пяць Слупоў

Скарачэньне:
ВП:5С

Фундамэнтальныя прынцыпы, якімі карыстаецца Вікіпэдыя, былі гістарычна абагульнены суполкай рэдактараў у пяць «слупоў»:

Сіні слуп (1: Энцыкляпэдыя) Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных энцыкляпэдыяў, альманахаў і геаграфічных даведнікаў. Зьмест мусіць пацьвярджацца цытатамі з крыніцаў, вартых даверу. Вікіпэдыя — ня месца для публікацыі асабістых меркаваньняў удзельнікаў, асабістага досьведу, або ўласных перакананьняў. Вікіпэдыя не зьяўляецца калекцыяй першакрыніцаў або малазначных фактаў, гэта не рэклямная пляцоўка і не экспэрымэнт у галіне дэмакратыі або анархіі. Гэта не бязладны інфармацыйны сьметнік і не каталёг спасылак. Гэта ня слоўнік, не газэта, ня збор крынічных дакумэнтаў — для гэтага існуюць даччыныя праекты.
 
Зялёны слуп (2: НПГ) Вікіпэдыя мае нэўтральны пункт гледжаньня. Гэта значыць, што мы імкнемся да непрадузятасьці кожнага артыкула. У пэўных выпадках гэта вымагае прывядзеньня некалькіх пунктаў гледжаньня з адпаведным кантэкстам, каб паказаць шматграннасьць прадмету. Пры гэтым ня варта адзначаць якісьці з варыянтаў як «найлепшы пункт гледжаньня» або «непахісную ісьціну». Гэта прадугледжвае прывядзеньне аўтарытэтных крыніцаў і правяральных цытатаў там, дзе толькі гэта магчыма, асабліва ў спрэчных артыкулах(en). Калі спрэчка закранае тэму нэўтральнасьці артыкула, напішыце падрабязьней пра вашыя заўвагі на старонцы абмеркаваньня артыкула і паспрабуйце разьвязаць канфлікт.
 
Жоўты слуп (3: Вольны) Вікіпэдыя мае вольны зьмест, які кожны ўдзельнік можа рэдагаваць і пашыраць. Паважайце аўтарскае права. У сувязі з вольным ліцэнзаваньнем усяго зьместу Вікіпэдыі, ніводны ўдзельнік ня мае вынятковых правоў на той або іншы артыкул. Адпаведна, усе ўнесеныя вамі праўкі, у сваю чаргу, могуць быць бязьлітасна адрэдагаваныя, перапрацаваныя суполкай і пашыраныя ў хоць якім выглядзе.
 
Аранжавы слуп (4: Ветлівасьць) Вікіпэдыйцам варта мець паміж сабой ветлівыя і ўзаемапаважлівыя дачыненьні. Паважайце і будзьце ветлівымі з вашымі калегамі-вікіпэдыйцамі, нават калі вы ня згодныя зь імі. Прытрымлівайцеся этыкету Вікіпэдыі і пазьбягайце асабістых выпадаў, абразаў, пагрозаў і агрэсіі. У дыспутах шукайце кансэнсус, пазьбягайце войнаў рэдагаваньняў, і помніце, што існуе яшчэ 86 321 артыкул у беларускай Вікіпэдыі, над якімі можна бясконца працаваць. Дзейнічайце сумленна, ніколі не даводзьце дыскусію да абсурду, і кіруйцеся сумленнасьцю іншых удзельнікаў. Будзьце адкрытымі і гасьціннымі.
 
Чырвоны слуп (5: Ігнаруйце ўсе правілы) Вікіпэдыя ня мае нязьменных правілаў з выняткам пяці, пададзеных на гэтай старонцы. Будзьце рашучымі і ня бойцеся рабіць памылкі: атрымлівайце задавальненьне ад рэдагаваньня, бо ніхто не вымагае ад вас стварэньня ідэальных артыкулаў, хоць да гэтага, безумоўна, варта імкнуцца. Ня бойцеся штосьці сапсаваць, кожная вэрсія старонкі захоўваецца ў гісторыі(en) і можа быць хутка адноўленая, таму вы ніяк ня зможаце выпадкова нашкодзіць Вікіпэдыі або незваротна выдаліць тэкст.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Язафат КунцэвічТэракт у «Крокус Сіці Холе»Пятро ВасючэнкаПадвойнае пранікненьнеДарога Р6 (Беларусь)АрмэніяЧарнобыльская катастрофаЗаходнепалеская моваІгар СідарукМаркёрГотаўтЕўняРысЗіновій ПрыгодзічАнатоль КлышкаАксана БязьлепкінаКузьма ЧорныАндрэй ЖукавецЗлучнікДругая сусьветная вайнаКанадаСяляваВалерыя КуставаКарольУкраінаНямецкая моваБумонтАладкіШашкіАнгельская моваСмаленскБліныМіхась БаразнаДунайВялікі выбухХацкель ДунецГрыгарыянскі каляндарПаўлюк Трус27 красавікаУлёф МэльбэргКрэўскі замакДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Янка СіпакоўЛесьбійская эротыкаГайла (імя)Бялыніцкі абраз Маці Божай1493АзіяЛявон ВашкоЭйтмінРэжым Лукашэнкі2020БуйвідЁсіф СталінМенскШкотыWРасонскі раёнАляксей МарачкінМіндоўг (імя)АдзёрДаўгодАмонімІрляндцыПарнакапытныяНацыяналізмКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Расея🡆 More