Конь Свойскі: свойская жывёла

Конь свойскі (Equus ferus caballus) — жывёла сямейства няпарнакапытных, прыручаны і адзіны падвід дзікага каня, які захаваўся (Equus ferus), вымерлы ў дзікай прыродзе.

Шырока выкарыстоўваецца чалавекам да цяперашняга часу.

Конь свойскі
Конь Свойскі: Распаўсюджанне, Апісанне, Харчаванне
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equus ferus caballus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Конь Свойскі: Распаўсюджанне, Апісанне, Харчаванне
Сістэматыка
на Віківідах
Конь Свойскі: Распаўсюджанне, Апісанне, Харчаванне
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180691
NCBI  9796
EOL  328648
Конь Свойскі: Распаўсюджанне, Апісанне, Харчаванне
Коні таксама выкарыстоўваюцца ў такіх відах спорту, як пола.

Распаўсюджанне

У асобных рэгіёнах конь сустракаецца ў дзікім стане. Свойскія распаўсюджаныя па ўсім краінам ва мностве парод, якія моцна адрозніваюцца па велічыні, складанні, форме галавы, колеру і г. д. і месцамі здзічэлі. У Еўропе дзікія або здзічэлыя коні — тарпаны — вадзіліся яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя. Здзічэлых коней сустракаў таксама Пржэвальскі ў правінцыі Гань-су.

Апісанне

Галава каня — выцягнутая, сухая, з вялікімі жывымі вачыма, шырокімі ноздрамі і вялікімі або сярэдняй велічыні завостранымі і вельмі рухомымі вушамі. У свойскіх коней вушы ўмеранай велічыні (значна меншыя за палову галавы), грыва доўгая, шыя доўгая мускулістая, тулава акругленае, хвост пакрыты доўгімі валасамі ад асновы; колер (масць) надзвычай розны: чорны, буры, руды, чалы, белы, шэры, часта з белымі плямамі на галаве і нагах; як выключэнне сустракаюцца палосы на плячах, спіне і нагах.

Скура каня тонкая і эластычная, укрытая прамым кароткім воласам (1-4 см). У ёй шмат кервовых канцоў і залоз, якія адыгрываюць важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма, што патрабуе трымаць яе заўсёды ў чысціні. Органы дыхання і кровазвароту добра развітыя, аб'ём крыві складае 7-11 % жывой масы каня, маса лёгкіх 4,5-6,5 кг, сэрца 3,5-4,5 кг. Добра развіты адчувальнасць і слых, бачаць жа коні добра толькі на кароткай адлегласці. У коней добра развіты сківіцы, зубы (у жарабцоў 40, у кабыл 36), яны маюць аднакамерны страўнік і кароткі кішэчнік (25-39 м) з вялікай сляпой кішкой. Коні доўга і старанна перажоўваюць корм, добра змочваюць яго слінай, якой за суткі выдзяляецца да 40 л. Яны многа п'юць вады, асабліва ў гарачы час (70-80 л за суткі), параўнальна лёгка пераносяць нізкую тэмпературу, але баяцца скразнякоў, сырасці. Найбольш адчувальны да неспрыяльных умоў утрымання ногі коней.

Палавая спеласць настае ў 1-1,5 года, але ў злучку кабыл пускаюць з 3-гадовага ўзросту. Жарэбнасць цягаецца 11 мес. Двойні бываюць вельмі рэдка. Жарабяты ў першыя месяцы высысаюць за суткі 10-20 л і даюць сутачны прырост 1-2 кг. Вымя кабылы невялікае і патрабуе частага апаражнення. Таму ў першыя дні жарабя ссе маці 50-60 разоў у суткі. Маса жарабя пры нараджэнні складае каля 10 % масы маці, а да адымання павялічваецца амаль у 5 разоў. Растуць коні да 5-6 гадоў. На рабоце іх выкарыстоўваюць з 3-гадовага ўзросту. Жывуць коні да 25 гадоў і больш, але ў старасці дрэнна выкарыстоўваюць корм, працаздольнасць іх зніжаецца.

Харчаванне

Конь залічваюцца да траваедных жывёл. На пашы ён з'ядае ад 25 да 100 кг травы ў суткі. У залежнасці ад узросту і жывой масы конь выпівае ў сярэднім 30-60 літраў вады ў суткі летам і 20-25 літраў зімой. Для пражытка каню трэба 4-5 акраў зямлі, каля 2 га.

Посілак каня складаецца галоўным чынам з аўса і сена, хоць апошнім часам замяняецца саломай. Шмат разоў спрабавалі замяніць і авёс якім-небудзь іншым збожжавым кормам, але ўсе такія спробы не ўвянчаліся поспехам. Толькі ў Італіі, Іспаніі і Партугаліі, асабліва на Усходзе, ячмень з'яўляецца такім амаль выключным, як авёс, кормам каня.

Пароды

Выведзены тры асноўныя гаспадарчыя тыпы коней: верхавы, запражны і цяжкавозны. Сіла цягі каня складае 15-20 % ад яго жывой масы, часам больш, прычым у дробных коней яна адносна жывой масы большая, чым у буйных. Існуе больш за 200 парод і пародных груп коней.

Некаторыя пароды:

Прадукты конегадоўлі

Высокая біялагічная каштоўнасць конскага мяса. Забойны выхад яго складае 52-56 %, выхад мякаці ў тушы 75-80 %. Дыетычная і харчовая годнасць каніны абумоўлена ў асноўным біялагічнай каштоўнасцю тлушчу: ён легкаплаўкі, добра ўплывае на абмен рэчываў чалавека і перашкаджае развіццю атэрасклерозу і іншых хвароб. Ужыванне конскага мяса спрыяе нейтралізацыі таксінаў туберкулёзнай палачкі. Яно выкарыстоўваецца пры вырабе каўбас. Акрамя таго, за перыяд лактацыі (6-7 мес) кабыла можа даць 1500—2500 л малака. Конскае малако ўнікальнае па сваіх якасцях. У ім мала тлушчу (1,2-2,5 %) і бялку (2-2,5 %), шмат лактозы (5-6 %), розных вітамінаў, тлушч мае бактэрыцыдныя ўласцівасці, у малацэ не адстойваецца, не збіраецца ў смятанку. Лекавыя і дыетычныя ўласцівасці малака захоўваюцца і ўзмацняюцца пры зброджванні яго спецыяльнай закваскай у кісла-малочны напітак — кумыс.

Гл. таксама

Конь Свойскі: Распаўсюджанне, Апісанне, Харчаванне 
Паштовая марка Беларусі. Густава Л. М. Габелен «Конікі». 1997

Літаратура

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 736 с.: іл. ISBN 3-85700-079-3

Tags:

Конь Свойскі РаспаўсюджаннеКонь Свойскі АпісаннеКонь Свойскі ХарчаваннеКонь Свойскі ПародыКонь Свойскі Прадукты конегадоўліКонь Свойскі Гл. таксамаКонь Свойскі ЛітаратураКонь СвойскіЖывёлы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вера Аляксандраўна Палякова-МакейКапіталізмЗвязда (газета)АстравецАлесь РазанаўМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)КсістыкусыVII Усебеларускі народны сходКаласы пад сярпом тваімЗяма Раманавіч ПівавараўСвая моваНацыянальны музей АманаБеларуская дудаІван ЧыгрынаўБеларуская міфалогіяКапялюшАліна КоўшыкАпавяданнеБела-чырвона-белы сцягАляксей ДудараўГродзенская вобласцьЦэльсЛявон ВольскіВялікабрытаніяГанна Сяргееўна Курнікава1943Еўдакія Якаўлеўна Лось18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкПершы крыжовы паходУ краіне райскай птушкіСкланеннеМінскБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтМарфалогія мовыВіцебскТыянептынСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыРыфмаІў дзю МануарСтольЛюдзі на балоце (раман)УкраінаКрасавікВыклічнікБеларуская Народная РэспублікаПётр Пятровіч КанаўніцынШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСтакгольмВерасЛітоўская моваКелі КларксанБарыс РагуляАлесь БелыПраспект Ракасоўскага (Мінск)БаранавічыЖалезны чалавек (міфалогія)Gott mit unsМлекакормячыяПлошчы МінскаВасіль ВіткаМаксіміліян III ГабсбургСацыяльны дарвінізмЗасухаГімн УкраіныЛетнія Алімпійскія гульні 2024TheriaРак прадсталёвай залозыПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)БрэстАдвечным шляхамАкупацыя Ірака (2003—2011)ПрыназоўнікАляксандр Васільевіч ДухновічЛеанард Габрыэль ПацейКацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая🡆 More