правілы І Рэкамэндацыі

Перш чым падаць інфармацыю пра правілы і рэкамэндацыі, варта заўважыць, што мэта Беларускай Вікіпэдыі — стварэньне паўнавартаснай, дакладнай энцыкляпэдыі беларускай мовай і нічога болей. Каб зрабіць гэты працэс больш узгодненым і зразумелым для кожнага, распрацаваны шэраг правілаў і рэкамэндацыяў, якіх варта прытрымлівацца ўсім удзельнікам. Асноўная інфармацыя пра гэтыя правілы і прыводзіцца ў гэтым артыкуле. Увесь сьпіс правілаў і рэкамэндацыяў можна знайсьці ў катэгорыі Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі.

Правілы і рэкамэндацыі выражаюць стандарты, паводле якіх быў дасягнуты кансэнсус сярод удзельнікаў, кожны з сваёй ступеньню важнасьці: правілы — абавязковыя для выкананьня ўсімі ўдзельнікамі, рэкамэндацыі ж носяць больш характар парадаў. Відавочна, што ніводны звод правілаў ня здольны ахапіць абсалютна ўвесь спэктар пытаньняў і аспэктаў, таму імі трэба карыстацца зыходзячы з агульнага сэнсу. І, калі ўдзельнік парушае дух гэтых правілаў, няхай тэхнічна не парушыўшы ніводнага зь іх, ён заслугоўвае вымовы. Тыя ж удзельнікі, якія праяўляюць добрыя намеры, ветлівасьць і шукаюць дасягненьня кансэнсусу, заслугоўваюць гасьціннага асяродзьдзя.

Кожны ўдзельнік, у тым ліку і Вы, зьяўляецца назіральнікам і рэдактарам Вікіпэдыі. Вікіпэдыя ня мае ані галоўнага рэдактара, ані мэханізму цэнзуры, калі артыкул праходзіць зацьверджаньне перад выданьнем. Актыўныя ўдзельнікі выпраўляюць фармат і зьмест, калі гэта патрэбна, зыходзячы з агульнага сэнсу або з наяўных правілаў.

Некаторымі паўнамоцтвамі, такімі як выдаленьне артыкулаў або блякаваньне артыкулаў ад рэдагаваньня, надзеленыя толькі адміністратары, якія маюць пэўны ўзровень досьведу і надзейнасьці. Таксама толькі адміністратары могуць заблякаваць удзельнікаў, заўважаных за вандалізмам.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Арлінгтан (Тэхас)Сьцяг АнгельшчыныАргентынаЧытагонгІвянецЯнка КупалаШвайцарыяВікіЧыкагаБеларуская школа ў Латвіі (1926)СынтэзатарЭўрыпідКалдуныУладзіслаў ПаўлюкоўскіТрыялетГавязнаМікола МятліцкіД’Артаньян і тры мушкетэрыВольны хорРасейская акупацыя БеларусіОрдэн ПагоніБеларускае нацыянальнае адраджэньнеВольныя матэрыялыКабінэт міністраў УкраіныПольшчаГарацыё НэльсанДарота МаслоўскаКімантАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыТрыпураМенскРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Джордж Гэрбэрт Ўокер БушАдам МіхнікБеларуская Народная РэспублікаКамэлот (гурт)Матчы зборнай Беларусі па футболе 2024 годуЖыве Беларусь!Міцкевіч на скале Аю-ДагДэмакратыяЗборная Аргентыны па футболеКлясычная мэханікаНіл ГілевічНародны Альбом2003НямеччынаГрамадзкі набытакМіхась ЛынькоўАнатоль ГрачанікаўПрадпрымальніцтваБісэксуальная парнаграфіяГімн БеларусіТаль (імя)Карлес ПудждэмонПрастытуцыя ў БеларусіФранцішак СкарынаСтаніслаў ВалодзькаЎАльгерд БахарэвічГабрэіВэрмутПершы Ўсебеларускі зьезд.com🡆 More