Скарачэньне: ВП:КСУ |
---|
Кіруйцеся здагадкай пра сумленнасьць удзельнікаў — гэта фундамэнтальны прынцып кожнага вікі-праекту, у тым ліку і Вікіпэдыі. Калі кожнаму дазваляецца ўносіць выпраўленьні, то варта меркаваць, што большасьць удзельнікаў імкнуцца дапамагчы праекту, а не нашкодзіць яму. Сапраўды, калі б гэта не адпавядала праўдзе, то праект, падобны да Вікіпэдыі, ня здолеў б існаваць — ён проста быў б вырачаны ад моманту стварэньня.
Таму калі ў вас ёсьць слушныя падставы лічыць, што нейкае рэгаваньне зьяўляецца памылкай, зробленай з добрых намераў або безь відавочнага злога намеру, — проста выпраўце яго, але не сьпяшаецеся пазначаць рэдагаваньне як вандалізм або адкат. Калі вы ня можаце з кімсьці пагадзіцца, помніце, што ваш апанэнт, магчыма, шчыра верыць, што дзейнічае на карысьць праекту. Зьвярніцеся да яго на старонцы абмеркаваньня, каб высьветліць гэта для сябе і даць таму чалавеку спрыяльную магчымасьць зрабіць тое ж самае. Часта адно гэта можа зьняць усе непаразуменьні і пазьбегнуць разьвіцьця бессэнсоўнага канфлікту. Асабліва не забывайце пра патрэбу цярплівага і зычлівага стаўленьня да пачаткоўцаў, якія яшчэ могуць быць недастаткова знаёмымі з правіламі і культурай Вікіпэдыі.
Цалкам магчыма, што самому пачаткоўцу свае паводзіны ўяўляюцца цалкам адэкватным, і звычайна ўся справа тут у неразуменьні або няслушнай інтэрпрэтацыі культуры Вікіпэдыі. Нярэдка пачаткоўцы бываюць перакананымі ў тым, што нязвыклыя ім правілы мусяць быць зьмененымі адпаведна зь іх ранейшым досьведам. Апроч таго, многія пачаткоўцы, якія маюць досьвед і глыбокія веды ў той або іншай сфэры, чакаюць за гэта неадкладнага прызнаньня і павагі. І іх паводзіны звычайна зьяўляюцца вынікам такіх чаканьняў і зусім неабавязкова тлумачыцца фанабэрыстасьцю або хвальбой.
Кіруючыся сумленнасьцю ўдзельнікаў, варта выходзіць менавіта з намераў, а ня дзеяньняў. Людзі і з найлепшымі намерамі робяць памылкі, і калі гэта здараецца, то памылкі варта выпраўляць. Але вы ня мусіце дзейнічаць так, нібы гэтыя памылкі рабіліся з намерам нашкодзіць. Папраўце, але ня лайце. Вы сустрэнеце ў Вікіпэдыі людзей, зь якімі ня зможаце пагадзіцца. Але нават калі яны ня маюць рацыі, гэта ня значыць, што яны маюць намер зруйнаваць або зьняславіць праект. Таксама тут будуць і некаторыя людзі, зь якімі вам будзе цяжка супрацоўнічаць. Але і гэта не азначае, што яны спрабуюць нашкодзіць праекту — гэта азначае толькі тое, што вам нялёгка зь імі супрацоўнічаць. Няма патрэбы спрабаваць тлумачыць дзеяньні ўдзельніка несумленнасьцю, нават калі здаецца наяўным злы намер, таму што спосаб супраціву актыўных удзельнікаў і адміністратараў (выпраўленьні, адкаты, блякаваньні) будзе абірацца і застасоўвацца менавіта на падставе паводзінаў удзельніка, а не ягоных намераў.
Няма сумневу, што паміж прэзумпцыяй сумленнасьці і ігнараваньнем шкоднасных дзеяньняў існуюць адрозьненьні. Калі вы чакаеце, што іншыя людзі будуць меркаваць, што вы дзейнічаеце выходзячы з добрых намераў, паклапаціцеся пра тое, каб гэтыя намеры прадэманстраваць. Не прымушайце іншых заўсёды толькі меркаваць пра вашыя добрыя намеры. Патрабаваньні: «Мяркуйце пра (мае) добрыя намеры!» — не вызваляюць вас ад патрэбы тлумачыць свае дзеяньні, а частае грэбаваньне гэтай патрэбай толькі пераканае іншых у тым, што вы дзейнічаеце несумленна або проста не адказваеце за свае дзеяньні.
Калі разгараецца вайна рэдагаваньняў, лёгка забыцца пра прынцып здагадкі добрых намераў. Гэта можа прывесьці да непажаданых наступстваў:
Замест таго каб вінаваціць рэдактара, заўсёды лепш спакойна выправіць чыюсьці памылку, нават калі вы думаеце, што ягоныя дзеяньні былі несумленнымі. Бо чалавек ахвотней пагодзіцца з вашымі заўвагамі, калі вы зробіце іх ў таварыскай форме. Калі ж вы маеце перакананьне, што дададзены тэкст няслушны, то нашмат лепей будзе яго выправіць, чым проста выдаліць.
Калі вашыя рэдагаваньні лічацца хлусьнёй або арыгінальным дасьледаваньнем — паспрабуйце не вінаваціць іншых удзельнікаў у нецярпімасьці і не настойвайце на сваёй праўдзе галаслоўна, а прывядзіце спасылкі на крыніцы, зь якіх вы ўзялі зьвесткі, што трапілі пад сумнеў.
Гэтыя рэкамэндацыі не патрабуюць, каб удзельнікі працягвалі меркаваць пра сумленнасьць у выпадку выяўленьне адваротнага. вандалізм, нападкі на асобу, агрэсія і абразы, а таксама войны рэдагаваньняў могуць прывесьці да страты добрых намераў. У той жа час, помніце, што людзі навучаюцца на сваіх памылках, і ня варта прыпамінаць удзельніку яго, магчыма, непрыстойныя паводзіны ўва ўжо разьвязаных канфліктах.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.