прыхоўваньне

Скарачэньне:
ВП:ПРЫХ

Прыхоўваньне (затойваньне) ўлучае схаваньне рэдагаваньняў і апісаньняў зьмяненьняў, імёнаў удзельнікаў і запісаў журналу з адкрытага доступу. Доступ маюць прыхавальнікі(-цы), сьцюарды(-кі) і ўдзельнікі (-цы) з сусьветнай суполкі супрацоўнікаў. Прыхаваныя зьвесткі могуць праглядаць і вяртаць толькі ўдзельніцы і ўдзельнікі гэтых суполак, за выняткам амбудсмэнаў, якія могуць толькі праглядаць схаваныя зьвесткі, але не вяртаць іх.

Адпаведнае пашырэньне дазваляе аднаўляць затоеныя рэдагаваньні і запісы журналаў безь непасрэднага звароту да базы зьвестак. Таксама яно вызначае ў гісторыі старонкі затоеныя рэдагаваньні. З можнасьцю пашырэньня МэдыяВікі з гісторыі старонак можна прыхоўваць тэксты правак і апісаньні зьмяненьняў, ўліковыя запісы і інтэрнэт-адрасы ўдзельнікаў(-ц). У журнальных запісах магчыма затойваць мэту і парамэтры, апісаньне рэдагаваньня і імя выканаўцы. Дадаткова з правам «схаваць карыстальніка» ('hideuser') прыхавальнікі(-цы) могуць пры блякаваньні затойваць імя ўдзельніка(-цы) ва ўсіх адрэдагаваных старонках і запісах журналу. Затойваньні запісваюць прыватна, і гэты журнал бачны толькі ўдзельнік(-ц-)ам вышэйзгаданых суполак праз Спэцыяльныя:Журналы падзеяў/suppress.

Правы

У праектах «Вікімэдыі» ўдзельнікі з суполкі прыхавальнікаў маюць наступныя правы дапомна:

  • 'deleterevision' — выдаленьне і аднаўленьне асобных вэрсіяў старонак;
  • 'deletelogentry' — выдаленьне і аднаўленьне асобных запісаў журналу;
  • 'hideuser' — блякаваньне рахунку ўдзельніка і яго хаваньне;
  • 'suppressrevision' — праглядаць, хаваць і аднаўляць пэўныя вэрсіі старонак, зробленыя любым удзельнікам;
  • 'suppressionlog' — прагляд прыватных журналаў;
  • 'abusefilter-hide-log' — хаваньне запісаў ў журнале злоўжываньняў;
  • 'abusefilter-hidden-log' — прагляд схаваных запісаў у журнале злоўжываньняў.

Усе прыхавальнікі(-цы) і сьцюарды(-кі), якія карыстаюцца рэтрансьляваным інтэрнэт-чатам, мусяць мець доступ да прыватнага каналу #wikimedia-privacy.

Выкарыстаньне

Магчымасьць прыхоўваньня ўхваляюць да выкарыстаньня ў 4-х выпадках:

  1. прыбіраньне неадкрытых асабістых зьвестак, такіх як тэлефонныя нумары, хатнія адрасы і месцы працы, тоеснасьці мянушак і безыменных асобаў, якія не абнародавалі сваёй тоеснасьці, або грамадзкіх асобаў, якія не абнародавалі гэтых асабістых зьвестак;
  2. прыбіраньне імаверна ганебных зьвестак на параду праўніка Фундацыі «Вікімэдыя» або калі справа ясная і няма рэдакцыйных падставаў зьберагаць інфармацыю;
  3. прыбіраньне парушэньняў аўтарскага права на параду праўніка Фундацыі «Вікімэдыя»;
  4. хаваньне назваў крыклівых нападак у аўтаматычных сьпісах і журналах, дзе гэта не парушае гісторыю рэдагаваньняў. Крыклівы напад яўна накіраваны на прыніжэньне, пагрозу і ганьбаваньне, абразу і назаляньне камусьці.

Звычайна мясцовыя прыхавальнікі(-цы) маюць праводзіць мясцовае прыхоўваньне, калі яны даступныя. Сьцюарды(-кі) могуць выконваць мясцовае прыхоўваньне пры пільнай патрэбе, падчас міжвікійных пытаньняў або калі няма даступных мясцовых прыхавальнікаў(-ц).

Доступ

Доступ да прыхоўваньня даюць сьцюарды(-кі). Прыхавальнікі(-цы) маюць быць у веку ад 18 гадоў і паўналетнімі ў сваёй юрысдыкцыі, а таксама згоднымі падпісаць Пагадненьне аб канфідэнцыйнасьці неадкрытых зьвестак Фундацыі «Вікімэдыя». Яны таксама маюць азнаёміцца з Палітыкай прыватнасьці.

Сьцюарды(-кі) могуць праглядаць вэрсіі ва ўсіх віках і надаваць сабе правы прыхавальнікаў(-ц) у тэрміновых выпадкаў ці ў тых віках, дзе няма ўласных прыхавальнікаў(-ц) і пададзены слушны запыт. У любой вікі мае быць прынамсі 2 мясцовыя прыхавальнікі(-цы) або ніводнага. Гэта патрэбна для таго, каб яны маглі ўзаемна кантраляваць адзін аднаго. Калі ў вікі застаецца толькі адзін прыхавальнік (пасьля таго, як другі сыходзіць або пазбаўляецца правоў), супольнасьць мае безадкладна прызначыць іншага або пазбавіць правоў і другога.

Супольнасьць мае ўхваляць прыхавальнікаў(-ц) паводле згоды, пакуль у Беларускай Вікіпэдыі няма Трацейскага камітэту. Вылучэнцы(-кі) маюць запытаць пра гэта ў рамках мясцовай супольнасьці і абвясьціць пра гэты запыт мясцовай супольнасьці належным чынам праз старонку абмеркаваньня супольнасьці, форум і сьпіс рассылкі. Удзельнік(-ца) мае запытаць доступ праз m:Steward requests/Permissions са спасылкай на рашэньне супольнасьці пасьля здабыцьця згоды (прынамсі 70 % галасоў у падтрымку або найбольшы лік галасоў на альтэрнатыўных выбарах) ў мясцовай супольнасьці з ухвалой прынамсі 25 сябровак і сяброў.

Удзельнікаў(-ц) можа таксама прызначаць Трацейскі камітэт, абраны ўхвалой 25 сябраў Беларускай Вікіпэдыі, калі мясцовая супольнасьць ня вырашыць зрабіць гэта празь незалежныя выбары. Пасьля ўзгадненьня сябар(-роўка) мясцовага Трацейскага камітэту мае разьмясьціць запыт на m:Steward requests/Permissions.

Мясцовыя адміністратары(-кі) таксама могуць выдаляць пэўныя запісы ў гісторыі зьменаў або журнале, што зьмяшчаюць прыхоўвальныя зьвесткі, але яны працягнуць быць бачнымі адміністратар(-к-)ам да іх прыхаваньня.

Пазбаўленьне доступу

Доступ да прыхоўваньня адклікаюць сьцюарды(-кі). Калі ўліковы запіс удзельніка(-цы) з доступам да прыхоўваньня бязьдзейны цягам больш як год, ён пазбаўляецца свайго доступу да прыхоўваньня. У выпадку злоўжываньня правамі сьцюард(-ка) і прыхавальнік(-ца) пазбаўляюцца свайго доступу безадкладна. У прыватнасьці, такое можа здарыцца, калі дзеяньні ўчыняюцца пасьлядоўна без паважнай на тое падставы. Пры гэтым, маюць падавацца спасылкі на доказы кепскіх паводзінаў.

Падазрэньне ў злоўжываньнях прыхоўваньнем мае абмяркоўвацца ў Беларускай Вікіпэдыі. Супольнасьць можа галасаваць за пазбаўленьне доступу, калі адсутнічае мясцовы Трацейскі камітэт. Пры існаваньні мясцовага Трацейскага камітэту рашэньне наконт пазбаўленьня доступу можа прымаць і ён. Пазбаўляць правоў могуць толькі сьцюарды(-кі). Сьцюард(-ка) можа самастойна вырашыць не пазбаўляць доступу, але можа дапамагчы падаць зьвесткі, патрэбныя для доказу злоўжываньня (такія як журнал). Пры патрэбе, у прыватнасьці ў выпадку непавагі да Палітыкі прыватнасьці, можна таксама зьвярнуцца з запытам на пазбаўленьне доступу ва Ўправу Фундацыі «Вікімэдыя».

Tags:

прыхоўваньне Правыпрыхоўваньне Выкарыстаньнепрыхоўваньне Доступпрыхоўваньне Пазбаўленьне доступупрыхоўваньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сяргей ШупаКрыж Эўфрасіньні ПолацкайВытворнае словаАлесь СавіцкіМэлятанінВалерыя КуставаМаёнтакПэтынгІнтэрнэтАляксандра і КанстанцінПэрсыдзкая моваБагоўкаВожыкУправа КДБ па Гарадзенскай вобласьціВасіль СёмухаСэрвалюксВайшнорыяБеларускім партызанам (верш)БераЯўгенія ПфляўмбаўмМенскСіянізмТаксіСтолінАнгельская моваДзень праграмістаКампутарЖывапісАндрэй Хадановіч10 красавікаЗлучаныя Штаты АмэрыкіПраўнік (часопіс)КанадаЛірыкаАлесь КажадубТутэйшыя (п’еса)Бугар16 красавікаRSSДаласВікіпэдыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКляштарАфарызмMemento moriЭякуляцыяСьвяты СаваГісторыя БеларусіСельская газэтаTor BandСвабодная дэмакратычная партыя (Нямеччына)Зянон Пазьняк5 кастрычнікаБаер ЛевэркузэнГабрэіБел-чырвона-белы сьцягЯн ЧачотАндрэй МукавозчыкАльгімонт ГальшанскіПорнгабЛацінская моваАрабская моваАднародныя часьціны сказуМэдыяВікіЖыды ў БеларусіПшаніцаПагоняПарнаграфія ў сецівеСпадчына (верш)🡆 More