Турэччына

Турэ́ччына або Ту́рцыя, афіцыйная назва Турэ́цкая Рэспу́бліка (па-турэцку: Türkiye Cumhuriyeti) — дзяржава, разьмешчаная ў Эўразіі, мае сухапутную мяжу з Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам, а таксама з Баўгарыяй, Грэцыяй, Сырыяй, Іракам і Іранам.

З Расеяй і Ўкраінай мае на Чорным моры агульную мяжу эканамічнай зоны і кантынэнтальнага шэльфу, а з Грузіяй — таксама мяжу тэрытарыяльных вод. Абмываецца водамі Чорнага, Эгейскага і Міжземнага мораў. Азіяцкая і эўрапейская часткі краіны падзеленыя пратокамі (Басфор, Мармуровае мора, Дарданэлы).

Турэччына
турэц. Türkiye Cumhuriyeti
Сьцяг Турэччыны Герб Турэччыны
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Yurtta Sulh, Cihanda Sulh
Дзяржаўны гімн: «İstiklâl Marşı»
Месцазнаходжаньне Турэччыны
Афіцыйная мова турэцкая
Сталіца Анкара
Найбуйнейшы горад Стамбул
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Рэспубліка
Рэджэп Таіп Эрдаган
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
37 месца ў сьвеце
783 562 км²
1,3
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
18 месца ў сьвеце
Турэччына 76 667 864
100/км²
СУП
 • агульны (2013)
 • на душу насельніцтва
17 месца ў сьвеце
$820 827 млн
$11 277
Валюта Турэцкая ліра (₺) (TRY)
Незалежнасьць 29 кастрычніка 1923 году
Дамэн верхняга ўзроўню .tr
Тэлефонны код +90
Мапа Турэччыны
Мапа Турэччыны

Гісторыя

Малая Азія была калыскай мноства культураў і дзяржаваў старажытнасьці. Засяленьне гэтай тэрыторыі адбылося каля 13 тысячаў гадоў таму. Так званы «ўрадлівы паўмесяц», у якім адбыўся пераход ад зьбіральніцтва да культурнага земляробства, часткова ляжыць ў вобласьці сучаснай Турэччыне. На тэрыторыі Турэччыны паўстала адна зь першых аселых мескіх цывілізацыяў сьвету (горад Чатал-Хююк). Пазьней тэрыторыі Турэччыны займалі готы й гурыты, якія стваралі высокаразьвітыя культуры тае эпохі. Пазьней, на думку шэрагу гісторыкаў, Анатолія (усход Турэччыны) стала прарадзімай індаэўрапейцаў, адкуль яны распаўсюдзіліся па Эўропе й Азіі. У пачатку ІІ тыс. да н. э. Турэччыну займае адна зь першых індаэўрапейскіх дзяржаваў (Гецкае царства), якое, аднак, праз адносна хуткі час было зьмеценае (з гэтым зьвязваецца актыўная дзейнасьць народаў мора й заняпад Бронзавага веку на Блізкім Усходзе). У часы росквіту Старажытнай Грэцыі захад і поўнач Турэччыны актыўна калянізуецца грэкамі, пазьней тэрыторыя краіны — арэна войнаў між пэрсамі й грэкамі, пасьля чаго тэрыторыя краіны канчаткова замацоўваецца ў грэцкім культурным улоньні.

У тыя часы туркі яшчэ не жылі на гэтай тэрыторыі. Сэльджукі былі першай турэцкай дынастыяй, войска якой захапіла ў 11 стагодзьдзі частку Армянскага нагор’я і падпарадкавалі сабе ў далейшым большую частку Бізантыйскай імпэрыі і Армэніі.

Пад уплывам заваёўных паходаў Чынгісхана, з Гарасану на захад рушыла арда цюрак-агузаў колькасьцю прыкладна 50 тысячаў чалавек пад кіраўніцтвам хана Сулеймана; пры яго сыне Эртагрулу заваявальны рух працягваўся, агузы далучыліся да ваенных апэрацыяў сэльджукаў супраць Бізантыі і аселі на землях паміж Анкарой і Брусай. Сын Эртагрула Асман стаў заснавальнікам Асманскай імпэрыі — магутнай дзяржавы, якая ў пэрыяд найбольшага росквіту (17 ст.) займала тэрыторыі Анатоліі, Блізкага Ўсходу, Паўночнай Афрыкі, Балканскага паўвостраву і прылеглыя да яго з поўначы землі Эўропы. Цюркі сталі асноўным насельніцтвам краіны й пазьней леглі ў аснову турэцкага этнасу.

У 19 стагодзьдзі адставаньне Асманскай імпэрыі ў навуковым, тэхнічным і эканамічным разьвіцьці ад эўрапейскіх краінаў стала катастрафічным. На ўскраінах імпэрыі ўзмацніліся сэпаратысцкія памкненьні. Асманская дзяржава пачала паступова страчваць свае тэрыторыі, саступаючы тэхналягічнай перавазе Захаду. Лавіруючы паміж Нямеччынай і Вялікабрытаніяй імпэрыя ўцягнулася ў Першую сусьветную вайну (на баку Нямеччыны), якая скончылася паражэньнем пранямецкай кааліцыі.

Паводле мірнага пагадненьня Асманская імпэрыя павінна была быць падзеленая, прычым адзін з буйнейшых гарадоў Малай Азіі Ізьмір быў абяцаны Грэцыі. Захоп Ізьміру грэцкай арміяй у 1919 паклаў пачатак Вайне за незалежнасьць.

Турэцкія нацыяналісты на чале з Мустафой Кемалем адмовіліся прызнаць мірную дамову і сілай выгналі грэкаў з краіны. Да 18 верасьня 1922 Турэччына была вызваленая ад захопнікаў. Лязанскай мірнай дамовай 24 ліпеня 1923 былі прызнаныя новыя граніцы Турэччыны. 29 кастрычніка 1923 была абвешчана Турэцкая рэспубліка.

Пэрыяд з 1923 па 1946 адзначыўся вялікімі ўнутранымі пераўтварэньнямі ў жыцьці турэцкага грамадзтва. Пад кіраўніцтвам кемалісцкай Рэспубліканскай народнай партыі былі праведзеныя мадэрнізацыя, вэстэрнізацыя і сэкулярызацыя. Гэты пэрыяд характарызуецца аднапартыйнай палітычнай сыстэмай у краіне.

Падчас Другой сусьветнай вайны Турэччына падпісала мірную дамову зь Нямеччынай і заставалася нэўтральнай амаль да канца вайны. У лютым 1945 Турэччына абвясьціла вайну Нямеччыне і Японіі, але гэта было ў значнай ступені сымбалічным актам. Тым ня менш, за гэты крок Турэччына была дапушчана да падпісаньня Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і стала сябрам ААН у якасьці яе заснавальніка.

З 1946 пачаўся сучасны пэрыяд гісторыі Турэччыны. У краіне сфармавалася дэмакратычная шматпартыйная палітычная сыстэма. Асобнымі эксцэсамі былі ваенныя перавароты ў 1960 (сыстэма вярнулася пад цывільны палітычны кантроль у 1961), 1971 (улада ваенных да 1973) і 1980 (фармальна дэмакратычныя выбары адбыліся ў 1983, але кіраўнік путчу генэрал Эўрэн заставаўся прэзыдэнтам да 1989). 1980-я азнаменаваліся хуткім эканамічным ростам у краіне. У 1987 Турэччына падала заяўку на ўступленьне ў Эўрапейскі зьвяз.

У 1997 ваенныя, заклапочаныя ісламскімі сымпатыямі ўраду Н.Эрбакана, накіравалі яму мэмарандум з патрабаваньнем адстаўкі, якую той і зьдзейсьніў. Гэта сытуацыя атрымала назву постмадэрнісцкага путчу. Разам з тым, становішча з павышэньнем уплыву ісламістаў у палітычным жыцьці Турэччыны захоўваецца. Дзяржаўныя органы і ўзброеныя сілы, закліканыя захоўваць традыцыі сьвецкай дзяржавы, што закладзеныя Ататуркам, зь відавочнай цяжкасьцю стрымліваюць працэс узмацненьня «мусульманскай вуліцы», аб чым сьведчаць выбраньне праісламісцкіх палітыкаў на вышэйшыя пасады ў дзяржаве (Р. Т. Эрдаган і А. Гюль — прэзыдэнтамі ў 2014 і адпаведна 2007 годзе).

Партыя Эрдагана (Партыя справядлівасьці і разьвіцьця) атрымлівала перамогі на парлямэнцкіх і муніцыпальных выбарах пачынаючы з 2002 году. 2013 год азнаменаваўся шырокімі акцыямі пратэсту насельніцтва, якія распачаліся як акцыі супраць ліквідацыі мясцовага парку ў Стамбуле. У жніўні 2014 году прайшлі першыя прамыя выбары прэзыдэнта краіны (раней абраны парлямэнтам), на якіх перамогу атрымаў прэм’ер-міністар Рэджэп Таіп Эрдаган, які ўжо пасьпеў заявіць аб сваім жаданьні пашырыць паўнамоцтвы прэзыдэнта (на цяперашні час Турэччына ўяўляе сабою парлямэнцкую рэспубліку).

Кароткая храналёгія

  • 1326 — на адваяваных у бізантыйцаў землях быў заснаваны турэцкі султанат са сталіцай у горадзе Бурса.
  • 1362 — туркі, заваяваўшы землі ў Эўропе, перанесьлі сталіцу ў горад Адрыянопаль (Эдзірнэ). Эўрапейскія ўладаньні Турцыі атрымалі назоў Румэлія.
  • 1375 — туркі заваявалі Кілікію.
  • 1453 — туркі ўзялі Канстантынопаль і зрабілі яго сталіцай новай Асманскай імпэрыі.
  • Пры Сэліме Грозным Турэччына заваявала Сырыю, Арабію і Эгіпет. Турэцкі султан зрынуў апошняга халіфа ў Каіры і сам стаў халіфам.
  • 1526 — адбылася Махацкая бітва, падчас якой туркі разьбілі чэска-вугорскае войска і акупавалі Вугоршчыну і ў 1529 падступілі да сьценаў Вены. На вяршыні сваёй магутнасьці, у кіраваньне Сулеймана Цудоўнага (1520—1555), імпэрыя распрасьціралася ад Вены да Пэрсыдзкай затокі, ад Крыму да Марока.
  • 1678 — туркі захапілі ўкраінскія тэрыторыі на захад ад Дняпра.
  • 19 стагодзьдзі — на ўскраінах імпэрыі ўзмацніліся сэпаратысцкія настроі. Турэччына пачала паступова губляць свае тэрыторыі, саступаючы тэхналягічнай перавазе Захаду. Слабеючы, Турэччына паспрабавала абаперціся на дапамогу Нямеччыны, але гэта толькі ўцягнула яе ў Першую сусьветную вайну, якая скончылася паразай Траістага Хаўрусу.
  • 30 кастрычніка 1918 — складзена Мандроскае замірэньне, а пасьля Сэўрская мірная дамова (10 жніўня 1920). Фактычна Турэччына была падзеленая, прычым адзін з найбуйнейшых гарадоў Малой Азіі Ізьмір (Сьмірна) быў абяцаны Грэцыі. Грэцкае войска ўзяла яго 15 траўня 1919, пасьля чаго пачалася Вайна за незалежнасьць Турцыі. Турэцкія нацыяналісты на чале з Мустафой Кэмалем адмовіліся прызнаць мірную дамову і ўзброенай сілай выгналі грэкаў з Турцыі. Да 18 верасьня 1922 году краіна была вызваленая ад заваёўнікаў, што было зафіксавана ў Лазанскай дамове 1923 году, якой былі прызнаныя новыя межы Турцыі.
  • 29 кастрычніка 1923 — абвешчаная Турэцкая Рэспубліка, і Мустафа Кэмаль, які прыняў імя Атацюрк (бацька турак), стаў яе першым прэзыдэнтам.

Палітыка

Унутраная палітыка

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй (1982 году) Турэччына — сьвецкая дзяржава.

У Турцыі спалучаюцца элемэнты прэзыдэнцкага і парлямэнцкага кіраваньня. Галава дзяржавы — прэзыдэнт, абіраемы парлямэнтам на сямігадовы тэрмін.

Важную ролю ў кіраўніцтве краінай грае канстытуцыйны орган — Рада нацыянальнай бясьпекі (РНБ) Турцыі, у якую ўваходзяць прэзыдэнт, прэм’ер-міністар, міністры абароны, унутраных і замежных справаў, а таксама вышэйшае ваеннае кіраўніцтва. У адпаведнасьці з папраўкай у Канстытуцыю, на пост генэральнага сакратара РНБ з 2004 году прызначаецца цывільная асоба (раней — высокапастаўленыя прадстаўнікі Генштабу).

Заканадаўчая ўлада належыць абіраемаму на пяць гадоў, шляхам прамых выбараў на прапарцыйнай аснове (пры 10-адсоткавым парозе прадстаўніцтва), аднапалатнаму Вялікаму нацыянальнаму сходу Турэччыны (ВНС) у складзе якога 550 дэпутатаў.

Выканаўчая ўлада, галавой якой зьяўляецца прэзыдэнт, зьдзяйсьняецца Радай міністраў. 3 лістапада 2002 году ў Турцыі адбыліся датэрміновыя выбары ў парлямэнт, па выніках якіх сфармаваны аднапартыйны ўрад Партыі справядлівасьці і разьвіцьця (ПСР). З 14 сакавіка 2003 году генэральны старшыня гэтае партыі Р. Т. Эрдаган зьяўляецца прэм’ер-міністрам Турцыі.

Па стане на 1 студзеня 2005 году ў краіне зарэгістравана 51 палітычная партыя, дзейнасьць якіх рэглямэнтуецца Канстытуцыяй і законам аб партыях. Забараняецца ствараць партыі па этнічнай прыкмеце, а таксама адкрыта клерыкальныя і фашысцкія. Па выніках апошніх парлямэнцкіх выбараў у ВНС прайшлі толькі дзьве палітычныя партыі: кіруючая зараз ПСР і Народна-рэспубліканская партыя (НРП). У сувязі з часта практыкаванымі ў ВНС адстаўкамі і пераходамі дэпутатаў з адной палітычнай партыі ў іншую, у тым ліку, у не прайшоўшыя ў выніку выбараў у заканадаўчы орган, у парлямэнце (на 1 красавіка 2005 году) прадстаўленыя пяць партыяў: ПСР — 360 дэпутатаў, НРП — 163, Партыя дакладнага шляху (ПДШ) — 6, Партыя Айчыны (ПА) — 5, Партыя народнага ўздыму (ПНУ) — 1, незалежныя — 14, адно месца — вакантнае.

Вонкавая палітыка

Турэччына мае дыпляматычныя адносіны больш са ста дзяржавамі.

Адным з прыярытэтных у вонкавай палітыцы зьяўляецца эўрапейскі кірунак. Адносіны з заходнеэўрапейскімі дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай і ваеннай галінах атрымалі дынамічнае разьвіцьцё і разглядаюцца першым чынам у гледзішчы далейшай інтэграцыі Турцыі ў Эўрапейскі Зьвяз. Адносіны Турцыі з ЗША усталяваныя ў 1927 годзе і актыўна падтрымліваюцца ў рэжыме «шырокамаштабнага прасунутага стратэгічнага партнэрства».

Важнае месца ў вонкавапалітычных прыярытэтах краіны адводзіцца разьвіцьцю шматплянавага партнэрства з Расеяй, супрацоўніцтву зь дзяржавамі СНД, першым чынам цюркамоўнымі. Турэччына вылучыла сярэднеазіяцкім і закаўкаскім рэспублікам у 1990-я гады таварныя і інвэстыцыйныя крэдыты на суму больш 1,2 млрд даляраў ЗША. Каля 10 тысячаў навучэнцаў з названых дзяржаваў навучаюцца ў турэцкіх вышэйшых і сярэдніх навучальных установах.

У апошнія гады інтэнсіўна разьвіваецца супрацоўніцтва Турцыі з Ізраілем, першым чынам у ваенна-тэхнічнай галіне. Турэччына падтрымлівае актыўныя адносіны з Пакістанам, некаторымі арабскімі краінамі (Эгіпет, Ярданія, дзяржавы Пэрсыдзкай затокі).

Турэччына зьяўляецца першапачатковым сябрам ААН, уваходзіць у розныя камітэты, камісіі і спэцыялізаваныя ўстановы ААН. Краіна прымала ўдзел у працы Асамблеі па бяспэцы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) ў Хэльсынкі і падпісала ў 1975 годзе Заключны акт. Турэччына зьяўляецца ўдзельніцай Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, Менскай групы АБСЭ па Нагорным Карабаху.

Турэччына — чалец НАТО з 1952 году, мае ў арганізацыі другія па колькасьці і магутнасьці ўзброеныя сілы. У краіне разьмешчаныя штаб аб’яднаных ВПС НАТО «Поўдзень» (Ізьмір), апэратыўная база самалётаў АВАКС (Конья), шматлікія аб’екты інфраструктуры альянсу.

Турэччына зьяўляецца асацыяваным сябрам ЭЗ з 1963 году. У 1987 г. урад Турцыі падаў заяўку на ўваходжаньне ў Эўрапейскі Зьвяз. У сьнежні 1999 году Турэччына атрымала статут краіны-кандыдата на чалецтва ў ЭЗ. З 1996 году дзейнічае дамова аб мытным хаўрусе Турцыі з ЭЗ, а на саміце Эўразьвяза 16—17 сьнежня 2004 году ў Брусэлі было прынята рашэньне аб пачатку перадуступных перамоў з Турэччынай у кастрычніку 2005 году.

Турэччына ўваходзіць таксама ў Заходнеэўрапейскі Хаўрус, Арганізацыю Ісламская Канфэрэнцыя (АІК), Арганізацыю Эканамічнага Супрацоўніцтва (АЭС), арганізацыю Чарнаморскага Эканамічнага Супрацоўніцтва (ЧЭС).

Геаграфія

Турэччына месьціцца ва ўсходнім паўшар’і. Яе плошча (уключаючы ўнутраныя вадаёмы) 779,452 км². Асноўная частка тэрыторыі Турцыі — 97% — разьмешчаная ў Азіі і толькі 3% — у Эўропе (23,7 тыс. км²). Максымальная працягласьць турэцкай тэрыторыі з захаду на ўсход 1600 км, з поўначы на поўдзень 600 км.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У адміністрацыйным дачыненьні краіна падзеленая на 81 правінцыю (віляеты).

Эканоміка

Турэччына зьяўляецца індустрыяльна-аграрнай краінай. Яна ўваходзіць у лік першых 25 краінаў сьвету па вытворчасьці СУП, парадку 295 млрд даляраў ЗША ў 2004 годзе, мае найбольш разьвітую ў рэгіёне інфраструктуру паслуг, практычна цалкам забясьпечвае сябе харчаваньнем, вопраткай і абуткам, мэдыкамэнтамі, электрабытавой тэхнікай, электронікай, будматэрыяламі і электраэнэргіяй.

Тэмпы эканамічнага росту ў 2004 годе склалі каля 10% (у 2003 на ўзроўні 6%), прыбыткі на душу насельніцтва — на ўзроўні 4100 даляраў ЗША супраць 3383 у 2003 годзе. Інфляцыя (спажывецкія кошты) ў 2004 годзе склала парадку 9,5% (2003 — 18,4%), а па коштах вытворцаў — 15,35% (13,9%). Экспарт (з улікам чаўновага гандлю) дасягнуў 66,5 млрд, імпарт — 97,2 млрд даляраў ЗША, прыбыткі ад турызму — 12,1 млрд (у 2004 годзе Турэччыну наведалі 17,2 млн замежных грамадзян). Золатавалютны запас складаў (зьвесткі на канец 2004 году) 37,2 млрд даляраў ЗША. Разам з тым, захоўваюцца такія нэгатыўныя фактары, як вялікая вонкавая і ўнутраная запазычанасьць. На пачатак 2005 году дзяржаўная запазычаннасьць — 235 млрд даляраў ЗША, асноўная частка якой прыходзіцца на ўнутраную запазычанасьць — 167,3 млрд вонкавая запазычанасьць — звыш 148 млрд. За 2004 год дэфіцыт аплатнага балянсу склаў 15,6 млрд даляраў (2003 — 8 млрд.). Узровень беспрацоўя, па афіцыйных зьвестках каля 10% актыўнага насельніцтва краіны.

Колькасьць рэгулярнага турэцкага войска складае каля 800 тыс. чалавек. Вярхоўнае камандаваньне ўваходзіць у кампэтэнцыю прэзыдэнта. Практычным камандуючым узброенымі сіламі зьяўляецца начальнік Генэральнага штабу. Прамыя асігнаваньні на ваенныя патрэбы знаходзяцца на ўзроўні адной пятай расходнай часткі бюджэту краіны.

Геаграфічная асаблівасьць Турцыі — разьмяшчэньне на раздарожжы важных шляхоў, якія з старажытнасьці злучаюць Эўропу з Азіяй, чарнаморскія краіны і народы зь міжземнаморскімі. Зараз праз тэрыторыю Турцыі пралягаюць шашэйныя і чыгуначныя магістралі, якія злучаюць Эўропу са шматлікімі краінамі Азіі.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі Турцыі налічваецца больш 100 відаў карысных выкапняў. Краіна валодае шматлікімі відамі руднай, горана-хімічнай, паліўна-энэргетычнай сыравіны. У першую чаргу варта назваць хромавыя, вальфрамавыя, медныя руды, бараты, мармур, вугаль і інш. На долю Турцыі прыпадае 25% агульнасусьветнага запасу ртуці. Турэччына мае вялізныя паліўна-энэргетычныя рэсурсы — нафта, уран, буры вугаль, каменны вугаль.

Дэмаграфія

Нацыянальны склад: туркі, курды, лазы, чэркесы, арабы, грэкі, армяне, габрэі і іншыя нацыянальнасьці.

У момант утварэньня Турэцкай Рэспублікі колькасьць яе насельніцтва складала прыкладна 12,5 млн чалавек. Усяго ў краіне праведзена 12 перапісаў. З 1927 году насельніцтва Турцыі ўзрасло ў 4,4 разы, прычым толькі з 1950 па 1985 год — у 2,5 разы. Хуткі рост насельніцтва, якое дасягнулага ў 2005 годзе 73,2 млн жыхароў, застаецца важнай праблемай краіны.

Разьмеркаваньне жыхароў па тэрыторыі Турцыі адбываецца вельмі нераўнамерна. Найболей густа заселеныя ўзьбярэжжы Мармуровага і Чорнага мораў, затым раёны, прылеглыя да Эгейскага мора. Самы густа населены горад — Стамбул, і самы маланаселены — Ханяры.

Найбуйнейшыя гарады: Стамбул, з прыгарадамі — звыш 10 млн чал., Анкара — 5 млн чал., Ізьмір — 3 млн чал.

Рэлігія

Пануючая рэлігія — іслам суніцкага толку (99% насельніцтва — мусульмане).

Культура

Дзяржаўная мова — турэцкая; распаўсюджаныя замежныя мовы — ангельская, нямецкая.

У Турцыі дзейнічае больш 50 тэатраў і тэатральных пляцовак, палова зь якіх — прыватныя, звыш 100 кінатэатраў, парадку 250 музэяў, большасьць — проста пад небам: славутасьці розных гістарычных эпох і культур, ад антычнасьці да асманскага пэрыяду. У краіне рэгулярна праводзяцца розныя нацыянальныя і міжнародныя фэсты культуры і мастацтва, самы вядомы — Стамбульскі міжнародны фэст (раз у два гады — з траўня па чэрвень). Дзейнічае каля 1200 публічных бібліятэк (11,5 млн кніг), імі карыстаюцца парадку 23 — 24 млн чалавек, зь іх 80% — моладзь, якая вучыцца.

Адукацыя

Сыстэма асьветы Турцыі ўключае пачатковыя клясы (дзеці ва ўзросьце 5 — 11 гадоў), сярэднія школы і ліцэі (11 — 18 гадоў), прафэсійныя інстытуты, унівэрсытэты (іх у краіне каля 70, у тым ліку 18 — прыватныя). Узровень пісьменнасьці сярод сталага насельніцтва — 82 — 83%, пісьменных сярод мужчын — 90%, жанчын — 70%.

СМІ

У краіне выдаецца парадку 2000 газэт (пэрыядычнасьць — ад аднаго дня да месяца) агульным тыражом звыш 4 млн асобнікаў, каля 2500 часопісаў (пэрыядычнасьць ад тыдня да шасьці месяцаў) агульным тыражом да 2 млн асобнікаў і да 250 інфармацыйных бюлетэняў (штотыднёвыя — штогадовыя). Цэнтральныя штодзённыя газэты (парадку 30 назоваў) грамадзка-палітычнай скіраванасьці выдаюцца ў Стамбуле і Анкары, найбуйнейшыя зь іх — «Сабах», «Цюркіе», «Міліет», «Хюрыет», «Заман», «Джумхурыет», «Тэркіш Дэйлі Ньюс» (на ангельскай) і іншыя.

Дачыненьні зь Беларусьсю

Турэччына прызнала незалежнасьць Рэспублікі Беларусь 16 сьнежня 1991. Дыпляматычныя дачыненьні ўрады ўстанавілі 25 сакавіка 1992.

Пасольства Турэччыны ў Беларусі (Менск) адкрытае ў 1992. Пасольства Беларусі ў Турэччыны (Анкара) адкрыта ў 1997. У гарадах Адана, Анталья, Бурса, Ізьмір і Стамбул працуюць ганаровыя консулы Рэспублікі Беларусь.

У ліпені 1996 адбыўся афіцыйны візыт у Турэччыну прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, падчас якога быў падпісаная Дамова аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай (уступіў у сілу ў красавіку 2000). У лістападзе 1999 Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь прымаў удзел у саміце АБСЕ ў Стамбуле.

Ажыцьцяўляецца міжпарлямэнцкае супрацоўніцтва, праходзяць рэгулярныя беларуска-турэцкія палітычныя кансультацыі на ўзроўні намесьнікаў міністраў замежных справаў. Створаны двухбаковыя камісіі:

  • савет дзелавога супрацоўніцтва;
  • эканамічная міжурадавая камісія;
  • па турызму;
  • па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву;
  • па міжнародных аўтамабільных зносінах;
  • па лініі МУС;
  • па консульскіх пытаньнях;
  • па супрацоўніцтве ў галіне абароннай прамысловасьці.

Турэччына ўваходзіць у лік краінаў — значных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. Па аб’ёме таваразвароту яна займае 15-е месца ў агульным сьпісе краінаў, зь якімі Беларусь ажыцьцяўляе зьнешнегандлёвыя апэрацыі, і 11-е месца сярод краінаў, якія не ўваходзяць у СНД. Доля Турэччыны ў агульным аб’ёме зьнешняга гандлю Беларусі склала 3,7 % (2008).

Аснову беларускага экспарту ў Турэччыну ў складаюць стальныя загатоўкі, калійныя і азотныя ўгнаеньні, ільняныя тканіны, сынтэтычныя і штучныя ніткі, сынтэтычныя валокны, паўпрычэпы. З Турэччыны ў Беларусь паступалі дубленая скура, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, трыкатажнае палатно, станкі і абсталяваньне, тканіны, літыя вырабы з чорных мэталяў, цытрусавыя плады, таматы.

З пачатку 1990-х гадоў агульны аб’ём турэцкіх інвэстыцыяў у эканоміку Беларусі перавысіў $720 млн. У нашай краіне дзейнічае звыш 30 прадпрыемстваў з удзелам турэцкага капіталу.

Крыніцы

Tags:

Турэччына ГісторыяТурэччына ПалітыкаТурэччына ГеаграфіяТурэччына ЭканомікаТурэччына ДэмаграфіяТурэччына РэлігіяТурэччына КультураТурэччына Дачыненьні зь БеларусьсюТурэччына КрыніцыТурэччынаІракІранАзэрбайджанАрмэніяБасфорБаўгарыяГрузіяГрэцыяДарданэлыМармуровае мораМіжземнае мораРасеяСырыяТурэцкая моваУкраінаЧорнае мораЭгейскае мораЭўразія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў сеціве1877Віктар Шніп10 студзеня28 красавікаЮрка МонічПарнаграфія ў ВугоршчынеКасмадром імя Сатыша ДгаванаМаркёрФранцішак СкарынаПагоня (песьня)UbuntuЖанна Некрашэвіч-КароткаяВольга ЧамаданаваЯгмінПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуВіктар МарціновічСтаражытны РымДабрыняКаханьне без пранікненьняГалоўная старонкаЦарства (біялёгія)МараторыйПастава на каленяхПлоцевы актКрумкачГомельПубліцыстыкаВольныя матэрыялыЮры БеленькіДзікРусіфікацыяЛіпеньМіхась ЧаротЗянон ПазьнякАдэсаКарпацкая ЎкраінаЯгор ВосіпаўАлесь ЧумакоўГісторыя беларускай мовыГідуныВікіАнатоль ЗэкаўУкраінскі правапіс 1928 году30 красавікаTor BandУзвышша (часопіс)Геаграфічныя каардынатыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКартагенІгар БабкоўБДСМРодныя гоні (1927)Жаночая эякуляцыяПасталыБеларуская Народная РэспублікаАлесь Дуброўскі22 красавікаФундацыя «Вікімэдыя»Уладзімер КонанЯкасныя прыметнікіДразды (гурт)Дэйвід ЎудардГісторыя Магілёва🡆 More