Газэта: пэрыядычнае навінаснае выданьне

Газэ́та (італ.

gazetta) — від папяровага сродку масавай інфармацыі, пэрыядычнасьць выданьня якога, звычайна, часьцей чым раз на тыдзень.

Газэта: Гісторыя, Беларусь, Крыніцы
Газэтны шапік

Назоў паходзіць ад манэты, якую ў XVI стагодзьдзі плацілі за рукапісны аркуш навінаў у Вэнэцыі. Сучасныя газэты зь вялікімі накладамі могуць мець рэгіянальныя дадаткі, ці проста рэгіянальныя адрозьненьні ў аб’явах, рэкляме і г. д. Існуюць газэты, якія выдаюцца нават у некалькіх краінах. Існуюць газэты, існаваньне якіх абмежавана часам ці накладам, напрыклад фэстывальныя газэты ці газэты якія распаўсюджваюцца на вялікіх (шматдзённых) выставах. Звычайная газэта — адзін, альбо некалькі лістоў друкаваных на газэтнай паперы, нават калі выдаюцца радзей чым раз на тыдзень.

Гісторыя

29 сакавіка 168 г. у Старажытным Рыме пачалі выдаваць рукапісныя скруткі «Штодзённыя справы рымскага народу» пра падзеі ў месьце, якія вывешваліся на пляцах і дастаўляліся ўрадоўцам ды патрыцыям. Газэты ў сучасным разуменьні гэтага слова ўзьніклі ў пачатку XVII стагодзьдзя на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі Нямецкай нацыі: спачатку ў 1605 годзе ў Страсбургу друкаром Ёганам Каролюсам была заснаваная газэта « Relation aller Fürnemmen und gedenckwürdigen Historien », вядомая таксама як « die Straßburger Relation », а ў 1609 годзе ў Вольфэнбютэлі пабачыла сьвет Aviso — цяпер гэта найстарэйшая газэта, што захавалася да нашага часу. Крыху пазьней газэты зьявіліся і ў іншых краінах: La Gazette ў Францыі (1631, праіснавала да 1915), Post och Inrikes Tidningar у Швэцыі (1645, першапачаткова называлася Ordinari Post Tijdender; зьяўляецца найстарэйшай у сьвеце газэтай, што выходзіць безь перапынку з часу заснаваньня, з 2007 году — толькі ў электронным выглядзе). Першая штодзённая газэта (выдавалася 6 дзён у тыдзень) узьнікла ў Ляйпцыгу ў 1650 годзе.

Беларусь

Першую беларускамоўную газэту «Мужыцкая праўда» выдавалі ў 1862—1863 гадах Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі. У 1941 годзе ў Беларусі выходзіла 162 газэты з разавым накладам у 1067 тыс. асобнікаў. У 2010 годзе з 713 найменьняў газэтаў толькі 185 (26%) выдавалася на беларускай мове. З гадавога накладу ў 510,3 млн. асобнікаў толькі крыху больш як чвэрць выходзіла па-беларуску. У разавым накладзе (8,1 млн. асобнікаў) на беларускамоўныя газэты прыпадала толькі 1,2 млн. асобнікаў (14,8%). У 2013 годзе 90 з больш як 130 раённых, гарадзкіх і абласных газэтаў Беларусі былі самаакупнымі. Агульным разавы наклад мясцовых газэтаў складаў 991 000 асобнікаў, што перавышала наклад агульнакраёвых газэтаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Газэта: Гісторыя, Беларусь, Крыніцы  Газэтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Газэта ГісторыяГазэта БеларусьГазэта КрыніцыГазэта Вонкавыя спасылкіГазэтаІтальянская моваПапераСродкі масавай інфармацыіТыдзень

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі клясычны правапісКанстытуцыя БеларусіКавунIBM NotesЗборная Новай Зэляндыі па футболеВільняТрыбадызмЛеанід ДайнекаРэформа беларускага правапісу 1933 году5 траўняСловаЭўраMicrosoft WindowsЭлектронная поштаЖывёлагадоўляАлесь РазанаўСтаніслаў Нарбут (лекар)СтудняБэртІмёны ліцьвінаўВухаУУС Менскага аблвыканкамуНаваельняЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўГорадняЯўхім КарскіБеларускія могілкі ў Іст-БрансўікуЦмокБрэст (неадназначнасьць)Мужчына зьверхуДразды (гурт)Ірына Ханунік-Рамбальская1891Кальварыя (прадмесьце)Вялікі комтурЮрась ШамецькаСяргей КалендаЯфетЮцкіНорфалк (Вірджынія)Пастава на каленяхМінэтХобіт (кінатрылёгія)ВікіслоўнікПадвойнае пранікненьнеДжынсавая рэвалюцыяБудзівілКаханьне без пранікненьняРуды лесСуданАнтонімыВясельная сукенкаОй у лузі червона калинаЗлучнікДыскрэтная матэматыкаКаскадныя табліцы стыляўГэнры Кэмпбэл-БэнэрманВелімір ХлебнікаўПрыметнікЖанчына зьверхуФранцішак СавічСколеТэхналёгіяБрукПесьня пра зубраВушкіЭтнічная тэрыторыя беларусаўСтасунак🡆 More