Адміністратар — удзельнік, які мае дадатковыя правы і абавязкі па абслугоўваньні праекту:
Адміністратары ня маюць прывілей у кіраваньні праектам і ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня.
Калі вам патрэбная дапамога адміністратара, вы можаце зьвярнуцца на старонку Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў, а таксама да любога зь іх на ягонай старонцы абмеркаваньня. Калі неабходная тэрміновая дапамога ў сувязі з масавым вандалізмам альбо непрацаздольнасьцю Вікіпэдыі, вы можаце зьвязацца з пэўнымі зь іх праз IRC.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Вітаю! Як маецеся? Вылучаюся адміністратарам на прапанову іншага ўдзельніка. Буду ўдзячны за шырэйшую падтрымку, дастатковую для абраньня. Зь 2010 году стварыў звыш 1600 артыкулаў, зь іх звыш 50 добрых. Зь 2020 году пераклаў 6 агульных правілаў ды 2 адміністрацыйныя, якія перанёс да нас з Мэта-Вікі. Ладзіў у нас міжнародныя конкурсы «Віківясна» зь 2019 па 2022 год, «Вікі любіць Зямлю» зь 2020 па 2022 год і «Выклік Вікіпрагалу» у 2021 і 2022 гадох, а таксама «Азіяцкі месяц» летась. Сёлета пераклаў 9 агульных правілаў Вікісховішча і яшчэ 8 правілаў датычна зьместу. За 2018—2021 гады ўзяў удзел у 11 Вікісустрэчах у Менску, у тым ліку ладзіў сьвяткаваньне 20-годзьдзя Вікіпэдыі з адначасным тэматычным пісьмовым конкурсам. Зь 2020 году ў Вікісуполцы Беларусі ў якасьці перакладніка, куды запрашаю далучацца. Зь 2021 году бяру ўдзел у Рэгіянальным камітэце «Вікімэдыі» па Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе ды Сярэдняй Азіі. Сярод іншага, у 2020 годзе стварыў у нас старонку міжнароднага праекту «Галерэі, бібліятэкі, архівы і музэі» («ГБАМ»), да якога таксама запрашаю далучацца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:42, 19 ліпеня 2023 (UTC+3)
* Падтрымліваю. -- Darkcloud8 19:01, 19 ліпеня 2023 (+03)
З улікам апошніх падзеяў, мушу ўдакладніць: ці гэтае вылучэньне ёсьць спробай абысьці патрэбу аргумэнтаваць уласную пазыцыю ў Абмеркаваньне:Герб рэжыму Лукашэнкі#Рашэньне наконт назвы паводле галасаваньня, каб урэшце прасунуць зьмену назвы артыкула на ненэўтральную (спрыяльную расейскаму этнацыду беларусаў) паводле ўласнай, не адпаведнай праўдзе інтэрпрэтацыі вынікаў галасаваньня (зрэшты, дзе ўвогуле у Катэгорыя:Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі гаворыцца, што назвы артыкулаў могуць вызначаецца паводле вынікаў галасаваньняў)? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:41, 19 ліпеня 2023 (+03)
Stary Jolup: «У апошні час, некаторых адміністратараў не бачна тыднямі (хаця магчыма іх праца не заўважная мне)». Асабіста я кожны дзень сачу за апошнімі зьменамі. Ужо працяглы час адсутнічае ўсялякі вандалізм. Што тычыцца іншых дзеяньняў, то зараз не магу гэтае рабіць. --Ліцьвін (гутаркі) 19:35, 19 ліпеня 2023 (+03)
Мушу падвесьці вынік, бо абмеркаваньне фактычна скончылася зь ініцыятывы самога кандыдата. На жаль, кандыдат ня можа атрымаць паўнамоцтвы адміністратара. Галоўная прычына (прызнаная самім кандыдатам праз фактычнае ігнараваньне адпаведнага пытаньня) — недастатковыя засьцярогі датычна ўласнай бясьпекі ва ўмовах расейскага тэрору, што стварае дадатковыя рызыкі для шматгадовага ўнёску іншых аўтараў (найперш у тых артыкулах, дзе крытыкуецца рашызм — вядома, аўтары, якія пісалі на іншыя тэмы, ня могуць адкідваць падобныя засьцярогі выняткова празь нейкія фармальныя галасаваньні). Пагатоў кандыдат не падаў важкіх абгрунтаваньняў, каб ігнараваць пытаньні бясьпекі: наколькі я бачу, у гэтым разьдзеле не было такіх сытуацыяў, каб запыты на аднаўленьне выдаленых старонак не выконваліся наяўнымі адміністратарамі. Дзеля досьведу іншых ахвочых (вядома, пры ўмове дастатковых засьцярог наконт уласнай бясьпекі) зьвяртаю ўвагу на іншыя важкія падставы, якія дазваляюць адхіліць кандыдатуру:
Калі хтосьці хоча аспрэчыць гэты вынік, то заклікаю рабіць гэта з адэкватным улікам агучанай мной аргумэнтацыі, бо непадмацаваныя канкрэтнымі прыкладамі закіды зь пераходам на асобу могуць інтэрпрэтавацца як тролінг з адпаведнымі наступствамі. Таксама папярэджваю, што ўсякая «фармальная» абарона рашызму (у тым ліку расейскага этнацыду беларусаў) можа і будзе інтэрпрэтавацца як парушэньне нармальнага функцыянаваньня гэтага разьдзелу з адпаведнымі наступнымі для ўдзельніка або групы ўдзельнікаў — паводле цяперашняй практыкі буйных разьдзелаў з улікам наяўных вайны і тэрору з боку рашыстаў. Пагатоў для ахвочых прыстасоўвацца пад незаконныя патрабаваньні міжнародных тэрарыстаў ёсьць магчымасьць абраць іншы моўны разьдзел. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:45, 29 ліпеня 2023 (+03)
Удзельнік Stary Jolup праз дасланы да мяне ліст электроннай поштай папрасіў мяне выказацца пра цяперашнюю сытуацыю. Сапраўды, паводзіны ўдзельніка W не адпавядаюць патрабаваньням, якія зьмяшчаюцца ў наступных правілах і рэкамэндацыях Вікіпэдыі: Вікіпэдыя:Кансэнсус, Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў, Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў, Вікіпэдыя:Ветлівасьць, Вікіпэдыя:Этыкет, Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. На жаль, удзельнік W ня можа або ня хоча або не жадае чуць апанэнтаў. У сувязі з тым, што удзельнік W раней мяне абразіў і пры гэтым і дагэтуль не папрасіў у мяне прабачэньняў за свае недарэчныя паводзіны, я вырашыў у далейшым ня ўдзельнічаць у спрэчках, якія ён пачынае і працягвае. Што тычыцца адміністратарскіх паўнамоцтваў, то ў цяперашняй сытуацыі наданьне такіх паўнамоцтваў прывядзе толькі да таго, што бессэнсоўныя войны стануць больш працяглымі і з-за гэтага яшчэ больш цяжкімі для супольнасьці Вікіпэдыі. У сувязі з гэтым я лічу, што спачатку трэба канчаткова разабрацца з пытаньнямі, якія ўзьніклі раней, а ўжо потым думаць пра адміністратарскія паўнамоцтвы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:01, 31 ліпеня 2023 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У сувязі з тым, што ў гэтым разьдзеле фактычна застаўся толькі адзін адносна актыўны адміністратар і ніводнага бюракрата, я прапаную супольнасьці надаць удзельніку Kazimier Lachnovič правы бюракрата.
Я не папярэджваў удзельніка Kazimier Lachnovič, але спадзяюся, што ён ня супраць сваёй кандыдатуры. --Ліцьвін (гутаркі) 13:22, 12 верасьня 2019 (MSK)
Каму цікава, што такое бюракрат, можна пачытаць пра яго на Мэта-Вікі. А пасьля вырашыць, ці патрэбны ён у гэтым разьдзеле ўвогуле. -- Taravyvan Adijene 13:56, 3 кастрычніка 2019 (+03)
Галасаваньне працягвалася больш за 2 тыдні, прагаласавала 5 удзельнікаў, зь іх 4 падтрымалі маю кандыдатуру, 1 прагаласаваў супраць. Дзякуй за падтрымку і меркаваньні. Думаю, можна падаваць запыт на статус бюракрата. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:04, 27 верасьня 2019 (+03)
Я аднавіў галасаваньне, бо, як высьветлілася, нашыя правілы ў дачыненьні да галасаваньняў не распаўсюджваюцца на такія выпадкі. Удзельнік:Ruslik0 напісаў, што для таго, каб камусьці надаць правы бюракрата патрэбныя ня менш за 15 галасоў. Таму нам застаецца толькі галасаваць да таго моманту, пакуль не назьбіраецца 15 галасоў і толькі пасьля гэтага вырашаць ці можна пісаць запыт на Meta. --Ліцьвін (гутаркі) 14:07, 2 кастрычніка 2019 (+03)
Усім дзякуй за актыўнасьць. Галасаваньне працягвалася больш за 3 тыдні, прагаласавала 15 удзельнікаў, зь іх 14 падтрымалі кандыдатуру Kazimier Lachnovič і 1 прагаласаваў супраць. Падаў адпаведны запыт — meta:Steward requests/Permissions#Kazimier Lachnovič@be-tarask.wikipedia. --Ліцьвін (гутаркі) 23:55, 4 кастрычніка 2019 (+03)
Запыт выкананы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:26, 6 кастрычніка 2019 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Калі ўдзельнік Red Winged Duck у чарговы раз парушыў сваё ж абяцаньне (глядзіце Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў/Архіў 6#Прапанова кампрамісу), я вырашыў, што ўсё ж трэба пісаць новы запыт на пазбаўленьне яго адміністратарскіх паўнамоцтваў. Ніжэй я растлумачу, што гэта нават і ня запыт на пазбаўленьне адміністратарскіх паўнамоцтваў удзельніка Red Winged Duck, а толькі галасаваньне за тое, каб падтрымаць яго просьбу аб пазбаўленьні яго адміністратарскіх паўнамоцтваў.
Фактычна ўсё пачалося з памылковай назвы Новахросты. Глядзіце наступныя абмеркаваньні: Абмеркаваньне:Навахросты, Гутаркі ўдзельніка:Wizardist#Вікіпэдыя:Ветлівасьць і Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2012#Навахросты. Адкрытае парушэньне правіла Вікіпэдыя:Правапіс і ігнараваньне заўвагі. Удзельнік больш за тры гады бараніў памылковую назву. Пры гэтым спасылаўся на рэсурс «Госкартгеоцентр». У выніку ўдзельнік сам ціха выдаліў старонку з памылковай назвай. Ці можа такое адбывацца ў электроннай энцыкляпэдыі? Заўважце, сам адміністратар ідзе супраць правіла Вікіпэдыя:Правапіс і ў Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам існуе старонка больш за тры гады зь вядома памылковай назвай і ніхто нічога ня можа з гэтым зрабіць, бо бароніць гэтую назву адміністратар Red Winged Duck. Вытрымка зь Вікіпэдыя:Адміністрацыя: «Адміністратары ня маюць прывілей у кіраваньні праектам і ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня». У выніку мяне гэты выпадак так уразіў, што я ў знак пратэсту пакінуў праект.
Пакуль я адсутнічаў, удзельнік нарабіў шмат шкоды ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі. Я зараз ня буду тутака падрабязна разглядаць усе выпадкі фальсыфікацыяў зьвестак, памылкі, выдаленьні інфармацыі і катэгорыяў, парушэньне структураў артыкулаў і г.д. Кожны ахвотны можа прайсьці на адпаведную старонку, на якой я зьбіраю толькі яскравыя прыклады шкодніцкіх дзеяньняў удзельніка Red Winged Duck у дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі. На жаль, удзельнік не супакоіўся на гэтым...
Потым былі Абмеркаваньне:Вулькан (вёска) і Абмеркаваньне:Баўгары (вёска). За апошнюю ўдзельнік неабгрунтавана заблякаваў мяне. Два разы. Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck усяго толькі ў артыкуле Баўгары (вёска) парушыў наступныя правілы: Вікіпэдыя:Правапіс, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду, Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў, Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы, Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу і Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. А пры запатрабаваньні крыніцы, у адказ проста мяне заблякаваў. Навошта нейкія крыніцы? Удзельнік штосьці прыдумаў, а хто супраць яго ідэяў, падлягае блякаваньню. Пры гэтым я ўсяго толькі запатрабаваў крыніцу з пазнакай «Няма крыніцы, якая пацьвярджала б, што гэтая назва не зьяўляецца назвай-этнонімам». Менавіта так сьцьвярджаў удзельнік, але пры гэтым ніводнай крыніцы не прыводзіў. Пры гэтым мой запыт быў выдалены з пазнакай «на назву ўжо стаіць аўтарытэтная крыніца» — нарматыўны даведнік «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым у апошнім прадстаўленыя толькі форма і націск і нідзе не гаворыцца, што гэтая назва не зьяўляецца назвай-этнонімам. Дарэчы, і ўдзельнік Red Winged Duck сам з гэтым згодзен.
Затым атрымалі Абмеркаваньне:Ліцьвінава (Асіпавіцкі раён) і Абмеркаваньне:Леванпольле. У выніку ўдзельнік Red Winged Duck неабгрунтавана заблякаваў мяне ўжо на тры дні. А я ўсяго толькі зьвярнуў яго ўвагу на тое, што ён парушыў правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус, а менавіта частку «Тата забараніў, паспрабую спытаць у мамы». У выніку ўдзельнік прызнаў сваю памылку і прапанаваў кампраміс...
Вытрымка з прапанаванага кампрамісу ад удзельніка Red Winged Duck: «Я гатовы прынесьці прабачэньні ўдзельніку за ўсе выпадкі, дзе я мог неяк парушыць мяжу ветлівасьці... У далейшым для зьмяншэньня градусу і аб’ёму нашых з удзельнікам абмеркаваньняў прапаную дасьведчаным удзельнікам (Bocianski, Dymitr, Kazimier Lachnovič, Lesnas ättling, Taravyvan Adijene і ўсе, каго не пералічыў (загадзя выбачаюся), але гатовы прыняць удзел у вырашэньні пытаньняў) выступаць у такіх абмеркаваньнях у якасьці мадэратараў і тых, хто будзе прымаць рашэньні паводле выказаных аргумэнтаў. З свайго боку абяцаю згаджацца з гэтымі рашэньнямі (хоць і пакідаю за сабой права дадаваць новыя аргумэнты пры іх зьяўленьні). Чакаю рэакцыю на гэтую прапанову ў першую чаргу ад Удзельнік:Ліцьвін, а таксама ад усіх зацікаўленых асобаў. Спадзяюся, гэтая прапанова будзе ўспрынятая станоўча і дазволіць палепшыць якасьць зьвестак у нашым разьдзеле».
Вядома, што я адразу адказаў на гэты кампраміс, тым больш удзельнік Red Winged Duck напісаў, што ён у першую чаргу чакае рэакцыі ад мяне. А вось і не! Бо ўдзельнік ня зьняў зь мяне неабгрунтаванае блякаваньне і я ўсе тры дні быў заблякаваны. Пасьля таго, як блякаваньне скончылася, я напісаў свой адказ. Вытрымка з майго адказу: «Цікава вы сябе паводзіце. Вось вы пішыце прапанову і пры гэтым чакаеце «ў першую чаргу» адказу ад мяне, але я працягваю знаходзіцца пад блякаваньнем і вы нават і не падумалі зьняць зь мяне гэтае неабгрунтаванае шматдзённае блякаваньне... Вось вы яскрава і паказалі як вы «ў першую чаргу» чакаеце ад мяне рэакцыі. Замірэньне праз зьнявагу — лепшы падыход у пошуку сапраўднага кампрамісу». Так, крыўдна. Але далей удзельнік Red Winged Duck растлумачыць сваю катэгарычную пазыцыю.
Тое, што я пагадзіўся з прапанаваным кампрамісам, ня стала перашкодай для ўдзельніка Red Winged Duck і ён і надалей працягнуў мяне абражаць, паводзіць сябе нягодна ў разнастайных абмеркаваньнях, ігнараваць заўвагі і неабгрунтавана скасоўваць мае рэдагаваньні. Удзельнік Red Winged Duck проста забыў пра свае абяцаньні. А цяпер я распавяду пра кожнае яго парушэньне падрабязна і з прыкладамі...
Спачатку пра дзіўнае выдаленьне (гл. Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Лэйсі Д’ювал). Удзельнік з парушэньнямі правілаў выдаліў артыкул Лэйсі Д’ювал. А ўсё пачалося з таго, што ўдзельнік Goudseman выставіў гэты артыкул на выдаленьне без тлумачэньняў, а толькі з спасылкай на тое, што гэты артыкул ужо два разы быў выдалены ў Ангельскай Вікіпэдыі. Пры гэтым у самім артыкуле ўдзельнік пазначыў другую прычыну — Спам. Відавочна, што гэта быў звычайны тролінг. Але ж нягледзячы на гэтае ўдзельнік Red_Winged_Duck выдаліў артыкул і пазначыў як прычыну «Артыкул выдалены праз адсутнасьць спасылак на аўтарытэтныя крыніцы». Пры гэтым нідзе ў запыце і ў артыкуле не была пазначаная гэтая прычына і нідзе яна дагэтуль не абмяркоўвалася. Заўважу, што на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне напісана наступнае: «Пры выдаленьні адміністратар паказвае прычынай спасылку на абмеркаваньне». А ў «выніку» спасылкі на абмеркаваньне няма, бо самога абмеркаваньня не было. А абмеркаваньня не было, бо для ўсіх было відавочна, што гэта быў звычайны тролінг. Таксама трэба заўважыць, што ў гэтым артыкуле былі пазначаныя аўтарытэтныя крыніцы. На маю заўвагу пасьля «выніку» ўдзельнік напісаў, што артыкул быў выдалены, бо такім артыкулам «ня месца ў Вікіпэдыі». Вось так усё проста, толькі адзін удзельнік мае права вырашаць, якім артыкулам месца ў Вікіпэдыі, а якім ня месца. Я зараз ня буду і тутака распавядаць пра тое, як удзельнік спрабаваў перавесьці ўсю ўвагу супольнасьці зь яго парушэньня на тое, што я зьвярнуў увагу супольнасьці на неабгрунтаванае выдаленьне і на пошук сапраўдных прычынаў гэтага выдаленьня. Кожны ахвотны можа падрабязна азнаёміцца з гэтай сытуацыяй прайшоўшы па наступным спасылкам — Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Лэйсі Д’ювал, Гутаркі ўдзельніка:Bocianski#Лэйсі Д’ювал, Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў#Удзельнік:Ліцьвін. Што атрымалі: артыкул пакінуты; удзельнік Red_Winged_Duck не папрасіў у супольнасьці прабачэньня за парушэньне правілаў Вікіпэдыі.
Далей была непрыемная сытуацыя з Новымі Ладамі. Я ў абмеркаваньні да старонкі-неадназначнасьці Новы Лад падрабязна растлумачыў, што назва Новы Строй зьяўляецца савецкай прыдумкай, якая на беларускую мову перакладаецца менавіта як Новы Лад. Удзельнік Red Winged Duck праігнараваў гэтае абмеркаваньне. (Дарэчы, і ня толькі гэтае. Дадатковыя прыклады ігнараваньняў абмеркаваньняў: Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Служкі (хутар), Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Ленінскі (Берасьцейская вобласьць)). У сувязі з тым, што больш аніякіх заўвагаў не было, я перанёс старонку-неадназначнасьць. На гэтай старонцы-неадназначнасьці я таксама дадаў і назву Новы Строй. Потым я выправіў інтэрвікі. Не зважаючы на ўсё гэтае, удзельнік Red Winged Duck аднавіў старонку-неадназначнасьць Новы Строй і скасаваў мае праўкі на старонцы ў wikidata (тамака былі пазначаныя і альтэрнатыўныя назвы для be і be-tarask, але ўдзельнік усе іх выдаліў). Таксама ўдзельнік праігнараваў мае пытаньні ў абмеркаваньні да старонкі-неадназначнасьці Новы Строй і гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Лад. Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck аднавіў чамусьці менавіта першапачатковую вэрсію і тым самым прыбраў усе мае рэдагаваньні. Але ж у апісаньні зьмяненьняў мы бачым наступны тэкст: «вяртаньне выдаленага зьместу». Пры гэтым я ўсяго толькі перанёс артыкул. Атрымліваецца, што ўдзельнік Red Winged Duck сам выдаліў зьмест — мае рэдагаваньні, але пры гэтым у гэтым зьвінаваціў мяне. Тым самым удзельнік парушыў правіла Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Пры гэтым удзельнік зрабіў ня толькі гэты нягодны ўчынак, але ён яшчэ старонку-неадназначнасьць Новы Строй зрабіў асноўнай, бо ён выдаліў інтэрвікі з асноўнай старонцы-неадназначнасьці Новы Лад. Потым на гэтую сытуацыю зьвярнуў сваю ўвагу ўдзельнік Kazimier Lachnovič, гл. гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Строй і Новы Лад. У выніку ўдзельнік Red Winged Duck быў вымушаны пагадзіцца зь відавочным. Таксама ўдзельнік Kazimier Lachnovič у выніку зьвярнуў ўвагу і на тое, што ўдзельнік Red Winged Duck стала парушае правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус: «Таксама вельмі шкада, што гэты ўдзельнік мусіў зьвяртацца да мяне асабіста, каб распачаць абмеркаваньне тапоніму, вынесенага ў назоў гэтай сэкцыі, бо гэтым разам ягоныя папярэднія пытаньні і тэзы тут і тут чамусьці праігнаравалі». Вы думаеце, што на гэтым у гэтым пытаньні можна паставіць кропку? А вось і не! Удзельнік Red Winged Duck пачакаў трохі і стварыў артыкул пра вёску Страшныя пад назвай Новы Строй (Віцебская вобласьць) і тым самым праігнараваў усе абмеркаваньні і мае рэдагаваньні. Вы можаце сказаць, што нічога страшнага, можа чалавек ужо забыўся пра гэтыя шматдзённыя абмеркаваньні. Але ж я адрэагаваў ня толькі артыкулы, але і шаблёны. І што мы бачым? Удзельнік проста выдаліў з шаблёну гістарычную назву гэтай вёскі і пакінуў толькі варыянт Новы Строй. А што тады рабіць з усімі абмеркаваньнямі (Абмеркаваньне:Новы Лад#Назва, Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Лад і Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Строй і Новы Лад) і вынікам паводле гэтых абмеркаваньняў? Удзельнік адкрыта і дэманстратыўна парушыў кансэнсус, які склаўся пасьля гэтых абмеркаваньняў. Я ўжо не кажу пра тое, што ён дэманстратыўна парушыў правіла ВП:БТГН. Я пра гэты выпадак вандалізму напісаў на ягонай старонцы гутарак — гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вандалізм. Ці трэба мне казаць, што маё папярэджаньне засталося без адказу і ўдзельнік нават ня выбачаўся і не запэўніў, што так сябе нягодна больш паводзіць ня будзе? Проста поўнае ігнараваньне.
Потым была незразумелая спроба пачаць выдаляць шаблёны ўдзельнікаў з старонкі Шаблён:Удзельнік, гл. Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Шаблёны з Шаблён:Удзельнік. Тамака ўдзельнік нават сам з сабою паспрачаўся. І гэта быў ня першы і не апошні выпадак, калі ўдзельнік спрачаецца сам з сабою ў адным пытаньні. Гэтая жа сытуацыя паўтарылася і ў абмеркаваньні да артыкулу Ўладзімераўскі сельсавет. Удзельнік сваімі пераносамі артыкулаў Уладзімераўка і Ўладзімераўскі сельсавет у чарговы раз парушыў правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Вы думаеце, што ён пасьля заўвагі выправіў свае памылкі? Вядома, што не. Ён усё роўна спрачаўся зь відавочным, але ў выніку ўсё роўна быў вымушаны пагадзіцца. Пытаньне: дык навошта было ўсё гэтае пачынаць? Удзельнік зноў і зноў пачынае шматдзённыя пустыя абмеркаваньні. Удзельнік зноў і зноў парушае рэкамэндацыю Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду, а менавіта частку «Не хадзіце па крузе ў дыскусіі».
І з апошняга — гэта абмеркаваньне:Траецкае (гарадзкі пасёлак). Я давёў праз вялікую колькасьць крыніцаў, што ў беларускай мове магчымыя толькі назва Траецкае і вытворныя ад яе. У выніку ўдзельнік Kazimier Lachnovič напісаў наступны вынік: «У Этымалягічным слоўніку беларускай мовы (т. 13, с. 328) прыводзіцца толькі форма «траецкі», пры гэтым варыянт «троіцкі» нават не ўпамінаецца як магчымы (у наступным т. 14 такога слова няма). Калі ўлічыць, што складальнікі БКП-2005 прапануюць карыстацца афіцыйнымі слоўнікамі ў тых момантах, якія не ўпамінаюцца ў самім зводзе, пагатоў толькі такая форма («траецкі») прысутнічае ў слоўніку НН, то выглядае, што прыметнік «троіцкі» ў беларускай мове, увогуле, не зьяўляецца нарматыўным нават з пункту гледжаньня афіцыйнага правапісу (і адпаведна — клясычнага). Таксама мушу заўважыць, у нашым праекце дзейнічае ВП:ПУН, дзе гаворыцца, што «Назва артыкула пра новы геаграфічны ці іншы аб’ект ці зьяву Ўкраіны абіраецца ў адпаведнасьці зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем у выпадку, калі ўжо раней існаваў такі аб’ект ці зьява з такой жа назвай». На падставе вышэй сказанага ўсё ж мяркую, што артыкул варта перанесьці (згодна з фармулёўкай ВП:ПУН, якая абрала супольнасьць), хоць ад пачатку ня меў адназначнага меркаваньня на гэты конт». Удзельнік Red Winged Duck пагадзіўся з гэтым. Згодна з вынікам я стварыў шматлікія артыкулы, выправіў спасылкі ў артыкулах і шаблёнах. Вы думаеце, што на гэтым у гэтым пытаньні ўжо дакладна можна паставіць кропку? А вось і не! Таксама як і зь вёскай Страшныя, удзельнік пачакаў трохі і стварыў артыкул Троіцкая (Магілёўская вобласьць). Пры гэтым ён выдаліў саму назву Траецкая (Магілёўская вобласьць), а таксама гэтую назву з Шаблён:Лапіцкі сельсавет. І так тры разы. Ён супакоіўся на гэтым? Вядома, што не. Ён напісаў свой вынік да Абмеркаваньне:Траецкае (гарадзкі пасёлак): «Такім чынам, адзінай крыніцай, дзе згадваецца гэты населены пункт зьяўляецца — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 С. 357. І ў гэтай крыніцы ён згадваецца пад назвай Троіцкае. Іншых крыніц у абмеркаваньні прыведзена не было». Па-першае: сытуацыю з памылковай назвай зь БелЭн ужо раней абмеркавалі і ўдзельнік пагадзіўся з тым, што яна памылковая (паводле Вікіпэдыя:Этыкет: «маўчаньне — знак згоды»). Другі момант: прывяду спачатку дзьве вытрымкі ўдзельніка: «гэта слоўнікі агульнай лексыкі і тапонімаў яны ня тычацца» і «Ніводная з вашых спасылак ня тычыцца тапонімаў, а тычыцца выключна агульнай лексыкі, якую вы сьмела можаце правіць ва ўсіх артыкулах і спасылацца на гэтыя слоўнікі». Вы разумееце, што ўдзельнік проста не разумее, што такое нарматыўныя слоўнікі агульная лексыкі? Заўважу, і гэты ўдзельнік і дагэтуль зьяўляецца адміністратарам гэтага разьдзелу. Зноў жа раю гэтаму ўдзельніку і ўсім ахвотным пачытаць артыкул «Расейска-беларускія слоўнікі (частка трэцяя)» (Радыё Свабода). Трэці момант і галоўны: зноў нагадаю супольнасьці словы з кампрамісу, які прапанаваў удзельнік Red Winged Duck, і зь якім я пагадзіўся: «У далейшым для зьмяншэньня градусу і аб’ёму нашых з удзельнікам абмеркаваньняў прапаную дасьведчаным удзельнікам (Bocianski, Dymitr, Kazimier Lachnovič, Lesnas ättling, Taravyvan Adijene і ўсе, каго не пералічыў (загадзя выбачаюся), але гатовы прыняць удзел у вырашэньні пытаньняў) выступаць у такіх абмеркаваньнях у якасьці мадэратараў і тых, хто будзе прымаць рашэньні паводле выказаных аргумэнтаў. З свайго боку абяцаю згаджацца з гэтымі рашэньнямі (хоць і пакідаю за сабой права дадаваць новыя аргумэнты пры іх зьяўленьні)». Удзельнік дадатковыя новыя аргумэнты не прывёў, пры гэтым адкрыта прадэманстраваў, што не пагаджаецца з рашэньнем дасьведчанага ўдзельніка Kazimier Lachnovič. Яшчэ раз, удзельнік сам пісаў, што пакідае за сабою права дадаваць толькі новыя аргумэнты. Пры гэтым апошніх у яго няма, але ён усё роўна на падставе аргумэнта, які ўжо вышэй скасавалі, піша вынік, у якім гэты аргумэнт робіць галоўным. Удзельнік парушыў ўсё, што толькі можна парушыць.
Вам здаецца, што ўжо «падаць» проста няма куды? А вось і не! Удзельнік таксама дэманстратыўна парушыў і правіла Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў. Я пра гэтае напісаў яму на ягонай старонцы гутарак, гл. гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў. Прывожу тутака пачатак дыялёгу:
Вы разумееце ўсю трагічнасьць сытуацыі?
Яшчэ хачу зьвярнуць увагу супольнасьці на тое, што ўдзельнік як да кампрамісу мяне стала абражаў, так і пасьля кампрамісу яго паводзіны не зьмяніліся ў дачыненьні да абразаў у мой адрас. Прывяду толькі прыклады з апошняга: 1) Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Пра вашыя неабгрунтаваныя пераносы: «Згодна з вашай лёгікай, калі я прапаную вам выбраць заблякаваць удзельніка Ліцьвін на адзін год ці на два, а вы прагаласуеце супраць абодвух варыянтаў, то вас можна будзе заблякаваць назаўсёды». Цяпер гэтая абраза-пагроза неяк па-іншаму ўспрымаецца, але гэты момант я больш падрабязна разгледжу ніжэй; 2) Абмеркаваньне:Ждановіцкі сельсавет: «Вы самі хваліліся сваімі зваротамі ў шматлікія дзяржаўныя ўстановы»; 3) Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вандалізм 2: «Для пачатку навучыцеся карыстацца крыніцамі». Удзельнік Red Winged Duck так пісаў мне як да кампрамісу, так і пасьля яго. І гэтае піша чалавек, які не ўспрымае беларускія нарматыўныя слоўнікі як аўтарытэтныя крыніцы, ён іх называе так званыя крыніцы. Я ўжо не кажу пра тое, як ён «карыстаецца» крыніцамі. Пры гэтым я ніколі не казаў яму першым, што ён неяк ня так карыстаецца крыніцамі. Так, я ў яго стала прашу падаць тую або іншую крыніцу. Але для ўдзельніка нашмат прасьцей штосьці прыдумаць, чым пацьвердзіць свае словы крыніцай. А вось тыя шматлікія крыніцы, якія я дадаю, удзельнік лёгка выдаляе — прыклад 1, прыклад 2, прыклад 3, прыклад 4.
А цяпер пра тое, чаму ўдзельніку непатрэбныя адміністратарскія паўнамоцтвы і ён з гэтым сам згодзен. У гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў удзельнік прызнаўся, што «як толькі вы будзеце пажыцьцёва заблякаваныя, я сам адмоўлюся ад гэтых паўнамоцтваў». Удзельнік прама кажа пра тое, што яго галоўнай мэтай зьяўляецца маё пажыцьцёвае блякаваньне. Цікава, што прычынаў мяне заблякаваць няма, але ўдзельнік вельмі хоча мяне пажыцьцёва заблякаваць. І толькі ў выпадку апошняга ён адразу адмовіцца ад адміністратарскіх паўнамоцтваў. Калі ўдзельнік трымаецца адміністратарскіх паўнамоцтваў толькі з-за таго, што я пакуль яшчэ пажыцьцёва не заблякаваны, то навошта гэтаму ўдзельніку адміністратарскія паўнамоцтвы? Удзельнік можа чакаць калі мяне пажыцьцёва заблякуюць і без адміністратарскіх паўнамоцтваў. Тым больш маё пажыцьцёвае блякаваньне павінна быць сапраўды абгрунтаваным, але ўдзельнік Red Winged Duck добра разумее, што паводле правілаў гэтае проста немагчыма зрабіць, бо я якраз сам катэгарычны ў пытаньні выкананьня патрабаваньняў правілаў і рэкамэндацыяў Вікіпэдыі і сачу за тым, каб ніхто не парушаў правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі. Таму застаецца толькі адзін падыход да майго магчымага пажыцьцёвага блякаваньня: удзельнік Red Winged Duck павінен справакаваць мяне на парушэньне (прыклады правакацыяў глядзіце вышэй) і потым заблякаваць мяне за гэтае парушэньне. Аднойчы ўжо ў яго гэтае атрымалася зрабіць. Пасьля гэтага мы пабачылі кампраміс ад гэтага ўдзельніка. Але як стала бачна, удзельнік гэты кампраміс сам разарваў. Атрымліваецца, што цяпер яго зноў нічога ня стрымлівае ад супрацьпраўных дзеяньняў. Адзінае выйсьце з гэтай непрыемнай сытуацыі — пазбавіць удзельніка адміністратарскіх паўнамоцтваў і тым самым пазбавіць яго магчымасьці зноў мяне неабгрунтавана заблякаваць, на гэты раз пажыцьцёва. Я раней ужо папярэджваў супольнасьць, адкрыта казаў пра тое, што ў гэтага ўдзельніка менавіта такія намеры, але мяне супакойвалі і запэўнівалі, што ўсё ня так. Цяпер кожны можа пераканацца ў тым, што ўсё менавіта так. Яшчэ раз лічу неабходным адзначыць, што ўдзельнік Red Winged Duck можа чакаць майго пажыцьцёвага блякаваньня і без адміністратарскіх паўнамоцтваў, а вось пазбаўленьне яго апошніх пазбаўляе ўсіх астатніх ад яго супрацьпраўных дзеяньняў.
Я прашу супольнасьць падтрымаць маю прапанову аб пазбаўленьні ўдзельніка Red Winged Duck адміністратарскіх паўнамоцтваў (статусы адміністратар і бюракрат) за вялікую колькасьць разнастайных парушэньняў правілаў і рэкамэндацыяў Вікіпэдыі.
1. Абмеркаваньні: Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы#Стылістыка артыкулаў, Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін#Вярэнаў.
Удзельнік Red_Winged_Duck правёў асабістае арыгінальнае дасьледаваньне (тым самым парушыў правіла ВП:НАД) і просіць мяне зь ім пагадзіцца. Сэнс дасьледаваньня: удзельнік увёў у зварот паняцьце «дастатковая распаўсюджанасьць назвы населенага пункту». Я ні ў якіх тапанімічных крыніцах не сустракаў такога паняцьця. Удзельнік Red_Winged_Duck прапануе супольнасьці пагадзіцца з тым, што толькі ён будзе вырашаць, якая назва можа лічыцца сапраўды «дастаткова распаўсюджанай», а якая не. Увод арыгінальнага дасьледаваньня адкрывае магчымасьці для маніпуляваньня зьместам артыкулаў паводле меркаваньня толькі аднаго ўдзельніка.
2. Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы#Стылістыка артыкулаў.
А вось да арыгінальнага дасьледаваньня яшчэ дадаецца і прызнаньне ўдзельніка, што ён лічыць, што мае права дадумваць правілы, а таксама адкрытыя абразы ў мой бок — удзельнік проста выдумляе тое, чаго не існуе: Так, я лічу, што калі гэтае правіла можна прымяніць да назваў артыкулаў, то яго можна ўжываць і для вызначэньня, ці пісаць назву ў пачатку артыкула. Тое, што вы лічыце правілы Вікіпэдыі арыгінальнымі дасьледаваньнямі — цалкам вашае асабістае меркаваньне. Вашая ж мантра — тое, што правілы Вікіпэдыі зьяўляюцца арыгінальным дасьледаваньнямі і імі нельга карыстацца ў Вікіпэдыі.
Каб усе мелі магчымасьць аб’ектыўна ацаніць сытуацыю, дадам погляд зь іншага боку. Для пачатку крыху перадгісторыі, якая зьвязаная з артыкулам Навахросты. Першапачаткова артыкул ня меў ніводнай крыніцы, адпаведна, ён быў перанесены пад назву Новахросты паводле афіцыйнага каталёгу населеных пунктаў Беларусі на maps.by. Праіснаваў ён пад гэтай назвай менш за 2 (!) дні, але ўдзельніку гэтага было недастаткова, таму ён згадвае пра гэта з падвышанай рэгулярнасьцю (на цяперашні момант больш за 15 разоў у самых розных абмеркаваньнях). Ён нават палічыў неабходным стварыць і стварыў шаблён (які быў потым выстаўлены на выдаленьне і выдалены іншымі ўдзельнікамі за парушэньне правілаў ветлівасьці) Удзельнік:Шаблёны/Новахросты з тэкстам «Гэты ўдзельнік лічыць, што Red Winged Duck павінен адказаць за Новахросты». Выглядае, што ўдзельнік наўмысна стварае канфлікт з даўно разьвязанай праблемы, каб адцягнуць увагу ад сваіх дзеяньняў і перавесьці ўсё ў нібыта асабістую канфрантацыю (п. 5.2.2). Таксама ніжэй на гэтай старонцы вы можаце азнаёміцца з такім жа адхіленым запытам ад таго ж удзельніка з тымі ж аргумэнтамі.
Далей удзельнік адсылае нас на старонку Удзельнік:Ліцьвін/Меркаваньні, дзе, як ён піша: «я зьбіраю толькі яскравыя прыклады шкодніцкіх дзеяньняў удзельніка Red Winged Duck у дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі», аднак само існаваньне падобнай старонкі супярэчыць правілам Вікіпэдыі: «Не рэкамэндуецца адміністратарам або іншым удзельнікам весьці публічны „падлік“ або „рэестар“ парушэньняў правілаў паводзінаў, учыненых тым або іншым удзельнікам з мэтай вызначыць, ці заслугоўвае ён блякаваньня, бо гэта, наадварот, можа толькі правакаваць удзельніка на тое, каб працягваць такія дзеяньні» (п. 6.2.4.2.7).
Удзельнік таксама піша, што на яго былі накладзеныя «неабгрунтаваныя» блякаваньні. Прывяду толькі самы яскравы прыклад. Удзельнік дадаў у тэкст артыкула (!) (не ў абмеркаваньне, а ў сам тэкст артыкула!) наступную фразу: «Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck лічыць, што другая назва вёскі Боўгары не зьяўляецца назвай-этнонімам{{Няма крыніцы}}».
Пасьля ўдзельнік таксама піша пра маю спробу знайсьці зь ім кампраміс, але ня згадвае, што кампраміс — гэта двухбаковая дамова і што ў ім ёсьць частка, зь якой ён таксама пагадзіўся, а менавіта: «Разам з тым, я гатовы зьняць блякаваньне хоць цяпер, калі ўдзельнік гатовы працягнуць канструктыўную працу і спыніць пераход на асобы кожны раз, калі чыйсьці пункт гледжаньня не супадае зь ягоным. Я ня буду чакаць выбачэньняў ці выдаленьня старонак з абразамі. Я гатовы на ўсё гэта заплюшчыць вочы пры ўмове, што ўдзельнік зразумеў, што просьба даць крыніцу свайго сьцьверджаньня — гэта не асабістая абраза ці нейкае маё асаблівае жаданьне, а ўсяго толькі патрабаваньне Вікіпэдыі, у якой мусяць быць выключна зьвесткі пацьверджаныя крыніцамі. І вядома ж, самае галоўнае — гэта спыненьне абразаў у кожным другім паведамленьні». Але не прайшло і паўгоду, як удзельнік дазволіў сабе напісаць у мой бок літаральна наступнае: «Асабіста мяне не турбуе наяўнасьць гэтага артыкула і падобных, але ж прапагандаваць расізм і парушаць правілы Вікіпэдыі нельга. Тым больш усё гэтае вы адкрыта робіце як адзін з адміністратараў гэтага разьдзелу». Што само па сабе зьяўляецца вельмі сур’ёзнай заявай, ня кажучы ўжо пра парушэньне ўсіх магчымых правілаў ветлівасьці ў Вікіпэдыі, якія патрабуюць абмяркоўваць артыкулы, а не асобы ўдзельнікаў. Адпаведна, ня вельмі зразумела парушэньне якога кампрамісу ён мне закідае, калі відавочна, што ніякага кампрамісу ён трымацца і не зьбіраўся.
І я сапраўды лічу, што гэты разьдзел не патрабуе адмысловага адміністраваньня ў пляне ветлівасьці, бо абсалютная большасьць удзельнікаў паводзіць сябе як дарослыя людзі і не дазваляе сабе асабістых абразаў. Таму я абсалютна не трымаюся за адміністратарскія правы, бо лічу, што пераважная большасьць удзельнікаў гатовая знаходзіць кампрамісы і весьці нармальнае абмеркаваньне. Але ва ўсім гэтым ёсьць адно выключэньне, якое і абмяркоўваецца ў гэтым тэксьце.
З улікам усяго напісанага лічу неабходным заўважыць, што на маю думку падобны стыль камунікацыі ўдзельніка, калі ён, замест абмеркаваньня зьместу артыкулаў і крыніц, пачынае абмяркоўваць асобы ўдзельнікаў і адміністратараў (сёньняшні прыклад), стварае нэгатыўны імідж нашага разьдзелу Вікіпэдыі і не спрыяе стварэньню добразычлівай атмасфэры. Таму прашу вікіпэдыстаў акрамя адказаў на пытаньні пастаўленыя ўдзельнікам у ягоным тэксьце, таксама ацаніць і паводзіны самога ўдзельніка Ліцьвін і выказацца пра тое, ці адпавядаюць яны нормам, закладзеным правіламі Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 14:42, 27 жніўня 2019 (+03)
На мой погляд, увесь гэты канфлікт ідзе ў асноўным ад рознага разумення правіл праекта. З аднаго боку ёсць правілы ВП:КВД і ВП:Магчымасьць праверкі, з іншага — ВП:Правапіс, ВП:БТГН, і яны паміж сабой уступаюць у канфлікты і супярэчнасці. Трэба на больш шырокім і агульным узроўні зрабіць апытанне, дзе ўдзельнікі (шырокае кола, а не 2-3 з рэдкім далучэннем іншых) змогуць выказаць сваё меркаванне па пытаннях, недатычна гэтага канфлікта:
--Artsiom91 (гутаркі) 21:03, 27 жніўня 2019 (+03)
Прайшло два тыдні. Супольнасьць прагаласавала за пазбаўленьне ўдзельніка Red Winged Duck адміністратарскіх паўнамоцтваў (статусы адміністратар і бюракрат) — 5 галасоў «за» і 1 голас «супраць». Напісаў запыт. --Ліцьвін (гутаркі) 01:51, 11 верасьня 2019 (MSK)
Запыт выкананы. --Ліцьвін (гутаркі) 18:18, 13 верасьня 2019 (MSK)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Раней удзельнік Taravyvan Adijene напісаў: «Вось з каго б варта было зьняць сьцяг — гэта з адміністратараў Wizardist і Vera.tetrix, паколькі яны даўно не займаюцца выкананьнем гэтых абавязкаў. Калі хто зоймецца выкананьнем усіх фармальных працэдураў і выставіць асобы на зьняцьце — я падтрымаю».
Таму я палічыў неабходным спытаць у супольнасьці, ці трэба пазбавіць удзельніцу Vera.tetrix адміністратарскіх паўнамоцтваў. Апошняя актыўнасьць была ў 2015 годзе.
Дапаўненьне: 21 верасьня 2018 году ўдзельніцы дасланы ліст па электроннай пошце.
Прайшло два тыдні, адказу няма. Напісаў запыт. --Ліцьвін (гутаркі) 21:48, 6 кастрычніка 2018 (MSK)
Запыт выкананы. --Ліцьвін (гутаркі) 23:44, 7 кастрычніка 2018 (MSK)
A bot operator should apply for a bot flag before running the bot. There are no votes held regarding the awarding of bot flags. A bureaucrat can refuse to grant bot status giving a rationale for the decision and can remove the flag in the same way. A bureaucrat announces the decision by replying under the relevant request.
The request can be submitted in a different form, but should contain the data: a botmaster, bot's name, list of botflags on others wikipedias, purpose, technical details.
Please, mark your bot by adding a category: Катэгорыя:Вікіпэдыя:Робаты (even if it hasn’t got a flag).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вікіпэдыя:Адміністрацыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.