недапушчальнасьць Арыгінальных Дасьледаваньняў

Скарачэньні:
ВП:НАД
ВП:АД

Арыгінальнае дасьледаваньне (АД) — гэта паняцьце, якое выкарыстоўваецца ў Вікіпэдыі, каб пазначыць неапублікаваныя факты, аргумэнты, канцэпцыі, сьцьверджаньні або тэорыі. Гэта таксама датычыцца ўсякага неапублікаванага аналізу або сынтэзу апублікаваных зьвестак, які вядзе да ўзьнікненьня новага пункту гледжаньня, або паводле аднаго з заснавальнікаў Вікіпэдыі Джымі Ўэйлза, азначае «новы аповед або гістарычную інтэрпрэтацыю».

Вікіпэдыя — гэта ня месца для арыгінальных дасьледаваньняў. Цытаваньне крыніцаў і забарона арыгінальных дасьледаваньняў непарыўна зьвязаныя між сабой: ёсьць толькі адзін шлях, каб паказаць, што вы не прасоўваеце арыгінальнае дасьледаваньне — цытаваньне аўтарытэтнай крыніцы, якая зьмяшчае інфармацыю, беспасярэдне зьвязаную з тэмай артыкула, і цьвёрда трымацца таго, што гэтая крыніца кажа.

Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў (НАД) — адно з трох асноўных правілаў стварэньня артыкулаў Вікіпэдыі. Іншыя два — гэта Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня і Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. Разам гэтыя тры правілы вызначаюць прымальныя для артыкулаў Вікіпэдыі тып і якасьць матэрыялу. Яны дапаўняюць адно аднаго, таму ня могуць разглядацца паасобку, і ўдзельнікам варта азнаёміцца з кожным зь іх. Прынцыпы, на якіх будуюцца гэтыя правілы, нельга парушаць іншымі правіламі або дамоўленасьцю ўдзельнікаў. Матэрыял на старонках гэтых правілаў можа рэдагавацца толькі ў мэтах ўдакладненьня і паляпшэньня разуменьня гэтых прынцыпаў.

Што адкідаецца?

Галоўная прычына стварэньня правіла «Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў» — ня даць людзям з уласнымі тэорыямі выкарыстоўваць Вікіпэдыю дзеля прыцягненьня ўвагі да сваіх ідэяў. Арыгінальнае дасьледаваньне ўлучае ў сябе асабістыя і палітычныя погляды ўдзельніка, а таксама ўсякія неапублікаваныя дасьледаваньні або сынтэз апублікаваных, які вядзе да ўзьнікненьня новага пункту гледжаньня. Усякія факты, пункты гледжаньня, інтэрпрэтацыі, азначэньні і аргумэнты, можна дадаваць у Вікіпэдыю толькі паводле надзейных крыніцаў, якія датычацца тэмы артыкула.

Рэдагаваньне лічыцца арыгінальным дасьледаваньнем, калі яно робіць адно з наступнага:

  • Прапануе новую тэорыю або новы мэтад разьвязаньня праблемы;
  • Прапануе новыя ідэі;
  • Утварае новыя паняцьці або прапануе новыя тлумачэньні да ўжо існых паняцьцяў;
  • Праводзіць аналіз або сынтэз прызнаных фактаў, ідэяў, пазыцыяў або аргумэнтаў, каб зрабіць выснову, адсутную ў аўтарытэтных крыніцах;
  • Уводзіць або выкарыстоўвае нэалягізм.

Спалучэньне апублікаванага матэрыялу дзеля прасоўваньня новай думкі

Удзельнікі часта робяць памылку, думаючы, што калі А надрукавалі ў аўтарытэтнай крыніцы і Б надрукавалі ў аўтарытэтнай крыніцы, то А і Б можна ўжываць разам у артыкуле, каб давесьці сьцьверджаньне В. Аднак гэта зьяўляецца прыкладам спалучэньня апублікаванага матэрыялу дзеля прасоўваньня новай думкі і разглядаецца як арыгінальнае дасьледаваньне. «А і Б, адсюль В» дазваляецца толькі, калі аўтарытэтная крыніца надрукавала гэты аргумэнт у дачыненьні да тэмы артыкула.

Цытаваньне сябе

Гэтае правіла не забараняе ўдзельнікам з адмысловымі ведамі дадаваць свае веды ў Вікіпэдыю, але забараняе выкладаньне іх асабістых ведаў без цытаваньня крыніцаў. Калі адзін з аўтараў выдаў вынікі свайго дасьледаваньня ў аўтарытэтным выдавецтве, то ён можа цытаваць гэтую крыніцу, пакуль піша ад трэцяй асобы і прытрымліваецца палітыкі НПГ.

Уласныя выявы

Выяваў датычыцца мноства выняткаў з гэтай палітыкі: стварэньне здымкаў і малюнкаў удзельнікамі і загрузка іх пад ліцэнзіяй GFDL або іншай вольнай ліцэнзіяй дзеля аздабленьня артыкулаў вітаецца. Гэта грунтуецца на тым, што звычайна выявы не дэманструюць неапублікаваныя ідэі або аргумэнты і не супрацьстаяць асноўнай ідэі палітыкі НАД. Таксама з прычыны наяўнасьці законаў аб аўтарскіх правох у шматлікіх краінах і іх дачыненьня да стварэньня вольнай энцыкляпэдыі, існуе няшмат выяваў, дазволеных да публікацыі, якія можна ўзяць і выкарыстаць у Вікіпэдыі. Выявы ўдзельнікаў Вікіпэдыі запаўняюць гэты прагал.

Аднак існуе хіба выкарыстаньня ўласных здымкаў — магчымасьць удзельнікаў займацца мантажом і маніпуляцыямі з здымкамі і малюнкамі, каб перакруціць факты або пункты гледжаньня, паказаныя на іх. Выявы, над якімі праводзіліся такія маніпуляцыі, маюць быць адпаведна пазначаныя і прапанаваныя да выдаленьня, калі маніпуляцыя шкодзіць іх энцыкляпэдычнай вартасьці. Выявы, якія ўтрымліваюць арыгінальныя дасьледаваньні ў якім-кольвек выглядзе, не дазваляюцца, як, напрыклад, дыяграма атама вадароду з дэманстрацыяй дадатковых часьцінак, якія вынайшаў стваральнік малюнка.

Заўвагі

Tags:

недапушчальнасьць Арыгінальных Дасьледаваньняў Што адкідаецца?недапушчальнасьць Арыгінальных Дасьледаваньняў Спалучэньне апублікаванага матэрыялу дзеля прасоўваньня новай думкінедапушчальнасьць Арыгінальных Дасьледаваньняў Цытаваньне сябенедапушчальнасьць Арыгінальных Дасьледаваньняў Уласныя выявынедапушчальнасьць Арыгінальных Дасьледаваньняў Заўвагінедапушчальнасьць Арыгінальных Дасьледаваньняў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бойрыкс (імя)Анатоль СербантовічЁсіф СталінЛёнданВугорская моваБісэксуальная парнаграфіяQR-кодGoogleПарнаграфія ў сецівеУсебеларускі народны сходКастрычнік2020-яЯнка БрыльРасейская моваДаброЛезьбіянстваПалітыка ВялікабрытанііІгар СідарукМаксім ЛужанінКанадаЛетува (каралеўства, 1918)Зборная Ангельшчыны па футболеВінцэсь МудроўСьвятлана АлексіевічІмёны ліцьвінаўДэмакратыяКрэўскі замакАвечкаЮры БеленькіТожабеларусПятро ВасючэнкаСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіВольга ЧамаданаваВейшнорыяСанскрытСяргей СматрычэнкаЛіцьвіныМясцовы час (гурт)Фундацыя «Вікімэдыя»Андрэй АлександровічАлесь РазанаўЧорны сьпіс ЭўразьвязуШрубаПагоняГенадзь ШутаўПружаныАлесь КажадубPHPВіды сувязі словаўМустафа Кемаль АтатуркЛанеўскія-ВоўкАтрад (біялёгія)ВільняВалеры МаракоўДотык пісі рукоюЭякуляцыяГотаўтАнатоль СысЭротыкаПЗдароўеМікола ГусоўскіЭйкаКарольВольга ГапееваВольныя матэрыялы1989🡆 More