Вада: празрыстая, амаль бясколерная вадкасць без паху і смаку

Вада́, або дыяксід вадароду (H2O) — найпрасцейшае ўстойлівае злучэнне вадароду з кіслародам.

Вада
Выява хімічнай структуры
Вада: Фізіка, Хімія, У прыродзе
Вада
Агульныя
Сістэматычнае найменне Аксід вадароду
Вода
Традыцыйныя назвы вада
Хім. формула Н2O
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) вадкасць
Малярная маса 18,01528 г/моль
Шчыльнасць 0,9982 г/см³
Дынамічная вязкасць (ст. ум.) 0,00101 Па·с
(пры 20 °C)
Кінематычная вязкасць (ст. ум.) 0,01012 см²/с
(при 20 °C)
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 0 °C
Тэмпература кіпення 99,974 °C
Патройны пункт 0,01 °C, 611,73 Па
Крытычны пункт 374 °C, 22,064 МПа
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) 75,37 Дж/(моль·К)
Цеплаправоднасць (ст. ум.) 0,56 Вт/(м·K)
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 7732-18-5
PubChem 962
Рэг. нумар EINECS 231-791-2
SMILES
RTECS ZC0110000
ChemSpider 937
Вада: Фізіка, Хімія, У прыродзе
71 % паверхні Землі — вада

Старажытныя філосафы лічылі ваду адным з чатырох першасных элементаў. Такія ўяўленні існавалі і ў Сярэднявеччы. Утварэнне вады пры згаранні вадароду было даведзена Г. Кавендышам (1781). Хімічная формула была канчаткова ўстаноўленая С. Каніцара (1860).

Фізіка

Фізічна пры нармальных умовах: празрыстая бясколерная (у тоўстым слоі блакітная) вадкасць, без паху і смаку. Тэмпература замярзання 0 °C, кіпення 100 °C. Найбольшая шчыльнасць 1000 кг/м³ (пры 4 °C). Распад малекул адбываецца пры 1000 °C.

Пры павялічэнні або памяншэнні тэмпературы ў вадкім стане шчыльнасць памяншаецца. Пры наяўнасці ў вадзе раствораных нелятучых злучэнняў (як соль ці цукар) ціск пары і тэмпература замярзання паніжаюцца, а тэмпература кіпення павышаецца.

Чыстая вада слаба праводзіць электрычны ток, але робіцца добрым правадніком пры растварэнні ў ёй нават невялікіх колькасцей іонных рэчываў.

Хімія

Вада мае амфатэрныя якасці (можа выступаць і як кіслата, і як аснова).

Вада з’яўляецца добрым растваральнікам, асабліва для іонных сувязяў, і для многіх кавалентных злучэнняў, неметалаў, соляў, вокісаў).

Актыўна рэагуе з металамі. Акісляе металы, вышэйшыя за волава ў электрахімічным радзе напружанняў, удзельнічае такім чынам у працэсах карозіі.

Дзейнічае як аднаўляльнік у шэрагу біяхімічных працэсаў, у т.л. пры фотасінтэзе.

Удзельнічае таксама ў рэакцыях кіслотна-асноўных, гідратацыі, гідролізу.

У прыродзе

Найбольш распаўсюджанае хімічнае злучэнне на Зямлі. Агульная маса вады на планеце дасягае 1018 т, і ёю пакрытыя каля 4/5 зямной паверхні. Неабходнае рэчыва для існавання жыцця. Чалавечае цела на 2/3 складаецца з вады, пераважна з вады складаюцца шмат якія харчовыя прадукты. Прэсная вада складае каля 3 % зямных запасаў, з гэтага каля 80 % недаступныя для выкарыстання, бо знаходзяцца ў палярных шапках.

Адметнасці

Адзінае хімічнае злучэнне, якое ў прыродных умовах існуе ў трох агрэгатных станах: вадкасці, цвёрдага рэчыва (лёд) і газу (вадзянай пары).

Вада мае шэраг досыць незвычайных для хімічных рэчываў асаблівасцей, напрыклад, досыць высокія тэмпературы замярзання і кіпення, высокі каэфіцыент паверхневага нацягнення, найбольшую шчыльнасць у вадкім агрэгатным стане, большую за шчыльнасць у цвёрдым. Гэта тлумачыцца існаваннем у вадзе вадародных сувязяў, якія звязваюць малекулы між сабой як у вадкім так і ў цвёрдым станах. Вада з’яўляецца кавалентным малекулярным злучэннем.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Michael Freemantle. Chemistry in Action. London, Macmillan Education, 1987. У выданні: Фримантл М. Химия в действии. В 2-х ч. : Пер. с англ. — М.: Мир, 1991. ISBN 5-03-000935-3. Т.2 С.51—54.

Спасылкі

Tags:

Вада ФізікаВада ХіміяВада У прыродзеВада АдметнасціВада Гл. таксамаВада ЛітаратураВада СпасылкіВадаВадародКіслародХімічнае злучэнне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЦымбалыБарысаўС-75БаранаСялянскія батальёныРуныHTMLЕва ВежнавецКрэўскі замакМаргі (Пухавіцкі раён)Каралеўскае літаратурнае таварыстваТрыялетУсходнія могілкіІгар Міхайлавіч ПракаповічТадэвуш КасцюшкаКантрабандаПятро ЖаўняровічГамеланМагілёўская вобласцьТамборская моваАлесь ПісьмянкоўБеларуская Народная Рэспубліка8 лістападаВалерый Данілавіч АнісенкаПлошчы МінскаЮрась СвіркаРэч ПаспалітаяЛічэбнікБелы буселДзятлаваМайКалядыГенадзь БураўкінІерусалімГядзімінас КіркіласПраваслаўная царкваМагілёўскі завод штучнага валакнаПолымя (часопіс)Дынама (стадыён, Мінск)АстравецВарварызмПубліцыстычны стыльЖэўжык (персанаж)Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч1960Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікумМарыупальРадыё МарыяІосіф Іосіфавіч ЖыновічДзень маціКіеўМемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года (Лявонпаль)ЭякуляцыяПадвойнае пранікненнеViva BraslavЛошыцкі сядзібна-паркавы комплексУдовін сын (казка)Печы (Барысаў)Ян ЧачотФК ВіцебскПапараць-кветкаГарбатаРжавец (Мінскі раён)Музей прафесійнага мастацтва мініяцюры Генрык Ян Даміняк у ТыхыЛіцвіны1172СексПершая сусветная вайна🡆 More