. Малако прызначана прыродай для кармлення дзіцянят. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека некаторыя млекакормячыя жывёлы вырабляюць малака нашмат больш, чым ім патрэбна, каб выкарміць нашчадкаў. Лішкі малака людзі выкарыстоўваюць, папаўняючы свае харчовыя рэсурсы.

Хімічны склад

3 пункту гледжаняя фізічнай хіміі, малако ўяўляе сабой полідысперсную сістэму са складанай структурай. У малацэ тлушч змяшчаецца ў выглядзе эмульсіі, малочны цукар і солі ўтвараюць малекулярную і іонную фазы малака, бялкі — яго калоідную фазу. Фазы цесна звязаны паміж сабой так, што змены ў адным кампаненце вызываюць значныя змены іншых.

Склад малака некаторых сысуноў
Складнікі Чалавек Карова Авечка Каза Кабыла Паўночны алень
Вада 87,2 % 87,5 % 82,7 % 86,6 % 90,1 % 66,9 %
Вугляводы 7,0 % 4,8 % 6,3 % 3,9 % 5,9 % 2,8 %
Тлушчы 4,0 % 3,5-4,2 % 5,3 % 3,7 % 1,5 % 16,9 %
Бялкі 1,5 % 3,5 % 4,6 % 4,2 % 2,1 % 16,9 %
Мікраэлементы 0,3 % 0,7 % 0,9 % 0,8 % 0,4 % 1,2 %

Хімічны склад малака даволі складаны. Вылучана каля 250 яго кампанентаў. Акрамя асноўных кампанентаў малако змяшчае вітаміны, ферменты, гармоны, пігменты, газы і інш.

Вада, якая змяшчаецца ў малацэ, утворана плазмай крыві ў малочнай залозе, і ў ёй знаходзяцца ў калоідным стане кампаненты сухіх рэчываў. Трываласць калоіднай сістэмы дазваляе пераліваць, пастэрызаваць, кіпяціць, стэрылізаваць малако. Патрэбнасць навароджанага ў вадзе ў першыя дні жыцця задавальняецца за кошт малака.

У страваванні

Малако 
Ручное даенне малочнай каровы

Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходніх славян, сыравіна для прыгатавання смятаны, сыру, тварагу і г.д.

Народныя павер’і

Ад колькасці малака залежаў дабрабыт сям’і. У той жа час малако вельмі часта выкарыстоўвалі ў магічных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя і дабрабыту.

  1. Лічылася, калі ўвесну, са з’яўленнем першай ластаўкі, памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым і прыгожым.
  2. Каб дзіця не сурочылі, пры яго першым рытуальным купанні ў ваду дадавалі невялікую колькасць малака.
  3. Паўсюль на Беларусі малако выкарыстоўвалі як магічны сродак для спынення пажару, асабліва калі ён пачынаўся ад удару маланкі.
  4. У той жа час у паўсядзённым жыцці гаспадыня павінна была строга сачыць за тым, каб малако не «збягала» на адкрытае полымя — інакш у каровы яно знікне ўвогуле.
  5. Праліваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калі крыху малака ўсё ж пралівалася, каб пазбегнуць «малочных сурокаў», яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.
  6. Калі малаком частавалі нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалі некалькі драбінак солі. Гэта рабілася для таго, каб «чужыя вочы» не сурочылі карову і ў яе не знікла малако.
  7. У народнай медыцыне малаком адпойвалі тых, хто быў атручаны, кіслае малако выкарыстоўвалі для лячэння тых, каго ўкусіла змяя.

Гл. таксама

Зноскі

  • Аксана Катовіч, Янка Крук, газета «Звязда»(недаступная спасылка)
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Малако, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Малако Хімічны складМалако У страваванніМалако Народныя павер’іМалако Гл. таксамаМалако ЛітаратураМалако СпасылкіМалакоМалочныя залозыМлекакормячыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Літаратура і мастацтва (газета)Міхась БашлакоўРымская рэспублікаМсціслаўХто смяецца апошнім (п’еса)Чарнобыльская катастрофаСымон БудныУкраінская моваСафлор фарбавальныГісторыя БеларусіБуржуазная дэмакратыяПомнік Максіму БагдановічуУладзімір КараткевічЗмітрок БядуляАповесцьАдольф ГітлерМінскКулажкаЮр’еў дзень (вясенні)Ігнат Уладзіміравіч КанчэўскіСувязь (тэхніка)Станіславова (Пухавіцкі раён)КанчатакFTPВікіпедыяВялікая Айчынная вайнаНемаўляКарфагенНовасібірскі хіміка-тэхналагічны каледж імя Дз. І. МендзялееваБуры мядзведзь у БеларусіАдам ГлобусТрыалізмЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваРасійскі акадэмічны маладзёжны тэатрКіеўАрэшнікавая соняПрэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 1994Максім ТанкАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаПраспект Пераможцаў (Мінск)Беларуская міфалогіяВільнюсТэрмінШчасцеЛетнія Алімпійскія гульні 2024Google MapsВыклічнікФразеалагізмМіжславянская моваБабёр еўрапейскіСтралаНямецкая моваВостраў слёзЮрый Васілевіч ЯкаўлеўНовы годВейшнорыяАнатоль ВярцінскіДаніэль ПіксіядасЧэмпіянат свету па футболе 1930Іван НавуменкаПаўлінкаБелы легіёнДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьIva SativaАляксандр Казіміравіч СержпутоўскіАмонімКрасная плошча (Масква)24 красавікаШвагерСвятлана Аляксандраўна АлексіевічЯзэп Нарцызавіч ДраздовічВіталь Уладзіміравіч КатавіцкіПрымыканне (лінгвістыка)Палац Незалежнасці (Мінск)🡆 More