зыходзьце З Сумленнасці Ўдзельнікаў

Зыходзіць са здагадкі пра сумленнасць удзельнікаў — гэта фундаментальны прынцып кожнага вікі-праекта, у тым ліку і Вікіпедыі.

Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:СУ

Бо тут кожнаму дазволена ўносіць выпраўленні, то варта меркаваць, што большасць працуючых тут людзей імкнуцца дапамагчы праекту, а не нашкодзіць яму. Сапраўды, калі б гэта было не так, то праект, падобны Вікіпедыі, не змог бы існаваць — ён проста быў бы асуджаны адпачатку.

Таму, калі ў вас маюцца разумныя падставы лічыць, што нейкая праўка з'яўляецца памылкай, зробленай з добрых намераў ці без відавочнага злога намеру, —проста выпраўце яе, але не спяшаецеся пазначаць праўку як вандалізм ці адкат. Калі вы з кімсьці не згодны, помніце, што ваш апанент, магчыма, шчыра верыць, што дзее на выгоду праекта. Звернецеся да яго на старонцы абмеркавання, каб растлумачыць гэта для сябе і даць таму чалавеку спрыяльную магчымасць зрабіць тое ж самае. Часта адно гэта можа зняць усе непаразуменні і запабегчы развіццё бессэнсоўнага канфлікту. Асабліва не забывайце пра патрэбу цярплівага і зычлівага стаўлення да навічкоў, якія яшчэ могуць быць недастаткова знаёмыя з правіламі і культурай Вікіпедыі.

Цалкам магчыма, што самому навічку свае паводзіны ўяўляюцца цалкам адэкватным, і звычайна ўся справа тут у неразуменні ці няслушнай інтэрпрэтацыі культуры Вікіпедыі. Нярэдка навічкі бываюць перакананы ў тым, што нязвыклыя ім правілы павінны быць зменены адпаведна іх ранейшаму досведу. Акрамя таго, многія навічкі, якія маюць досвед і глыбокія веды ў той ці іншай вобласці, чакаюць за гэта неадкладнага прызнання і павагі. І іх паводзіны звычайна з'яўляюцца вынікам такіх чаканняў і зусім неабавязкова тлумачыцца фанабэрыстасцю ці хвальбой.

Мяркуючы сумленнасць удзельнікаў, варта зыходзіць менавіта з намераў, а не дзеянняў. Людзі і з лепшых падахвочванняў робяць памылкі, і калі гэта здараецца, то памылкі варта выпраўляць. Але вы не павінны дзеяць так, быццам гэтыя памылкі былі зроблены з намерам нашкодзіць. Папраўце, але не лайце. Вы сустрэнеце ў Вікіпедыі людзей, з якімі будзеце не згодны. Але нават калі яны няправыя, гэта не азначае, што яны маюць намер разваліць ці зняславіць праект. Таксама тут будуць і некаторыя людзі, з якімі вам будзе цяжка супрацоўнічаць. Але і гэта не азначае, што яны спрабуюць нашкодзіць праекту — гэта азначае толькі тое, што вам нялёгка з імі супрацоўнічаць. Няма патрэбы спрабаваць тлумачыць дзеянні ўдзельніка нядобрасумленнасцю, нават калі здаецца выяўным злы намер, таму што спосаб супраціву актыўных удзельнікаў і адміністратараў (выпраўленні, адкаты, блакаванні) будзе абраны і скарыстаны менавіта на падставе паводзін удзельніка, а не яго намераў.

Няма сумненняў, паміж прэзумпцыяй сумленнасці і ігнараваннем шкоднасных дзеянняў існуюць адрозненні. Калі вы чакаеце, што іншыя людзі будуць меркаваць, што вы дзееце зыходзячы з добрых намераў, паклапаціцеся пра тое, каб гэтыя намеры прадэманстраваць. Не прымушайце іншых заўсёды толькі меркаваць вашы добрыя намеры. Вымогі: «Мяркуйце (мае) добрыя намеры!» —не вызваляюць вас ад патрэбы тлумачыць свае дзеянні, а частае грэбаванне гэтай патрэбай толькі пераканае іншых у тым, што вы дзееце нядобрасумленна ці проста не адказваеце за свае дзеянні.

Калі разгараецца вайна правак, лёгка забыцца пра прынцып здагадкі добрых намераў. Гэта можа прывесці да непажаданых наступстваў:

  • Асабістыя нападкі. Як толькі, мяркуючы нядобрасумленнасць, вы дапусціце пераход на асобы, аб'ект вашых нападкаў можа выказаць здагадку что з вашага боку ёсць благія намеры. Вайна правак ад гэтага стане толькі бязлітасней. Людзі, як і сланы, рэдка забываюць дрэннае.
  • Адступы ад прынцыпу нейтральнага пункта гледжання. У ідэале, артыкулы павінны задавальняць усіх. Кожны адкат, заміж карэктоўкі і ўраўнаважвання аднабаковага падыходу, парушае прынцып нейтральнага пункту гледжання па-за залежнасцю ад таго, наколькі адыёзным быў тэкст, які мае патрэбу ў збалансаванні і карэкцыі прадузятасцяў. Паспрабуйце высвятліць, чаму іншы ўдзельнік унёс у артыкул сваю прадузятасць, чаму іншы ўдзельнік лічыць, што артыкул быў неаб’ектыўным. Далей, калі гэта магчыма, паспрабуйце з'яднаць вашы пункты погляду, уключыўшы ў выклад іншую пазіцыю, але ў выразах, якія вы лічыце нейтральнымі. Калі кожны бок будзе пільнавацца такога прынцыпу, то, у канчатковым рахунку, вы сыдзецеся на досыць нейтральным пункце погляду або хоць бы сустрэнецеся недзе паблізу ад яе.

Заміж таго каб вінаваціць рэдактара, заўсёды лепш спакойна выправіць чыю-небудзь памылку, нават калі вы думаеце, што яго дзеянні былі злаўмыснымі. Бо чалавек ахвотней пагодзіцца з вашымі заўвагамі, калі яны будуць выяўлены ў таварыскай форме. Калі ж вы перакананы, што толькі што дададзены тэкст няслушны, то нашмат лепш будзе яго выправіць, чым проста выдаліць.

Калі вашы папраўкі лічаць ашукай ці арыгінальным даследаваннем —паспрабуйце не вінаваціць іншых удзельнікаў у няцерпнасці і не настойвайце на сваёй правасці галаслоўна, а прывядзіце спасылкі на друкаваныя ці электронныя крыніцы, з якіх вы запазычылі падпалыя сумневу звесткі.

Гэтыя рэкамендацыі не патрабуюць, каб удзельнікі працягвалі меркаваць сумленнасць у выпадку выяўнасці процілеглага. Вандалізм, нападкі на асобу, агрэсія і абразы, а таксама войны правак могуць прывесці да страты добрых намераў. У той жа час, помніце, што людзям уласціва вучыцца на сваіх памылках, і не варта ўзгадваць удзельніку яго, магчыма, непрыстойныя паводзіны ва ўжо вырашаных канфліктах.

Гл. таксама

    Не шукайце злы намер там, дзе ўсё можна растлумачыць дурасцю.

Спасылкі

Tags:

Вікіпедыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ігар Васільевіч ЛяшэнкаФразеалагізмPornhubЭлітарная культураСекс без пранікненняНовасібірскі афінажны заводБеларусь у Вялікай Айчыннай вайнеУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Нёман (часопіс)ВялікдзеньКазімір Вікенцьевіч КамейшаМаксіміліян III ГабсбургУладзімір СцяпанМесны склонУ пошуках ДорыГрушаўская вуліца (Мінск)Нацыянальная бібліятэка БеларусіNode.jsГвельфскі ўніверсітэтNürnbergБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны1960ЭкстазФілалагічны факультэт БДУБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМіжславянская моваЭміне Семіе АнасьяМухамор чырвоныБеларускі алфавітБеларусьЧасціны мовыFTPНавум Якаўлевіч ГальпяровічСяргей БульбаАперацыйная сістэмаЛюдміла Пятроўна ВоранаваКрасная Гара (Краснагорскі раён)НазоўнікАркаНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Тадэвуш КасцюшкаКірыліцаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)АдзёрАлесь АдамовічБеларусізацыяГісторыя МінскаНумідыяКараль ШыманоўскіІмануіл КантАляксандр Валер’евіч ХаджаеўБеларускі фальклорПапараць-кветкаГарады БеларусіПаўднёвая КарэяУладзімір Уладзіміравіч Пуцін21 красавікаНовасібірскі авіяцыйны завод імя В. П. ЧкалаваЗайменнікПятрусь БроўкаФутджобСтрававальная сістэма чалавекаБэзOnliner.byВалянцін АкудовічКулажкаПадзолістыя глебыПсалтыр ДавідавыАнатоль ВярцінскіПолацкае княстваЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Станіславова (Пухавіцкі раён)Раман🡆 More