Скарачэньне: ВП:Э |
---|
Аўтарамі Вікіпэдыі могуць быць вельмі розныя людзі, якія паходзяць з розных краінаў і належаць да адрозных культур. Таму павага да іншых удзельнікаў і іх поглядаў зьяўляецца неабходным складнікам пасьпяховай супольнай працы над Вікіпэдыяй.
На гэтай старонцы прыводзяцца прынцыпы этыкету ў Вікіэдыі, якія часам называюць вікі-этыкетам. Гэтыя прынцыпы маюць дамапагчы плённа супрацоўнічаць зь іншымі ўдзельнікамі.
Добра гэта ці дрэнна, але Вікіпэдыя заклікае ўсіх аўтараў сьмела ўносіць зьмены, уяўныя ім (па азнаямленьні з правіламі!) карыснымі. Калі камусьці падасца іначай, то ён цалкам вікіэтычна можа адкаціць такое рэдагаваньне з кароткім тлумачэньнем або (менш этычна) увогуле безь яго. Толькі тады першаму рэдактару мае сэнс пачаць абмеркаваньне свайго ўнёску. Больш за тое, калі ён усё яшчэ настойвае на дадаваньні першага рэдагаваньня, пачатак абмеркаваньня — адзіны вікіэтычны ўчынак. Паўтор спробы будзе зьяўляцца прыкметай наіўнай упартасьці і дае іншым аўтарам усе прычыны не лічыць упартага годным абмеркаваньня.
Выслухайце довады апанэнта, перш чым лічыць сваё рэдагаваньне апраўданым. Нічога страшнага, калі артыкул пэўны час будзе ў няскончаным выглядзе безь яго. Калі ж разьвязваецца пытаньне нэўтральнасьці або верагоднасьці артыкула, на час абмеркаваньня можна паставіць пазнаку ў пачатку артыкула, якая папярэдзіць чытачоў пра спрэчнасьць зьвестак і запросіць іх у абмеркаваньне.
Вяртаць сваю першапачатковую зьмену этычна толькі па разьвязаньні канфлікту. Але магчыма, што варта прывесьці рэдагаваньне да больш кампраміснага варыянту.
Усё ўдзельнікі Вікіпэдыі могуць рэдагаваць артыкул як у сэнсе магчымасьці, так і ў сэнсе дазволенасьці. Не намагайцеся зьвінаваціць кагосьці ў псаваньні «вашага» артыкула або неразуменьні вашых плянаў на напісаньне артыкула. У спрэчцы пра паляпшэньне артыкула мае значэньне толькі слушнасьць довадаў аўтара згодна з прынцыпамі Вікіпэдыі. Абгрунтаваньне свайго меркаваньня тым, што вы напісалі ў артыкуле больш за свайго апанэнта, — невікіэтычны довад.
У Байнэце мае пашырэньне звычай звароту на «ты» да незнаёмых людзей. Не крыўдуйце на такі зварот; ён зусім не абавязкова азначае фамільярнасьць або непавагу. Карысна паведамляць свае перавагі на асабістай старонцы. Але нельга строга патрабаваць ад людзей паважнага да сябе стаўленьня, не назваўшыся. Ад пэўных удзельнікаў яго можна дамагчыся толькі з дастатковым векам, сацыяльным становішчам або навуковай ступеньню.
Нарматыўным у беларускай мове зьяўляецца напісаньне звароту «вы» з малой літары як у выпадку некалькіх асобаў, так і да аднаго чалавека. Выкарыстаньне звароту «Вы» зь вялікай літары зьяўляецца абавязковым толькі ў пэўных афіцыйных сытуацыях у дачыненьні да надзвычай шаноўных асобаў і набліжаецца да арыстакратычнага звароту Вашаць — Ваша Мосьць.
Такім чынам, звароту «вы» з маленькай літары цалкам дастаткова, каб выказаць сваё паважлівае стаўленьне да іншага чалавека і ўсталяваць дыстанцыю ў дачыненьнях. Таму ня варта патрабаваць зьвяртацца да вас на «Вы» зь вялікай літары ад іншых удзельнікаў Вікіпэдыі або крыўдаваць на зварот «вы» з малой літары. Іншыя ўдзельнікі могуць успрыняць такія дзеяньні ад недарэчны капрыз або дзівацтва.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вікіпэдыя:Этыкет, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.