галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне.

Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: Згодна з Вікіпэдыя:Кансэнсус, «Дзеля знаходжаньня кансэнсусу патрабуецца старанна ацаніць сілу і якасьць саміх аргумэнтаў, прыведзеных рознымі бакамі». На жаль, за ўвесь час галасаваньня не знайшлося ўдзельніка, які б зрабіў гэта [1]. Таму кансэнсусу дасягнуць не атрымалася, правіла не прынятае. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:19, 25 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Прапанова

Вітаю! Як маецеся? Прапаную ўвядзеньне 3-гадовага тэрміну пераабраньня адмінаў паводле Вікіпэдыя:Адміністрацыя/Абраньне. Буду ўдзячны за падтрымку.

  • Галасаваньне праводзіцца зь 7 па 21 кастрычніка 2023 году.
  • Арганізатар: W (гутаркі)

Галасаваньне

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За

  1. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Падтрымліваю. Падчас удзелу ў Сустрэчы Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Тбілісі 15—17 верасьня даведаўся пра існаваньне такога правіла ў габрэйскай і нарвэскай Вікіпэдыях, па падставе прыкладу якіх і пераклаў дадзеную прапанову правіла. Буду ўдзячны за падтрымку. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 14:57, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
  2. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Падтрымліваю --Jarash (гутаркі) 15:38, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
  3. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Падтрымліваю. --Zemant (гутаркі) 19:18, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
  4. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Падтрымліваю. --Odri Tiffani (гутаркі) 19:38, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
  5. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Падтрымліваю. --Stary Jolup (гутаркі) 09:17, 11 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
  6. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Падтрымліваю. --Magnus108 (гутаркі) 00:19, 12 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Супраць

  1. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Супраць. Выклаў свае аргумэнты яшчэ ў адпаведным абмеркаваньні (якое ініцыятар цалкам праігнараваў). Калі коратка: у такім выглядзе правіла ня дзее ні ў адным моўным разьдзеле, а яго прапанаваная фармулёўка парушае дзейнае правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус. Адказаў на мае аргумэнты або іх нейкіх упамінаў тут дагэтуль няма, што фактычна парушае памянёнае правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус: «галасаваньне хутчэй пачынае абмеркаваньне, а не завяршае яго». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:03, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
  2. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Супраць. Правіла хоць і мае выключна добрыя мэты, але на дадзеным этапе разьвіцьця для нас ня вельмі прыдатнае (хоць і прапаноўваецца ў адаптаваным выглядзе). Наш разьдзел, як ужо адзначыў Kazimier Lachnovič, мае толькі 22 чалавекі, пры гэтым значнага росту рэдактараў на працягу часу не відаць. Мне здаецца, дадзенае правіла можа ў пэрспэктыве прывесьці да адсутнасьці адміністратараў. На маю думку, перад прыняцьцем гэтага правіла варта дачакацца значна большага ліку актыўных удзельнікаў, да таго ж няма куды сьпяшацца за тымі двума разьдзеламі. -- Gleb Leo (гутаркі) 21:44, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
      Вітаю! Як маецеся? У тым і справа, што прапанаванае правіла прывяло да больш жвавага ўдзелу вікіпэдыстаў у рэдагаваньні за кошт рэгулярных галасаваньняў, а таксама наадварот шматкроць павялічыла лік адмінаў. Буду ўдзячны за вашую падтрымку якраз з гэтай нагоды. Для прыкладу прывяду 10 галасоў за 6 дзён за артыкул (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця). Тым часам, гэтае правіла павялічыць тэрмін галасаваньня з 2-х тыдняў да 3-х. Ва ўсялякім разе ў мяне будзе больш часу, каб патлумачыць посьпех гэтага правіла ў тых двух разьдзелах на Вікісустрэчы 12 кастрычніка, на якую і іншых запрашаю. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 21:55, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
        Добры вечар! Усё добра, дзякуй. А Вы як? А ці тлумачылася, як канкрэтна гэта паспрыяла павелічэньню актыўнасьці ўдзельнікаў, што тут станавілася для іх стымулам рэдагаваць? Я, напрыклад, успамінаю сябе, калі я раней быў даволі актыўным рэдактарам канкрэтна Вікіпэдыі, і мяне пытаньні адміністраваньня тады клапацілі слаба, асабліва на першых парах. Gleb Leo (гутаркі) 22:23, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
          Варта таксама памятаць, што ў адрозьненьне ад габрэйскай і нарвэскай (норск), наш разьдзел жыве ў цяжкіх умовах канкурэнцыі з нашмат больш папулярным у нашай краіне расейскім разьдзелам. З-за гэтага навогул пытаньне, ці дадуць меркаваны станоўчы эфэкт такія зьмены, ці пра іх навогул зьведаюць магчымыя новыя ўдзельнікі, якія могуць проста пайсьці ў больш папулярны разьдзел? Gleb Leo (гутаркі) 22:39, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
            Браў прыклад спачатку з габрэйскай. Дарэчы, у Ізраілі часта чытаюць анг.вікі. Адсюль і тэрмін у 3 гады, а ня 2, як у нарвэскай.--Удзельнік:W 22:47, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
          Цудоўна. Стварыў артыкул пра 1-ы беларускамоўны альбом «Хачу дамоў» гурта «Дразды». Адміны сталі для перавыбраньня больш дбаць пра меркаваньне іншых удзельнікаў. Таксама рэгулярнасьць выбараў прывяла да таго, што раней мала ўцягнутыя ўдзельнікі сталі як самавылучацца на пасаду адмінаў, гэтак яшчэ больш было вылучэньняў новых адмінаў з боку даўнейшых. Атрымаўся пасьпяховы досьвед кааптацыі.--Удзельнік:W 22:44, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
            Сапраўды, у Ізраілі 51 мільён праглядаў габрэйскай і 24 ангельскай. У нас жа 34 мільёны — расейскай і толькі 173 тысячаў — нашага разьдзелу (на травень 2023). Гэта зусім непараўнальная розьніца становішчаў. Як Вы напісалі, гэта мусіць палепшыць атмасфэру сярод дзейных рэдактараў: у адмінаў зьявіцца стымул быць больш уважлівымі, у простых удзельнікаў — быць больш актыўнымі, каб, як я разумею, вылучыцца на якую-небудзь пасаду. Тэарэтычна сапраўды гэта можа прывесьці да добрай ратацыі людзей, але ў нас для гэтага павінны быць людзі, якіх у нас пакуль нястача (хаця тэарэтычна мы можам спадзявацца, што за наступныя 3 гады адбудзецца прыліў удзельнікаў). Праблемным бокам прыняцьця гэтых правілаў зьяўляецца таксама, што, выходзіць, усе дзейныя адміністратары згубяць правы ў адзін момант, што стварае нядобрае «бескаралеўе», варта ж хаця б на розныя месяцы аднаго году прызначыць іхняе пазбаўленьне пасады (напрыклад, хто раней зь дзейных заняў пасаду, той у ранейшы месяц таго году пазбаўялецца), каб не было сытуацыі, што адміністратараў раптам зусім няма Gleb Leo (гутаркі) 23:33, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
              Вялікі дзякуй за лічбы. Прапанаванае правіла і заклікана разарваць існае ў нас, як некалі ў габрэйскай вікі, заганнае кола нястачы ахвочых. Дый датэрміновае перавыбраньне не абмяжоўваецца новаўвядзеньнем. Тым часам, якраз пры існым ладзе мы ствараем менш артыкулаў параўнальна з ранейшымі гадамі, а гэтае правіла дапамагло выбуховаму росту ў габр. і нарвэскай вікі. Таму, акрамя працягу спаду рэдагаваньня ў выпадку адсутнасьці зьмяненьня гэтага правіла, няма чаго і чакаць. Непакоіцца хутчэй варта ў сувязі з захаваньнем самагубчага статус-кво, таму спадзяюся на адкліканьне вашага голасу супраць і падтрымку гэтага правіла дзеля адновы ранейшага росту нашага моўнага разьдзелу.--Удзельнік:W 11:57, 8 кастрычніка 2023 (UTC+3)
                «Выбуховы рост» — гэта пакуль нічым не даведзеная рэч (больш падрабязна напісаў тут), як і няма нейкага параўнаньня пачатковага стану нашага і тых разьдзелаў да таго росту. Таксама ў каторы раз зьвяртаю ўвагу на тое, што іўрыт і нарвэская ня ёсьць загрожанымі мовамі, таму тамтэйшыя праблемы аб'ектыўна далёкія ад нашай. Тое, што прыцягваньне ўдзельнікаў да галасаваньняў не спрыяе іх уцягваньню ў праект, вы ўжо фактычна прызналі самі («мне даводзіцца так шукаць падтрымку вашым жа добрым артыкулам, калі сканчаюцца 3 месяцы на абмеркаваньне» [2]). Пра гэта сьведчыць і статыстыка: за гады падобнай практыкі з вашага боку колькасьць удзельнікаў, якія б вылучалі артыкулы ў добрыя, ня тое, што не павялічылася, а наадварот, зьменшылася да аднаго — вас. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:10, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
                  Вялікі дзякуй за перанос абмеркаваньня сюды. Пра выбуховы рост на Вікісустрэчы ЦУЭ ў Грузіі казаў супрацоўнік Фундацыі "Вікімэдыя", які вёў навучальны дзень. Замест адзінак адмінаў у іх цяпер дзясяткі і іх падтрымка і колькасьць толькі расьце. Хутчэй наадварот такія звароты выклікаюць з паўтузін правак кандыдатаў у добрыя артыкулы, якіх інакш не было б. Таму заклік да ўдзелу ў абмеркаваньні варта прызнаць за адназначы посьпех, якім варта рушыць далей і вам самому пераймаць, а не пасіўнічаць на пасадзе адміна, пра што ўжо чытаў ад іншага ўдзельніка, як заўвагу да абовух адмінаў. Гэтае ж правіла толькі паспрыяе адпаведнаму шырэйшаму ўдзелу, які цяпер ужо маем у рэдагаваньні добрых артыкулаў.--Удзельнік:W 15:29, 8 кастрычніка 2023 (UTC+3)
                    Мяркуючы з гэтай і шэрагу папярэдніх спрэчак з вашым удзелам, ёсьць усе падставы да сумневу ў адэкватнасьці вашай інтэрпрэтацыі словаў іншых асобаў. Пагатоў, у нас тут не прэзэнтацыя з продажу нейкай прадукцыі ў духу сеткавага маркетынгу. Таму альбо вы даеце нармальнае абгрунтаваньне і нармальныя адказы на пададзеныя аргумэнты, альбо спыняеце свой удзел у абмеркаваньні і больш не марнуеце час і нэрвы іншых удзельнікаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:00, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
                      Мяркуюы з гэтага абмеркаваньня, падчас якога ўдзельнік прыбраў свой голас супраць, ёсьць усе падставе меркаваць пра адэкватнасьць маёй інтэрпрэтацыі як гэтага правіла, гэтак і словаў іншых асобаў, у яго падтрымку. Калі ласка, беражыце свае нэрвы. Буду ўдзячны за дадатковыя пытаньні ў разьдзеле ніжэй, калі такія засталіся.--Удзельнік:W 21:00, 9 кастрычніка 2023 (UTC+3)
  3. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Супраць. Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не выпрабоўвайце на трываласьць. --Ліцьвін (гутаркі) 15:49, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
      Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй, што далучыліся да абмеркаваньня. У чым бачыце абсурд? З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 21:03, 9 кастрычніка 2023 (UTC+3)
        Усім вядома, што прыняты нарматыўны прававы акт ня мае зваротнай сілы, гэта значыць, што ён ня можа распаўсюджваць свае дзеяньні на адносіны, якія ўзьніклі да яго ўступленьня ў сілу. Прапанаванае вамі правіла парушае ўсе магчымыя нормы, якія склаліся за тысячагодзьдзі існаваньня чалавецтва і замацаваныя праз кроў, пот і сьлёзы людзей. Калі вы жадаеце з кагосьці зьняць правы адміністратара або бюракрата, то вам трэба ладзіць адпаведнае галасаваньне з сапраўднымі аргумэнтамі, бо менавіта такім чынам існыя адміністратары і бюракраты былі раней абраныя. --Ліцьвін (гутаркі) 10:44, 10 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
  4. галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Супраць Няма пераходнага становішча, што ўжо вельмі добра выказаў Удзельнік:Ліцьвін і не буду пісаць другі раз. Гэта першая прычына, чаму я супраць. Сама ідэя кадэнцыйнасьці можа быць ацэнена, чаму не. Калі бы яна стала асобнай тэмай, ок. Але яе звязалі з 4 крытэрыямі, з якіх 1-3 даволі ацэнныя, цяжка іх праверыць. Гэта другая прычына. Прашу сказаць, ці прапагатары ведаюць, колькі ўдзельнікаў будзе мець магчымасьць стаць абранымі, паводле гэтых крытэрыі і зьвестак на дзень пачатку галасаваньня? Існуе або будзе існаваў які-то сьпіс удзельнікаў, якія будуць мець пасіўнае права голасу? Bocianski (гутаркі) 14:24, 10 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Нэўтральна

Іншае меркаваньне

Раю ўдзельнікаў не марнаваць свой час на простае адзначэньне «за»: у гэтым разьдзеле дзее правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус, згодна зь якім «разьвязкі ў Вікіпэдыі прымаюцца не паводле колькасьці ўдзельнікаў, „якія зазірнулі“ і „якія прагаласавалі“, а на падставе прыведзеных аргумэнтаў» і што «галасаваньні або апытаньні самі па сабе не зьяўляюцца асновай для прыняцьця нейкага варыянту, і ніхто ня мусіць падпарадкоўвацца іх вынікам, з выняткам пэўных асобных выпадкаў, калі гэта абумоўліваецца правіламі» (напомню, што важнасьць гэтага дзейнага ў вялікай колькасьці моўных разьдзелах правіла сьцьвярджаецца ў Вікіпэдыя:Пяць слупоў «у дыспутах шукайце кансэнсус»). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:03, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

    Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за вашую падтрымку гэтага правіла, бо яно, як выглядае, адкажа на вашыя турботы наконт дадатковых адмінаў, як гэта адбылося ў выпадку габрэйскай і нарвэскай вікі, пра што згадваю ў Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Адміністрацыя/Абраньне. Таксама буду ўдзячны за дадатковае тлумачэньне наконт правіла пра кансэнсус, якое тычыцца артыкулаў, а ня выбараў: «Усе працэсы, зьвязаныя з рэдагаваньнем старонак Вікіпэдыі або яе ўдзельнікамі, так ці іначай спалучаюцца з пошукам згоды (кансэнсусу) датычна зьместу гэтых старонак. Пры рэдагаваньні артыкулаў кансэнсус звычайна дасягаецца натуральным шляхам… Калі ў абмеркаваньнях у Вікіпэдыі заходзіць гаворка пра „кансэнсус“, то заўсёды маецца на ўвазе кансэнсус, дасягнуты „ў рамках усталяваных правілаў і працэдур“. Кансэнсус, дасягнуты сярод вызначанай невялікай групы ўдзельнікаў, амаль ніколі ня ў стане пераважыць кансэнсус, дасягнуты супольнасьцю ў цэлым і зафіксаваны ў правілах». З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 21:47, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
      На жаль, вы не разумеце (ці ня хочаце разумець) тое, што цытуеце: «Усе працэсы, зьвязаныя з рэдагаваньнем старонак Вікіпэдыі або яе ўдзельнікамі, так ці іначай спалучаюцца з пошукам згоды (кансэнсусу) датычна зьместу гэтых старонак». Зьмест старонак Вікіпэдыі — гэта відавочна ня толькі пра артыкулы, але і пра зьмест старонак Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі. Мае турботы тычацца не дадатковых адміністратараў, а найперш дадатковых актыўных і адэкватных удзельнікаў, зь якіх можна тых адміністратаў абіраць бяз страху, што неадэкватныя (з парушэньнем правілаў) паводзіны новаабраных адміністратараў могуць зьнішчыць гэты моўны разьдзел, то бок у тым ліку маю шматгадовую працу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:49, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
        Для набору новых адмінаў прапанаванае правіла і будзе карысным, як у выпадку найперш габрэйскай Вікіпэдыі, бо Удзельнік:Asaf (WMF) прыводзіў на Вікісустрэчы ЦУЭ ў Грузіі найперш іх прыклад.--Удзельнік:W 23:17, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
          Новыя адміны набіраюцца з адэкватных, разважлівых удзельнікаў, і іх павелічэньню бязглуздыя галасаваньні (то бок без абавязку абгрунтоўваць сваю думку з боку ўдзельнікаў + з прыцягненьнем удзельнікаў праз маніпуляцыйны заклік «буду ўдзячны за падтрымку», што можа ўпрымацца як пагроза неўдзячнасьці ў выпадку непадтрымкі) ніяк не спрыяюць. І так, дзякую, што прызналі, што цяперашняя фармулёўка парушае Вікіпэдыя:Кансэнсус, таму ўсякая спроба ўвесьці гэтае правіла з такой фармулёўкай можа разглядацца як парушэньне правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:46, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
            Прапанаванае правіла захоўвае ранейшыя ўмовы наконт абгрунтаваньня сваіх думак паводле Вікіпэдыя:Кансэнсус. Таму цяперашняя фармулёўка цалкам адпавядае Вікіпэдыя:Кансэнсус. Тое, у чым уяўляеце сабе пагрозы, якраз і вырашаецца гэтым правілам. Буду ўдзячны, калі патлумачыце свае страхі падрабязьней, калі такія засталіся. Калі са страхамі скончылі, то буду ўдзячны за адкліканьне вашага голасу супраць, як і за падтрымку прапанаванага правіла.--Удзельнік:W 12:06, 8 кастрычніка 2023 (UTC+3)
              Няпраўда, відавочна не захоўвае, бо цяпершняя фармулёўка сьцьвярджае безумоўнае падпарадкаваньне вынікам галасаваньняў, што беспасярэдне супярэчыць Вікіпэдыя:Кансэнсус. У каторы раз паўтараю (бо вы працягваеце ігнараць гэты мой аргумэнт, а такія паводзіны добра ілюструе Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не хадзіце па крузе ў дыскусіі), што абсалютызацыя неаргумэнтаваных галасаваньняў ва ўмовах браку разважлівых і адказных удзельнікаў — гэта стварэньне ўразьлівасьці для гэтага моўнага разьдзелу, што ставіць пад пагрозу вынікі ў тым ліку і маёй шматгадовай працы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:10, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
                Праўда тое, што правіла пра кансэнсус працягвае дзейнічаць у габр. і нарв. вікі пры правіле пераабраньня адмінаў з прытрымліваньнем нават ня тое, што вынікаў галасаваньняў, але і апытаньняў, што мусілі б быць менш абавязвальнымі. У нас пакуль адсутнічалі галасаваньні бяз довадаў і наўрад ці прадбачацца, асабліва з улікам гэтага галасаваньня, абмеркаваньне да якога ўжо цягне амаль на добры артыкул па абсягу. :)--Удзельнік:W 15:40, 8 кастрычніка 2023 (UTC+3)
                  І зноў ня чуеце: вынікі апытаньняў не падводзяцца паводле простага падліку галасоў, пагатоў у Нарвэскай Вікіпэдыі, увогуле, няма адпаведніка нашаму Вікіпэдыя:Апытаньні. Галасаваньне бяз довадаў як раз назіраецца ўжо і тут: з боку тых двух малаактыўных у разьдзеле ўдзельнікаў, якія пасьпелі адно адзначыцца «за» і ніяк не аргумэнтавалі і не спрабуюць аргумэнтаваць сваю пазыцыю, што яшчэ раз пацьвярджае, што прыцягваньне да галасаваньняў праз маніпуляцыйны спам на старонках размоваў не спрыяе сапраўднаму ўцягваньню ўдзельнікаў у праект. Адзначу, што ваш «:)» у сур’ёзнай дыскусіі выглядае за тролінг. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:10, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
                  Вялікі дзякуй за ўважлівасьць да апытаньняў. То значыць, што я сапраўды слушна пераклаў нарвэскае правіла, а не зьмякчыў яго. Калі жадаеце запытаць камэнтар ад удзельнікаў, якія робяць унёсак зь 2010 і 2011 гадоў, і правамоцна галасавалі паводле ўведзеных вамі ж ўмоваў галасаваньня, то можаце зьвярнуцца да іх на тых самых старонках гутарак, што і я. Буду ўдзячны, калі пачнеце прытрымлівацца правіла наконт меркаваньня пра добрыя намеры, бо раблю гэтак адносна вас. Ці маеце яшчэ пытаньне?--Удзельнік:W 21:16, 9 кастрычніка 2023 (UTC+3)
    Ёсьць пытаньне наконт правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус, якое вы згадалі. А хто вызначае чые прыведзеныя аргумэнты больш пераканаўчыя? Адміністратары? — Dymitr 00:31, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
  1. На жаль, ініцыятар так і не падаў нармальнага абгрунтаваньня (хоць пра гэта казалі, яшчэ да пачатку галасаваньня), навошта ўводзіць у гэтым моўным разьдзеле даволі рэдкае правіла, якое дзее толькі ў двух вікіпэдыях. Сьцьверджаньні ініцыятара пра нейкую эфэктыўнасьць таго правіла ёсьць цалкам галаслоўнымі, бо ўдзельнік нават не падаў параўнаньня дынамікі (хуткасьці) росту разьдзелаў на іўрыце і нарвэскай мовах зь іншымі больш-менш параўнальнымі моўнымі разьдзеламі (статус мовы, колькасьць носьбітаў, рэгіён) за пэрыяд ад увядзеньня там гэтага правіла. Ужо не кажу пра тое, што параўноўваць трэба і пачатковыя ўмовы: колькі актыўных удзельнікаў і адміністратаў было ў тых моўных разьдзелаў на момант увядзеньня правіла, бо як выглядае, значна больш, чым у нас цяпер.
  2. З папярэдняга пункту выходзіць наступны: калі ў разьдзелах на іўрыце і нарвэскай мовах на момант увядзеньне прапанавага правіла было значна больш адміністратаў, чым цяпер у нас, то ў іх не магло ўзьнікнуць сытуацыі, што разьдзел страціць усіх адміністратараў адначасна. Стварэньне падобных сытуацыяў (нават тэарэтычнае — пры нейкім разносе сканчэньня паўнамоцтваў) адназначна падрывае нармальнае функцыянаваньне гэтага разьдзелу.
  3. Ініцыятар так і не патлумачыў, як нейкія дадатковыя выбарчыя «кампаніі» (то бок якія праводзяцца праз прымху, а не аб’ектыўную патрэбу) адпавядаюць правілу Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі і чаму хтосьці мусіць марнаваць свой час на правядзеньне такіх зусім не абавязковых дзеля нармальнага функцыянаваньня гэтага моўнага разьдзелу кампаніяў замест напісаньня і паляпшэньня артыкулаў.
  4. Ініцыятар так і не патлумачыў, як дададзены асабіста ім у прапанавае правіла прынцып безумоўнага падпарадкаваньня вынікам галасаваньняў (то бок без абавязковай умовы дасягненьня кансэнсусу) адпавядае Вікіпэдыя:КансэнсусТакім чынам, прыняцьце таго або іншага варыянту разьвязаньня праблемы ў Вікіпэдыі не засноўваецца на фармальным падліку галасоў: Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі. Галасаваньні або апытаньні самі па сабе не зьяўляюцца асновай для прыняцьця нейкага варыянту, і ніхто ня мусіць падпарадкоўвацца іх вынікам, з выняткам пэўных асобных выпадкаў, калі гэта абумоўліваецца правіламі») і памянёнаму ўжо правілу Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыіасноўным спосабам дасягненьня кансэнсусу зьяўляецца абмеркаваньне, а не галасаваньне»).

Tags:

галасаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Прапановагаласаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў Галасаваньнегаласаваньні/Правіла Абраньня Адмінаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПалятухаСяргей Паўлавіч АбламейкаАмэрыканскі даляр4 верасьняCreative CommonsСлуцкі збройны чынНапалеон IIГарбатаБеларускі нацыяналізмГомельская вобласьцьКапаніцаТэракт у «Крокус Сіці Холе»Анальны сэксТрэйнчэ Кээвэр1 красавікаАляксандар I (расейскі імпэратар)ВікіцытатнікБіткойнІнтэрнэтЗарыян Даленга-Хадакоўскі.neПарыжГайла (імя).atЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Эйгінт.nuФранцузыТрояРэформа беларускага правапісу 1933 годуЧас UnixВытворнае словаСьпіс гарадоў БеларусіЛьвоўТэсалёнікіАлесь РазанаўРусіфікацыя БеларусіДональд ТрампКастрычнік (кінатэатар, Менск)Віленскі мэтрапалітэнПавал ВэнтКузьма ЧорныПарнаграфія ў ІталііКаласы пад сярпом тваімКіева-Пячэрская лаўраШпакЛязьбійская парнаграфіяЗнак плюс-мінусСэвільля (футбольны клюб)Аляксей ДудараўАўтарскае праваУладзімер ПуцінВікікрыніцыРэжым ЛукашэнкіКаменкаУсходняя ЭўропаСярэднебасьнійскі кантон2010Мілян (футбольны клюб)ПарагвайБеларусьКінатэатарОйча нашАндрэй Павук (актывіст)Таварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Навуковая фантастыкаСэксуальныя пазыцыі1525🡆 More