Паняцьце, панятак — адна з асноўных адзінак мысьліцельнай дзейнасьці, найвышэйшы ўзровень абагульненьня; лягічная форма, з дапамогай якой будуюцца іншыя формы мысьленьня (суджэньне, вывад).
Бывае канкрэтным і абстрактным. Як прадукт і вынік пазнавальнай дзейнасьці чалавека фарміруецца праз абстрагаваньне, ідэалізацыю, параўнаньне, абагульненьне і вызначэньне; фіксуе паасобныя фрагмэнты быцьця і цэласны сьвет. Паводле зьместу паняцьце аб’ектыўнае (у ім акумуляваны шматвяковы практычны вопыт чалавецтва); гібкае, рэлятыўнае, што вынікае з унівэрсальнага руху, прынцыпу ўсеагульнай сувязі і ўзаемаабумоўленасьці зьяў (аб’ект дыялектычнай лёгікі). У канчатковым выніку паняційная форма прыводзіць да тэорыі.
Тэрмін паняцьце ўведзены стоікамі (3-2 ст. да.н.э.). Паводле Зянона з Кітыёна, паняцьце — спасьцігнутае ўяўленьне. Разгорнутая канцэпцыя паняцьця зьмешчана ў творах Плятона. Дэмакрыт зьвязваў паняцьце з пачуцьцёвымі рэчамі. Плятон лякалізаваў яго ў сфэры мысьленьня і сьвеце ідэй, Арыстоцель разьвіў яго і прадставіў у выглядзе сыстэмы паняцьцяў. У сярэднявеччы дыскусіі вакол прыроды паняцьця праявіліся ў барацьбе наміналізму і рэалізму. У канцы 17-пачатку 18 стагодзьдзя разьвівалася эмпірычная тэорыя паняцьця (Дж.Лок). Прадстаўнікі клясычнай нямецкай філязофіі (Кант, Фіхтэ, Шэлінг, асабліва Гегель) раскрылі супярэчлівы характар мысьленьня, паказалі абстрактнасьць і канкрэтнасьць паняцьця, яго арганічную цэльнасьць і працэсуальнасьць.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Паняцьце, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.