Еўдакія Якаўлеўна Лось: беларуская паэтэса

Еўдакія Якаўлеўна Лось (1 сакавіка 1929, в.

Старына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць3 ліпеня 1977) — беларуская паэтэса.

Еўдакія Якаўлеўна Лось
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 сакавіка 1929(1929-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1977(1977-07-03) (48 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, журналістка, празаік, перакладчыца
Жанр дзіцячая літаратура і лірыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Бацькі ў 1934 перасяліліся ва Ушачы і сталі рабочымі раённай друкарні. Да вайны Е. Лось закончыла 5 класаў. Пасля заканчэння Ушацкай сямігодкі вучылася на школьным аддзяленні Глыбоцкага педвучылішча (1945-48), затым на філалагічным факультэце педінстытута ў Мінску (1948-55). Працавала літработнікам у рэдакцыі газеты «Зорька» (1951-52), рэдактарам мовы і літаратуры Вучпедвыдавецтва БССР (1952-59). У 1959-61 вучылася на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР у Маскве. 3 1961 літсупрацоўнік газеты «Звязда», з 1963 на творчай рабоце. У 1970-72 працавала адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», з 1975 галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957.

Творчасць

Першы верш «Сэрца дзяўчыны» надрукаваны ў часопісе «Работніца і сялянка» ў 1948. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (вершы і паэмы, 1977), «Валошка на мяжы» (выбранае, 1984). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Яе паэзія шчырая, сагрэта пачуццём любові да Радзімы, да людзей. У многіх вершах — біяграфія тых, хто пражыў вайну ў дзіцячым узросце, чыё юнацтва супала з пасляваенным клопатам аднаўлення краіны. Людскія ўзаемаадносіны, нялёгкі жаночы лёс — асноўны змест яе лірычных твораў. Аптымізмам і разам з тым трагічнымі прадчуваннямі кранаюць радкі вершаў «Бараўлянскага сшытка». Вырашэнню маральна-этычных праблем жыцця сучаснікаў прысвечаны зборнікі прозы «Пацеркі», «Травіца — брат-сястрыца». Пісала вершы для дзяцей («Абутая ёлачка», «Казка пра Ласку», «Вяселікі», «Зайчык-выхваляйчык», «Дванаццаць загадак»). Творы, адрасаваныя маленькаму чытачу, вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, даступнасцю зместу, дакладнасцю вобразаў.

Напісала кнігі прозы «Пацеркі» (1966) і «Травіца брат-сястрыца» (1970). У 1977 у часопісе «Полымя» надрукаваны цыкл «Навелы пятага паверха».

Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С. Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём» (1977).

Вершы і паэмы Е. Лось перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую і іншыя мовы. Музыку на яе вершы напісалі У. Алоўнікаў, Т. Вагнер, Д. Камінскі, Ю. Семяняка, Д. Смольскі і інш.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровымі Граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Латвійскай ССР.

Ушанаванне памяці

Яе імем названы вуліца ў Віцебску, Ушацкая раённая бібліятэка.

Зноскі

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994. — С. 340—341.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. Кісялёў і інш. — Мн., 2003. — С. 552.
  • Лось Еўдакія Якаўлеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 435. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • На высьпе ўспамінаў / Валянцін Тарас. - Вільня, 2007. -С. 142-149, ISBN 978-9955-437-25-3

Спасылкі

Tags:

Еўдакія Якаўлеўна Лось Біяграфічныя звесткіЕўдакія Якаўлеўна Лось ТворчасцьЕўдакія Якаўлеўна Лось УзнагародыЕўдакія Якаўлеўна Лось Ушанаванне памяціЕўдакія Якаўлеўна Лось ЛітаратураЕўдакія Якаўлеўна Лось СпасылкіЕўдакія Якаўлеўна Лось1 сакавіка192919773 ліпеняВіцебская вобласцьПаэтэсаСтарына (Вялікадолецкі сельсавет)Ушацкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СяброўстваПолацкі езуіцкі калегіумАлесь АдамовічІван ЧыгрынаўБелы буселПулемецкае возераВасіль БыкаўІнцыдэнт Асама-СансаСвятлоСэрца на далоніЧарнобыльская катастрофаМастацкая літаратура (выдавецтва)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыОўручАляксандр Аляксандравіч ВіхорБеларуская фантастычная прозаКанавалавэ (Канатопскі раён)Чырвоная кніга Рэспублікі БеларусьТворны склонАлександрынскі тэатрАндаракПарнаграфіяОдноклассникиАндрэй МакаёнакМоўная інтэрферэнцыяРымскі форумЯнка МаўрА хто там ідзе?Назоўны склонКрыж Ефрасінні ПолацкайЗыбіцкая вуліцаАпострафЛявон ВольскіКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяКрывічыМастацтва Старажытнага РымаВацлаў ЛастоўскіКанстытуцыйная камісія (2021)Wayback MachineАляксандр II (імператар расійскі)МазырВ’етнамСпіс вуліц МінскаПаца-ВацаМоўны пурызмМікола МятліцкіВянок (зборнік)Прыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Кастусь ЖукДагаворВялікае Княства ЛітоўскаеСтупені параўнанняДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьПадарожжа з ЖыгамонтамBingБібліяЛітаратурныя жанрыНафтаБеларусь 2Рышард КапусцінскіАленаСправа «0 праміле»Іван ПташнікаўПріорбанкАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаГрунвальдская бітваЗаходняя БеларусьБарбара РадзівілТарашкевіцаЯўхім Фёдаравіч Карскі🡆 More