не Чапляйцеся Да Пачаткоўцаў

Скарачэньні:
ВП:НЧП
ВП:НЧДП

Вікіпэдыя разьвіваецца ня толькі дзякуючы карпатлівай працы найбольш актыўных удзельнікаў праекту, але і дзякуючы ўнёску мноства зацікаўленых ёю — пачаткоўцаў, якія часта застаюцца ананімнымі. Кожны з нас калісьці быў «пачаткоўцам», у тым ліку і тыя, хто выявіўся досыць асьцярожным і здолеў удала пазьбегнуць тыповых памылак. Многія з нас нават па некалькіх месяцах, а то і гадоў працы ўсё яшчэ лічаць сябе пачаткоўцамі.

Новае папаўненьне аўтараў — гэта, у пэрспэктыве, будучыя сябры супольнасьці, і яны — наш найкаштоўнейшы здабытак. Мы маем ставіцца да новых удзельнікаў па-добраму, і цярпліва, бо нішто не адпуджвае патэнцыйна каштоўных удзельнікаў так, як варожасьць або элітызм. Шматлікія пачаткоўцы хутка асвойваюцца ў Вікіпэдыі і пачынаюць упэўнена працаваць, але некаторым не хапае ведаў пра Вікіпэдыю або ўменьня.

Калі ласка, не чапляйцеся да новых удзельнікаў!

  • Зразумейце: пачаткоўцы ня проста патрабуюцца супольнасьці — яны прыносяць карысьць. Дапамагаючы пачаткоўцам у працы, мы спрыяем пашырэньню нашых ведаў, думак і перакананьняў, тым самым павялічваем каштоўнасьць Вікіпэдыі, забясьпечваючы яе нэўтральнасьць, бесстароннасьць і цэласнасьць як рэсурсу ведаў.
  • Помніце: наш дэвіз, наш заклік да пачаткоўцаў — Будзьце рашучымі! Так, у нас ёсьць збор правілаў, сталыя стандарты і традыцыі, але пры іх ўжываньні ні ў якім разе ня варта дэманстраваць нэгатывісцкі падыход. Трэба сачыць за тым, каб яны не перашкаджалі дзеяньням такіх пачаткоўцаў, якія маглі б ўспрыняць заклік да сьмеласьці занадта літаральна. Бо цалкам магчыма, што зноў прыбылае папаўненьне прынясе з сабой багаты досьвед, набыты дзякуючы ўдзелу ў іншых праектах, і новыя гаючыя ідэі і творчую энэргію, якія дапамогуць разьвіць і палепшыць нашу супольнасьць і вынікі яе працы, нават калі іх дзейнасьць не зусім адпавядае дзейным правілах і нормам. Можа здарыцца, што гэта нашыя правілы і стандарты патрабуюць перагляду або дапаўненьня, тады як сёе-тое з таго, што пачаткоўцы, як можа здацца на першы погляд, робяць няслушна, напраўду палепшыць і ўдасканаліць Вікіпэдыю. Перш чым рабіць высновы пра тое, што новы ўдзельнік робіць штосьці ня так або насуперак «норме», прасачыце за такім пачаткоўцам пэўны час, калі трэба, пагутарыце зь ім і паспрабуйце зразумець яго намеры.
  • Калі вы сапраўды выявілі або шчыра пэўныя, што пачатковец памыліўся, напрыклад, — забыўся вылучыць назоў тлустым шрыфтам або паставіць карысныя спасылкі, — выпраўце памылку самі. Не крытыкуйце пачаткоўца незаслужана рэзка — помніце: у Вікіпэдыі рэдагаваць артыкулы можа кожны, у самым літаральным сэнсе гэтых словаў і таму асноўная праца кожнага — рэдагаваць, а не крытыкаваць або наглядаць за іншымі.
  • Калі вы адчуваеце, што абавязкова мусіце выказацца з нагоды дапушчанай пачаткоўцам памылкі, рабіце гэта так, каб дапамагчы. Перш за ўсё павітайце новага ўдзельніка на яго старонцы абмеркаваньня, назавіцеся, дайце зразумець, што пачаткоўца тут чакаюць. А потым ужо выкладайце вашыя папраўкі спакойна і па-сяброўску, і паспрабуйце, калі магчыма, таксама паказаць і на тое, што пачатковец зрабіў добра, і вам спадабалася. Калі вы нічога гэтага ня можаце зрабіць, то лепш зусім нічога не казаць.
  • Пэўныя пачаткоўцы, наадварот, нерашучыя пры рэдагаваньні, асабліва калі гаворка ідзе пра такія значныя крокі, як наданьне артыкулу нэўтральнага выгляду (НПГ) або перайменаваньне старонак: альбо праз боязь пашкодзіць штосьці ў Вікіпэдыі, ці думаючы, што яны могуць абразіць кагосьці з удзельнікаў Вікіпэдыі, ці праз боязь трапіць пад крытыку. Паспрабуйце растлумачыць такім пачаткоўцам прынцып Вікіпэдыі «будзьце рашучымі!» І не пераймайцеся празь іх, магчыма, няслушную нясьмеласьць.
  • Калі вы бярэцеся даваць пачаткоўцам парады, паспрабуйце стрымаць свой павучальны запал і трымацца спакойнага тону, а лепей калі яшчэ й на некалькі паўтонаў ніжэй, чым звычайны, такія, што пераважае ў Вікіпэдыі стрыманы і расслаблены стыль дыскусіяў. Новыя ўдзельнікі маюць адчуваць непадробленасьць зычлівага прывітаньня, а ні ў якім разе ня спробу нават намёку на тое, што ім можа спатрэбіцца чыйсьці літасьцівы дазвол, каб уступіць у нейкі клюб для абраных. У кожнай галіне паглыбленай і спэцыялізаванай чалавечай дзейнасьці ёсьць свае строгасьці і свае правілы, на вывучэньне якіх трэба выдаткаваць час, але затое ад пэрыядычнага перагляду і пераацэнкі гэтых правілаў і абмежаваньняў яны могуць стаць лепшымі.
  • Часам удзельнікі забываюць падпісацца на старонках абмеркаваньняў з дапамогай чатырох «тыльдаў». Напамін пра неабходнасьць падпісвацца ў абмеркаваньнях можна зрабіць прасьцей і ў менш дакучлівай форме, калі выкарыстоўваць адмысловыя шаблёны. Гэта, паверце, значна больш эфэктыўна, чым штабнаваць нагадваньні, мармычучы сабе пад нос лаянкі.
  • Кіруйцеся здагадкай пра добрыя намеры з боку новых удзельнікаў. Хутчэй за ўсё, яны хочуць дапамагчы, дык дайце ім гэтую магчымасьць!
  • Помніце афарызм брытва Гэнлана («Ніколі не прыпісвайце шкодніцкім намерам тое, што цалкам можна растлумачыць нястачай ведаў»). Паводзіны, якія могуць падацца дасьведчаным удзельнікам Вікіпэдыі шкодніцкімі, хутчэй за ўсё, тлумачацца няведаньнем правілаў і таго, што чакаецца ад удзельнікаў Вікіпэдыі. Нават калі вы на 100 % пэўныя, што хтосьці — абсалютна дарэмная, нікому не патрэбная прыблуда, інтэрнэт-троль, вандал, а тое і яшчэ горш, — паводзьце сябе, нібы гэта ня так. Калі вы захоўваеце спакой, выяўляеце ўвагу і вядзеце сябе паважліва, вы тым самым ўмацоўваеце сваю ўласнаю годнасьць, і ўжо гэта ідзе на карысьць праекту.
  • Помніце, што і вы калісьці былі пачаткоўцам. Стаўцеся да іншых так, як бы вы хацелі, каб ставіліся да вас, калі вы толькі прыйшлі ў Вікіпэдыю і былі новым удзельнікам (і калі магчыма, яшчэ лепей, чым так).

Глядзіце таксама

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сямейства (біялёгія)ВікісховішчаАмсьціслаўКвэбэкТранспартІван ШамякінЗіновій ПрыгодзічАкторы парнафільмаўМарат МаркаўПацукВікіцытатнікДзікВіктар КаліноўскіВалерыя КуставаСэнт-ЛуісКацярына Хадасевіч-ЛісаваяКувэйтГодСельская гаспадарка БеларусіКрыжРэгіёнСаша ГрэйВугоршчынаПлоцевы акт21 красавікаМы выйдзем шчыльнымі радаміКарліс УлманісУсходнеэўрапейскі летні часАляксандар СьвірскіУладзіслаў ГарбацкіВасіль БыкаўАлесь Бажко19 жніўняКітайМагнэтызмНаваполацакЛаскаценьАдэсаГуда (імя)Яўгенія ЯнішчыцЯнка СіпакоўЗьміцер БартосікВільготнасьць паветраСяброўстваПалестынаПрышчэпкаЛукіскі пляцБар (элемэнт)Буда (будызм)ЛетуваІван МележАндрэй ХадановічРадаслаў АстроўскіДругая сусьветная вайнаФранцускі пацалунакУладзімер МулявінЯгор КрэсЦэлы лікАрцём ДрабатовічРоварПаўлюк ТрусЛявоніхаЭканомікаЖанна Некрашэвіч-КароткаяВалянцін АкудовічGoogleЧайка (арганізацыя)Віцебск (футбольны клюб)Маршы недармаедаўЖыгімонт КейстутавічApple Inc.Піюс ТышкевічГальштукЮрась ШамецькаБерасьцеOperaСэрбіяКрыптавалюта🡆 More